Difference between revisions 1544240 and 1742975 on bewiki

{{Картка:Партыя
| party_name     = Беларуская партыя «Зялёныя»
| party_origname = Беларуская партыя «Зялёныя»
| party_logo     = Belarusian Party The Greens logo.png
| leader         = [[Алег Анатольевіч Новікаў]]
| foundation     = [[17 красавіка|17.04]].[[1994]]
| alliance       = 
| ideology       = [[зялёная палітыка]], [[экасацыялізм]]
| membership     = 1141 (2002)<ref name="library.fes.de">http://library.fes.de/pdf-files/bueros/belarus/07073.pdf</ref> 
| headquarters   = 246023, [[Гомель]], Брэсцкая, 6; тэл. 47-08-08
| motto          = 
| anthem         = 
| website        = [http://belgreens.org/ belgreens.org]
}}
'''Беларуская партыя «Зялёныя»''' (''БПЗ'') — палітычная партыя [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]]. Партыя была заснавана [[17 красавіка]] [[1994]] г. і зарэгістравана [[3 чэрвеня]] [[1994]] г. 

== Мэты ==
Стварэнне здаровага жыццёвага асяродздзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіццё духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэньне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.<ref>[[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь]], [http://minjust.by/ru/site_menu/about/struktura/obschestv/registr/politpart Звесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь]</ref>

== Гісторыя ==
[[13 верасня]] [[1999]] г. партыя прайшла перерэгістрацыю. [[9 кастрычніка|9]]-[[12 кастрычніка]] [[2008]] г. ў [[Парыж]]ы адбыўся кангрэс [[Еўрапейская партыя зялёных|Еўрапейскай партыі зялёных]] (EGP), у працы якога прынялі ўдзел дэлегаты БПЗ. Падчас кангрэса было разгледжана заява БПЗ аб тым, каб прысвоіць беларускім «зялёным» статус партыі-назіральніка ў EGP. Удзельнікі кангрэса аднагалосна задаволілі просьбу.<ref>[[БелаПАН]], [[Сяргей Пульша]], [http://news.tut.by/politics/119342.html Белорусская партия "Зеленые" получила статус наблюдателя в Европейской партии зеленых]{{ref-ru}}</ref>

[[31 мая]] [[2010]] г. партыя выставіла свайго кандыдата ў Прэзідэнты РБ — [[Юры Эдуардавіч Глушакоў|Ю.Э.Глушакова]] (намеснік страшыні партыі, былы дэпутат Гомельскага гарсавета<ref>[http://www.belmy.by/articles/materials/tema/11540.html ''belmy.by:'' «Президентский» день белорусской оппозиции]</ref>. Аднак, у кастрычніку 2010г. Юры Глушакоў заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры:

{{цытата|«Я заяўляю аб тым, што я як прэтэндэнт, не буду далей удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Нашай партыі, на жаль, не атрымалася сабраць неабходнага для вылучэння колькасці подпісаў»<ref>"Юрий Глушаков о снятии своей кандидатуры" http://belgreens.org/2010/10/697</ref>}}

У верасні [[2010]] г. неўзабаве пасля затрымання шэрагу сацыяльных актывістаў анархісцкага толку, быў затрыманы эколаг Уладзімір Валодзін, член Савета партыі БП «Зялёныя»<ref>[http://samozahist.org.ua/?p=37913 Минск: Хроника арестов]</ref>.

[[5 лістапада]] [[2011]] г. у [[Мінск]]у прайшоў з'езд партыі. Падчас з’езду дэлегаты переабралі склад Цэнтральнага Савету і кіраўнічыя структуры партыі – старшыню, яго намеснікаў, сяброў цэнтральна – рэвізійнай камісіі. У выбарах старшыні партыі удзельнічалі былы старшыня Алег Новікаў і Дзмітрый Серабракоў, дэлегат з Бабруйску. За Алега Новікава прагаласавала 29 чалавек, за Дзмітрыя Серабракова — 5. Сярод іншых тэм, якія ўздымаліся на зборах, былі пытане партыйнай сімволікі, папраўкі ў статут БПЗ,  будаўніцтва ў Беларусі АЭС<ref>[http://belgreens.org/2011/11/878 З’езд беларускіх Зялёных]</ref>.

У лістападзе 2011 г. члены партыі прынялі ўдзел у да петыцыйнай кампаніі супраць магчымага расстрэлу Канавалава і Кавалёва, якіх абвінавачваюць у выбуху у мінскім метро [[11 красавіка]].

{{цытата|«Зялёныя і так заўсёды выступаюць супраць практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі, якая застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе  засталася такая антыгуманістычная форма пакарання. Смяротнае пакаранне гэта ў тым ліку магчымасць судовай памылкі. Тым больш у дадзеным выпадку, калі віна падазраваных на думку грамадскасці цалкам не даказаная.  Патрэбна як мінімум правядзення дадатковага следства»<ref>[http://belgreens.org/2011/11/885 Супраць смяротнага пакарання]</ref>}}

{{зноскі}}

{{Партыі Беларусі}}

[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]]