Difference between revisions 1249537 and 1255019 on bewiki'''Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання.''' Вывучэнне [[гістарыяграфія|гістарыяграфіі]] прадугледжвае выкарыстанне шэрагу прынцыпаў навуковага пазнання. Першым з іх ёсць [[прынцып гістарызму]]. Ён вызначае аналіз любой гістарыяграфічнай з'явы (канцэпцыі вучонага, навуковага кірунку і г.д.) у развіцці і ў сувязі з фактарамі, якія яе абумовілі. Разглядаючы той ці іншы гістарыяграфічны факт, неабходна ўлічваць узровень развіцця тагачаснай гістарычнай навукі, каб не было неабгрунтаваных заўваг да сваіх папярэднікаў. Другі прынцып — [[прынцып сістэмнасці]]. Ён арыентуе даследчыка на вывучэнне перыядаў і кірункаў гісторыі гістарычнай навукі як сістэмы. Трэці прынцып — [[прынцып каштоўнаснага падыходу]], які прадугледжвае вылучэнне тых ідэяўй і з'яваў мінулага, якія маюць значэнне для сучаснага этапа развіцця гістарычнай навукі. Вылучаецца шэсць асноўных метадаў гістарыяграфічнага пазнання: # '''Параўнальна-гістарычны метад''' (параўнанне розных гістарычных канцэпцыяў з мэтай вызначэння іх агульных рысаў, асаблівасцяў, ступеняў параўнання); # '''Храналагічны метад''' (аналіз эвалюцыі навуковай думкі, змены канцэпцыяў, ідэяўй у храналагічнай паслядоўнасці); # '''Праблемна-храналагічны метад''' (дзяленне шырокай тэмы на шэраг вузкіх праблемаў, кожная з якіх разглядаецца ў храналагічнай паслядоўнасці); # '''Метад перыядызацыі''' (вылучэнне асобных этапаў у развіцці гістарычнай навукі з мэтай вызначэння вядучых кірункаў навуковай думкі); # '''Метад рэтраспектыўнага аналізу''' (вывучэнне развіцця гістарычнай думкі ад сучаснасці да мінулага); # '''Метад перспектыўнага аналізу''' (вызначэнне перспектывы будучых даследаванняў, тэмаў, праблемаў). У сучаснай гістарыяграфіі гістарыяграфічным фактам прынята лічыць канцэпцыю вучонага, прадстаўленую ў навуковых працах. Гістарыяграфічная крыніца — гэта працы гісторыкаў (манаграфіі, артыкулы, даклады, рукапісы і г.д.), дакументацыя навукова-даследчых устаноў (пратаколы з'ездаў, канферэнцыяў, «круглых» сталоў, стэнаграмы дыскусіяў і г.д.), рэцэнзіі на гістарычныя даследаванні. == Літаратура == * Белазаровіч, В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік / В. А. Белазаровіч; пад агул. рэд. І. П. Крэня, А. М. Нечухрына. — Гродна : ГрДУ, 2006. — С. 8. [[Катэгорыя:Гістарыяграфія]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1255019.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|