Difference between revisions 1465894 and 1500004 on bewiki

{{Камунізм}}
'''Камуністычная партыя Беларусі''' (КПБ), да [[1952]]    г. '''Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі''' (КП(б)Б)    — палітычная партыя, да [[1991]]    г. састаўная частка [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|Камуністычнай партыі Савецкага Саюза]] ([[КПСС]]). Левая [[Палітычныя партыі Беларусі|палітычная партыя ў Беларусі]].

== У рэвалюцыйны час ==
Арганізацыйна партыя аформілася на [[I з'езд КП(б)Б|VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б)]] [[30 снежня|30]]    — [[31 снежня]] [[1918]] ў [[Смаленск]]у. Гэтаму папярэднічалі палітычныя падзеі, якія стваралі пранцыпова новую геапалітычную сітуацыю для РКП(б) як кіруючай партыі Савецкай Расіі: абвяшчэнне незалежнасці Польшчы, [[Фінляндыя|Фінляндыі]], [[БНР]] і іншых нацыянальных дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі былой Расійскай імперыі, рэвалюцыя 1918 у Германіі, арыентацыя на сусветную пралетарскую рэвалюцыю і інш. Арганізатар і кіраўнік РКП(б) [[У. Ленін]] разумеў важнасць падтрымкі палітыкі бальшавікоў з боку тых палітычных сіл, якія выступалі за нацыянальнае адраджэнне.

Народны камісар па справах нацыянальнасцей [[Іосіф Вісарыёнавіч Сталін|І. Сталін]] у адносінах да беларусаў ажыццяўляў бальшавіцкую палітыку праз [[Беларускі нацыянальны камісарыят]] (Белнацком), з якім супрацоўнічалі дзеячы [[БСДП|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі]] (БСДП) і [[Беларускія секцыі РКП(б)|Беларускіх секцый РКП(б)]]: [[А. Луцкевіч]], [[І. Луцкевіч]], [[Я. Лёсік]], [[А. Чарвякоў]], [[З. Жылуновіч]] і інш. Дырэктыва Наркамнаца РСФСР ад [[27 снежня]] [[1918]]    г. вызначыла асноўныя прынцыпы партыйна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Паводде яе старшыня [[Цэнтральнае бюро КП(б)Б|Цэнтральнага Бюро КП(б)Б]] або ЦК КП(б)Б павінен быў адначасова з'яўляцца прадстаўніком ЦК РКП(б) і ўрада Расійскай Федэрацыі ў беларускіх органах улады. Правы і абавязкі ЦБ КП(б)Б і ўрада Беларусі заставаліся такімі ж, як і ў былога Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) і Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту ([[Аблвыкамзах]]а). Гэта азначала поўную залежнасць ад ЦК РКП(б) і ўрада Савецкай Расіі.

[[29 снежня]] [[1918]]    г. [[Іосіф Вісарыёнавіч Сталін|І.Сталін]] паведамляў старшыні Аблвыкамзаха [[А. Мяснікоў|А. Мяснікову]], што «сёння выязджаюць у Смаленск беларусы (дэлегаты ад Беларускіх секцый РКП(б). Вязуць з сабой Маніфест. Просьба ЦК партыі і У. Леніна прыняць іх, як малодшых братоў, магчыма яшчэ нявопытных, але гатовых аддаць сваё жыццё партыйнай савецкай рабоце». Хоць кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) не падзяляла ідэю Белнацкома і   Беларускіх секцый РКП(б) аб стварэнні Кампартыі Беларусі і абвяшчэнні Беларусі Сацыялістычнай Савецкай Рабоча-Сялянскай Рэспублікай, яно падпарадкавалася ўказанням цэнтра. [[30 снежня]] [[1918]]    г. у [[Смаленск]]у пачала работу VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). 206 яе дэлегатаў прадстаўлялі 17771 камуніста ад партыйных арганізацый Мінскай, Маііпёўскай, Віцебскай, Смаленскай, беларускіх партыйных арганізацый Віленскай і Чарнігаўскай губ. Па прапанове Мяснікова Канферэнцыя абвясціла сябе «I з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Рэспублікі». У рашэннях I з'езда падкрэслівалася, што работу ўсіх партыйных арганізацый узначальвае ЦБ, якое з'яўляецца «вярхоўн(contracted; show full)ыі «Аб граніцах Беларускай Рэспублікі» называліся населеныя беларусамі тэрыторыі, якія павінны былі ўвайсці ў склад рэспублікі. У адміністрацыйна-гаспадарчых адносінах тэрыторыя Беларусі падзялялася на 7 раёнаў (Баранавіцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Магілёўсюі, Мінскі, Смаленскі) і 53 падраёны (паветы). У адпаведнасці з такім падзелам будавалася і структура партыйных органаў: райкомы (губпарткомы), падрайкомы, валасныя і сельскія партыйныя ячэйкі. Адначасова з КП(б)Б ствараўся і камсамол рэспублікі
    — арганізацыя, праз якую моладзь далучалася да сферы партыйна-палітычнага і ідэалагічнаг ўплыву, набывала вопыт арганізацыйнай раброты і потым папаўняла рады кампартыі. Галоўным у дзейнасці Кампартыі Беларусі заставаліся пытанні дзяржаўнага будаўніцтва, умацавання і абароны савецкай улады. Рашэнні I з'езда КП(б)Б і асабліва абвяшчэнне 1.1.1919 Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі аб утварэнні самастойнай рэспублікі выклікалі ў насельніцтва і беларускіх камуністаў пачуццё энтузіязму, надзеі на далейшае развіццё і ўшцаванне беларускай дзяржаўнасці.

Пачалася падрыхтоўка да І Усебеларускага з 'езда Саветаў, які павінен быў надаць законнасць партыйным рашэнням. На мітынгах і сходах прымаліся рэзалюцыі аб даверы партыі бальшавікоў і падтрымцы савецкай улады. У студзені [[1919]]    г. Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі і ЦБ КП(б)Б пераехалі са Смаленска ў Мінск. [[16 студзеня]] [[1919]]    г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне, паводле якога ў складзе РСФСР заставаліся Віцебская і Магілёўская губ. Спробы членаў ЦБ КП(б)Б апеляваць да ЦК РКП(б) і зварот да У. Леніна аб захаванні Беяарусі ў яе этнічных межах станоўчых вынікаў не далі. Гэта рашэнне ЦК РКП(б) зацвердзіў I Усебеларускі з'езд Саветаў (2-3.2.1919, Мінск; 230 дэлегатаў, з іх 213 бальшавікоў і 17 іх прыхільнікаў). На з'ездзе была прынята [[Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь]], выбраны Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР (ЦВК БССР).

Па прапанове старшыні ВЦВК і сакратара ЦК РКП(б) Я. Свярдлова з'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні Літвы і Беларусі ў адзіную рэспубліку. [[28 лютага]] [[1919]] у Вільні на першым пасяджэнні ЦБ КП(б)Б і ЦК Кампартыі Літвы была вызначана яе назва    — «Сацыялістычная савецкая рэснубліка Літвы і Беларусі» ([[Літбел]]), назва і склад урада, сцяг, герб. На аб'яднаным пасяджэнні ЦВК Літвы і Беларусі ([[27 лютага]] [[1919]]    г.) створаны ўрад Літбела на чале з [[В. Міцкевіча-Капсукас|В. Міцкевічам-Капсукасам]]. 4—6.3.1919 у Вільні адбыўся Аб'аднаўчы з'езд Кампартый Літвы і Беларусі (ІІ з'езд КП(б)Б). Старшынёй прэзідыума ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі ([[КП(б)ЛіБ]]) з'езд выбраў Міцкевіча-Капсукаса, сакратаром    — Кнорына. Сярод 15 членаў Цэнтральнага Камітэта КП(б)ЛіБ не было ніводнага беларуса. Беларускіх камуністаў прадстаўлялі былыя кіраўнікі Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б). Кіраўніцтва партыйнымі арганізацыямі на Беларусі фактычна ажыццяўляў Мінскі губернскі камітэт КП(б)ЛіБ.  

Шмат увагі адцавалася пытанням ваеннага будаўніцтва. Неаднаразова праводзіліся партыйныя мабілізацыі на франты грамадзянскай вайны. Члены КП(б)Б, потым КП(б)ЛіБ разам з беларускімі эсэрамі, прадстаўнікамі іншых партый удзельнічалі ў барацьбе супраць польскай акушцыі. 1.1.1920 ініцыятыўная група арганізацыі «Маладая Беларусь» ([[У. Ігнатоўскі]], А. Сташэўскі, У. Каранеўскі, М. Кудзелька ([[М. Чарот]]) і інш.) стварылі арганізац. цэнтр [[Беларуская камуністычная арганізацыя|Беларускай камуністычнай арганізацыі]] (БКА), якая заявіла аб прызнанні праграмы і тактыкі РКП(б). Хоць БКА актыўна ўключылася ў антыпольскую барацьбу, кіраўніцтва ЦК КП(б)ЛіБ адносілася да яе насцярожана. У жніўні 1920 БКА увайшла ў склад КП(б)ЛіБ.

== У Беларускай ССР (даваенны час) ==
3 абвяшчэннем незалежнасці Літвы (май 1920) і заключэннем мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой (12.7.1920) Літбел фактычна перастала існаваць. [[31.7]].[[1920]] на пасяджэнні ЦК [[КП(б)ЛіБ]], БКА, [[Бунд]]а, членаў ЦК прафсаюзаў і Мінскага губернскага ВРК прынята новая Дэкяарацыя аб абвяшэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэснублікі Беларусь. Паводле рашэння ЦК РКП(б), 5.9.1920 ЦК КП(б)ЛіБ прыняў пастанову аб стварэнні самастойных кампартый (бальшавікоў) Беларусі і Літвы і асобных органаў іх кіраўніцтва. Пачалося аднаўленне структуры мясцовых партыйных органаў.

ІІІ з'езд КП(б)Б (22—26.11.1920; гэты і ўсе наступныя праходзілі ў [[Мінск]]у) указаў на неабходнасць «шырока развіць лозунг «арабочвання» і «асяляньвання» ўсіх нашых арганізацый», умацавання дыктатуры пралетарыяту і самой партыі; адзначыў, што «КП(б)Б ёсць абласная арганізацыя РКП(б). і ў агульным і цэлым падпарадкоўваецца дырэктывам ЦК РКП (бальшавікоў)». Цэнтральныя дзяржаўныя органы [[БССР]] падпарадкоўваліся адпаведным камісарыятам [[РСФСР]]. Дыскусія аб прафсаюзах, якая пачалася таксама і ў КП(б)Б восенню 1920, выклікала рознагалоссі ў многіх партыйных і савецкіх органах. Мінскія гарадскія і павятовыя партыйныя канферэнцыі (канец студзеня-люты 1921), IV з'езд КП(б)Б (25.2-2.3.1921) падтрымалі ленінскую платформу «дзесяці» па гэтым пытанні. З'езд прыняў шэраг рэзалюцый. У «Тэзісах аб Галоўпалітасвеце і агітацыйна-прапагандысцкай рабоце» падкрэслівалася неабходнасць стварыць сістэму «дзяржаўнай прапаганды камунізму», а органы, якія вядуць гэту работу, «павінны знаходзіцца пад больш блізкім і непасрэдным кіраўніцтвам партыі, па сутнасці, з'яўляецца чыста партыйнымі органамі...» На X з'ездзе РКП(б) (8-16.3.1921) У. Леніну і яго прыхільнікам удалося правесці рашэнне аб замене палітыкі «ваеннага камунізму» на новую эканамічную палітыку ([[нэп]]), умацаваць давер да бальшавікоў, у т.л. на Беларусі.

(contracted; show full). 3 адкрыццём у 1921 [[БДУ]] пачалося стварэнне сістэмы вышэйшай адукацыі, якая пастаянна знаходзілася ў полі зроку партыйных органаў. У рэзалюцыі з'езда адзначалася, «што асветніцкая работа можа быць лепш за ўсё ўспрынята працоўнымі розных нацыянальнасцей на іх роднай мове, органы адукацыі Беларусі ў сваёй працы павінны гэтай акалічнасцю кіравацца». Фактычна гэты тэзіс паклаў пачатак афіцыйнай палітыцы беларусізацыі з боку КП(б)Б, хоць некаторыя рашэнні па гэтым пытанні былі црыняты яшчэ ў канцы 1920
      — пач. 1921. Вялася работа па ўмацаванні партыйных радоў. У выніку чысткі ў партыі і абмену партдакументаў (15.8-20.10.1921) з КП(б)Б было выключана 1589 чал. (24,7  %).

Вынікі першага года дзейнасці партыі ва ўмовах нэпа падвёў VI з'езд КП(б)Б (15-19.3.1922). Ён вызначыў галоўныя задачы рэспубліканскай партыйнай арганізацыі: хутчэйшае аднаўленне народнай гаспадаркі, далейшае ўмацаванне сувязі партыі з шырокімі масамі рабочага класа і працоўнага сялянства. Важнае значэнне мела рэзалюцыя «Аб шртыйным будаўніцтве». Паколькі ў 1920—22 у КП(б)Б былі прыняты некаторыя бундаўцы, меншавікі і эсэры, асаблівая ўвага звярталася на ўмацаванне партыі, прыём новых членаў, рабо(contracted; show full) неабходнасць пашырэння тэрыторыі Беларусі ([[Узбуйненне БССР]]) і новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі. Пасля смерці У. Леніна (21.1.1924) ЦК РКП(б) аб'явіў ленінскі прызыў у партыю. На апошнім пасяджэнні 8.2.1924 пленум ЦБ КП(б)Б абмеркаваў пытанне «Аб прыёме рабочых у партыю» і стварыў камісію на чале з сакратаром ЦБ В. Багуцкім. Практычную работу ажыццяўляла Часовае Беларускае бюро ЦК РКП(б) (8.2-12.5.1924). Усяго па ленінскім прызыве ў КП(б)Б прынята 2007 чал., з іх больш за 98
  % рабочых. На 1.2.1924 у КП(б)Б налічвалася 3653 рабочыя (44,2  %) і 951 селянін (23,6  %). У выніку ленінскага прызыву колькасць рабочых у КП(б)Б вырасла да 5660 чал. (55,1  %); да канца ліпеня 1924 створана 21 новая вытворчая партыйная ячэйка.  

VIII з'езд КП(б)Б (12—14.5.1924) адзначыў станоўчыя зрухі ў аднаўленні прамысловасці і сельскай гаспадаркі, спыненне працэсу дэкласавання, паляпшэнне сацыяльнага становішча рабочага класа. Разам з тым некаторыя рашэнні з'езда і партыйных органаў на месцах сведчаць, што поспехі нэпа і змены ў сацыяльна-эканамічным становішчы насельнінтва, асабліва сялянства, выклікалі ў партыйнага кіраўніцтва намеры абмежаваць рост колькасці заможных сялян, развіццё прыватнага сектара ў прамысловасці, гандлі і ін(contracted; show full)

Галоўнымі пытаннямі ліпеньскага (1924) і студзеньскага (1925) пленумаў ЦК КП(б)Б былі чарговыя задачы і мерапрыемствы ў нацыянальнай палітыцы. Быў падтрыманы дэвіз «Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове». Прызнавалася раўнапраўе ўсіх нацыянальнасцей у развіцці культуры, дзяржаўнымі абвяшчаліся 4 мовы
    — беларуская, руская, яўрэйская, польская. Студзеньскі пленум адзначыў, што «аднак справа развіцця мовы, літаратуры, школы, усёй культуры на беларускай мове прызнаецца першай і асноўнай справай». Яна была выбрана ў якасці асноўнай для зносін паміж дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі. Пытанні нацыянальнай палітыкі абмяркоўваліся і на іншых пленумах ЦК КП(б)Б. 3 канца 1925 пасяджэнні і пратаколы ЦК і акруговых камітэтаў партыі вяліся на беларускай мове.

(contracted; show full)цы Камуністычнай партыі, паступовым адыходам ад прынцыпаў нэпа. XIV з'езд РКП(б) (18—31.12.1925) перайменаваў партыю ў ВКП(б), асноўнай задачай вызначыў сацыялістычную індустрыялізацыю краіны. Пашыраны пленум ЦК КП(б)Б (1926) адобрыў разгром «новай апазіцыі», выказаўся за ўмацаванне і развіццё СССР «як базы і першага паспяховага вялікага вопыту на шляху сусветнай пралетарскай рэвалюцыі». У адпаведнасці з рашэннямі красавіцкага (1926) пленума ЦК КП(б)Б умацоўваўся апарат Цэнтральнай кантрольнай камісіі
    — Рабоча-сялянскай інспекцыі (ЦКК—РСІ), пашыраліся кантрольныя функцыі цэнтральнай і акруговых камісій, што стварала ўмовы для ўмацавання бюракратычнай сістэмы кіравання.

(contracted; show full)ё больш выразна праяўляўся курс на згортванне нэпа. Такая палітыка супярэчыла рашэнням папярэдніх партыйных з'ездаў, пагаршала матэрыяльнае становішча несельніцтва. Адначасова з заклікамі не аслабляць тэмпаў беларусізацыі X з'езд заявіў пра ажыўленне розных праяў нацыяналізму і нацыянал-шавінізму, пераход нацыянал-дэмакратычных элементаў інтэлігенцыі на пазіцыі наступальнага беларускага нацыяналізму і неабходнасць рашучай барацьбы супраць рускага, беларускага, польскага і яўрэйскага нацыяналізму.
  

Асновы 1-га пяцігадовага перспектыўнага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР абмеркаваў чэрвеньскі (1927) пленум ЦК КП(б)Б. Бюро ЦК КПБ было даручана накіраваць адпаведным органам дырэктыву па распрацоўцы галіновых планаў. Такая практыка прыняцця партыйнымі органамі найважнейшых палітычных, эканамічных і кадравых рашэнняў, указанні дзяржаўным і гаспадарчым органам па асноўных кірунках іх працы, пастаянны кантроль і ўмяшанне ў іх дзейнасць захаваліся на ўвесь перыяд існавання кампартыі як кіруючай паліт(contracted; show full)ні палітыкі беларусізацыі, павышэнні палітычнай і працоўнай актыўнасці. Некаторыя рашэнні па пытаннях нацыянальнай, рэлігійнай і кадравай палітыкі, партыйнага і культурнага будаўніцтва, кааперацыі, выкарыстання прыродных рэсурсаў былі супярэчлівыя, вызначаліся валюнтарысцкімі падыходамі да планавання, вызначэння метадаў і сродкаў іх выканання. У катэгарычнай форме заяўлялася пра небяспеку нацыянал-дэмакратызму і неабходнасць рашучай барацьбы з ім. З'езд узяў курс на калектывізацыю сельскай гаспадаркі.
  

У [[1928]] Сталін выказаў тэзіс аб узмацненні класавай барацьбы па меры пабудовы сацыялізму, які стаў тэарэтычным абгрунтаваннем палітычных рэпрэсій супраць усіх сацыяльных груп насельнштва. Галоўным сродкам барацьбы з іншадумствам у краіне і партыі станавіліся судовая і пазасудовая расправа. Аб'яднаны пленум ЦК і ЦКК КП(б)Б (28.11-1.12.1928) падкрэсліў, што ва ўмовах Беларусі (нязначная колькасць пралетарыяту, шматнацыянальны склад насельніцтва, пагранічнасць рэгіёна) барацьба на 2 франты    — супраць трацкізму і правага ўхілу    — мае асобае значэнне. У [[1929]] паводде фальшывых абвінавачванняў у сабатажы мерапрыемстваў партыі, скрыўленні класавай лініі, імкненні звергнуць савецкую ўладу, адарваць БССР ад СССР і стварыць буржуазную рэспубліку з КП(б)Б былі выключаны і пазней рэпрэсіраваны 28 партыйных і савецкіх кіраўнікоў, дзеячаў навукі і культуры.

ХІІ з'езд КП(б)Б (5-16.2.1929) абмеркаваў 1-ы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, адзначыў неабходнасць развіцця традыцыйных і новых галін вытворчасці, якія павінны былі працаваць на прывазной сыравіне і паўфабрыкатах. Асаблівая ўвага была звернута на пытанні партыйнага будаўніцтва, неабходнасць барацьбы супраць правага ўхілу і буржуазнага нацыяналізму. Падкрэслівалася важнасць рэгулявання сацыяльнага складу КП(б)Б, павелічэння да канца 1930 колькасці непасрэдна занятых на вытворчасці рабочых не менш чым да 50  %. У выніку чысткі ў партыі (23-29.4.1929) з КП(б)Б выключана 3717 чал. Пад лозунгам барацьбы з т.зв. беларускім буржуазным нацыяналізмам пачаліся мэтанакіраваныя рэпрэсіі супраць беларускай савецкай інтэлігенцыі. Пачатак гэтаму быў пакладзены дзейнасцю ў Беларусі ў маі—чэрвэні 1929 камісіі Затонскага, накіраванай ЦК ВКП(б) для абследавання практыкі правядзення нацыянальнай палітыкі ў БССР. Даклад, зроблены У. Затонскім 27 чэрвеня на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, адкрыта заклікаў да барацьбы з навуковай і твор(contracted; show full)

Папярэднія вынікі выканання планаў 1-й пяцігодкі падвёў XIV з'езд КП(б)Б (23-29.1.1932). Удзельная вага прамысловасці ў народнай гаспадарцы вырасла да 50
  % у 1931. Хутка расла колькасць рабочых, было ліквідавана беспрацоўе, разгортвалася жыллёвае і сацыяльна-бытавое будаўніцтва. Аднак нізкімі заставаліся прадукцыйнасць працы і зарплата, якасць прадукцыі, высокім быў яе сабекошт. З'езд ухваліў дырэктывы ЦК ВКП(б) па 2-м пяцігадовым плане развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1933—37, даручыў ЦК КП(б)Б пачаць яго распрацоўку для БССР. За гады 1-й пяцігодкі БССР ператварылася з аграрнай у аграрна-індустрыяльную рэспубліку. Значнымі былі дасягаенні ў развіцці адукацыі, навукі, культуры. Было пабудавана 538 прадпрыемстваў, у т.л. 78 буйных. Калгасы аб'ядноўвалі 52  % сялянскіх гаспадарак. Аднак аб'ём прамысловай вытворчасці павялічыўся ў 2,7 раза (пры плане ў 3,7 раза), высокі быў яе сабекошт пры нізкай якасці. План капітальнага будаўніцтва быў выкананы на 68,1  %. Зрываліся пастаўкі сыравіны і матэрыялаў. У выніку калектывізацыі, якая ажыццяўлялася пад непасрэдным кіраўніцтвам партыйных органаў, былі ліквідаваны альтэрнатыўныя шляхі развіцця сельскай гаспадаркі. Рашэнні аб'яднанага пленума ЦК і ЦКК КП(б)Б (20-23.7.1933) па ліквідацыі недахопаў у развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі мелі агульны характар, не былі прааналізаваны іх прычыны, паколькі трэба было б прызнаць нерэальнасць вызначаных планаў, заганныя метады кіраўніцтва з боку ЦК ВКП(б). Экана(contracted; show full)

У 1934 АДПУ рэарганізавана ў НКУС СССР. У 1933-36 у сувязі з чысткай у партыі, праверкай і абменам партыйных дакументаў з КП(б)Б выключана 8246 чал. (21
  % усяго складу), з іх 1078 з фармулёўкай «за пасіўнасць». Прыём у партыю ў гэты перыяд не праводзіўся. Вынікі 2-га пяцігадовага плана падвёў XVI з'езд КП(б)Б (10-19.6.1937). Афіцыйна заяўлялася, што аб'ём валавой прадукцыі ў БССР павялічыўся ў 1,9 раза. Гэта сведчыла пра хуткае прамысловае развіццё рэспублікі. Меліся дасягненні ў калгасным і культурным будаўніцтве. Палепшылася матэрыяльнае становішча насельніцтва. У 1935-36 адменена картачная сістэма. З'езд вызначыў мерапрыемствы па паляпшэнні кіраўніцтва прамысловасцю, далейшым развіцці энергетыкі, калгасным будаўніцтве. Аднак многія рашэнні (зніжэнне сабекошту прадукцыі, паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту, бытавых умоў рабочых, калгаснікаў, інтэлігенцыі і інш.) мелі дэкларатыўны характар. З'езд даў указанне ЦК КП(б)Б і СНК БССР пачаць складанне 3-га пяцігадовага плана развіцця БССР. Упершыню з часу існавання КП(б)Б 1-м сакратаром быў выбраны беларус [[В. Шаранговіч]].  

Вясной—летам 1937 органы НКУС Беларусі (наркомы БССР, члены ЦК КП(б)Б Б. Берман, потым А. Наседкін) сфабрыкавалі справу аб існаванні на Беларусі «антысавецкіх дыверсійна-шкодніцкіх, шпіёнскіх, тэрарыстычных і паўстанцкіх арганізацый» (т.зв. «Аб'яднанае антысавецкае падполле» («ААП»). Трагічную ролю адыграў ліпеньскі (1937) пленум ЦК КП(б)Б. Даклад А. Якаўлева «Аб рашэнні ЦК ВКП(б) па пытаннях аб кіраўніцтве ЦК КП Беларусі» фактычна быў устаноўкай на знішчэнне кіруючых кадраў рэспублікі. У 1937-38 па справе «ААП» рэпрэсіравана больш за 2570 чал. 3 1938 у палітычным, навуковым жыцці, ідэалагічнай і культурнай рабоце асноўнымі сталі пастулаты «Кароткага курса гісторыі ВКП(б)». Згортвалася ўнутрыпартыйнае жыццё. Ствараўся культ асобы Сталіна і яго паплечнікаў. Пленумы і сходы партыйных арганізацый склікаліся нерэгулярна, выбары партыйных органаў замяняліся кааптацыяй. Пасля XVII з'езда КП(б)Б (10-18.6.1938) менш чым за год у члены ЦК было кааптавана 26,2  % яго саставу, у склад гаркомаў і райкомаў    — 28,9  %. Рашэнні ЦК КП(б)Б перыяду 1937—38 практычна дубліравалі рашэнні ЦК ВКП(б). ЦК і ніжэйстаячыя партыйныя органы займаліся пытаннямі буцаўніцтва прадпрыемстваў, стварэння навучальных устаноў, сяўбы, захоўвання ўраджаю, падпіскай на пазыкі і інш. У 1938 быў ліквідаваны Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі. У ходзе чыстак і масавых палітычных рэпрэсій колькасць членаў і кандыдатаў у члены КП(б)Б скарацілася з 75238 у 1932 да 31526 у 1938.

(contracted; show full) інш. [[22.6]].[[1941]] ЦК КП(б)Б разгледзеў пытанне «Аб задачах партыйных арганізацый у сувязі з вераломным нападам фашысцкай Германіі на СССР». У гэты ж дзень на сходзе партактыву ў Мінску з дакладам «Аб задачах партыйных арганізацый у сувязі з пачаткам вайны» выступіў 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б [[П. Панамарэнка]]. 25.6.1941 ЦК КП(б)Б пераехаў у [[Магілёў]], потым яшчэ неаднойчы мяняў месца знаходжання, з лістапада 1941 працаваў у [[Масква|Маскве]]. 30.6.1941 ЦК КП(б)Б накіраваў партыйным органам дырэктыву №
  1 «Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партарганізацый раёнаў, якія знаходзіліся пад пагрозай фашысцкай акупацыі», 1.7.1941 дырэктыву №  2 «Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага», у якіх вызначаны асноўныя кірункі дзейнасці па стварэнні падпольных арганізацый, партызанскіх і дыверсійных груп, задачы, формы і метады барацьбы. Аднак у першыя дні вайны гэта работа праводзілася ў значнай меры стыхійна. Да жніўня 1941 ў дзеючую армію мабілізавана 26,5 тыс. камуністаў (больш за 34  % усяго складу КП(б)Б); на камандную і палітычную работу ў армію накіравана 30 членаў і 17 кандыдатаў у члены ЦК КП(б)Б, 18 членаў Рэвізійнай камісіі, многія сакратары абкомаў, гаркомаў і райкомаў партыі. 3 верасня 1941 да снежня 1943 ЦК КП(б)Б разгледзеў і прыняў рашэнні больш чым па 130 пытаннях, звязаных з арганізацыяй падполля і партызанскага руху. Для кіраўніцтва барацьбой у тыле ворага ЦК КП(б)Б ў верасні [[1942]] стварыў [[Беларускі штаб партызанскага руху]]. Усяго на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (contracted; show full)
31.1.1991 набыў сілу Закон СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях», што ўзмацніла працэс пераходу да шматпартыйнасці на Беларусі. 4-я сесія ВС БССР (чэрвень 1990) разгледзела пытанне аб дэпартызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый. За 1990 з Кампартыі Беларусі добраахвотна выйшлі 53346 чал., было выключана 22218 чал. Рэзка скарацілася колькасць жадаючых уступіць у партыю, асабліва сярод рабочых і моладзі. Многія камуністы адыходзілі ад удзелу ў палітычным і грамадскім жыцці.
  

У жніўні 1991 кіраўніцтва КПБ фактычна падтрымала спробу вышэйшых партыйных і савецкіх кіраўнікоў у Маскве вярнуцца да старых формаў партыйна-дзяржаўнага кіравання, т.зв. жнівеньскі путч. 25.8.1991 Вярхоўны Савет БССР, большасць якога складалі камуністы, прыняў пастанову «Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПСС    — КПБ на тэрыторыі Беларусі». Гэта азначала забарону КПБ і заканадаўчае адхіленне яе ад улады, якая перайшла ў рукі ВС. 19.9.1991 БССР перайменавана ў Рэспубліку Беларусь. Была прынята новая дзяржаўная сімволіка    — [[герб «Пагоня»]] і [[бел-чырвона-белы сцяг]]. 10.12.1991 паводде пастановы ВС «Аб уласнасці КПСС    — КПБ» партыйная ўласнасць перададзена дзяржаве. У гэты ж дзень ВС ратыфікаваў Пагадненне аб утварэнні [[СНД|Садружнасці Незалежных Дзяржаў]] і дэнансаваў дагавор 1922 аб утварэнні СССР.

(contracted; show full) |Месцаў у Еўрапарламенце       = 
 |гімн                          = 
 |партыйны друк                 = газета «Коммунист Белоруссии. Мы и время» [http://www.comparty.by/gazeta]
 |персаналіі                    = 
 |афіцыйны сайт                 = http://www.comparty.by/ 
}}

[[2 лістапада]] [[1996]]
    г. адбыўся [[XXXIII (трыццаць трэці) з'езд КПБ|XXXIII (I аднаўленчы) з'езд КПБ]]. 400 дэлегатаў прадстаўлялі 1160 заснавальнікаў партыі, якая абвясціла сябе пераемніцай КПБ—КПСС. Стратэгічная мэта партыі — пабудова камунізму, бліжэйшыя задачы — арыентацыя на сацыялізм, аднаўленне СССР, прызнанне несапраўднымі Белавежскіх пагадненняў. Старшынёй Савета партыі абраны Я. Сакалоў, 1-м сакратаром ЦК — В. Чыкін. На пачатку [[1997]]    г. партыя налічвала 7 тыс. членаў. Партыя падтрымлівае палітыку прэзідэнта [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|А. Лукашэнкі]] і з'яўляецца самай буйнай камуністычнай арганізацыяй у рэспубліцы.

=== Мэты і задачы ===
Адстойваючы камуністычныя ідэалы, КПБ з'яўляецца пралетарскай партыяй, ідэйным і арганізацыйным пераемнікам КПБ-КПСС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выяўляе інтарэсы людзей наёмнай працы, паслядоўна выступае супраць усіх формаў эксплуатацыі і прыгнёту чалавека.

(contracted; show full)

Удзельнікі сустрэчы таксама азнаёміліся з сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыяй у Беларусі, наведалі прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Праца Міжнароднай сустрэчы камуністычных і працоўных партый шырока асвятлялася сродкамі масавай інфармацыі.

== З'езды КПБ ==
* [[IV (чацвёрты) з'езд КП(б)Б]] — Мінск, 25 лютага — 2 сакавіка 1921 г.
* [[V (пяты) з'езд КП(б)Б]] — Мінск, 15 — 20 кастрычніка 1921 г.
* [[VI (шосты) з'езд КП(б)Б]] — Мінск, 15
 — 19 сакавіка 1922    г.
* [[VII (сёмы) з'езд КП(б)Б]] — Мінск, 20 — 26 сакавіка 1923    г.
* [[XI з'езд КП(б)Б]] — Мінск, 22 — 29 лістапада 1927    г.
* [[XIII (трынаццаты) з'езд КП(б)Б]] — Мінск, 30 мая — 12 чэрвеня 1930    г.
* [[XIV (чатырнаццаты) з'езд КП(б)Б]] — Мінск, 23 — 29 студзеня 1932    г.
* [[XV (пятнаццаты) з'езд КП(б)Б]] — Мінск, 16 — 22 студзеня 1934    г.
* [[XVI з'езд КП(б)Б]] — Мінск, 10 — 19 чэрвеня 1937    г.
* [[XVII з'езд КП(б)Б]] — Мінск, 10 — 18 чэрвеня 1938    г.
* [[XVIII з'езд КП(б)Б]]    — Мінск, 15    — 20 мая 1940    г.
...
* [[XXXI (трыццаць першы) з'езд КПБ]] — Мінск, 28 лістапада — 1 снежня 1990    г.
* [[XXXII (трыццаць другі) з'езд КПБ]] — Мінск, 25 красавіка 1993    г. Аб'яднаўчы з Партыяй камуністаў беларускай (ПКБ).
* [[XXXIII (трыццаць трэці) з'езд КПБ]] — Мінск, 2 лістапада 1996    г.
* [[XXXIV (трыццаць чацвёрты) з'езд КПБ]] — Мінск, 4 — 5 кастрычніка 1997    г.

== Літаратура ==
* КП(б)Б у рэзалюцыях. Ч. 1. Мн., 1934.
* Кушнер В. Сталіншчына і Беларусь // Беларуск. гіст. часоп. 1995. №    1—2.
* Кушнер В. Камуністычная партыя Беларусі // ЭГБ у 6 т. Т. 4. Мн., 1997.
* Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. Беласток, 2000.
* Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1-2. Мн., 1994-95.  
* Очерки истории Коммунистической партии Белоруссии. Ч. 1. 2 изд. Мн., 1968; Ч. 2. Мн., 1967;
* Хроника важнейших событий истории Коммунистической партии Белоруссии. Ч. 2-3. Мн., 1970-80;  
* Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 1—6. Мн., 1983—87;  
* По воле народа: Из истории образования БССР и создания Коммунистической партии Белоруссии: Док. и материалы. Мн., 1988;
* Коммунистическая партия Белоруссии в цифрах, 1918—1988. 2 изд. Мн., 1988;
* Страницы истории Компартии Белоруссии: суждения, аргументы, факты. Мн., 1990.
*  [http://elib.bsu.by/handle/123456789/1758 Романовский И.  Ф.    Современные политические партии Беларуси: генезис, динамика развития, проблемы / И.    Ф.    Романовский // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 2 / рэдкал. У.    К.    Коршук (адк. рэд.) [і інш.] — Мн: БДУ, 2007. — С. 185188.]
[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Камуністычная партыя Беларусі]]

{{Партыі Беларусі}}

[[be-x-old:Камуністычная партыя Беларусі]]
[[de:Kommunistische Partei von Belarus]]
[[en:Communist Party of Belarus]]
[[es:Partido Comunista de Bielorrusia]]
[[fi:Valko-Venäjän kommunistinen puolue]]
[[fr:Parti communiste de Biélorussie]]
[[it:Partito Comunista di Bielorussia]]
[[nl:Communistische Partij van Wit-Rusland (1996)]]
[[pl:Komunistyczna Partia Białorusi (1996)]]
[[ru:Коммунистическая партия Беларуси]]
[[vi:Đảng Cộng sản Belarus]]
[[zh:白俄罗斯共产党]]