Difference between revisions 1432862 and 1432870 on be_x_oldwiki{{няма крыніц}}⏎ {{Партыя | назва = Нацыянал-бальшавіцкая партыя | назва (арыгінал) = Белорусское отделение НБП | лягатып = Флаг белорусских национал-большевиков.png [[Файл:Флаг национал-большевиков|значак]] | памер = 200пкс | лідэр = [[Эдуард Лімонаў]] | заснаваная = [[1 траўня]] [[1993]] | штаб-кватэра = | супрацоўніцтва = | ідэалёгія = антырусафобная, прарасейская, імпэрыялістычная | колькасьць = Каля 200 (1999) каля 50 (2011)<ref>[[Радыё Свабода]], [http://archive.svaboda.org/xml/articles/2007/08/B39167F7-32C0-4C88-AB27-650DF1CAF785.html Расейскі фашызм у Беларусі]</ref> | выдавецтва = «[[Штурм (газэта)|Штурм]]» | дэвіз = | сайт = [http://belnb.org/ www.belnb.org] }} '''Беларускае рэспубліканскае аддзяленьне Нацыянал-Бальшавіцкай Партыі''' — незарэгістраваны грамадзка-палітычны рух у [[Беларусь|Беларусі]]. Зьяўляецца рэгіянальным аддзяленьнем [[Нацыянал-бальшавіцкая партыя|Нацыянал-Бальшавіцкай Партыі]] Расеі і падпарадкоўваецца Палітрадзе (ЦК) НБП. Друкаваны орган — газэта «[[Штурм (газэта)|Штурм]]». == Мэты == Беларускае аддзяленьне НБП стаіць на пазыцыях культурна-моўнага [[Расейцы|расейскага]] і [[Савецкі народ|савецкага]] [[шавінізм]]у і пабудовы сацыялістычнага грамадзтва, працоўнай дзяржавы. У Беларусі расейскія нацбалы выступаюць за цесны зьвяз з [[Расея]]й з даляглядам уваходжаньня ў фэдэрацыю па тыпе [[СССР]]. Па меркаваньні сяброў арганізацыі, [[расейцы]] й [[беларусы]] зьяўляюцца адным народам, а падзел быў створана штучна, супраць волі народаў, таму непазьбежна ўзьяднаньне ў адну дзяржаву. Аднак таксама дэкляруецца, што ў сувязі з тым, што на дадзены момант у Расеі ва ўладзе рэжым, які праводзіць [[антынародны ўрад|антынародную]] палітыку, неабходна ўмацаваньне дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі, як ад [[ЭЗ]], так і ад [[Расея|Расейскай Фэдэрацыі]]. Аддзяленьне выступае супраць праектаў, уводзіны капіталістычнай палітэканамічнай фармацыі, рэформаў, атрымалых у Расеі і на Ўкраіне найменьне «дэмакратычных», праявы этнічнага беларускага нацыяналізму, супраць дзейнасьці празаходніх палітычных сілаў. == Гісторыя == Спробы стварэньня беларускага рэспубліканскага аддзяленьня НБП прадпрымаліся з [[1994]] году ў асноўным патрыятычна-наладжанымі музыкамі (група «[[Красные Звёзды]]»), аднак як устойлівы палітычны рух створана ў [[1999]] годзе. Арганізацыя мае аддзяленьні ў [[Менск]]у, [[Віцебск]]у, [[Магілёў|Магілёве]], [[Гомель|Гомлі]], [[Салігорск]]у, [[Баранавічы|Баранавічах]]. Актывісты арганізацыі дзейнічаюць і ў іншых гарадах. Паводле ўдзельнікаў памянёнай арганізацыі, у ёй налічваецца да 150 чалавек. == Глядзіце таксама == * [[Нацыянал-Бальшавіцкая Партыя]] == Крыніцы == {{зноскі}} == Вонкавыя спасылкі == * [http://belnb.org/ НБП-Беларусь] {{ref-ru}} {{Партыі Беларусі}} [[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]] [[Катэгорыя:Левасацыялістычныя партыі]] [[Катэгорыя:Нацыянал-бальшавізм]] [[ru:Белорусское отделение НБП]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be-x-old.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1432870.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|