Difference between revisions 1609823 and 1740237 on bewiki{{Арганізацыя |назва = Беларускі Хельсінкскі Камітэт |альтэрнатыўная = |background_color = |колер_назвы = |лагатып = |шырыня_лагатыпа = |подпіс = |карта1 = |шырыня_карты1 = |легенда1 = |карта2 = |шырыня_карты2 = |легенда2 = |членства = |тып_цэнтра = |цэнтр = |тып = |мовы = |мова = |пасада_кіраўніка1 = Старшыня |імя_кіраўніка1 = [[Алег Мікалаевіч Гулак|Алег Гулак]] |пасада_кіраўніка2 = |імя_кіраўніка2 = <!-- ... --> |пасада_кіраўніка10 = |імя_кіраўніка10 = |заснавальнік1 = |падзея_заснавання1 = |дата_заснавання1 = |заснавальнік2 = |падзея_заснавання2 = |дата_заснавання2 = <!-- ... --> |заснавальнік6 = |падзея_заснавання6 = |дата_заснавання6 = |падзея_ліквідацыі = |дата_ліквідацыі = |заўвага1 = |заўвага2 = <!-- ... --> |адрас = |сайт = [http://www.belhelcom.org www.belhelcom.org] |вікісховішча = }} '''РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» (БХК)''' - (зарэг. 1 лістапада 1995 года) самастойнае незалежнае, некамерцыйнае, праваабарончае грамадскае аб'яднанне, створанае ў мэтах ажыццяўлення гуманітарнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. БХК працуе на падставе самакіравання й аб'ядноўвае - на аснове агульнасці інтарэсаў - грамадзян Рэспублікі Беларусь. У сваёй дзейнасці камітэт з'яўляецца незалежным ад дзяржаўных і гаспадарчых органаў, палітычных i грамадскіх арганізацый - узаемаадносіны з імі ладзяцца на аснове партнёрства, дыялога ды супрацы. == Гісторыя == Заснаванне БХК было рэакцыяй на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі таго часу, а каталізатарам працэсу яго паўстання стала абняслаўленне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга. Заснавальнікамі РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” сталі вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы краіны: [[Васіль Быкаў]] (ён жа - першы старшыня Назіральнага Сойма БХК), [[Рыгор Барадулін]], [[Радзім Гарэцкі]], [[Святлана Алексіевіч]], [[Генадзь Бураўкін]], [[Юрый Хадыка]], [[Карлас Шэрман]] і інш. Першай старшынёй аб’яднання была Таццяна Процька. З 2008 г. арганізацыю ўзначальвае [[Алег Мікалаевіч Гулак|Алег Гулак]]. У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. ==Дзейнасць БХК == На дзейнасць БХК складаюцца: * выяўленне выпадкаў парушэння правоў чалавека; * прававая дапамога канкрэтным людзям (штогод у БХК прыходзіць да 2000 скаргаў); * рэгулярныя праваабарончыя семінары і трэнінгі па навучанні моладзевых актывістаў і юрыстаў; * выданне спецыяльнай літаратуры; * разнастайныя мерапрыемствы з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў парушэння правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь; * аналіз заканадаўства і выпрацаванне прапаноў па яго ўдасканаленні: ужо падрыхтаваныя прапановы, якія датычацца Крымінальнага кодэкса, працоўнага заканадаўства, законаў аб сродках масавай інфармацыі, выбарах, а таксама [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь]]. На практыцы сябры БХК удзельнічалі ў працы місій Міжнароднай Хельсінкскай Федэрацыі і, у прыватнасці, даследавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Прыднястроўі (Малдова), на Паўночным Каўказе (Расійская Федэрацыя), у Таджыкістане, Узбекістане і Украіне. Апроч таго, прадстаўнікі БХК удзельнічалі ў мностве “шараговых” і “гучных” спраў - абаранялі: * [[Павел Шарамет|Паўла Шарамета]], Валерыя Шчукіна, Ірыну Макавецкую і іншых журналістаў; * [[Народная воля (1995)|"Народную волю"]] і "Белорусскую деловую газету"; * [[Юрый Бандажэўскі|Юрыя Бандажэўскага]], Андрэя Клімава і іншых вязняў сумлення; * сваякоў зніклых [[Юрый Захаранка|Юрыя Захаранкі]], [[Віктар Ганчар|Віктара Ганчара]], Анатолія Красоўскага, [[Дзмітрый Завадскі|Дзмітрыя Завадскага]]; * вернікаў розных канфесій; * кандыдатаў у дэпутаты і прэзідэнты; * удзельнікаў мірных маніфестацый; * прадпрымальнікаў і сацыяльна неабароненых грамадзян; * бежанцаў, зняволеных, з якімі жорстка абыходзіліся ў турмах, і сотні іншых людзей. === Фінансавы аспект дзейнасці БХК === БХК павінен быў заплаціць у [[бюджэт]] звыш Br 205 млн. падаткаў і штрафных санкцый па выкарыстаных у 2002-2003 гг. грантах [[Еўракамісія|Еўракамісіі]], якія, паводле міжнародных дамоў Рэспублікі Беларусь, прадстаўляліся ў беспадатковым рэжыме. Лічачы рашэнне інспекцыі [[Міністэрства па падатках і зборах]] незаконным, БХК абскардзіў яго ў судовым парадку. Нацыянальныя суды ўсіх інстанцый пастанавілі, што праваабаронцы нічога не павінны пакрываць ў бюджэт. Аднак напярэдадні [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2006|прэзідэнцкіх выбараў 2006 г.]], маніторынг якіх ажыццяўляў БХК, рашэнні гаспадарчых судоў былі перагледжаныя Прэзідыумам Вышэйшага Гаспадарчага Суда. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах апісала і канфіскавала маёмасць БХК на суму Br 255.000 руб. Рахункі арганізацыі арыштавалі. Разам з тым, у 2006 г. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю спыніў - у сувязі з адсутнасцю падзеі злачынства - крымінальную справу, узбуджаную за адхіленне ад выплаты падаткаў у дачыненні да службовых асоб БХК. === Міжнародная дзейнасць БХК === БХК – партнёр [[Савет Еўропы|Савета Еўропы]], актыўны ўдзельнік міжнароднага хельсінкскага руху. У 1998 г. БХК быў узнагароджаны прэміяй [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]] і [[ЗША]] за ўклад у развіццё грамадзянскай супольнасці. == Спасылкі == * [http://www.belhelcom.org/ Старонка БХК] * [http://belhelcom.org/node/12452 Хто ёсць хто ў БХК] * [http://www.helcom.fi/ Helsinki Commission] [[Катэгорыя:Грамадства Беларусі]] [[Катэгорыя:Праваабарончыя арганізацыі Беларусі]] [[Катэгорыя:Правы чалавека]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1740237.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|