Revision 1328483 of "Беларускае аддзяленьне НБП" on be_x_oldwiki

{{Партыя
| назва            = Нацыянал-бальшавіцкая партыя
| назва (арыгінал) = Белорусское отделение НБП
| лягатып          = Флаг белорусских национал-большевиков.png
| памер            = 200пкс
| лідэр            = [[Эдуард Лімонаў]]
| заснаваная       = [[1 траўня]] [[1993]]
| штаб-кватэра     = 
| супрацоўніцтва   = 
| ідэалёгія        = антыбеларуская, прарасейская, захадафобія, імпэрыялістычны шавінізм
| колькасьць       = Каля 200 (1999) 
каля 50 (2011)<ref>[[Радыё Свабода]], [http://archive.svaboda.org/xml/articles/2007/08/B39167F7-32C0-4C88-AB27-650DF1CAF785.html Расейскі фашызм у Беларусі]</ref>
| выдавецтва       =  «[[Штурм (газэта)|Штурм]]»
| дэвіз            = 
| сайт             = [http://belnb.org/ www.belnb.org]
}}
'''Беларускае рэспубліканскае аддзяленьне Нацыянал-Бальшавіцкай Партыі''' — незарэгістраваны грамадзка-палітычны рух у [[Беларусь|Беларусі]]. Зьяўляецца рэгіянальным аддзяленьнем [[НБП|Нацыянал-Бальшавіцкай Партыі]] Расеі і падпарадкоўваецца Палітрадзе (ЦК) НБП.

Друкаваны орган — газэта «[[Штурм (газэта)|Штурм]]».

==Мэты==
Беларускае аддзяленьне НБП стаіць на пазыцыях культурна-моўнага [[Расейцы|расейскага]] і [[Савецкі народ|савецкага]] [[шавінізм]]у і пабудовы сацыялістычнага грамадзтва, працоўнай дзяржавы.

У Беларусі расейскія нацбалы выступаюць за цесны зьвяз з [[Расея]]й з даляглядам уваходжаньня ў фэдэрацыю па тыпе [[СССР]]. Па меркаваньні чальцоў арганізацыі, [[расейцы]] й [[беларусы]] зьяўляюцца адным народам, а падзел быў створана штучна, супраць волі народаў, таму непазбежна ўзьяднаньне ў адну дзяржаву. Аднак таксама дэкляруецца, што ў сувязі з тым, што на дадзены момант у Расеі ва ўладзе рэжым, які праводзіць [[антынародны ўрад|антынародную]] палітыку, неабходна ўмацаваньне дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі, як ад [[ЭЗ]], так і ад [[Расея|Расейскай Фэдэрацыі]]. 

Аддзяленьне выступае супраць праектаў, уводзіны капіталістычнай палітэканамічнай фармацыі, рэформаў, атрымалых у Расеі і на Ўкраіне найменьне «дэмакратычных», праявы этнічнага беларускага нацыяналізму, супраць дзейнасьці апазыцыйных і празаходніх палітычных сіл. Па непацьверджаных дадзеных карыстаецца сакрэтнай падтрымкай існага рэжыму.

==Гісторыя==
Спробы стварэньня беларускага рэспубліканскага аддзяленьня НБП прадпрымаліся з [[1994]] году ў асноўным патрыятычна-наладжанымі музыкамі (група «[[Красные Звёзды]]»), аднак як устойлівы палітычны рух створана ў [[1999]] годзе. Арганізацыя мае аддзяленьні ў [[Менск|Менску]], [[Віцебск|Віцебску]], [[Магілёў|Магілёве]], [[Гомель|Гомлі]], [[Салігорск|Салігорску]], [[Баранавічы|Баранавічах]]. Актывісты арганізацыі дзейнічаюць і ў іншых гарадах.

Паводле ўдзельнікаў памянёнай арганізацыі, у ёй налічваецца да 150 чалавек.

== Крыніцы ==
{{зноскі}}

== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://belnb.org/ НБП-Беларусь] {{ref-ru}}

== Глядзіце таксама ==
* [[Нацыянал-Бальшавіцкая Партыя]]

{{Партыі Беларусі}}

[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Левасацыялістычныя партыі]]
[[Катэгорыя:Нацыянал-бальшавізм]]

[[ru:Белорусское отделение НБП]]