Difference between revisions 1231322 and 1231324 on bewiki

[[Выява:Grosi cracoviensess obverse.jpg|thumb|Аверс [[Кракаўскі грош|кракаўскага гроша]] [[Казімір III Вялікі|Казіміра Вялікага]] з каронай у цэнтры.]]
'''Карона Карале́ўства Польскага''' ({{lang-pl|Korona Królestwa Polskiego|скарочана}}, {{lang-la|Corona Regni Poloniae|скарочана}}) — тэрмін, які вызначае ўладкаванне [[Польскае Каралеўства, 1385—1569|польскай дзяржавы]] на заходзе [[Сярэднявечча]]. Карона вызначала незалежнасць дзяржаўных інстытутаў ад асобы [[манарх]]а. У той жа час, Карона — імя палітычнай ідэалогіі, якая выражала новы вобраз улады, створанай пад уплывам ідэй, прыйшоўшых з [[Чэхія|Чэхіі]] і [[Венгрыя|Вугоршчыны]].

== Карона як назва дзяржавы ==
Пасля падпісання вуніі з [[ВКЛ]] тэрмін Кароны Каралеўства Польскага быў прыняты як папулярнае і зручнае ў карыстанні найменне Каралеўства Польскага. У процівагу «Літве» ці «Вялікаму княству» Польшча называлася проста «Каронай». Пад гэтай назвай Каралеўства з'яўлялася адной з дзвюх частак [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў]] (паводле [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] [[1569]] году).

Ідэалогія Кароны Каралеўства аказала, акрамя таго, уплыў на тэрміналогію, што выкарыстоўвалася ў вышэйшым грамадстве. З канца Сярэднявечча дзяржаўныя ворганы і пасады, якія называліся да той пары каралеўскімі, сталі звацца кароннымі.

== Літаратура ==
* {{кніга|аўтар=S. Grodziski|загаловак=Z dziejów staropolskiej kultury prawnej|выдавецтва=UNIVERSITAS|месца=Kraków|год=2004|isbn=83-242-0339-7|старонкі=102—105}}
* {{кніга|аўтар=S. Szczur|загаловак=Historia Polski średniowiecze|выдавецтва=Wydawnictwo Literackie|год=2002|isbn=83-08-03272-9}}

{{накід}}

[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Рэч Паспалітая]]

[[cs:Koruna polského království]]
[[en:Crown of the Kingdom of Poland]]
[[it:Corona del Regno di Polonia]]
[[nl:Kroon van het Poolse Koninkrijk]]
[[pl:Korona Królestwa Polskiego]]
[[pt:Coroa do Reino da Polônia]]
[[ru:Корона Королевства Польского]]
[[uk:Корона Королівства Польського]]
[[zh:波兰王国王冠领地]]аааааааааааааааааа