Difference between revisions 1190288 and 1193958 on bewiki{{НП |статус = Горад |беларуская назва = Кіеў |арыгінальная назва = {{lang-uk|Київ}} |краіна = Украіна |герб = Kiew-city-COA.PNG |сцяг = Kyiv flag.png |шырыня герба = 80 |шырыня сцяга = 160 |выява = Kyjiv sofienkathedrale.jpg |lat_dir = N |lat_deg = 50 |lat_min = 27 |lat_sec = 00 |lon_dir = E |lon_deg = 30 |lon_min = 30 |lon_sec = 00 |CoordScale = |памер карты краіны = 250 |памер карты рэгіёна = 0 |памер карты раёна = |выгляд рэгіёна = |рэгіён = |рэгіён у табліцы = |выгляд раёна = |раён = |раён у табліцы = |выгляд абшчыны = |абшчына = |абшчына ў табліцы = |унутранае дзяленне = |выгляд раздзела = |раздзел = |дата заснавання = |першае згадванне = |ранейшыя імёны = |статус з = |плошча = 835,58 <ref>[http://www.grad.gov.ua/ua/plan_news КА "Інстытут Генеральнага плана горада Кіева"]</ref> |выгляд вышыні = |вышыня цэнтра НП = |клімат = |афіцыйная мова = |афіцыйная мова-ref = |насельніцтва = 2679 тыс. |год перапісу = 2007 |шчыльнасць = 3299 |агламерацыя = |нацыянальны склад = [[украінцы]], [[рускія]], [[беларусы]] |канфесійны склад = [[праваслаўе]] |этнохороним = |часавы пояс = +2 |DST = ёсць |тэлефонны код = +380 44 |паштовы азначнік = |паштовыя азначнікі = |аўтамабільны код = AA (да 2004: КА,КВ,КЕ,КН,КІ,KT) |выгляд ідэнтыфікатара = |лічбавы ідэнтыфікатар = |катэгорыя ў Commons = |сайт = |мова сайта = |мова сайта 2 = |мова сайта 3 = |мова сайта 4 = |мова сайта 5 = }} '''Кіеў''' ({{lang-uk|Київ}}) — сталіца і самы вялікі горад [[Украіна|Украіны]]. Размешчаны на [[Рака Днепр|рацэ Днепр]], у паўночнай частцы краiны. Насельнiцтва (у [[2007]] г.) - 2 679 653 чалавек. З’яўляецца цэнтрам [[Кіеўская вобласць|Кiеўскай вобласцi]] i [[Кіева-Святошынскі раён|Кiева-Святошынскага раёну]], але не ўваходзiць у iх склад, з’яўляючыся адным з двух гарадоў дзяржаўнага падпарадкавання, якi мае статус, роўны да статусу вобласцi (другi такi горад — [[Севастопаль]]). Назва горада паходзiць ад iмя найстарэйшага з легендарных братоў-заснавальнiкаў горада — Кiя. == Геаграфiя == Кiеў размешчаны ў сярэднiм цячэннi ракi [[Рака Днепр|Днепр]], на абодвух яе берагах. Большая частка горада, у тым лiку гiстарычны цэнтр, знаходзяцца на правым беразе. З поўначы i поўдню да горада прылягаюць буйныя вадасховiшчы: адпаведна [[Кіеўскае вадасховішча|Кіеўскае]] i [[Канеўскае вадасховішча|Канеўскае]]. Кiеў знаходзiцца на [[Усходнееўрапейская раўніна|Усходнееўрапейскай раўнiне]]. Правабярэжная частка размешчана на [[Прыдняпроўскае ўзвышша|Прыдняпроўскiм узвышшы]], якое прымыкае да Дняпра з захаду, i моцна адрознiваецца за рэльефам ад нiзiннай левабярэжнай часткi. Горад знаходзiцца ў зоне [[умерана кантынентальны клімат|ўмерана кантынентальнага клімату]]. Сярэдняя тэмпература ў лiпенi — самым цёплым месяцы — складае 24,8 °C, у самым халодным месяцы — студзенi — мiнус 4,6 °C. Абсалютны мiнiмум тэмпературы — мiнус 32,2 °C — быў зафiксаваны [[7 лютага|7]] i [[9 лютага]] [[1929]] г., абсалютны максiмум — 39,4 °C — {{ДС|31|7|1936}} г. Сярэднегадавая колькасць ападкаў у горадзе складае каля 650 мм. Горад знаходзiцца ў паўднёвай частцы [[Палессе|Палесся]] — зоне [[мяшаныя лясы|мяшаных лясоў]], якiя на поўдзень ад горада аступова пераходзяць у [[лесастэп]]ы. == Гісторыя == [[Выява:Ukraine Kiev StMichael.jpg|thumb|left|Сабор святога Міхаіла]] [[Выява:Kiev TV Tower.jpg|thumb|[[Кіеўская тэлевежа]]]] За паданнем, у [[55]] г. [[апостал Андрэй]], пад час свайго місіянерскага падарожжа ў [[скіфы|скіфскія]] землі, быў уражаны прыгажосцю прыдняпроўскіх халмоў і, спыніўшыся на месцы будучага Кіева, узвёў тут крыж і прадказаў з’яўленне на гэтым месцы горада-аплота [[хрысціянства|хрысціянскай веры]]. Цяпер на месцы гэтага крыжа пабудавана [[царква св.Андрэя (Кіеў)|царква]], названая ў яго гонар. Горад узнік як цэнтральнае пасяленне [[усходнія славяне|усходнеславянскага]] племені [[паляне|палян]]. Археолагі cпрачаюцца наконт даты яго заснавання. У [[1982]] г. быў адзначаны 1500-гадовы юбілей горада, зыходзячы з даных, за якімі ён існаваў ужо ў [[V стагоддзе|V стагоддзі]]. Але многія даследчыкі датуюць яго ўзнікненне не раней чым [[VII стагоддзе]]м. Заснаванне горада прыпісваецца братам Кію, Шчэку, Хорыву і іх сястры Лебедзі. З [[VIII стагоддзе|VIII стагоддзя]] горад быў заходнім фарпостам [[Хазарскі каганат|Хазарскага каганату]]. У некаторых дакументах Кіеў згадваецца пад назваю Самбат, што па-старажынтацюркску азначае «верхнія ўмацаванні». Першыя летапісныя звесткі аб горадзе датуюцца [[860]] годам. Горад згадваецца ў сувязі з паходам [[Аскольд]]а па даручэнні князя [[Дзір]]а на [[Канстанцінопаль|Царград]]. З другой паловы [[IX ст.]] (традыцыйная дата — [[882]] г.) у Кіеве ўсталёўваецца [[варагі|варажская]] дынястыя [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]]. Горад уступае ў свой «залаты век», ператварыўшыся ў сталіцу старажытнарускай дзяржавы, вядомай пад назваю [[Кіеўская Русь]]. З пачатку [[X ст.]] горад пазбаўляецца ад хазарскай залежнасці. У [[988]] г. кіеўскі князь [[Уладзімір Вялікі|Уладзімір]] увёў хрысціянства як афіцыйную рэлігію на Русі. Хрышчэнне кіеўлян адбылося [[15 жніўня]] 988 г., на свята [[Успенне Прачыстай Багародзіцы|Успення]]. Першым [[Кіеўскія мітрапаліты|кіеўскім мітрапалітам]] стаў [[св. Міхаіл (мітрапаліт Кіеўскі)|св. Міхаіл]], які ў [[989]] г. прыехаў у горад з [[Херсанэс|Корсуні]]. У [[1051]] г. была заснаваная [[Кіева-Пячэрская лаўра]] — найстаражытнейшы рускі манастыр. У гэтыя ж часы быў пабудаваны [[Сафійскі сабор (Кіеў)|Сафійскі сабор]]. Першая палова [[XI ст.]] лічыцца часам найбольшага росквіту Кіева і Кіеўскай Русі. З сярэдзіны [[XII ст.]] Кіеўская Русь трапляе ў перыяд феадальнай раздробленасці. Кіеў з’яўляецца сталіцай [[Кіеўскае княства|удзельнага княства]]. Падчас міжусобных войн Кіеў некалькі разоў быў разрабаваны валадарамі іншых удзельных княстваў. Міжусобіцы прывялі да няздольнасці процістаяць знешнім пагрозам. [[6 снежня]] [[1240]] г. горад быў захоплены і разбураны [[мангола-татары|мангола-татарскім]] войскам на чале з ханам Бытыем. У [[1362]] г., у выніку перамогі на [[бітва на Сініх Водах|Сініх Водах]], Кіеў быў далучаны да [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]]. З [[1471]] г. горад з’яўляецца цэнтрам [[Кіеўскае ваяводства|ваяводства]]. Першым кіеўскім ваяводай стаў [[Марцін Гаштоўт]]. У [[1494]] г. горад атрымаў [[Магдэбургскае права]]. Пазбавіўшыся ад татарскай залежнасці, Кіеў, аднак, не пазбавіўся ад іх спусташальных набегаў. У [[1482]] г. горад быў разбураны [[Крымскае ханства|крымскім ханам]] [[Менглі I Гірэй|Менглі I Гірэем]]. У [[1527]] пасля чарговага набегу татараў адбылася [[Бітва пад Кіевам, 1527|бітва]], у якой перамагло войска ВКЛ. У [[1569]] г. Кіеў перайшоў да складу [[Польшча|Польшчы]]. У [[1632]] г. [[Пётр Магіла]], мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, заснаваў у горадзе першую ва Усходняй Еўропе [[Кіева-магілянская акадэмія|праваслаўную акадэмію]]. У [[1648]] г. горад быў заняты войскам [[казакі|казацкага]] гетмана [[Багдан Хмяльніцкі|Багдана Хмяльніцкага]]. У [[1654]] г. ён увайшоў да складу [[Расія|Расіі]], што, пасля працяглай [[руска-польская вайна (1654-1667)|вайны]], было замацавана [[Андрусаўскі мір|Андрусаўскім мірам]]. У [[1686]] г. Кіеўская мітраполія была далучаная да [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхата]]. У [[XIX ст.]] Кіеў становіцца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам. У [[1870]] г. ён быў злучаны чыгуначнай сеткай, а ў [[1892]] г. у горадзе быў запушчаны першы ў Расіі і другі ў Еўропе трамвай. У [[1917]] г., пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]], у горадзе была абвешчаная [[Украінская Цэнтральная Рада]], пазней у гэтым жа годзе — [[Украінская Народная Рэспубліка]] са сталіцаю ў Кіеве. У [[1918]] і, канчаткова, у [[1920]] гг. горад быў заняты [[Чырвоная армія|Чырвонай арміяй]] і ўключаны ў склад [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Украінскай ССР]], якая ў [[1922]] г. ўвайшла ў склад [[СССР]]. З [[1934]] г. Кіеў стаў сталіцай УССР. Горад не мінулі масавыя рэпрэсіі сталінскага часу. На тэрыторыі сяла [[Быкоўня]] (цяпер у межах [[Дарніцкі раён|Дарніцкага раёну]] горада) знойдзена масавае (да 100 тысяч) захараненне растраляных людзей. Зранку [[22 чэрвеня]] [[1941]] г. авіяцыя [[НСДАП|нацысцкай]] [[Германія|Германіі]] бамбардавала горад — менавіта гэтая бамбардыроўка традыцыйна лічыцца першай падзеяй [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Пад Кіевам Чырвоная Армія зазнала самую моцную ў гэтай вайне [[бітва за Кіеў, 1941|паразу]], страціўшы ў акружэнні больш за 600 тысяч чалавек. [[19 верасня]] 1941 г. немцы ўвайшлі ў горад. Горад стаў цэнтрам [[генеральная акруга Кіеў|генеральнай акругі]], якая была далучаная да [[рэйхскамісарыят Украіна|рэйхскамісарыяту Украіна]]. За непрацяглы перыяд акупацыі нацысты адзначыліся шматлікімі злачынствамі, найбольш вядомае з якіх — масавы растрэл больш за 30 тысяч мірных жыхароў [[29 верасня|29]]—[[30 верасня]] 1941 г. ва ўрочышчы [[Бабін Яр]] (цяпер у межах горада). [[6 лістапада]] [[1943]] г. горад, амаль цалкам зруйнаваны, быў вызвалены ад нацыстаў. У [[1961]] г. Кіеву было прысвоена пачэснае званне [[гарады-героі|горада-героя]]. Горад хутка аднавіўся пасля вайны. У [[1959]] г., на базе ваеннага аэрадрома, быў заснаваны грамадзянскі [[аэрапорт Барыспаль]]. У лістападзе [[1960]] г. быў адкрыты [[кіеўскі метрапалітэн]]. У [[1980]] г. у Кіеве прайшлі футбольныя спаборніцтвы [[XXII Алімпійскія гульні|XXII Алімпійскіх гульняў]]. Да гэтага мерапрыемства быў пабудуваны новы [[стадыён імя Лабаноўскага|стадыён]], які месціць 84 тысячы гледачоў. Цяпер стадыён носіць імя [[Валерый Лабаноўскі|Валерыя Лабаноўскага]]. У [[1986]] г. некаторыя раёны горада былі забруджаныя радыёактыўным пылам як вынік [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофы]]. У [[2004]] г. кіеўскі [[Плошча Незалежнасці, Кіеў|майдан Незалежнасці]] стаў цэнтрам масавых выступленняў празаходніх апазіцыйных сіл на чале з [[Віктар Андрэевіч Юшчанка|Віктарам Юшчанкам]], вядомых як [[Памяранчавая рэвалюцыя]], якая завяршылася перамогай апазіцыі. У [[2012]] г. у горадзе пройдуць матчы [[чэмпіянат Еўропы па футболе, 2012|чэмпіяната Еўропы па футболе]]. Фінал адбудзецца на стадыёне імя В. В. Лабаноўскага. == Насельніцтва == У X - XII стст., падчас росквіту старажытнай Русі, Кіеў быў адным з буйнейшых гарадоў Еўропы з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек (па некаторых ацэнках — звыш 100 тысяч). У гэты час — для параўнання — у [[Лондан]]е пражывала каля 35 тысяч чалавек, а ў найбуйнейшых [[Германія|нямецкіх]] гарадах — каля 20 тысяч. Пасля татарскай навалы насельніцтва Кіева значна скарацілася. У канцы XVIII ст. у горадзе пражывала каля 30 тысяч чалавек. Насельніцтва горада пачало зноў павялічвацца толькі ў XIX ст. З сярэдзіны XIX ст. і да [[Першая Сусветная вайна|Першай Сусветнай вайны]] насельніцтва Кіева павялічылася ў 8 разоў. У савецкі час Кіеў па колькасці насельніцтва быў трэцім у Саюзе, пасля [[Масква|Масквы]] і [[Санкт-Пецярбург|Ленінграда]]. Перад Вялікай Айчыннай вайной (у 1940 г.) насельніцтва Кіева склаладала 930 тыс. чалавек. Адразу пасля вызвалення ад нацыстаў у горадзе пражывала каля 180 тысяч чалавек. Але горад хутка адраджаўся. У 1959 г. яго насельніцтва перавысіла мільён жыхароў, а ў 1979 г. — адзнаку ў два мільёны. Рост горада працягваўся і далей, але ўжо не так хутка. Гэты працэс не спыніўся, хаця значна запаволіўся, у 90-я гады XX ст., калі агульная колькасць насельніцтва Украіны пачала скарачацца. Маючы адмоўнае значэнне натуральнага прыросту несельніцтва, Кіеў, аднак, працягвае расці за кошт перасяленцаў з рэгіёнаў Украіны. У 2001 г. яго насельніцтва склала 2 611 300 чалавек, з іх 1 219 000 (46,7%) мужчын і 1 393 000 (53,3%) жанчын. За апошнія дзесяцігоддзі колькасць дзяцей у горадзе скарацілася, а колькасць сталага насельніцтва значна ўзрасла. За нацыянальным складам Кіеў спрадвеку быў усходнеславянскім горадам. Да XX ст. большасць у горадзе складала рускае насельніцтва. За данымі [[перапіс насельніцтва Расіі, 1897|перапісу 1897 г.]], у горадзе пражывала 56,6% [[рускія|рускіх]], 22,2% [[украінцы|ўкраінцаў]], 12,7% [[яўрэі|яўрэяў]] і 6,7% [[палякі|палякаў]]. У XX ст. становішча змянілася на карысць украінцаў. Паводле [[перапіс насельніцтва Украіны, 2001|апошняга перапісу]], доля ўкраінцаў у Кіеве складае 82,2% (у 1989 г., калі праводзіўся папярэдні перапіс, — 72,5%), а рускіх — 13,1% (20,9% у 1989 г.) У той жа час у моўным плане горад дагэтуль застаецца пераважна рускім: 52% кіеўлян размаўляюць рускаю моваю і 23% - украінскаю (астатнія карыстаюцца дзвюма мовамі). Сярод іншых нацыянальнасцяў найбольш шматлікімі з’яўляюцца [[яўрэі]] (0,7%), [[беларусы]] (0,6%), палякі (0,3%), [[армяне]] (0,2%), [[азербайджанцы]], [[татары]], [[грузіны]] і [[малдаване]] (па 0,1%). == Вядомыя асобы == * [[Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд]] * [[Уладзімір Агрызка]] * [[Якаў Юшкевіч]] * [[Аляксандр Парфір'евіч Архіпенка]] * [[Голда Меір]] * [[Леанід Канеўскі]] * [[Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў]] * [[Міла Куніс]] * [[Серафім Уладзіміравіч Сабко]] * [[Ралан Антонавіч Быкаў]] * [[Рамэн Яфімавіч Сова]] {{зноскі}} == Гл. таксама == * [[Рыбальскі востраў]] * [[Залатыя вароты]] * [[Лук'янаўка (Кіеў)|Лук'янаўка]] * [[НСК Алімпійскі]] * [[Стадыён Спартыўнае поле]] * [[Плошча Перамогі, Кіеў|Плошча Перамогі]] * [[Беларускае зямляцтва пралетарскага студэнцтва]] * [[Кіеўская гарадская электрычка]] == У Сеціве == * [http://public.fotki.com/anokhovv/kiev/ Фота Кіева] * [http://www.stroit.kiev.ua/ Будаўнічы партал Кіева] * [http://ukrainian.su/kiev Кiеў] - даведнік, фотагалерэя на партале Украіны {{ref-ru}} {{Сталіцы Еўропы}} {{Адміністрацыйны падзел Украіны}} {{Шаблон:Гарады-героі}} [[Катэгорыя:Горад Кіеў| ]] {{Link FA|mk}} [[ab:Кыив]] [[af:Kiëf]] [[als:Kiew]] [[am:ኪየቭ]] [[an:Kiev]] [[ang:Cænugeard]] [[ar:كييف]] [[arz:كييف]] [[az:Kiyev]] [[bar:Kiew]] [[bat-smg:Kijevs]]⏎ [[be-x-old:Кіеў]] [[bg:Киев]] [[bn:কিয়েভ]] [[bo:ཀིབ།]] [[br:Kyiv]] [[bs:Kijev]] [[ca:Kíev]] [[ckb:کیێڤ]] [[crh:Kiyev]] [[cs:Kyjev]] [[cu:Кꙑѥвъ]] [[cv:Кейӳ]] [[cy:Kiev]] [[da:Kiev]] [[de:Kiew]] [[diq:Kiew]] [[dsb:Kijew]] [[el:Κίεβο]] [[en:Kiev]] [[eo:Kievo]] [[es:Kiev]] [[et:Kiiev]] [[eu:Kiev]] [[ext:Kiev]] [[fa:کییف]] [[fi:Kiova]] [[fiu-vro:Kiiova]] [[fo:Kyiv]] [[fr:Kiev]] [[frr:Kiew]] [[fy:Kiev]] [[ga:Cív]] [[gag:Kiev]] [[gd:Kiev]] [[gl:Kiev - Київ]] [[gv:Kyiv]] [[he:קייב]] [[hi:कीव]] [[hif:Kiev]] [[hr:Kijev]] [[hsb:Kijew]] [[ht:Kyèv]] [[hu:Kijev]] [[hy:Կիև]] [[ia:Kiev]] [[id:Kiev]] [[ie:Kiev]] [[ilo:Kiev]] [[io:Kyiv]] [[is:Kíev]] [[it:Kiev]] [[ja:キエフ]] [[jv:Kiev]] [[ka:კიევი]] [[kk:Киев]] [[kl:Kyiv]] [[ko:키예프]] [[koi:Киев]] [[ku:Kîev]] [[kv:Киев]] [[ky:Киев]] [[la:Kiovia]] [[lb:Kiew]] [[lij:Kiev]] [[lmo:Kiev]] [[ln:Kyjiw]] [[lt:Kijevas]] [[lv:Kijeva]] [[mdf:Киев]] [[mhr:Киев]] [[mi:Kieu]] [[mk:Киев]] [[ml:കീവ്]] [[mn:Киев]] [[mr:क्यीव]] [[mrj:Киев]] [[ms:Kiev]] [[mt:Kjiv]] [[my:ကီးယက်မြို့]] [[myv:Киев ош]] [[nah:Kiev]] [[nds:Kiew]] [[nl:Kiev]] [[nn:Kiev]] [[no:Kiev]] [[nov:Kiyev]] [[oc:Kyiiv]] [[os:Киев]] [[pap:Kiev]] [[pl:Kijów]] [[pms:Kijv]] [[pnb:کیف]] [[pt:Kiev]] [[qu:Kiyiw]] [[rmy:Kiev]] [[ro:Kiev]] [[roa-rup:Kiev]] [[roa-tara:Kiev]] [[ru:Киев]] [[rue:Київ]] [[sah:Киев]] [[sc:Kiev]] [[scn:Kiev]] [[sco:Kiev]] [[sh:Kijev]] [[simple:Kiev]] [[sk:Kyjev]] [[sl:Kijev]] [[sq:Kievi]] [[sr:Кијев]] [[sv:Kiev]] [[sw:Kiev]] [[szl:Kijůw]] [[ta:கீவ்]] [[te:క్యివ్]] [[tg:Кыйив]] [[th:เคียฟ]] [[tl:Kiev]] [[tr:Kiev]] [[tt:Киев]] [[tw:Kiev]] [[udm:Киев]] [[ug:كىيېۋ]] [[uk:Київ]] [[ur:کیف]] [[uz:Kiyev]] [[vec:Kiev]] [[vep:Kijev]] [[vi:Kiev]] [[vo:Küyiv]] [[war:Kiev]] [[yi:קיעוו]] [[yo:Kiev]] [[zh:基輔]] [[zh-min-nan:Kyyiv]] [[zu:IKiyevi]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1193958.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|