Difference between revisions 1333986 and 1333992 on bewiki

{{НП
|статус            =Горад
|беларуская назва  =Харкаў
|арыгінальная назва=Харків
|падначаленне =
|краіна       =Украіна
|герб         =KharkovTownflag.gif
|сцяг         =Прапор Харкова.gif
(contracted; show full)

Зараз тэрыторыя Харкава дзеліцца на 9 адміністрацыйных раёнаў, якія кіруюцца раённымі адміністрацыямі. Афіцыйны статус у горадзе маюць [[украінская мова|украінская]] і [[руская мова|руская]] мовы.

Буйны навуковы, культурны, індустрыяльны і транспартны цэнтр Украіны, быў трэцім індустрыяльным цэнтрам СССР пасля Масквы і Ленінграда. 

Горад ўзнагароджаны ордэнам Леніна ([[1970]]) і ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі ([[1983]]). 

__TOC__ 
== Паходжанне назвы ==
На месцы Харкава знаходзілася старажытнае места Данец, яшчэ з часоў [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]]. Назва места паходзіць, імаверна, ад назвы ракі [[Рака Харкаў|Харкаў]] («Хар-Кобе»). Іншыя версіі — ад заснавальніка пасялення казака Харытона (Харка) альбо ад казака Івана Каркача (Харкача). Існуе таксама і Палавецкая версія — ад палавецкага места Шарукань (Харукань).

З пачатку [[17 стагоддзе|XVII стагоддзя]] Харкаўшчына належала да Маскоўскае дзяржавы, але да [[1650]] года тут не было аселага насельніцтва. Маскоўскія цары імкнуліся выкарыстаць пасяленні ў якасці абарончай лініі супраць крымскіх татараў і нагайцаў: «белгародская», «ізюмская» і «ўкраінская» лініі. Расійскія «служылыя людзі» не былі сталым насельніцтвам.

== Геаграфія ==
=== Размяшчэнне ===
Харкаў размешчаны на водападзельным узвышшы і ў даліне рачок Харкаў, Лопань, Вуды і Немышля, апошнія мелі раней забалочаныя берагі і часам улетку перасыхалі. На тэрыторыі сучаснага места гэтыя невялікія рачулкі сходзяцца і за горадам зьліваюцца праз Вуды ў Северскі Данец.

Найвышэйшай кропкай над узроўнем мора — 120 м — з'яўляецца Лесапарк, найніжэйшай — 94 м — Наваселеўка. З гледзішча рэльефу, Харкаў падзяляецца на чатыры нізіны і чатыры ўзвышшы. Вышыні Харкава, пераважна пясчаныя, да нядаўна былі схаваныя [[хваёвыя лясы|хваёвымі]] і [[бярозавыя лясы|бярозавымі]] лясамі.

Даўжыня Харкава:<ref>[http://city.kharkov.ua/?page=kharkov/about_geo Геаграфічная даведка, сайт Харкава]</ref>

[[Выява:Lopan River & Cathedrals (Kharkiv).jpg|thumb|250px|Выгляд на раку Лопань і Кафедральны сабор]]

* з поўначы на поўдзень — 24,3 км
* з захаду на ўсход — 25,2 км
=== Клімат ===
Клімат Харкава — лагодна-кантынентальны: зіма халодная і снежная, але зменлівая, лета — спякотнае. Сярэдняя тэмпература года — + 6,9 °C (у студзені — 6,9, у ліпені + 20,3). Сярэдняя колькасць ападкаў за рок 513 мм, найбольшая ў [[чэрвень|чэрвені]] і [[ліпень|ліпені]]. Клімат дазваляе займацца гародніцтвам і садоўніцтвам, уключна з вінаградарствам.

== Насельніцтва ==
Пасля рэвалюцыі [[1917]] года, ў [[1920-я]] гады колькасць жыхароў Харкава стала павялічвалася. Паводле перапісу [[1926]] года, ў месце пражывала 417 000 чалавек (трэцяе места пасля [[Кіеў|Кіева]] і [[Адэса|Адэсы]]). Адносную большасць насельніцтва складалі ўкраінцы (38,3%), далей былі рускія — 38%, яўрэі — 19,5% (адсоткі на [[1897]] pок: 29,2, 60,0, 6,1 адпаведна). Тэндэнцыя да павелічэння колькасці жыхароў выразна прыкметная і ў 1930-х гадах, галоўным чынам праз прыліў працоўных сіл; у [[1939]] Харкаў меў 833 000 жыхароў.

Падчас нямецка-фашыскае акупацыі колькасць насельніцтва ўпала праз мабілізацыю ў войска, масавага вывазу на працы за мяжу і парз пошук прытулку ў правінцыі, і ў 1942—43 гадах скарачэнне склала 160 — 180 000 чалавек. Пасля 1944 года насельніцтва места пачало хутка расці. Перапіс 1959 года паказаў рост жыхароў Харкава да 953 000 чалавек. Значная частка яго — прамысловыя працаўнікі, служачыя, будаўнікі, а таксама працаўнікі транспарта, гандлю, адукацыі і аховы здароўя. Нацыянальны склад наступны: ўкраінцаў 48%, рускіх  — 40%, яўрэяў — 9%.

== Прамысловасць ==

*Завод імя Малышава — Заснаваны ў [[1895]] як «Харкаўскі паравозабудаўнічы завод». Цяпер гэта прадпрыемства транспартнага і энергетычнага машынабудування
*Завод Электрацяжмаш. Заснаваны ў [[1946]] як прадпрыемства па вырабу магутных гідрагенератараў, гідрагенератараў-рухавікоў, турбагенератараў
(contracted; show full)[[tr:Harkov]]
[[tt:Харьков]]
[[udm:Харьков]]
[[uk:Харків]]
[[vi:Kharkiv]]
[[vo:Kharkiv]]
[[war:Kharkiv]]
[[zh:哈爾科夫]]