Difference between revisions 1477641 and 1477653 on bewiki'''Беларуская цэнтральная рада''' (БЦР) — дапаможны дарадчы орган, цэнтральная інстанцыя беларускай адміністрацыі ва ўмовах нацысцкай акупацыі ў [[Генеральная акруга Беларусь|Генеральнай акрузе «Беларусь»]], з ліпеня 1944 г. — галоўнае прадстаўніцтва беларускага народа. == Нямецкая акупацыя == Беларуская цэнтральная рада была створана ў снежні [[1943]] з [[Беларуская рада даверу|Беларускай рады даверу]] пры [[Генеральны камісарыят Беларусі|Генеральным камісарыяце Беларусі]]. У БЦР увайшлі 14 чалавек [[Р. Астроўскі]] (прэзідэнт), [[М. Шкялёнак]] (1-ы віцэ-прэзідэнт), [[Ю. Сабалеўскі]] (2-і віцэ-прэзідэнт), [[Ф. Кушаль]] (ваенныя справы), [[С. Кандыбовіч]] (фінансы), [[А. Калубовіч]] (справы культуры), [[Павел Свірыд|П. Свірыд]] (юрыдычныя і рэлігійныя справы), С. Каляда (лясная гаспадарка), С. Стаськевіч (прафесійныя справы), А. Сакрат (школьныя справы), П. Орса (сельская гаспадарка), [[Н. Абрамава]], Н. Ганько і інш., якія ўзначальвалі 13 адпаведных раздзелаў. Фармальна гітлераўцы перадалі БЦР кіараўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай, [[Беларуская краёвая абарона|Беларусай краёвай абаронай (БКА)]]. Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем нямецкіх акруговых камісараў. У акругах арганізоўваліся намесніцтвы ці аддзелы БЦР (не былі створаныя ў Барысаўскай, Ганцавіцкай і Лідскай акругах). (contracted; show full) У сувязі з наступленнем савецкіх войск большасць членаў БЦР перабраліся ў Германію, дзе працягвала сваю дзейнасць. [[28 чэрвеня]] 1944 г. прэзідэнт Р. Астроўскі атрымаў ад нямецкага кіраўніцтва Мінска загад на эвакуацыю ў Кёнігсберг. Пасля кароткага знаходжання ва Усходняй Прусіі супрацоўнікі БЦР, паводле загаду нямецкага кіраўніцтва, былі пераведзены ў Берлін. Яўхім Кіпель пазней згадваў: {{цытата|Улетку 1944 г. беларускае жыцьцё ў Бэрліне было досыць актыўнае: паступова зьяжджаліся ў Бэрлін уцекачы .ю, дзеілі арганізацыі беларускія пры Міністэрстве Прапаганды й пры Міністэрстве Ўсходніх Справаў, быў беларускі аддзел пры Арбайтфронце, дзеіў Беларускі камітэт, выходзілі газэты «Раніца» й «Беларускі Работнік» і паступова афармлялася БЦР<ref>Кіпель Я. Эпізоды. — Нью-Ёрк: Выдавецтва газэты «Беларус», 1998. — С. 231.</ref>}} [[20 ліпеня]] 1944 г. Міністэрства ўсходніх акупаваных тэрыторый выдала інструкцыю, у якой былі пералічаны «рэальныя задачы і паўнамоцтвы» БЦР. (contracted; show full) [[be-x-old:Беларуская цэнтральная рада]] [[cs:Běloruská centrální rada]] [[en:Belarusian Central Rada]] [[it:Consiglio Centrale Bielorusso]] [[pl:Białoruska Centralna Rada]] [[ru:Белорусская центральная рада]] [[uk:Білоруська центральна рада]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1477653.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|