Difference between revisions 1246537 and 1246542 on bewiki

'''Уладзімір Уладзіміравіч Макей''' (нар. [[5 жніўня]] [[1958]], Некрашэвічы, [[Турэцкі сельсавет]], [[Карэліцкі раён]], [[Гродзенская вобласць]]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. [[Міністр замежных спраў Беларусі]].

== Біяграфія ==
* 1980 г. скончыў [[МДЛУ|Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў]].
* 1992-1993 гг. праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі.
* 1980 г. знаходзіўся на службе ва Узброеных Сілах СССР. Палкоўнік запасу.
* 1993-1995 гг. - Трэці сакратар упраўлення інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другі сакратар аддзела аналізу і прагназавання, другі сакратар сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
* 1995-1996 гг. працаваў намеснікам начальніка Службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў.
* 1996-1999 гг. - Прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Савеце Еўропы, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы.
* 1999-2000 гг. - Начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў. З сакавіка 2000 г. - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
* ліпень 2008 - жнівень 2012 - Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
* з 20 жніўня 2012 года прызначаны Міністрам замежных спраў.

Валодае англійскай і нямецкай мовамі.

{{DEFAULTSORT:Макей}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай дыпламатыі]]
[[Катэгорыя:Міністры замежных спраў| ]]

[[be-x-old:Уладзімер Макей]]
[[ru:Макей, Владимир Владимирович]]