Difference between revisions 1313063 and 1330640 on bewiki

'''Язэп''' '''САЖЫЧ''' ({{ДН|5|9|1917}}, [[вёска Гарадзечна|в. Гарадзечна]], сёння [[Навагрудскі раён]] — {{ДС|19|11|2007}}, [[Эн-Арбар]], [[Штат Мічыган|Мічыган]], [[ЗША]]), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, вайсковец.

У час [[Германія|нямецка]]-[[Польшча|польскай]] вайны [[1939]] трапіў у нямецкі палон. Пазней вярнуўся ў [[Беларусь]], дзе ўдзельнічаў у арганізацыі беларускіх вайсковых адзінак. З [[1944]] — на [[Беларуская эміграцыя|эміграцыі]]. У [[1950]] скончыў [[Марбургскі ўніверсітэт]] ([[Германія]]) з дыпломам лекара і выехаў у [[ЗША]]. Стаў адным з заснавальнікаў аддзела [[Беларуска-амерыканскае задзіночанне|Беларуска-амерыканскага задзіночання]] ў штаце Мічыган. З [[1953]] — сябра [[Рада БНР|Рады БНР]]. Заснаваў аддзел [[Згуртаванне беларускіх ветэранаў|Згуртавання беларускіх ветэранаў]] у [[горад Дэтройт|Дэтройце]], выконваў абавязкі сакратара ў справах ветэранаў пра Радзе БНР. У [[1982]]—[[1997]] — старшыня Рады БНР. У сакавіку [[1993]] удзельнічаў у святкаванні 75-й гадавіны незалежнасці Беларусі ў [[Мінск]]у. Пахаваны на беларускім могільніку ў [[Іст-Брансвік]]у ([[Штат Нью-Джэрсі|Нью-Джэрсі]], ЗША).

== Літаратура ==

* [http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/policies/sazych/Старшыня_Рады_БНР_Язэп_Сажыч.html Старшыня Рады БНР Язэп Сажыч;]

{{DEFAULTSORT:Сажыч Язэп}}

[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 2007 годзе]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай медыцыны]]

[[be-x-old:Язэп Сажыч]]
[[en:Jazep Sažyč]]
[[pl:Józef Sażycz]]
[[ru:Сажич, Иосиф Симонович]]
[[uk:Сажич Йосип Симонович]]