Difference between revisions 1213675 and 1213677 on bewiki

{{значэнні|Беларусь}}
{{Дзяржава
 |Беларуская назва        = Рэспубліка Беларусь
 |Арыгінальная назва   = 
 |Родны склон       = Беларусі
 |Герб                    = Coat of arms of Belarus.svg
 |Сцяг                   = Flag of Belarus.svg
 |Назва гімна          = Мы, беларусы  
(contracted; show full)

=== Незалежная Беларусь ===
[[27 ліпеня]] [[1990]] года была прынята [[Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР]]. У [[1991]] СССР спыніў існаванне, [[БССР]] была абвешчаная Рэспублікай Беларусь, што існуе і зараз.

У [[1994]] г. прынятая [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь]], адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары. [[Прэзідэнт]]ам быў абраны [[Аляксандр Лукашэнка]]. Ён захаваў за сабой пасаду Прэзідэнта па выніках выбараў у [[2001]], у [[2006]] і ў [[2010]] годзе.

== 
Сімволіка ==
{{main|Сцяг Беларусі|Герб Беларусі|Гімн Беларусі}}

У [[1991]] былі прынятыя дзяржаўныя сцяг ([[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белы]]) і герб ([[Пагоня (герб)|«Пагоня»]]), аднак па выніках [[Рэферэндум у Беларусі, 1995|рэферэндума]] (1995) былі змененыя на сучасныя [[чырвона-зялёны сцяг]] і герб, асновай якому паслужыў герб [[БССР]].

Музыка гімна Беларусі напісаная Н. Сакалоўскім для гімна Беларускай ССР [[1955]] г. Тэкст гэтага гімна, напісаны М. Клімковічам, перапрацаваны ў [[2002]] г. У. Карызнам.
<!--=== Дзяржаўны сцяг ===
{{main|Сцяг Беларусі}}
=== Дзяржаўны герб ===
{{main|Герб Беларусі}}
=== Дзяржаўны гімн ===
{{main|Гімн Беларусі}}-->

== Дзяржаўны лад ==
{{main|Дзяржаўны лад Беларусі}}
Рэспубліка Беларусь — [[унітарная дзяржава]], форма кіравання — [[прэзідэнцкая рэспубліка]]. [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь]] дэлегаваны заканадаўчыя паўнамоцтвы на выданне дэкрэтаў і ўказаў, якія маюць сілу закона. Прэзідэнт абіраецца непасрэдна грамадзянамі на 5-гадовы тэрмін.

[[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь]] была прынята [[15 сакавіка]] [[1994]] г. на 13-й сесіі [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савета]] Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Набыла сілу [[30 красавіка]] [[1994]] з моманту яе апублікавання. 

[[24 лістапада]] [[1996]] года Канстытуцыя была абноўлена і дапоўнена паводле вынікаў [[Рэферэндум у Беларусі, 1996|рэферэндуму]]. Істотная частка змен - пераразмеркаванне паўнамоцтваў на карысць выканаўчай улады і прэзідэнта, у прыватнасці.

Сучасная рэдакцыя Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь складаецца з прэамбулы, 9 раздзелаў, у якіх 8 глаў і 146 артыкулаў.

[[17 кастрычніка]] [[2004]] года на [[Рэферэндум у Беларусі, 2004|рэферэндуме]] з Канстытуцыі было выключана палажэнне, якое абмяжоўвае права адной асобы абірацца прэзідэнтам больш за на два тэрміны запар.

Найвышэйшай заканадаўчай установай Беларусі ёсць [[Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь|Нацыянальны сход]], які складаецца з [[Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь|Палаты прадстаўнікоў]] і [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі|Савета Рэспублікі]]. У Палаце прадстаўнікоў 110&nbsp;[[дэпутат]]аў. Дэпутаты абіраюцца па [[Мажарытарная выбарчая сістэма|мажарытарнай сістэме]] прамым усеагульным галасаваннем. Савет Рэспублікі абіраецца мясцовымі Саветамі — ад кожнай вобласці і горада Мінска абіраюцца па 8&nbsp;членаў Савета Рэспублікі. 8&nbsp;членаў Савета прызначаюцца прэзідэнтам — усяго 64&nbsp;чалавека. Тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу — 4&nbsp;года.

Судовая ўлада ажыццяўляецца [[Вярхоўны суд|Вярхоўным судом]], Вышэйшым гаспадарчым судом і [[Канстытуцыйны суд|Канстытуцыйным судом]].

== Палітычныя партыі ==
{{main|Палітычныя партыі Беларусі}}
На [[2009]] год у Беларусі афіцыйна зарэгістравана 15 палітычных партый<ref>{{ref-ru}} [http://minjust.by/ru/site_menu/about/struktura/obschestv/registr/politpart Сведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики Беларусь]</ref>, з іх у [[Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь|Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] IV склікання прадстаўленыя дзве: [[Камуністычная партыя Беларусі]] і [[Беларуская аграрная партыя]].
{{Нарыхтоўка раздзела}}

== Міжнароднае становішча і знешняя палітыка ==
Дзяржава з'яўляецца членам-заснавальнікам [[ААН]], [[Садружнасць Незалежных Дзяржаў|СНД]], [[АДКБ]], [[Еўразійская эканамічная супольнасць|ЕўрАзЭС]], [[Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі|Саюзнай дзяржавы]], а таксама членам іншых міжнародных аб'яднанняў.

{{таксама}} [[Спіс дыпламатычных місій Беларусі]], [[Пашпарт грамадзяніна Беларусі]]
{{у планах}}

== Геаграфія ==
{{main|Геаграфія Беларусі}}
=== Геаграфічнае становішча ===
[[Выява:Belarus satellite image MODIS Terra true color 2010-06-29.jpg|thumb|Касмічны здымак Беларусі, спадарожнік [[Тэра, спадарожнік|MODIS Terra]], 29 чэрвеня 2010 года]]
Беларусь мяжуе з [[Расія]]й на ўсходзе і на поўначы, [[Латвія]]й на поўначы, [[Літва|Літвою]] на паўночным захадзе, [[Польшча]]й на захадзе, [[Беларуска-ўкраінская граніца|Украінай]] на поўдні. Тэрыторыя галоўным чынам раўнінная з рэдкімі ўзвышшамі, якія размешчаны пераважна ў цэнтральнай частцы Беларусі і складаюць [[Беларуская града|Беларускую граду]].

Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы састаўляе 2969 [[км]]. Плошча — 207,598 тыс. кв. км. Найбольшая яе працягласць з заходу на ўсход — 650 км, з поўначы на поўдзень — 560 км. У Еўропе Беларусь па плошчы трохі саступае [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Румынія|Румыніі]], больш чым у 2,2 разы пераўзыходзіць [[Партугалія|Партугалію]] і [[Венгрыя|Венгрыю]] і прыблізна ў 5 разоў — [[Нідэрланды]] і [[Швейцарыя|Швейцарыю]]. Адлегласць ад Мінска да сталіц суседніх дзяржаў: [[Вільнюс]]а — 215 км, [[Рыга|Рыгі]] — 470, [[Варшава|Варшавы]] — 550, [[Кіеў|Кіева]] — 580, [[Масква|Масквы]] — 700 км.

Паводле разлікаў [[2008]] года РУП "Белкосмааэрагеадэзія" цэнтр Еўропы знаходзіцца на 55º30´ пн.ш. і 28º48´ у.д. ў горадзе [[Полацк]]у. Паводле разлікаў спецыялістаў аб'яднання "Белгеадэзія", выкананых у [[1996]] года, [[геаграфічны цэнтр Беларусі]] размешчаны за 70 км на паўднёвы ўсход ад [[Мінск]]а, каля вёскі [[вёска Антонава, Навасёлкаўскі сельсавет|Антонава]] [[Пухавіцкі раён|Пухавіцкага раёна]].

Беларусь з'яўляецца найбуйнейшай па тэрыторыі еўрапейскай дзяржавай (з цалкам размешчаных у Еўропе), [[дзяржавы, якія не маюць выхаду да мора|якая не мае выхаду да мора]]<ref>Па насельніцтве з краін, якія не маюць выхаду да мора еўрапейскіх дзяржаў Беларусь (меней 9,5 млн жых.) апярэджваюць [[Чэхія]] (бол. 10 млн жых.), [[Венгрыя]] (св. 10 млн жых.) і [[Сербія]] (9,9 млн жых.).</ref><ref>[[Казахстан]] таксама не мае выхаду да мора ([[Каспійскае мора]], якое абмывае [[Заходні Казахстан]], з'яўляецца нутрамацерыковым [[возера]]м), еўрапейская частка Казахстана (пры правядзенні [[Мяжа Еўропа-Азія|межы Еўропа-Азія]] па [[Мугаджары|Мугаджарам]] і рацэ [[рака Эмба|Эмбе]]) перавышае па плошчы Беларусь.</ref>.

=== Рэльеф ===
{{main|Рэльеф Беларусі}}
[[Image:Mayak Mt.jpg|thumb|Мінскае ўзвышша]]
Беларусь знаходзіцца на [[Усходне-Еўрапейская раўніна|Усходне-Еўрапейскай раўніне]]. Найбольш прыпаднятая цэнтральная частка краіны — [[Беларуская града]]. Тут размешчана [[Мінскае ўзвышша]], на якім знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі — [[гара Дзяржынская]] (345 м); вышыню больш за 300 м маюць яшчэ шэраг пунктаў — горы [[Гара Лысая, Мінскі раён|Лысая]], [[Гара Маяк, Валожынскі раён|Маяк]] і інш. Трохі саступаюць Мінскаму ўзвышшу па абсалютных вышынях [[Навагрудскае ўзвышша|Навагрудскае]] ([[гара Замкавая|г. Замкавая]] - 323 м), [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскае]], [[Віцебскае ўзвышша|Віцебскае]] ўзвышшы. Найбуйнейшыя нізіны на тэрыторыі Беларусі: [[Палеская нізіна|Палеская]], [[Верхнянёманская нізіна|Верхнянёманская]], [[Полацкая нізіна|Полацкая]], [[Нарачана-Вілейская нізіна|Нарачана-Вілейская]]. Самы нізкі пункт — урэз ракі [[Нёман]] на мяжы з [[Літва|Літвой]], да 90 м над узроўнем мора.

Асаблівасці рэльефу Беларусі цесна звязаныя з геалагічнай будовай тэрыторыі. Да прыпаднятых участкаў крышталічнага падмурка прымеркаваныя ўзвышшы. Тэрыторыі з глыбокім заляганнем крышталічнага падмурка звычайна занятыя нізінамі. Вырашальным жа фактарам фармавання рэльефу Беларусі сталі [[ледавік]]і. На працягу апошніх 500-600 тыс. гадоў тэрыторыя Беларусі выпрабавала не меней 5 злядненняў.

=== Геалогія і глебы ===
У геалагічным сэнсе Беларусь размешчана на захадзе [[Усходне-Еўрапейская платформа|Усходне-Еўрапейскай платформы]]. Старажытны крышталічны падмурак складзены з [[магматычныя пароды|магматычных]] і [[метамарфічныя пароды|метамарфічных]] парод, залягае на глыбіні да 5-6 км ([[Прыпяцкі прагін]]), каля в. [[Глушкавічы]] [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкага раёна]] выходзіць на паверхню. Платформавы чахол складены пераважна з [[асадкавыя горныя пароды|асадкавых горных парод]], укрывае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі.

Асаблівасці геалагічнага мінулага Беларусі, яе рэльефу, клімату, расліннасці абумовілі складаную будову глебавага покрыва тэрыторыі. Асноўныя глебаўтваральныя пароды тыповыя для зоны ледавіковай акумуляцыі: азёрна-ледавіковыя, марэнныя, водна-ледавіковыя адклады, алювіяльныя наносы, торф. Сярод глебаўтваральных працэсаў пераважаюць дзярновы (пад лугавой травяністай расліннасцю), падзолісты (пад лясной расліннасцю), балотны (у паніжаных месцах, дзе назапашваецца вільгаць) і іх спалучэнні.

З улікам ступені праяўлення асноўнага глебаўтваральнага працэсу вылучаны тыпы глебаў Беларусі: [[дзярнова-падзолістыя глебы]], [[дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы]], [[тарфяна-балотныя глебы]], [[поймавыя глебы]], [[дзярнова-карбанатныя глебы]], [[дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы]]. Паводле механічнага складу адрозніваюць гліністыя, сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.

=== Карысныя выкапні ===
На Беларусі выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў карысных выкапняў. Сярод іх: [[нафта]] і [[прыродны газ|спадарожны газ]], [[каменная соль|каменная]] і [[калійныя солі]], [[буры вугаль]], [[гаручыя сланцы]], [[даламіт]]ы, [[торф]], [[мергель|мергелі]], [[сапрапелі]], [[гліна|гліны]], будаўнічыя [[пясок|пяскі]], пясчана-[[жвір]]овы матэрыял, будаўнічы і абліцовачны камень, [[жалезныя руды]] і інш.

=== Клімат ===

Клімат Беларусі [[умераны клімат|ўмераны]], пераходны ад [[Марскі клімат|марскога]] да [[кантынентальны клімат|кантынентальнага]]. Асаблівасці клімату Беларусі тлумачацца яе размяшчэннем ва ўмераных шыротах, параўнальнай блізкасцю да [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіяна]], адсутнасцю прыродных бар'ераў на шляху паветраных мас: марскіх — з захаду і кантынентальных — з усходу і паўднёвага ўсходу.

Самы цёплы месяц года [[ліпень]], самы халодны, найчасцей, [[студзень]]. Так, у [[Мінск]]у сярэдняя тэмпература студзеня складае –6,9 ºС, а ў ліпені яна дасягае 17,8 ºС. Сярэдняя тэмпература змяняецца ў залежнасці ад рэгіёнаў Беларусі. У ліпені сярэдняя тэмпература складае ад 17°C на поўначы да 18,5°C на поўдні. Сярэдняя тэмпература ў студзені вагаецца ад  -4,5°C на паўднёвым захадзе да -8°C на паўночным усходзе. У зімовы перыяд нярэдкія [[адліга|адлігі]].

На тэрыторыі Беларусі ў сярэднім за год выпадае 600–700 мм ападкаў. 70% ападкаў у выглядзе дажджу выпадае ў красавіку-кастрычніку. Колькасць снежных дзён у Беларусі ад 75 на паўднёвым захадзе да 125 на паўночным усходзе. Максімальная вышыня снежнага покрыва адпаведна ад 15 да 30 см.

На Беларусі пераважаюць заходнія вятры. З захаду на ўсход павялічваецца кантынентальнасць клімату.

=== Водныя рэсурсы ===
{{main|Рэкі і каналы Беларусі|Азёры Беларусі}}

[[Выява:Strusta - 1.jpg|thumb|left|[[Возера Струста]], [[Браслаўская група азёр|Браслаўскія азёры]]]]
[[Выява:Ikaźń - 3.jpg|thumb|[[Возера Іказнь]], [[Абстэрнаўская група азёр|Абстэрнаўскія азёры]]]]
На Беларусі больш за 20 тыс. рэк. Самыя працяглыя і мнагаводныя рэкі [[Дняпро]], [[Заходняя Дзвіна]], [[Нёман]], [[Рака Прыпяць|Прыпяць]]. Беларусь часта называюць «сінявокай» з-за вялікай колькасці [[Возера|азёр]]. Іх у Беларусі больш за 11 тыс. Самае вялікае сярод беларускіх азёр [[возера Нарач]]. Тэрыторыя краіны багатая на [[Балота|балоты]]. Найбольш багаты балотамі рэгіён — [[Палессе]].

=== Флора і фаўна ===
[[File:Poland Bialowieza - BPN.jpg|thumb|злева|[[Белавежская пушча]]]]
{{main|Флора Беларусі|Фаўна Беларусі}}

[[Лес|Лясы]] займаюць 36 % тэрыторыі краіны. На Беларусі 28 відаў дзікарослых дрэў. Найбольш важныя лесаўтваральныя пароды: [[хвоя звычайная|хвоя]], [[елка еўрапейская|елка]], [[дуб звычайны|дуб]], [[ясень]], [[ліпа]], [[клён]], [[граб]], бярозы [[бяроза павіслая|павіслая (бародаўчатая)]] і [[бяроза пушыстая|пушыстая]], [[асіна]], вольхі [[вольха чорная|чорная]] і [[вольха шэрая|шэрая]]. Шмат дрэў інтрадукаваных: [[лістоўніца|лістоўніцы]] сібірская і еўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя, веймутава, дуб паўночны, [[таполя|таполі]] пірамідальная, лаўралістая, бальзамічная і інш.
[[File:Ardea alba in flight - by Mike Baird.jpg|thumb|[[Чапля вялікая белая]] — птушка года Беларусі 2008]]
Прыроднае расліннае покрыва Беларусі займае прыблізна 70 % тэрыторыі. Колькасць відаў раслін сягае 12000. Больш за 200 відаў раслін ахоўваецца дзяржавай. Жывёльны свет Беларусі налічвае 457 відаў пазваночных (у тым ліку [[Спіс млекакормячых Беларусі|73 віды млекакормячых]], [[Спіс птушак Беларусі|290 відаў птушак]], прыблізна [[Спіс рыб Беларусі|60 відаў рыб]]) і больш за 20 тысяч беспазваночных жывёл. Важнае гаспадарчае значэнне маюць промыслава-паляўнічыя віды жывёл — [[лісіца]], [[куніца]], [[заяц]], [[выдра]], [[тхор]], [[гарнастай]], а таксама [[лось]] і [[дзік]]. 
[[File:Orchis ustulata 01 Saarland.jpg|thumb|злева|[[Ятрышнік абпалены]]]]
17 відаў сысуноў, 72 віду птушак, 4 віду земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віду насякомых — уключаны ў [[Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь|чырвоную кнігу Беларусі]]. Для іх аховы ў месцах рассялення створаны [[Спіс запаведнікаў і нацыянальных паркаў Беларусі|дзяржаўныя запаведнікі]] і [[Спіс заказнікаў Беларусі|заказнікі]].

=== Ахоўныя тэрыторыі ===
У Беларусі існуе біясферны запаведнік, створана 4 нацыянальныя паркі.

Ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі:
*[[Бярэзінскі біясферны запаведнік]],
*[[Нацыянальны парк Белавежская пушча]],
*[[Нацыянальны парк Браслаўскія азёры]],
*[[Нарачанскі нацыянальны парк]],
*[[Прыпяцкі нацыянальны парк]].

На тэрыторыі Беларусі створаны таксама шэраг заказнікаў.

=== Экалогія ===
Беларусь мацней за іншыя краіны пацярпела ад [[Аварыя на Чарнобыльскай АЭС|аварыі на Чарнобыльскай АЭС]]. Кірунак ветра ў першыя дні і тыдні пасля аварыі абумовіў тое, што з усяго аб'ёму [[Цэзій-137|цэзію-137]], які выпаў на Еўрапейскім кантыненце, каля 70 % прыйшлося на тэрыторыю Беларусі<ref>[http://chernobil.info/?p=1758 Дакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі " ЧАЭС Зона адчужэння]</ref>. Улічваючы цяжар і маштабнасць паражэння краіны ў выніку аварыі, у ліпені [[1991]] года тэрыторыя Беларусі была абвешчана зонай экалагічнага бедства.Геаграфія ==

Беларусь мацней за іншыя краіны пацярпела ад [[Аварыя на Чарнобыльскай АЭС|аварыі на Чарнобыльскай АЭС]]. Кірунак ветра ў першыя дні і тыдні пасля аварыі абумовіў тое, што з усяго аб'ёму [[Цэзій-137|цэзію-137]], які выпаў на Еўрапейскім кантыненце, каля 70 % прыйшлося на тэрыторыю Беларусі<ref>[http://chernobil.info/?p=1758 Дакументы ЧАЭС: Забруджванне тэрыторыі Беларусі " ЧАЭС Зона адчужэння]</ref>. Улічваючы цяжар і маштабнасць паражэння краіны ў выніку аварыі, у ліпені [[1991]] года тэрыторыя Беларусі была абвешчана зонай экалагічнага бедства.

== Сімволіка ==
{{main|Сцяг Беларусі|Герб Беларусі|Гімн Беларусі}}

У [[1991]] былі прынятыя дзяржаўныя сцяг ([[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белы]]) і герб ([[Пагоня (герб)|«Пагоня»]]), аднак па выніках [[Рэферэндум у Беларусі, 1995|рэферэндума]] (1995) былі змененыя на сучасныя [[чырвона-зялёны сцяг]] і герб, асновай якому паслужыў герб [[БССР]].

Музыка гімна Беларусі напісаная Н. Сакалоўскім для гімна Беларускай ССР [[1955]] г. Тэкст гэтага гімна, напісаны М. Клімковічам, перапрацаваны ў [[2002]] г. У. Карызнам.
<!--=== Дзяржаўны сцяг ===
{{main|Сцяг Беларусі}}
=== Дзяржаўны герб ===
{{main|Герб Беларусі}}
=== Дзяржаўны гімн ===
{{main|Гімн Беларусі}}-->

== Дзяржаўны лад ==
{{main|Дзяржаўны лад Беларусі}}
Рэспубліка Беларусь — [[унітарная дзяржава]], форма кіравання — [[прэзідэнцкая рэспубліка]]. [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь]] дэлегаваны заканадаўчыя паўнамоцтвы на выданне дэкрэтаў і ўказаў, якія маюць сілу закона. Прэзідэнт абіраецца непасрэдна грамадзянамі на 5-гадовы тэрмін.

[[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь]] была прынята [[15 сакавіка]] [[1994]] г. на 13-й сесіі [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савета]] Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Набыла сілу [[30 красавіка]] [[1994]] з моманту яе апублікавання. 

[[24 лістапада]] [[1996]] года Канстытуцыя была абноўлена і дапоўнена паводле вынікаў [[Рэферэндум у Беларусі, 1996|рэферэндуму]]. Істотная частка змен - пераразмеркаванне паўнамоцтваў на карысць выканаўчай улады і прэзідэнта, у прыватнасці.

Сучасная рэдакцыя Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь складаецца з прэамбулы, 9 раздзелаў, у якіх 8 глаў і 146 артыкулаў.

[[17 кастрычніка]] [[2004]] года на [[Рэферэндум у Беларусі, 2004|рэферэндуме]] з Канстытуцыі было выключана палажэнне, якое абмяжоўвае права адной асобы абірацца прэзідэнтам больш за на два тэрміны запар.

Найвышэйшай заканадаўчай установай Беларусі ёсць [[Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь|Нацыянальны сход]], які складаецца з [[Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь|Палаты прадстаўнікоў]] і [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі|Савета Рэспублікі]]. У Палаце прадстаўнікоў 110&nbsp;[[дэпутат]]аў. Дэпутаты абіраюцца па [[Мажарытарная выбарчая сістэма|мажарытарнай сістэме]] прамым усеагульным галасаваннем. Савет Рэспублікі абіраецца мясцовымі Саветамі — ад кожнай вобласці і горада Мінска абіраюцца па 8&nbsp;членаў Савета Рэспублікі. 8&nbsp;членаў Савета прызначаюцца прэзідэнтам — усяго 64&nbsp;чалавека. Тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу — 4&nbsp;года.

Судовая ўлада ажыццяўляецца [[Вярхоўны суд|Вярхоўным судом]], Вышэйшым гаспадарчым судом і [[Канстытуцыйны суд|Канстытуцыйным судом]].

== Палітычныя партыі ==
{{main|Палітычныя партыі Беларусі}}
На [[2009]] год у Беларусі афіцыйна зарэгістравана 15 палітычных партый<ref>{{ref-ru}} [http://minjust.by/ru/site_menu/about/struktura/obschestv/registr/politpart Сведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики Беларусь]</ref>, з іх у [[Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь|Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] IV склікання прадстаўленыя дзве: [[Камуністычная партыя Беларусі]] і [[Беларуская аграрная партыя]].
{{Нарыхтоўка раздзела}}

== Міжнароднае становішча і знешняя палітыка ==
Дзяржава з'яўляецца членам-заснавальнікам [[ААН]], [[Садружнасць Незалежных Дзяржаў|СНД]], [[АДКБ]], [[Еўразійская эканамічная супольнасць|ЕўрАзЭС]], [[Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі|Саюзнай дзяржавы]], а таксама членам іншых міжнародных аб'яднанняў.

{{таксама}} [[Спіс дыпламатычных місій Беларусі]], [[Пашпарт грамадзяніна Беларусі]]
{{у планах}}

== Адміністрацыйны падзел ==
{{main|Адміністрацыйны падзел Беларусі}}
Рэспубліка Беларусь — унітарная рэспубліка, адміністрацыйная адзінка — вобласць. Рэспубліка Беларусь падзяляецца на 6 абласцей, вобласці падзяляюцца на раёны і гарады абласнога падпарадкавання. Агульны лік раёнаў ва ўсіх абласцях складае&nbsp;118, а гарадоў абласнога падпарадкавання — 12. Горад [[Мінск]] з'яўляецца самастойнай адміністрацыйнай адзінкай, якая не ўваходзіць ні ў адну вобласць.
(contracted; show full)[[xmf:ბელარუსი]]
[[yi:בעלארוס]]
[[yo:Bẹ̀lárùs]]
[[zea:Wit-Rusland]]
[[zh:白俄罗斯]]
[[zh-min-nan:Belarus]]
[[zh-yue:白俄羅斯]]
[[zu:IBelarusi]]