Difference between revisions 1218915 and 1218921 on bewiki

Міхаіл Рыгоравіч Баразна (нарадзіўся [[20 лістапада]] [[1962]] у в. [[Ракушава]] [[Круглянскі раён|Круглянскага раёна]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]] - беларускі мастацтвазнаўца, мастацкі крытык, фотамастак. Кандыдат мастацтвазнаўства (1998), дацэнт.  Рэктар [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў]]. Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў.

== Біграфія ==
Закончыў Круглянскую сярэднюю школу. У 1985 годзе закончыў мастацка-прамысловы факультэт [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута]].

З 1986 па 1992 гады – мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь».

З 1992 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у 1996–1998 в.а. загадчыка кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў, з 1999 прарэктар па навукова-творчай рабоце. З 2010 года – рэктар. Прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў.

== Грамадская дзейнасць ==
*Член грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў»
*Член Рэспубліканскага творчага саюза «Фотамастацтва»
*Старшыня экспертна-мастацкай камісіі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
*Старшыня Рэспубліканскага экспертна-мастацкага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве,
*Пастаянны член журы Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі»
*Член журы міжнародных творчых конкурсаў

== Удзел у выставах ==
=== Асноўныя персанальныя выставы і праекты === 
*1997 «Адзін у горадзе». Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск
*1997 «Вечны горад» – вечны ...» Таварыства культурных сувязей з замежнымі краінамі, Мінск
*1998–1999 «Мая Амерыка». Замежнае таварыства зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, Дортмунд (Германія)
*2000 «Белая шэрань». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
(contracted; show full)
#Fine Arts of Belarus of the 20th century / M. Barazna // Проект «Kodex». Павильон Республики Беларусь на 54-й Венецианской биеннале 2011. – Минск, 2011. – С. 43–45.
#Republic of Belarus. Kodex. Illuminations. 54th International Art Exhibition. Catalogue production Marsilio Editori. Venezia, 2011. – P. 426-427.


[[be-x-old:Міхась Баразна]]