Difference between revisions 1244517 and 1244663 on bewiki[[Выява:Patriarch Kirill of Moscow .jpg|thumb|right|Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл]] '''Кірыл''' (у свеце '''Уладзімір Міхайлавіч Гундзяеў'''; {{ДН|20|11|1946}}, [[Ленінград]], [[СССР]]), епіскап [[Руская праваслаўная царква|Рускай Праваслаўнай Царквы]]; з [[1 лютага]] [[2009]] — Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі ўсяе Русі — прадстаяцель РПЦ. [[3 красавіка]] [[1969]] года мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім [[Нікадзім (Ротаў)|Нікадзімам (Ротавым)]] быў пастрыжаны ў манаства з нарачэннем імя Кірыл; [[7 красавіка]] таго жа года ім жа пасвечаны ў іерадыякана, [[1 чэрвеня]] — у іераманаха. У [[1970]] годзе скончыў Ленінградскую Духоўную Акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, пакінуты прафесарскім стыпендыятам, выкладчыкам дагматычнага багаслоўя і памочнікам інспектара. З [[30 жніўня]] [[1970]] года выконваў паслухмянства асабістага сакратара мітрапаліта Ленінградскага Нікадзіма (Ротова). [[12 верасня]] [[1971]] года ўзведзены ў сан архімандрыта. З [[1971]] года — прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхата пры Сусветным савеце цэркваў у Жэневе. З [[26 снежня]] [[1974]] года рэктар Ленінградскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі. З [[7 чэрвеня]] [[1975]] года старшыня епархіяльнага савета Ленінградскай мітраполіі. [[14 сакавіка]] [[1976]] года хіратанісаны ў епіскапа Выбаргскага, вікарыя Ленінградскай епархіі. Хіратонію ў Траецкім саборы [[Аляксандра-Неўская лаўра|Аляксандра-Неўскай лаўры]] здзейснілі мітрапаліты: Ленінградскі [[Нікадзім (Ротаў)]], Кіеўскі [[Філарэт (Дзенісенка)]], Тульскі [[Ювяналій (Паяркоў)]]; архіепіскап Дзмітраўскі Уладзімір; епіскапы: Пензенскі Мелхіседэк, Ціхвінскі Мелітон, Курскі Хрызастом. З лістапада [[1976]] года па кастрычнік [[1978]] года нёс паслухмянства намесніка Патрыяршага экзарха Заходняй Еўропы мітрапаліта Нікадзіма (Ротава). У [[1977]] годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа. З [[1978]] года — кіраўнік Патрыяршымі прыходамі ў [[Фінляндыя|Фінляндыі]]. У [[1978]] годзе прызначаны намеснікам старшыні Аддзела знешніх царкоўных зносін. З [[1983]] года выкладчык у аспірантуры пры Маскоўскай Духоўнай Акадэміі. З [[26 снежня]] [[1984]] года — архіепіскап Смаленскі і Вяземскі; вызвалены ад пасады рэктара Ленінградскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі. У красавіку [[1989]] года быў зменены тытул на «Смаленскі і Калінінградскі». [[14 лістапада]] [[1989]] года быў прызначаны Старшынёй Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскай Патрыярхіі, сталым членам Святога Сінода па пасадзе. З [[1990]] года — старшыня камісіі Святога Сінода па адраджэнні рэлігійна-маральнага выхавання і дабрачыннасці, член Сінадальнай біблейскай камісіі. [[25 лютага]] [[1991]] года ўзведзены ў сан мітрапаліта. З 1993 года — сустаршыня, з 1995 года — намеснік Старшыні Сусветнага Рускага Народнага Сабора. З [[1994]] года ганаровы прэзідэнт Сусветнай канферэнцыі Рэлігія і свет. З 26 лютага 1994 года — член Сінадальнай багаслоўскай камісіі. У 1995—2000 гадах старшыня Сінадальнай працоўнай групы па выпрацоўцы канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях царкоўна-дзяржаўных адносін і праблемах сучаснага грамадства; пад яго кіраўніцтвам распрацаваныя Асновы сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы, прынятыя ў 2000 годзе Юбілейным Архірэйскім Саборам. З [[1994]] года вядзе духоўна-асветніцкую праграму «Слова пастыра» на Першым канале, якую працягвае і па абранні на Патрыяршы пасад. [[6 снежня]] [[2008]] года, на наступны дзень пасля смерці Патрыярха [[Алексій II, Патрыярх Маскоўскі|Алексія II]], на паседжанні Святога Сінода пад старшынствам мітрапаліта Санкт-Пецярбургскага і Ладажскага Уладзіміра (Катлярова) тайным галасаваннем быў абраны Патрыяршым Месцаахоўнікам. [[27 студзеня]] [[2009]] года Памесным Саборам РПЦ быў абраны Патрыярхам Маскоўскім і всея Русі, набраўшы 508 галасоў з 677; гэта значыць 75%. Інтранізацыя адбылася 1 лютага 2009 падчас літургіі ў Храме Хрыста-Выратавальніка. {{Normdaten |PND=104347066 |LCCN=n/2001/96997 |VIAF=7820499 |SELIBR= |GKD= |SWD= |WP= }} [[Катэгорыя:Патрыярхі Маскоўскія]] {{Link GA|pl}} [[af:Patriarg Kirill van Moskou]] [[ar:كيريل الأول]] [[bar:Kyrill I.]] [[be-x-old:Кірыла (Патрыярх Маскоўскі)]] [[bg:Кирил Московски]] [[ca:Ciril I]] [[cs:Kirill (patriarcha moskevský)]]⏎ [[da:Kirill af Moskva]] [[de:Kyrill I.]] [[el:Πατριάρχης Μόσχας Κύριλλος]] [[en:Kirill I of Moscow]] [[es:Cirilo I de Moscú]] [[et:Kirill]] [[fi:Kirill]] [[fr:Cyrille Ier de Moscou]] [[he:קיריל הראשון של מוסקבה]] [[hu:Kirill moszkvai pátriárka]] [[it:Cirillo I]] [[ja:キリル1世 (モスクワ総主教)]] [[ka:კირილე I (მოსკოვის პატრიარქი)]] [[ko:모스크바 총대주교 키릴]] [[la:Cyrillus (patriarcha Moscuensis)]] [[lt:Patriarchas Kirilas]] [[nl:Kirill van Moskou]] [[nn:Kirill av Moskva]] [[no:Kirill]] [[os:Кирилл (Мæскуыйы Патриарх)]] [[pl:Cyryl I (patriarcha Moskwy)]] [[pt:Cirilo I de Moscou]] [[ro:Patriarhul Chiril I al Moscovei]] [[ru:Кирилл (Патриарх Московский)]] [[sh:Patrijarh moskovski Kiril]] [[sk:Kirill I.]] [[sr:Патријарх московски Кирил]] [[sv:Kirill av Moskva]] [[uk:Кирил (патріарх Московський)]] [[zh:基里尔一世]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1244663.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|