Difference between revisions 1400030 and 1927699 on bewiki'''Аршанскі льнокамбінат''' — прадпрыемства па вырабе [[Лён|льняных]] [[Тканіна|тканін]] у [[Орша|Оршы]]. == Гісторыя == У 1928–1937 гг. была ўзведзена і 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната — першынца беларускага тэкстылю. У [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] гітлераўскія захопнікі разбурылі камбінат. Аднаўленне камбіната пачалося ў [[1944]] г., але ўжо ў 1949 г. выпуск тканін перавысіў даваенны. У 1963 г. пабудавана 2-я, у 1972 г. — 3-я чарга камбіната. У 1973 г. у яго склад увайшла Аршанская льнопрадзільная фабрыка «Дняпро», якая стала асноўным пастаўшчыком пражы дывановым прадпрыемствам рэспублікі. 3 1990 г. камбінат — арэнднае вытворча-гандлёвае прадпрыемства, вырабляе бытавую, бялізнавую, сукеначна-касцюмную, дэкаратыўную і іншыя тканіны, якія карыстаюцца вялікім попытам не толькі ва ўсіх рэгіёнах [[Беларусь|Беларусі]], але і за яе межамі. У 1997 г. экспарт бытавых тканін у далёкае замежжа ([[ЗША]], [[Германія|Германію]], [[Швейцарыя|Швейцарыю]], [[Нідэрланды]] і іншыя краіны) дасягнуў 9,8 млн. м². З 2002 г. рэспубліканскае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства. == Сучасны стан == У складзе прадпрыемства 5 [[Фабрыка|фабрык]], дзейнічаюць 22 цэхі і 120 вытворчых участкаў. Ільнокамбінат вырабляе больш за 30 млн. м. кв. ільняных тканін у год. Экспартуе да 80 % тканін у краіны СНД, [[Італія|Італію]], Германію, [[Турцыя|Турцыю]], [[Францыя|Францыю]], Нідэрланды, [[Швецыя|Швецыю]], [[Літва|Літву]], [[Чэхія|Чэхію]] і іншыя краіны. == Літаратура == * ''Самоцветов К. В.'' Оршанский льнокомбинат // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. /редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 5. — С. 614. == Спасылкі == * [http://www.linenmill.by/ Афіцыйны сайт] [[Катэгорыя:Прадпрыемствы Оршы]] [[Катэгорыя:Прадпрыемствы паводле алфавітуа]] [[Катэгорыя:З'явіліся ў 1937 годзе]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1927699.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|