Difference between revisions 1458022 and 1549675 on bewiki'''Барыс Дзмітрыевіч РАГУЛЯ''' ({{ДН|1|1|1920}}, в. [[Турэц]] Навагрудскага пав. (цяпер [[Карэліцкі раён]] Гродзенскай вобл.) — {{ДС|21|4|2005}}) — беларускі палітычны і ваенны дзеяч. == Біяграфічныя звесткі == Вучыўся ў [[Навагрудская беларуская гімназія|Навагрудскай беларускай гімназіі]], пасля яе закрыцця — у Навагрудскай польскай гімназіі імя А. Міцкевіча. Скончыў падафіцэрскую школу ў Замброве. У верасні 1939 у складзе польскага войска ваяваў супраць нямецкіх агрэсараў, трапіў у палон, адкуль у 1940 уцёк. Працаваў настаўнікам у школе ў [[Любча|Любчы]]. У студзені 1941 арыштаваны НКВД, утрымліваўся ў мінскай «амерыканцы», абвінавачваўся «ў нелегальным пераходзе мяжы, контррэвалюцыйнай дзейнасці, шпіянажы». Быў асуджаны на смерць,здолеў вырвацца на волю на пачатку нямецка-савецкай вайны. Працаваў перакладчыкам у Навагрудку, выкладчыкам настаўніцкай семінарыі. Член ЦК [[Беларуская Незалежніцкая Партыя|Беларускай незалежніцкай партыі]]. У ліпені 1942 быў прызначаны камандзірам акруговага аддзела [[Беларуская самаахова|Беларускай самааховы]] ў [[Навагрудак|Навагрудку]]. З восені 1943 — камандзір беларускага эскадрона (батальёна) ў Навагрудку. У пачатку ліпеня 1944 распусціў батальён, на Захад адыйшоў толькі яго касцяк. Са жніўня 1944 — у ваеннай школе «Дальвіц» (таксама вядомай як беларускі дэсантны батальён «Дальвіц»), меў ранг капітана. У кастрычніку 1944 адмовіўся ляцець з дэсантам у Беларусь. Пасля вайны апынуўся ў амерыканскай зоне акупацыі Германіі. Скончы ў [[Лювенскі ўніверсітэт]] (Бельгія). Член [[Рада БНР|Рады БНР]], пры падтрымцы заходніх спецслужб удзельнічаў у закідцы беларускіх груп за «жалезную заслону». З 1954 жыў у Лондане ([[Канада]]), доктар медыцыны. Намеснік старшын і Рады БНР. У 1997 з яго ініцыятывы была актывізавана Рада БНР, у яе былі ўведзеныя свежыя сілы. Аўтар успамінаў. Ад Рады БНР меў чын «генерала». == Творы == * Беларускае студэнцтва на чужыне = Belarusian Students Abroad / Барыс Рагуля. — Лёндан (Канада) — Нью-Ёрк: [б.в.], 1996. — 206 с. * * Беларускае студэнцтва на чужыне / Барыс Рагуля. - 2-е выд, выпраўл. й дап. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2006. - 188 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 10). — ISBN 985-504-048-1. * Against the Current: The Memoirs of Boris Ragula. MD McGill-Queen’s University Press, 2005. == Літаратура == * Соловьев А. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах.— Минск: Навука і тэхніка,1995. С. 83, 85, 168, 169; * Ёрш С. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998. С. 20, 21, 25, 49-54; * Юрэвіч Л. Жыцьцё пад агнём. Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзея ча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі. — Менск: Спэцвыпуск часопіса ARCHE,1999. * Каваль Я.Камандзір легендарнага эскадрону // Голас Краю, 2002, № 1 (16); * Ёрш С. Ён мог стаць беларускім Адамкусам // Наша ніва, 2005,№ 16, 29 красавіка; * Жук-Грышкевіч Р. Сьв. пам. Барыс Рагуля // Беларус, 2005,№ 508, травень. {{DEFAULTSORT:Рагуля Барыс}} [[Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі]]⏎ ⏎ [[be-x-old:Барыс Рагуля]] [[en:Barys Rahula]] [[pl:Barys Rahula]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1549675.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|