Difference between revisions 1189762 and 1189904 on bewiki

'''Беларуская цэнтральная рада''' (БЦР) — дапаможны дарадчы орган, цэнтральная інстанцыя беларускай адміністрацыі ва ўмовах нацысцкай акупацыі ў [[Генеральная акруга Беларусь|Генеральнай акрузе "«Беларусь"»]], з ліпеня 1944 г. — галоўнае прадстаўніцтва беларускага народа.

== Нямецкая акупацыя ==
Беларуская цэнтральная рада была створана ў снежні [[1943]] з [[Беларуская рада даверу|Беларускай рады даверу]] пры [[Генеральны камісарыят Беларусі|Генеральным камісарыяце Беларусі]].

(contracted; show full)ва, былі пераведзены ў Берлін. Яўхім Кіпель пазней згадваў: {{цытата|Улетку 1944 г. беларускае жыцьцё ў Бэрліне было досыць актыўнае: паступова зьяжджаліся ў Бэрлін уцекачы.ю дзеілі арганізацыі беларускія пры Міністэрстве Прапаганды й пры Міністэрстве Ўсходніх Справаў, быў беларускі аддзел пры Арбайтфронце, дзеіў Беларускі камітэт, выходзілі газэты «Раніца» й «Беларускі Работнік» і паступова афармлялася БЦР<ref>Кіпель Я. Эпізоды. — Нью-Ёрк: Выдавецтва газэты «Беларус», 1998. — С. 231.</ref>}}


20 ліпеня 1944 г. Міністэрства усходніх акупаваных тэрыторый выдала інструкцыю, у якой былі пералічаны «рэальныя задачы і паўнамоцтвы» БЦР.

# Барацьба з бальшавізмам шляхам:
* удзелу ў падрыхтоўцы да стварэння беларускіх ваенных фарміраванняў;
* удзелу ў стварэнні партызанскіх груп за лініяй фронта;
* актыўнае прапагандысцкая дзейнасць сярод беларускіх рабочых.
# Аб'яднанне ўсіх беларусаў у Саюзе вызвалення Беларусі.
# Культурная, сацыяльная і прававая апека над усімі беларусамі ў Германіі.
# Моладзевая праца (СБМ, ваенная дапаможная служба)
# Жаночая праца<ref>Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. — Мн.: Беларусь, 1993. — С. 192.</ref>.

[[24 верасня]] [[1945]] г. на паседжанні XI Пленуму, які прайшоў у вёсцы Эшэрсбекен (каля [[Вюрцбург]]а), усе наяўныя ў Германіі члены арганізацыі ([[Радаслаў Астроўскі]], [[Франц Кушаль]], [[Аўген Калубовіч]], [[Сымон Кандыбовіч]], [[Пётр Орса]], [[Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч|Станіслаў Станкевіч]], [[Васіль Рагуля]], [[Анатоль Шкутка]] (быў уключаны ў склад Рады восенню 1944 г.), [[Мікалай Шчорс]], [[Аляксей Сянькевіч]]) вырашылі прыпыніць дзейнасць БЦР. Двое членаў Прэзідыума БЦР ([[Канстанцін Езавітаў](contracted; show full)[[Катэгорыя:Беларуская эміграцыя]]

[[be-x-old:Беларуская цэнтральная рада]]
[[cs:Běloruská centrální rada]]
[[en:Belarusian Central Rada]]
[[it:Consiglio Centrale Bielorusso]]
[[pl:Białoruska Centralna Rada]]
[[ru:Белорусская центральная рада]]