Difference between revisions 1604190 and 1674951 on bewiki{{Камунізм}} '''Камуністычная партыя Беларусі''' (КПБ), да [[1952]] г. '''Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі''' (КП(б)Б) — палітычная партыя, да [[1991]] г. састаўная частка [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|Камуністычнай партыі Савецкага Саюза]] ([[КПСС]]). Левая [[Палітычныя партыі Беларусі|палітычная партыя ў Беларусі]]. == У рэвалюцыйны час == (contracted; show full) Другая палова 1920-х г. характарызавалася карэннымі зменамі ў палітыцы Камуністычнай партыі, паступовым адыходам ад прынцыпаў нэпа. XIV з'езд РКП(б) (18—31.12.1925) перайменаваў партыю ў В[[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|УКП(б)]], асноўнай задачай вызначыў сацыялістычную індустрыялізацыю краіны. Пашыраны пленум ЦК КП(б)Б (1926) адобрыў разгром «новай апазіцыі», выказаўся за ўмацаванне і развіццё СССР «як базы і першага паспяховага вялікага вопыту на шляху сусветнай пралетарскай рэвалюцыі». У адпаведнасці з рашэннямі красавіцкага (1926) пленума ЦК КП(б)Б умацоўваўся апарат Цэнтральнай кантрольнай камісіі — Рабоча-сялянскай інспекцыі (ЦКК—РСІ), пашыраліся кантрольныя функцыі цэнтральнай і акруговых камісій, што стварала ўмовы для ўмацавання бюракратычнай сістэмы кіравання. Важную ролю ў культурным будаўніцтве, развіцці сістэмы адукацыі і падрыхтоўцы кадраў, пашырэнні выданняў на беларускай мове адыграў аб'яднаны пленум ЦК і ЦКК КП(б)Б (22-27.7.1926). Аднак у яго рашэннях ужо выразна праявіліся тэндэнцыі на згортванне ўнутрыпартыйнай дэмакратыі. Пленум без абмеркавання ўхваліў рашэнні ліпеньскага (1926) пленума ЦК ВУКП(б) аб немэтазгоднасці агульнапартыйнай дыскусіі па пытаннях сацыялістычнаг будаўніцтва. Кастрычніцкі (1926) пленум ЦК КП(б)Б фактычна адобрыў палітычную расправу з членамі «новай апазіцыі». 26.9.1926 ЦК КП(б)Б накіраваў у ЦК ВУКП(б) пісьмо з прапановай аб пашырэнні тэрыторыі рэспублікі. Для вывучэння пытання была створана камісія Палітбюро ЦК ВУКП(б). 18.11.1926 Палітбюро прызнала неабходным далучыць да тэрыторыі БССР Гомельскі і Рэчыцкі паветы. Снежаньскі (1926) пленум ЦК КП(б)Б «прызнаў правільнай і дастатковай работу, праведзеную Бюро ЦК КП(б)Б па пытанні аб граніцах БССР». У такіх межах БССР існавала да 1939 г. Пачалося стварэнне народна-гаспадарчага комплексу як састаўной часткі адзінага народна-гаспадарчага комплексу СССР. Х з'езд КП(б)Б (3-10.1.1927) засяродзіў увагу на выніках эканамічнага развіцця рэспублікі за 1926, чарговых задачах індустрыялізацыі і кааперавання сельскай гаспадаркі, пытаннях стварэння і ўмацавання матэрыяльнай базы саўгасаў. Дакументы з'езда сведчаць, што аднаўленчы перыяд у БССР быў закончаны не ў 1925, як доўгі час сцвярджалася, а да 1927. Асноўным сродкам накаплення капітал(contracted; show full)каваў чэрвеньскі (1927) пленум ЦК КП(б)Б. Бюро ЦК КПБ было даручана накіраваць адпаведным органам дырэктыву па распрацоўцы галіновых планаў. Такая практыка прыняцця партыйнымі органамі найважнейшых палітычных, эканамічных і кадравых рашэнняў, указанні дзяржаўным і гаспадарчым органам па асноўных кірунках іх працы, пастаянны кантроль і ўмяшанне ў іх дзейнасць захаваліся на ўвесь перыяд існавання кампартыі як кіруючай палітычнай арганізацыі. Летам-восенню 1927 зноў абвастрыліся ўзаемаадносіны ў кіраўніцтве ВУКП(б). У Беларусі погляды апазіцыі («платформа 83-х») падзялялі нямногія камуністы, аднак пытанні агульнапартыйнай дыскусіі шырока абмяркоўваліся на чэрвеньскім (1927) пленуме ЦК КП(б)Б, пленумах, партыйных актывах, сходах партыйных ячэек у Віцебску, Бабруйску, Магілёве, Мінску, Мазыры і інш. За падтрымку апазіцыі з КП(б)Б было выключана 16 чал. Узмацніліся пазіцыі прыхільнікаў І. Сталіна. (contracted; show full)ілу і буржуазнага нацыяналізму. Падкрэслівалася важнасць рэгулявання сацыяльнага складу КП(б)Б, павелічэння да канца 1930 колькасці непасрэдна занятых на вытворчасці рабочых не менш чым да 50 %. У выніку чысткі ў партыі (23-29.4.1929) з КП(б)Б выключана 3717 чал. Пад лозунгам барацьбы з т.зв. беларускім буржуазным нацыяналізмам пачаліся мэтанакіраваныя рэпрэсіі супраць беларускай савецкай інтэлігенцыі. Пачатак гэтаму быў пакладзены дзейнасцю ў Беларусі ў маі—чэрвэні 1929 камісіі Затонскага, накіраванай ЦК ВУКП(б) для абследавання практыкі правядзення нацыянальнай палітыкі ў БССР. Даклад, зроблены У. Затонскім 27 чэрвеня на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, адкрыта заклікаў да барацьбы з навуковай і творчай інтэлігенцыяй. 1929 стаў годам пераходу ад нэпа да аўтарытарных метадаў кіраўніцтва эканамічным і грамадска-палітычным жыццём. (contracted; show full) Папярэднія вынікі выканання планаў 1-й пяцігодкі падвёў XIV з'езд КП(б)Б (23-29.1.1932). Удзельная вага прамысловасці ў народнай гаспадарцы вырасла да 50 % у 1931. Хутка расла колькасць рабочых, было ліквідавана беспрацоўе, разгортвалася жыллёвае і сацыяльна-бытавое будаўніцтва. Аднак нізкімі заставаліся прадукцыйнасць працы і зарплата, якасць прадукцыі, высокім быў яе сабекошт. З'езд ухваліў дырэктывы ЦК ВУКП(б) па 2-м пяцігадовым плане развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1933—37, даручыў ЦК КП(б)Б пачаць яго распрацоўку для БССР. За гады 1-й пяцігодкі БССР ператварылася з аграрнай у аграрна-індустрыяльную рэспубліку. Значнымі былі дасягаенні ў развіцці адукацыі, навукі, культуры. Было пабудавана 538 прадпрыемстваў, у т.л. 78 буйных. Калгасы аб'ядноўвалі 52 % сялянскіх гаспадарак. Аднак аб'ём прамысловай вытворчасці павялічыўся ў 2,7 раза (пры плане ў 3,7 раза), высокі быў яе сабекошт пры нізкай якасці. План капітальнага будаўніцтва быў выкананы на 68,1 %. Зрываліся пастаўкі сыравіны і матэрыялаў. У выніку калектывізацыі, якая ажыццяўлялася пад непасрэдным кіраўніцтвам партыйных органаў, былі ліквідаваны альтэрнатыўныя шляхі развіцця сельскай гаспадаркі. Рашэнні аб'яднанага пленума ЦК і ЦКК КП(б)Б (20-23.7.1933) па ліквідацыі недахопаў у развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі мелі агульны характар, не былі прааналізаваны іх прычыны, паколькі трэба было б прызнаць нерэальнасць вызначаных планаў, заганныя метады кіраўніцтва з боку ЦК ВУКП(б). Эканамічным працэсам надавалася вострапалітычнае значэнне, невыкананне планаў тлумачылася дзейнасцю «нацдэмаў» і «контррэвалюцыянераў», якія «прабраліся ў партыю і на кіруючыя пасады». «Шкоднштва» было выкрыта ў Наркамземе, Белтрактарацэнтры, Белдзяржзабеспячэнні і інш. У 1933 у 3013 пярвічных арганізацыях КП(б)Б налічвалася 65040 камуністаў. У ходзе чысткі (пачалася ў чэрвені 1933) з КП(б)Б выключана 9756 чал. У матэрыялах XVI з'езда КП(б)Б (16-22.1.1934) адзначалася, што ў непрымірымай барацьбе з класавым ворагам Кампартыя Беларусі пад кіраўніцтвам ЦК ВУКП(б) дабілася вялікіх поспехаў на ўсіх франтах сацыялістычнага будаўніцтва. Традыцыйнымі засталіся рашэнні пра неабходнасць павышэння класавай пільнасці і барацьбы з нацыяналізмам, пашырэнне інтэрнацыянальнага выхавання, умацавання дружбы народаў СССР і ўсяго свету, абараназдольнасці краіны і інш. Пленум ЦК КП(б)Б (28.2-1.3.1934) увёў новую структуру партыйных органаў. Колькасць членаў і кандыдатаў у члены бюро ЦК скарачалася адпаведна з 16 да 11 і з 7 да 3. У апараце ЦК КП(б)Б ствараліся аддзелы: сельскаг(contracted; show full) Вясной—летам 1937 органы НКУС Беларусі (наркомы БССР, члены ЦК КП(б)Б Б. Берман, потым А. Наседкін) сфабрыкавалі справу аб існаванні на Беларусі «антысавецкіх дыверсійна-шкодніцкіх, шпіёнскіх, тэрарыстычных і паўстанцкіх арганізацый» (т.зв. «Аб'яднанае антысавецкае падполле» («ААП»). Трагічную ролю адыграў ліпеньскі (1937) пленум ЦК КП(б)Б. Даклад А. Якаўлева «Аб рашэнні ЦК ВУКП(б) па пытаннях аб кіраўніцтве ЦК КП Беларусі» фактычна быў устаноўкай на знішчэнне кіруючых кадраў рэспублікі. У 1937-38 па справе «ААП» рэпрэсіравана больш за 2570 чал. 3 1938 у палітычным, навуковым жыцці, ідэалагічнай і культурнай рабоце асноўнымі сталі пастулаты «Кароткага курса гісторыі ВУКП(б)». Згортвалася ўнутрыпартыйнае жыццё. Ствараўся культ асобы Сталіна і яго паплечнікаў. Пленумы і сходы партыйных арганізацый склікаліся нерэгулярна, выбары партыйных органаў замяняліся кааптацыяй. Пасля XVII з'езда КП(б)Б (10-18.6.1938) менш чым за год у члены ЦК было кааптавана 26,2 % яго саставу, у склад гаркомаў і райкомаў — 28,9 %. Рашэнні ЦК КП(б)Б перыяду 1937—38 практычна дубліравалі рашэнні ЦК ВУКП(б). ЦК і ніжэйстаячыя партыйныя органы займаліся пытаннямі буцаўніцтва прадпрыемстваў, стварэння навучальных устаноў, сяўбы, захоўвання ўраджаю, падпіскай на пазыкі і інш. У 1938 быў ліквідаваны Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі. У ходзе чыстак і масавых палітычных рэпрэсій колькасць членаў і кандыдатаў у члены КП(б)Б скарацілася з 75238 у 1932 да 31526 у 1938. У чэрвені 1938 Выканком Камінтэрна па ініцыятыве ЦК ВУКП(б) распусціў Камтуністычную партыю Польшчы і яе састаўныя часткі [[КПЗБ]] і КПЗУ. Актыўны ўдзел у разгроме КПЗБ прымалі кіраўнікі КП(б)Б. У 1939 г. адбылося ўз'яднанне [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] з БССР. У заходніх абласцях пачалося стварэнне партыйных органаў і арганізацый КП(б)Б. (contracted; show full) У змененым Статуце партыі, які быў прыняты ХХ з'ездам КП(б)Б (20-23.9.1952), увага партыйных органаў звяргалася на ўмацаванне партыйнага кіраўніцтва прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, павышэнне якасці прадукцыі, ураджайнасці, матэрыяльнага дабрабьпу, развіццё аховы здароўя, навукі, адукацыі, культуры. Як і раней, з'езд ад імя народа запэўніў ЦК ВУКП(б), што КП(б)Б будзе змагацца за ажыццяўленне «велічнай праграмы будаўніцтва камунізму ў нашай краіне». 3 гэтага часу з'езды кампартый саюзных рэспублік сталі папярэднічаць усесаюзным і выбіраць дэлегатаў на іх. Паводле пастаноў аб зменах у Статуце партыі і яе назвы КП(б)Б стала называцца КПБ. (contracted; show full) * Страницы истории Компартии Белоруссии: суждения, аргументы, факты. Мн., 1990. * [http://elib.bsu.by/handle/123456789/1758 Романовский И. Ф. Современные политические партии Беларуси: генезис, динамика развития, проблемы / И. Ф. Романовский // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 2 / рэдкал. У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.] — Мн: БДУ, 2007. — С. 185—188.] [[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]] [[Катэгорыя:Камуністычная партыя Беларусі]] {{Партыі Беларусі}} All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1674951.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|