Difference between revisions 1247340 and 1247365 on bewiki

'''Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання.''' Вывучэнне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі прадугледжвае выкарыстанне шэрагу прынцыпаў навуковага пазнання.  


Першым з іх ёсць [[прынцып гістарызму]]. Ён вызначае аналіз любой гістарыяграфічнай з'явы (канцэпцыі вучонага, навуковага кірунку і г.д.) у развіцці і ў сувязі з фактарамі, якія яе абумовілі. Разглядаючы той ці іншы гістарыяграфічны факт, неабходна ўлічваць узровень развіцця тагачаснай гістарычнай навукі, каб не было неабгрунтаваных заўваг да сваіх папярэднікаў.  

Другі прынцып — [[прынцып сістэмнасці]]. Ён арыентуе даследчыка на вывучэнне перыядаў і кірункаў гісторыі гістарычнай навукі як сістэмы.

Трэці прынцып — [[прынцып каштоўнаснага падыходу]], які прадугледжвае вылучэнне тых ідэяў і з'яваў мінулага, якія маюць значэнне для сучаснага этапа развіцця гістарычнай навукі.

Вылучаецца шэсць асноўных метадаў гістарыяграфічнага пазнання:  


# '''Параўнальна-гістарычны метад''' (параўнанне розных гістарычных канцэпцыяў з мэтай вызначэння іх агульных рысаў, асаблівасцяў, ступеняў параўнання);  
# '''Храналагічны метад''' (аналіз эвалюцыі навуковай думкі, змены канцэпцыяў, ідэяў у храналагічнай паслядоўнасці);  
# '''Праблемна-храналагічны метад''' (дзяленне шырокай тэмы на шэраг вузкіх праблемаў, кожная з якіх разглядаецца ў храналагічнай паслядоўнасці);  
# '''Метад перыядызацыі''' (вылучэнне асобных этапаў у развіцці гістарычнай навукі з мэтай вызначэння вядучых кірункаў навуковай думкі);  
# '''Метад рэтраспектыўнага аналізу''' (вывучэнне развіцця гістарычнай думкі ад сучаснасці да мінулага);  
# '''Метад перспектыўнага аналізу''' (вызначэнне перспектывы будучых даследаванняў, тэмаў, праблемаў).
У сучаснай гістарыяграфіі гістарыяграфічным фактам прынята лічыць канцэпцыю вучонага, прадстаўленую ў навуковых працах. Гістарыяграфічная крыніца — гэта працы гісторыкаў (манаграфіі, артыкулы, даклады, рукапісы і г.д.), дакументацыя навукова-даследчых устаноў (пратаколы з'ездаў, канферэнцыяў, «круглых»
сталоў, стэнаграмы дыскусіяў і г.д.), рэцэнзіі на гістарычныя даследаванні.

== Літаратура ==

* Белазаровіч, В.    А.    Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік / В.    А.    Белазаровіч  ; пад агул. рэд. І.    П.    Крэня, А.    М.    Нечухрына. - — Гродна : ГрДУ, 2006. - — 346 с. С. 8.
== Гл. таксама ==
* [[Гістарыяграфія гісторыі Беларусі]]
* [[Прадмет гістарыяграфіі гісторыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гістарыяграфія]]
[[Катэгорыя:Гістарыяграфія гісторыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі
[[Катэгорыя:Гістарыяграфія]]