Difference between revisions 1188249 and 1190288 on bewiki

{{НП
 |статус                  = Горад
 |беларуская назва        = Кіеў
 |арыгінальная назва      = {{lang-uk|Київ}}
 |краіна                  = Украіна
 |герб                    = Kiew-city-COA.PNG
 |сцяг                    = Kyiv flag.png
 |шырыня герба            = 80   
 |шырыня сцяга            = 160
 |выява                   = Kyjiv sofienkathedrale.jpg
  |lat_dir = N |lat_deg = 50 |lat_min = 27 |lat_sec = 00
  |lon_dir = E |lon_deg = 30 |lon_min = 30 |lon_sec = 00
 |CoordScale              = 
 |памер карты краіны      = 250
 |памер карты рэгіёна     = 0
 |памер карты раёна       = 
 |выгляд рэгіёна          =
 |рэгіён                  =
 |рэгіён у табліцы        =
 |выгляд раёна            =
 |раён                    =
 |раён у табліцы          =
 |выгляд абшчыны          = 
 |абшчына                 = 
 |абшчына ў табліцы       = 
 |унутранае дзяленне      = 
 |выгляд раздзела         =
 |раздзел                 =
 |дата заснавання         =
 |першае згадванне        =
 |ранейшыя імёны          = 
 |статус з                = 
 |плошча                  = 835,58 <ref>[http://www.grad.gov.ua/ua/plan_news КА "Інстытут Генеральнага плана горада Кіева"]</ref>
 |выгляд вышыні           =
 |вышыня цэнтра НП        =
 |клімат                  = 
 |афіцыйная мова          = 
 |афіцыйная мова-ref      = 
 |насельніцтва            = 2679 тыс.
 |год перапісу            = 2007
 |шчыльнасць              = 3299
 |агламерацыя             = 
 |нацыянальны склад       = [[украінцы]], [[рускія]], [[беларусы]]
 |канфесійны склад        = [[праваслаўе]]
 |этнохороним             = 
 |часавы пояс             = +2
 |DST                     = ёсць
 |тэлефонны код           = +380 44
 |паштовы азначнік        =
 |паштовыя азначнікі      =
 |аўтамабільны код        = AA (да 2004: КА,КВ,КЕ,КН,КІ,KT)
 |выгляд ідэнтыфікатара   =
 |лічбавы ідэнтыфікатар   =
 |катэгорыя ў Commons     =
 |сайт                    = 
 |мова сайта              = 
 |мова сайта 2            = 
 |мова сайта 3            = 
 |мова сайта 4            = 
 |мова сайта 5            = 
}}
'''Кіеў''' ({{lang-uk|Київ}}) — сталіца і самы вялікі горад [[Украіна|Украіны]].
Размешчаны на [[Рака Днепр|рацэ Днепр]], у паўночнай частцы краiны.
Насельнiцтва (у [[2007]] г.) - 2 679 653 чалавек.
З’яўляецца цэнтрам [[Кіеўская вобласць|Кiеўскай вобласцi]] i [[Кіева-Святошынскі раён|Кiева-Святошынскага раёну]], але не ўваходзiць у iх склад, з’яўляючыся адным з двух гарадоў дзяржаўнага падпарадкавання, якi мае статус, роўны да статусу вобласцi (другi такi горад — [[Севастопаль]]).

Назва горада паходзiць ад iмя найстарэйшага з легендарных братоў-заснавальнiкаў горада — Кiя.

== Геаграфiя ==

Кiеў размешчаны ў сярэднiм цячэннi ракi [[Рака Днепр|Днепр]], на абодвух яе берагах. Большая частка горада, у тым лiку гiстарычны цэнтр, знаходзяцца на правым беразе. З поўначы i поўдню да горада прылягаюць буйныя вадасховiшчы: адпаведна [[Кіеўскае вадасховішча|Кіеўскае]] i [[Канеўскае вадасховішча|Канеўскае]].

Кiеў знаходзiцца на [[Усходнееўрапейская раўніна|Усходнееўрапейскай раўнiне]]. Правабярэжная частка размешчана на [[Прыдняпроўскае ўзвышша|Прыдняпроўскiм узвышшы]], якое прымыкае да Дняпра з захаду, i моцна адрознiваецца за рэльефам ад нiзiннай левабярэжнай часткi.

Горад знаходзiцца ў зоне [[умерана кантынентальны клімат|ўмерана кантынентальнага клімату]]. Сярэдняя тэмпература ў лiпенi — самым цёплым месяцы — складае 24,8 °C, у самым халодным месяцы — студзенi — мiнус 4,6 °C. Абсалютны мiнiмум тэмпературы — мiнус 32,2 °C — быў зафiксаваны [[7 лютага|7]] i [[9 лютага]] [[1929]] г., абсалютны максiмум — 39,4 °C — {{ДС|31|7|1936}} г.

Сярэднегадавая колькасць ападкаў у горадзе складае каля 650 мм.

Горад знаходзiцца ў паўднёвай частцы [[Палессе|Палесся]] — зоне [[мяшаныя лясы|мяшаных лясоў]], якiя на поўдзень ад горада аступова пераходзяць у [[лесастэп]]ы.

== Гісторыя ==
[[Выява:Ukraine Kiev StMichael.jpg|thumb|left|Сабор святога Міхаіла]]
[[Выява:Kiev TV Tower.jpg|thumb|[[Кіеўская тэлевежа]]]]
За паданнем, у [[55]] г. [[апостал Андрэй]], пад час свайго місіянерскага падарожжа ў [[скіфы|скіфскія]] землі, быў уражаны прыгажосцю прыдняпроўскіх халмоў і, спыніўшыся на месцы будучага Кіева, узвёў тут крыж і прадказаў з’яўленне на гэтым месцы горада-аплота [[хрысціянства|хрысціянскай веры]]. Цяпер на месцы гэтага крыжа пабудавана [[царква св.Андрэя (Кіеў)|царква]], названая ў яго гонар.

Горад узнік як цэнтральнае пасяленне [[усходнія славяне|усходнеславянскага]] племені [[паляне|палян]]. Археолагі cпрачаюцца наконт даты яго заснавання. У [[1982]] г. быў адзначаны 1500-гадовы юбілей горада, зыходзячы з даных, за якімі ён існаваў ужо ў [[V стагоддзе|V стагоддзі]]. Але многія даследчыкі датуюць яго ўзнікненне не раней чым [[VII стагоддзе]]м. Заснаванне горада прыпісваецца братам Кію, Шчэку, Хорыву і іх сястры Лебедзі.

З [[VIII стагоддзе|VIII стагоддзя]] горад быў заходнім фарпостам [[Хазарскі каганат|Хазарскага каганату]]. У некаторых дакументах Кіеў згадваецца пад назваю Самбат, што па-старажынтацюркску азначае «верхнія ўмацаванні».

Першыя летапісныя звесткі аб горадзе датуюцца [[860]] годам. Горад згадваецца ў сувязі з паходам [[Аскольд]]а па даручэнні князя [[Дзір]]а на [[Канстанцінопаль|Царград]]. З другой паловы [[IX ст.]] (традыцыйная дата — [[882]] г.) у Кіеве ўсталёўваецца [[варагі|варажская]] дынястыя [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]]. Горад уступае ў свой «залаты век», ператварыўшыся ў сталіцу старажытнарускай дзяржавы, вядомай пад назваю [[Кіеўская Русь]]. З пачатку [[X ст.]] горад пазбаўляецца ад хазарскай залежнасці.

У [[988]] г. кіеўскі князь [[Уладзімір Вялікі|Уладзімір]] увёў хрысціянства як афіцыйную рэлігію на Русі. Хрышчэнне кіеўлян адбылося [[15 жніўня]] 988 г., на свята [[Успенне Прачыстай Багародзіцы|Успення]]. Першым [[Кіеўскія мітрапаліты|кіеўскім мітрапалітам]] стаў [[св. Міхаіл (мітрапаліт Кіеўскі)|св. Міхаіл]], які ў [[989]] г. прыехаў у горад з [[Херсанэс|Корсуні]]. У [[1051]] г. была заснаваная [[Кіева-Пячэрская лаўра]] — найстаражытнейшы рускі манастыр. У гэтыя ж часы быў пабудаваны [[Сафійскі сабор (Кіеў)|Сафійскі сабор]]. Першая палова [[XI ст.]] лічыцца часам найбольшага росквіту Кіева і Кіеўскай Русі.

З сярэдзіны [[XII ст.]] Кіеўская Русь трапляе ў перыяд феадальнай раздробленасці. Кіеў з’яўляецца сталіцай [[Кіеўскае княства|удзельнага княства]]. Падчас міжусобных войн Кіеў некалькі разоў быў разрабаваны валадарамі іншых удзельных княстваў.

Міжусобіцы прывялі да няздольнасці процістаяць знешнім пагрозам. [[6 снежня]] [[1240]] г. горад быў захоплены і разбураны [[мангола-татары|мангола-татарскім]] войскам на чале з ханам Бытыем.

У [[1362]] г., у выніку перамогі на [[бітва на Сініх Водах|Сініх Водах]], Кіеў быў далучаны да [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]]. З [[1471]] г. горад з’яўляецца цэнтрам [[Кіеўскае ваяводства|ваяводства]]. Першым кіеўскім ваяводай стаў [[Марцін Гаштоўт]]. У [[1494]] г. горад атрымаў [[Магдэбургскае права]].

Пазбавіўшыся ад татарскай залежнасці, Кіеў, аднак, не пазбавіўся ад іх спусташальных набегаў. У [[1482]] г. горад быў разбураны [[Крымскае ханства|крымскім ханам]] [[Менглі I Гірэй|Менглі I Гірэем]]. У [[1527]] пасля чарговага набегу татараў адбылася [[Бітва пад Кіевам, 1527|бітва]], у якой перамагло войска ВКЛ.

У [[1569]] г. Кіеў перайшоў да складу [[Польшча|Польшчы]]. У [[1632]] г. [[Пётр Магіла]], мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, заснаваў у горадзе першую ва Усходняй Еўропе [[Кіева-магілянская акадэмія|праваслаўную акадэмію]].

У [[1648]] г. горад быў заняты войскам [[казакі|казацкага]] гетмана [[Багдан Хмяльніцкі|Багдана Хмяльніцкага]]. У [[1654]] г. ён увайшоў да складу [[Расія|Расіі]], што, пасля працяглай [[руска-польская вайна (1654-1667)|вайны]], было замацавана [[Андрусаўскі мір|Андрусаўскім мірам]]. У [[1686]] г. Кіеўская мітраполія была далучаная да [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхата]].

У [[XIX ст.]] Кіеў становіцца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам. У [[1870]] г. ён быў злучаны чыгуначнай сеткай, а ў [[1892]] г. у горадзе быў запушчаны першы ў Расіі і другі ў Еўропе трамвай.

У [[1917]] г., пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]], у горадзе была абвешчаная [[Украінская Цэнтральная Рада]], пазней у гэтым жа годзе — [[Украінская Народная Рэспубліка]] са сталіцаю ў Кіеве. У [[1918]] і, канчаткова, у [[1920]] гг. горад быў заняты [[Чырвоная армія|Чырвонай арміяй]] і ўключаны ў склад [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Украінскай ССР]], якая ў [[1922]] г. ўвайшла ў склад [[СССР]]. З [[1934]] г. Кіеў стаў сталіцай УССР.

Горад не мінулі масавыя рэпрэсіі сталінскага часу. На тэрыторыі сяла [[Быкоўня]] (цяпер у межах [[Дарніцкі раён|Дарніцкага раёну]] горада) знойдзена масавае (да 100 тысяч) захараненне растраляных людзей.

Зранку [[22 чэрвеня]] [[1941]] г. авіяцыя [[НСДАП|нацысцкай]] [[Германія|Германіі]] бамбардавала горад — менавіта гэтая бамбардыроўка традыцыйна лічыцца першай падзеяй [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Пад Кіевам Чырвоная Армія зазнала самую моцную ў гэтай вайне [[бітва за Кіеў, 1941|паразу]], страціўшы ў акружэнні больш за 600 тысяч чалавек. [[19 верасня]] 1941 г. немцы ўвайшлі ў горад. Горад стаў цэнтрам [[генеральная акруга Кіеў|генеральнай акругі]], якая была далучаная да [[рэйхскамісарыят Украіна|рэйхскамісарыяту Украіна]]. За непрацяглы перыяд акупацыі нацысты адзначыліся шматлікімі злачынствамі, найбольш вядомае з якіх — масавы растрэл больш за 30 тысяч мірных жыхароў [[29 верасня|29]]—[[30 верасня]] 1941 г. ва ўрочышчы [[Бабін Яр]] (цяпер у межах горада). [[6 лістапада]] [[1943]] г. горад, амаль цалкам зруйнаваны, быў вызвалены ад нацыстаў. У [[1961]] г. Кіеву было прысвоена пачэснае званне [[гарады-героі|горада-героя]].

Горад хутка аднавіўся пасля вайны. У [[1959]] г., на базе ваеннага аэрадрома, быў заснаваны грамадзянскі [[аэрапорт Барыспаль]]. У лістападзе [[1960]] г. быў адкрыты [[кіеўскі метрапалітэн]].

У [[1980]] г. у Кіеве прайшлі футбольныя спаборніцтвы [[XXII Алімпійскія гульні|XXII Алімпійскіх гульняў]]. Да гэтага мерапрыемства быў пабудуваны новы [[стадыён імя Лабаноўскага|стадыён]], які месціць 84 тысячы гледачоў. Цяпер стадыён носіць імя [[Валерый Лабаноўскі|Валерыя Лабаноўскага]].

У [[1986]] г. некаторыя раёны горада былі забруджаныя радыёактыўным пылам як вынік [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофы]].

У [[2004]] г. кіеўскі [[Плошча Незалежнасці, Кіеў|майдан Незалежнасці]] стаў цэнтрам масавых выступленняў празаходніх апазіцыйных сіл на чале з [[Віктар Андрэевіч Юшчанка|Віктарам Юшчанкам]], вядомых як [[Памяранчавая рэвалюцыя]], якая завяршылася перамогай апазіцыі.

У [[2012]] г. у горадзе пройдуць матчы [[чэмпіянат Еўропы па футболе, 2012|чэмпіяната Еўропы па футболе]]. Фінал адбудзецца на стадыёне імя В. В. Лабаноўскага.

== Насельніцтва ==

У X - XII стст., падчас росквіту старажытнай Русі, Кіеў быў адным з буйнейшых гарадоў Еўропы з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек (па некаторых ацэнках — звыш 100 тысяч). У гэты час — для параўнання — у [[Лондан]]е пражывала каля 35 тысяч чалавек, а ў найбуйнейшых [[Германія|нямецкіх]] гарадах — каля 20 тысяч.

Пасля татарскай навалы насельніцтва Кіева значна скарацілася. У канцы XVIII ст. у горадзе пражывала каля 30 тысяч чалавек.

Насельніцтва горада пачало зноў павялічвацца толькі ў XIX ст. З сярэдзіны XIX ст. і да [[Першая Сусветная вайна|Першай Сусветнай вайны]] насельніцтва Кіева павялічылася ў 8 разоў.

У савецкі час Кіеў па колькасці насельніцтва быў трэцім у Саюзе, пасля [[Масква|Масквы]] і [[Санкт-Пецярбург|Ленінграда]]. Перад Вялікай Айчыннай вайной (у 1940 г.) насельніцтва Кіева склаладала 930 тыс. чалавек. Адразу пасля вызвалення ад нацыстаў у горадзе пражывала каля 180 тысяч чалавек. Але горад хутка адраджаўся. У 1959 г. яго насельніцтва перавысіла мільён жыхароў, а ў 1979 г. — адзнаку ў два мільёны. Рост горада працягваўся і далей, але ўжо не так хутка. Гэты працэс не спыніўся, хаця значна запаволіўся, у 90-я гады XX ст., калі агульная колькасць насельніцтва Украіны пачала скарачацца. Маючы адмоўнае значэнне натуральнага прыросту несельніцтва, Кіеў, аднак, працягвае расці за кошт перасяленцаў з рэгіёнаў Украіны. У 2001 г. яго насельніцтва склала 2 611 300 чалавек, з іх 1 219 000 (46,7%) мужчын і 1 393 000 (53,3%) жанчын. За апошнія дзесяцігоддзі колькасць дзяцей у горадзе скарацілася, а колькасць сталага насельніцтва значна ўзрасла.

За нацыянальным складам Кіеў спрадвеку быў усходнеславянскім горадам. Да XX ст. большасць у горадзе складала рускае насельніцтва. За данымі [[перапіс насельніцтва Расіі, 1897|перапісу 1897 г.]], у горадзе пражывала 56,6% [[рускія|рускіх]], 22,2% [[украінцы|ўкраінцаў]], 12,7% [[яўрэі|яўрэяў]] і 6,7% [[палякі|палякаў]]. У XX ст. становішча змянілася на карысць украінцаў. Паводле [[перапіс насельніцтва Украіны, 2001|апошняга перапісу]], доля ўкраінцаў у Кіеве складае 82,2% (у 1989 г., калі праводзіўся папярэдні перапіс, — 72,5%), а рускіх — 13,1% (20,9% у 1989 г.) У той жа час у моўным плане горад дагэтуль застаецца пераважна рускім: 52% кіеўлян размаўляюць рускаю моваю і 23% - украінскаю (астатнія карыстаюцца дзвюма мовамі).

Сярод іншых нацыянальнасцяў найбольш шматлікімі з’яўляюцца [[яўрэі]] (0,7%), [[беларусы]] (0,6%), палякі (0,3%), [[армяне]] (0,2%), [[азербайджанцы]], [[татары]], [[грузіны]] і [[малдаване]] (па 0,1%).

== Вядомыя асобы ==

* [[Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд]]
* [[Уладзімір Агрызка]]
* [[Якаў Юшкевіч]]
* [[Аляксандр Парфір'евіч Архіпенка]]
* [[Голда Меір]]
* [[Леанід Канеўскі]]
* [[Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў]]
* [[Міла Куніс]]
* [[Серафім Уладзіміравіч Сабко]]
* [[Ралан Антонавіч Быкаў]]
* [[Рамэн Яфімавіч Сова]]

{{зноскі}}

== Гл. таксама ==

* [[Рыбальскі востраў]]
* [[Залатыя вароты]]
* [[Лук'янаўка (Кіеў)|Лук'янаўка]]
* [[НСК Алімпійскі]]
* [[Стадыён Спартыўнае поле]]
* [[Плошча Перамогі, Кіеў|Плошча Перамогі]]
* [[Беларускае зямляцтва пралетарскага студэнцтва]]
* [[Кіеўская гарадская электрычка]]

== У Сеціве ==
* [http://public.fotki.com/anokhovv/kiev/ Фота Кіева]
* [http://www.stroit.kiev.ua/ Будаўнічы партал Кіева]
* [http://ukrainian.su/kiev Кiеў] - даведнік, фотагалерэя на партале Украіны {{ref-ru}}

{{Сталіцы Еўропы}}
{{Адміністрацыйны падзел Украіны}}
{{Шаблон:Гарады-героі}}

[[Катэгорыя:Горад Кіеў| ]]
{{Link FA|mk}}

[[ab:Кыив]]
[[af:Kiëf]]
[[als:Kiew]]
[[am:ኪየቭ]]
[[an:Kiev]]
[[ang:Cænugeard]]
[[ar:كييف]]
[[arz:كييف]]
[[az:Kiyev]]
[[bar:Kiew]]
[[be-x-old:Кіеў]]
[[bg:Киев]]
[[bn:কিয়েভ]]
[[bo:ཀིབ།]]
[[br:Kyiv]]
[[bs:Kijev]]
[[ca:Kíev]]
[[ckb:کیێڤ]]
[[crh:Kiyev]]
[[cs:Kyjev]]
[[cu:Кꙑѥвъ]]
[[cv:Кейӳ]]
[[cy:Kiev]]
[[da:Kiev]]
[[de:Kiew]]
[[diq:Kiew]]
[[dsb:Kijew]]
[[el:Κίεβο]]
[[en:Kiev]]
[[eo:Kievo]]
[[es:Kiev]]
[[et:Kiiev]]
[[eu:Kiev]]
[[ext:Kiev]]
[[fa:کی‌یف]]
[[fi:Kiova]]
[[fiu-vro:Kiiova]]
[[fo:Kyiv]]
[[fr:Kiev]]
[[frr:Kiew]]
[[fy:Kiev]]
[[ga:Cív]]
[[gag:Kiev]]
[[gd:Kiev]]
[[gl:Kiev - Київ]]
[[gv:Kyiv]]
[[he:קייב]]
[[hi:कीव]]
[[hif:Kiev]]
[[hr:Kijev]]
[[hsb:Kijew]]
[[ht:Kyèv]]
[[hu:Kijev]]
[[hy:Կիև]]
[[ia:Kiev]]
[[id:Kiev]]
[[ie:Kiev]]
[[ilo:Kiev]]
[[io:Kyiv]]
[[is:Kíev]]
[[it:Kiev]]
[[ja:キエフ]]
[[jv:Kiev]]
[[ka:კიევი]]
[[kk:Киев]]
[[kl:Kyiv]]
[[ko:키예프]]
[[koi:Киев]]
[[ku:Kîev]]
[[kv:Киев]]
[[ky:Киев]]
[[la:Kiovia]]
[[lb:Kiew]]
[[lij:Kiev]]
[[lmo:Kiev]]
[[ln:Kyjiw]]
[[lt:Kijevas]]
[[lv:Kijeva]]
[[mdf:Киев]]
[[mhr:Киев]]
[[mi:Kieu]]
[[mk:Киев]]
[[ml:കീവ്]]
[[mn:Киев]]
[[mr:क्यीव]]
[[mrj:Киев]]
[[ms:Kiev]]
[[mt:Kjiv]]
[[my:ကီးယက်မြို့]]
[[myv:Киев ош]]
[[nah:Kiev]]
[[nds:Kiew]]
[[nl:Kiev]]
[[nn:Kiev]]
[[no:Kiev]]
[[nov:Kiyev]]
[[oc:Kyiiv]]
[[os:Киев]]
[[pap:Kiev]]
[[pl:Kijów]]
[[pms:Kijv]]
[[pnb:کیف]]
[[pt:Kiev]]
[[qu:Kiyiw]]
[[rmy:Kiev]]
[[ro:Kiev]]
[[roa-rup:Kiev]]
[[roa-tara:Kiev]]
[[ru:Киев]]
[[rue:Київ]]
[[sah:Киев]]
[[sc:Kiev]]
[[scn:Kiev]]
[[sco:Kiev]]
[[sh:Kijev]]
[[simple:Kiev]]
[[sk:Kyjev]]
[[sl:Kijev]]
[[sq:Kievi]]
[[sr:Кијев]]
[[sv:Kiev]]
[[sw:Kiev]]
[[szl:Kijůw]]
[[ta:கீவ்]]
[[te:క్యివ్]]
[[tg:Кыйив]]
[[th:เคียฟ]]
[[tl:Kiev]]
[[tr:Kiev]]
[[tt:Киев]]
[[tw:Kiev]]
[[udm:Киев]]
[[ug:كىيېۋ]]
[[uk:Київ]]
[[ur:کیف]]
[[uz:Kiyev]]
[[vec:Kiev]]
[[vep:Kijev]]
[[vi:Kiev]]
[[vo:Küyiv]]
[[war:Kiev]]
[[yi:קיעוו]]
[[yo:Kiev]]
[[zh:基輔]]
[[zh-min-nan:Kyyiv]]
[[zu:IKiyevi]]