Difference between revisions 1190731 and 1238027 on bewiki{{Камунізм}} '''Камуністычная партыя Беларусі''' (КПБ), да [[1952]] г. '''Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі''' (КП(б)Б) — палітычная партыя, да [[1991]] г. састаўная частка [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|Камуністычнай партыі Савецкага Саюза]] ([[КПСС]]). Левая [[Палітычныя партыі Беларусі|палітычная партыя ў Беларусі]]. == У рэвалюцыйны час == (contracted; show full) == У Беларускай ССР (пасляваенны час) == {{main|Развіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945 - 1991)}} Пасля вызвалення Беларусі ад фашыцкіх захопнікаў асноўнай задачай КП(б)Б стала аднаўленне гаспадаркі. Становішча было надзвычай цяжкае. Агульныя матэрыяльныя страты, нанесеныя за час акупацыі, склалі 75 млрд. руб., што ў 35 разоў перавышала дзяржаўны бюджэт БССР. У 1944 у рэспубліцы працавалі 12 абкомаў, 14 гаркомаў, 181 райком партыі. На ўліку ў пярвічных арганізацыях было 30 тыс. камуністаў. Для партыйных рашэнняў першых пасляваенных гадоў характэрны дэталёвая рэгламентацыя, імкненне ахапіць усе сферы грамадска-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця. Гэта работа вялася метадам шырокіх эканамічных і палітычных кампаній, што не заўсёды давала станоўчыя вынікі. 8-я сесія Вярхоўнага Савета БССР (верасень 1946) прыняла закон аб 4-м пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР. Пашырылася практыка прыняцця сумесных пастаноў ЦК КП(б)Б і СНК БССР, мясцовых партыйных і савецкіх органаў па розных пытаннях. Аднаўленне эканомікі забяспечвалася жорсткай цэнтралізацыяй і каманднымі метадамі. Пасля вайны ў заходніх абласцях рэспублікі працягвалася дзейнасць груп Арміі Краёвай, Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, якія вялі ўзброеную барацьбу супраць савецкай улады, забівалі партыйных і савецкіх работнікаў, калгасных актывістаў. У 1947 у заходніх абласцях Беларусі органамі НКУС выяўлены і разгромлены шэраг падпольных арганізацый і груп («Саюз беларускіх патрыётаў», «Чайка» і інш.). 15-ы пленум ЦК КП(б)Б (27.11-1.12.1947) у пастанове «Аб палітычнай і ідэалагічнай рабоце КП(б) Беларусі сярод інтэлігенцыі» вызначыў шэраг палажэнняў, якія наклалі негатыўны адбітак на вывучэнне айчыннай гісторыі. Аднаўляліся палітычныя рэпрэсіі супраць інтэлігенцыі. Ход аднаўлення гаспадаркі, выканання заданняў 4-й пяцігодкі разгледзеў ХІХ з'езд КП(б)Б (15-18.2.1949). Ён канстатаваў, што прамысловасць Беларусі дасягнула 65,8 % даваеннага ўзроўню. Пачалася вытворчасць новых відаў прадукцыі, у т.л. аўтамабіляў, трактароў, металарэзных станкоў і інш. З'езд паставіў задачу мабілізаваць усе сілы працоўных на датэрміновае выкананне і перавыкананне пяцігадовага плана. (contracted; show full)даў і пленумаў гаварыяася пра поспехі ў эканамічным развіцці, рост дабрабыту народа. Але нічога не сказана аб тым, што аднаўленне калгасна-саўгаснай сістэмы, асабліва калектывізацыя ў заходніх абласцях, ажыццяўлялася партыйнымі органамі прымусова паводле сцэнарыя 1930-х г. Адсутнасць пашпартоў у сялян і сістэма прапіскі ў гарадах надзейна прымацоўвалі іх да калгасаў і саўгасаў. ХХІІі з'езд КПБ (24-27.1.1956) адзначыў павелічэнне за гады 5-й пяцігодкі аб'ёму валавой прадукцыі прамысловасці на 206 %. Значнымі былі дасягненні ў машына- і сганкабудаванні, металаапрацоўцы, вытворчасці трактароў і аўтамабіляў. Стваралася новая структура прамысловасці БССР. Аднак празмерная цэнтралізацыя кіравання эканомікай, рэгламентаванне з боку партыйных і дзяржаўных органаў, пагоня за выкананнем і перавыкананнем планаў, фактычнае ігнараванне гаспадарчага разліку зніжалі эфектыўнасць і тэмпы развіцця, асабяіва сацыяльнай сферы. Некаторыя зрухі адбыліся ў сельскай гаспадарцы, хоць сістэма ўліку працы ў форме працадзён (contracted; show full) У адпаведнасці з рашэннямі лістападаўскага (1962) пленума ЦК КПСС праведзена рэарганізацыя кіруючых органаў КПБ: у 1963 створаны Прэзідыум ЦК, Бюро ЦК па кіраўніцтве прамысловасцю і будаўніцтвам, Бюро ЦК па кіраўніцтве сельскай гаспадаркай, а таксама адзіны кантрольны орган — камітэт партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і СМ БССР. У выніку падзелу мясцовых партыйных органаў арганізаваны 12 абкомаў, 25 гаркомаў і гарадскіх райкомаў, 23 камітэты па прамысловых зонах і 77 па вытворчых калгасна-саўгасных упраўленнях. Аднак гэта структура не апраўдала сябе. Пасля змяшчэння з пасады М. Хрушчова і абрання 1-м сакратаром ЦК КПСС Л. Брэжнева ў лістападзе 1964 быў адноўлены тэрытарыяльна-вытворчы прынцып пабудовы партыйных органаў. У 1964 у КПБ прынята 22348 членаў (самы высокі гадавы прыём за ўвесь час існавання). XXVI з'езд КПБ (3-5.3.1966) адзначыў павелічэнне за сямігодку аб'ёму прамысловай прадукцыі ў 2,1 раза, сярэднегадавы прырост яе склаў 11,4 %. Заданні сямігодкі ў сельскай гаспадарцы не былі выкананы. Атрымалі развіццё новыя галіны прамысловасці — нафталерапрацоўчая, электронная, баваўняная, мінеральных угнаенняў, у дзеянне ўведзена бояьш за 300 буйных прадпрыемстваў і цэхаў. Будаваліся новыя гарады. Паступова паляпшаўся дабрабыт насеяьніцтва, уведзена гарантаваная грашовая аплата працы калгаснікаў. Павялічвалася колькасць прадпрыемстваў саюзнага значэння, эканоміка Беларусі ўсё больш уключалася ў адзіны гаспадарчы, у т.л. і ваенна-прамысловы комплекс СССР. 27.2.1968 прынята спецыяльная пастанова ЦК КПБ «Аб 50-годдзі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі», у якой асноўная заслуга ў стварэнні БССР, яе эканамічным і сацыяльным развіцці аддавалася кіраўніцтву бальшавікоў і Камуністычнай партыі. У прынятах ЦК КПБ пастановах «Аб паляпшэнні палітычнай інфармацыі насельніцтва рэспублікі» (7.6.1968), «Аб стане і мерах паляпшэння масавай палітычнай работы ў рэспубліцы» (17-18.6.1968), «Аб рабоце Інсгытуга гісгорыі Акадэміі навук БССР» (15.2.1970) і інш. увага звярталася на актыўнае фарміраванне грамадскай думкі, камуністычнае выхаванне, павышэнне пільнасці і ўзмацненне барацьбы з ідэалагічнымі дыверсіямі імперыялістычнай прапаганды. Узмацнілася цэнзура за навуковымі і грамадска-палітычнымі выданнямі, запаволілася рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій. У рашэннях па эканамічных праблемах важная роля адводзілася паскарэнню тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці, будаўніцтве і на транспарце, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі, росту прадукцыйнасці працы і якасці прадукцыі. XXVII з'езд КПБ (22- 24.2.1971) падвёў вынікі выканання планаў 8-й пяцігодкі. Эканамічныя рэформы 1960-х г. далі пэўныя станоўчыя вынікі. Сярэднегадавыя тэмпы прыросту нацыянальнага даходу ў прамысловасці склалі 14 % (самы вялікі прырост за ўвесь пасляваенны перыяд). Было пабудавана больш за 60 прадпрыемстваў. Павысіўся тэхнічны ўзровень прамысловай вытворчасці, уведзена ў дзеянне 1330 механізаваных паточных і аўтаматычных ліній. З'езд адзначыў традыцыйныя недахопы: маруднае ўкараненне дасягненняў навукі, тэхнікі, перадавых тэхналогій, нізкія прадукцыйнасць працы і якасць прадукцыі, нерацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных і прыродных рэсурсаў і інш. У 1973-74 праведзены абмен партыйных дакументаў, які разглядаўся як сродак умацавання партыйных радоў і паляпшэння дзейнасці ўсіх партыйных арганізацый рэспублікі. 3 1977 да 1990 прыём захоўваўся на ўзроўні амаль 21 тыс. чал. у год. Асноўная ўвага аддавалася росту КПБ за кошт рабочых. Колькасць служачых абмяжоўвалася 27-28 % ад усіх прымаемых. Для многіх членства ў кампартыі было абавязковым у іх службовай дзейнасці. Паніжаўся працэнт калгаснікаў, якія жадалі ўступіць у партыю. На XXVIII з'ездзе КПБ (1976) пры падвядзенні вынікаў выканання 9-й пяцігодкі адзначалася павелічэнне аб'ёму прамысловай прадукцыі на 64 % замест. Уведзена ў дзеянне 97 буйных прадпрыемстваў, у т.л. Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, завод аўтаматычных ліній у Баранавічах і інш. Асноўныя фонды індустрыі выраслі больш чым у 1,7 раза, вытворчасць збожжа — на 57 %. У 1977 новая Канстытуцыя СССР (арт. 6) замацавала палажэнне аб кіруючай ролі КПСС у грамадстве, якое было прадубліравана ў Канстытуцыі Беларускай ССР 1978. ХХІХ з'езд КПБ (27-29.1.1981) па традыцыйнай схеме прыняў прывітанні і запэўніванні ў адданасці ў адрас ЦК КПСС і Генеральнага сакратара Л. Брэжнева. З'езд адобрыў праект ЦК КПСС «Асноўныя напрамкі эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР на 1981—1985 гады і на перыяд да 1990 года» і даручыў СМ БССР і іншым дзяржаўным органам на яго аснове распрацаваць 11-ы пяцігадовы план эканамічнага і сацыяльнага развіцця рэспублікі. У 1970-я — 1-й пал. 1980-х г. уведзена ў дзеянне 186 буйных прадпрыемстваў. Ствараліся новыя галіны індустрыі — хімічная і нафтахімічная. Відавочнымі былі значныя дасягненні, разам з тым паглыблялася залежнасць эканомікі Беларусі ад энерганосьбігаў і вытворчых сувязей з іншымі рэгіёнамі СССР, што не садзейнічала ўмацаванню эканамічнай самастойнасці рэспублікі. Усё большая колькасць прадпрыемстваў кіраваліся з цэнтра. У адпаведнасці з партыйнымі рашэннямі значныя сродкі былі ўкладзены ў сельскую гаспадарку, энергетычныя магугнасці якой у параўнанні з 1970 выраслі амаль утрая. У 1982 прынята Харчовая праграма СССР. Аднак павелічэнне ў цэлым у 1965-85 валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 1,6 раза не забяспечвала патрэб насельніцтва ў прадуктах харчавання, а прамысловасці ў сыравіне. Больш за 25 % прадукцыі страчвалася з-за безгаспадарчасці. Павялічваўся разрыў паміж эканамічным і сацыяльным развіццём. У 1985 па ўзроўні асабістага спажывання СССР займаў 77-е месца ў свеце і саступаў ЗША ў 4 разы, хоць у Беларусі сітуацыя была крыху лепшая, чым у іншых рэгіёнах краіны. Пашыраліся міжнародныя сувязі, ва ўмацаванні іх актыўна ўдзельнічалі партыйныя арганізацыі рознага ўзроўню. У сярэдзіне 1980-х г. БССР падпісала больш за 160 пагадненняў, прымала ўдзел у рабоце амаль 70 міжнародных арганізацый і органаў ААН. Аднак кантроль і дыктат партыйных органаў рабіў сувязі з замежжам заідэалагізаванымі, абмяжоўваў кола ўдзельнікаў міжнародных кантактаў, не дазваляў узнімаць і абмяркоўваць пытанні жыцця і ўзаемаадносін з беларускай эміграцыяй і дыяспарай. ХХХ з'езд КПБ (30-31.1.1986) не засяродзіў увагі на пошуках шляхоў далейшага развіцця БССР, аднак адзначыў, што зроблены «істотны крок наперад на шляху камуністычнага будаўніцтва». Вызначаны XXVII з'ездам КПСС новы палітычн. курс («Перабудова») прадугледжваў пераход ад пераважна адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіраўніцтва на ўсіх узроўнях, некаторую дэмакратызацыю кіравання, абнаўленне форм і метадаў дзейнасці партыі на дэмакратычных прынцыпах і інш. Асноўныя спадзяванні ў пошуку эфектыўных шляхоў развіцця звязваліся з пераходам да рыначных адносін і шматукладнай эканомікі. 3 [[1989]] эканамічны крызіс пачаў рэзка паглыбляцца. У 1990 знізілі аб'ём прамысловай прадукцыі больш як 400 прадпрыемстваў і аб'яднанняў рэспублікі (29 % іх колькасці). Хоць на Беларусі эканамічныя паказчыкі былі лепшыя, чым у іншых рэгіёнах СССР, і мела месца палітычная стабільнасць, аднак змены праводзіліся марудна, не закраналі асноў партыйна-дзяржаўнай адміністрацыйнай сістэмы. Паводде пастановы Бюро ЦК КПБ ад 11.11.1988 створана Камісія Бюро ЦК па дадатковым вывучэнні матэрыялаў, звязаных з рэпрэсіямі, якія мелі месца ў перыяд 1930-40-х і пач. 1950-х г. 19.2.1989 у Мінску адбыўся першы ў БССР дазволены ўладамі мітынг, арганізаваны [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»|БНФ]], на якім рэзка крытыкавалася дзейнасць КПСС—КПБ. Аднак партыйнае кіраўніцтва ацэньвала гэта як нацыяналістычнае выступленне і фактычна працягвала ранейшую палітыку. 26.3.1989 на Беларусі адбыліся першыя за многія дзесяцігоддзі савецкай улады свабодныя выбары народных дэпутатаў СССР на альтэрнатыўнай аснове. У кастрычніку 1989 прыняты Закон аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР і аб выбарах народных дэпутатаў мясцовых Саветаў. Выбары расцягнуліся да снежня 1991 і праходзілі ў вострай палітычнай (contracted; show full)[[en:Communist Party of Belarus]] [[es:Partido Comunista de Bielorrusia]] [[fr:Parti communiste de Biélorussie]] [[it:Partito Comunista di Bielorussia]] [[nl:Communistische Partij van Wit-Rusland (1996)]] [[pl:Komunistyczna Partia Białorusi (1996)]] [[ru:Коммунистическая партия Беларуси]] [[vi:Đảng Cộng sản Belarus]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1238027.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|