Difference between revisions 1302652 and 1406451 on bewiki

'''Беларуская цэнтральная рада''' (БЦР) — дапаможны дарадчы орган, цэнтральная інстанцыя беларускай адміністрацыі ва ўмовах нацысцкай акупацыі ў [[Генеральная акруга Беларусь|Генеральнай акрузе «Беларусь»]], з ліпеня 1944 г. — галоўнае прадстаўніцтва беларускага народа.

== Нямецкая акупацыя ==
Беларуская цэнтральная рада была створана ў снежні [[1943]] з [[Беларуская рада даверу|Беларускай рады даверу]] пры [[Генеральны камісарыят Беларусі|Генеральным камісарыяце Беларусі]].

У БЦР увайшлі 14 чалавек [[Р. Астроўскі]] (прэзідэнт), [[М. Шкялёнак]] (1-ы віцэ-прэзідэнт), [[Ю. Сабалеўскі]] (2-і віцэ-прэзідэнт), [[Ф. Кушаль]] (вайсковыя справы), [[С. Кандыбовіч]] (фінансы), [[А. Калубовіч]] (справы культуры), [[Павел Свірыд|П. Свірыд]] (юрыдычныя і рэлігійныя справы), С. Каляда (лясная гаспадарка), С. Стаськевіч (прафесійныя справы), А. Сакрат (школьныя справы), П. Орса (сельская гаспадарка), [[Н. Абрамава]], Н. Ганько і інш., якія ўзначальвалі 13 адпаведных раздзелаў.

(contracted; show full)
[[be-x-old:Беларуская цэнтральная рада]]
[[cs:Běloruská centrální rada]]
[[en:Belarusian Central Rada]]
[[it:Consiglio Centrale Bielorusso]]
[[pl:Białoruska Centralna Rada]]
[[ru:Белорусская центральная рада]]
[[uk:Білоруська центральна рада]]