Difference between revisions 1615090 and 2389841 on bewiki

{{Картка:Партыя
 |назва партыі             = Беларуская партыя жанчын «Надзея»
 |назва на мове арыгінала = 
 |лагатып                     = BPZ-Nadzeia.png
 |шырыня лагатыпа             = 
 |подпіс                     = 
 |лідар                       = 
 |прэзідэнт                   =
 |старшыня                   =[[Алена Уладзіміраўна Яськова]]
 |генеральны сакратар       = 
 |першы сакратар       = 
 |прэзідыум       = 
 |сакратар       = 
 |заснавальнік                  = 
 |дата заснавання              = [[28 красавіка]] [[1994]]
 |дата роспуску               = 
 |аб'яднанне             = 
 |штаб-кватэра               = 
 |ідэалогія                   = 
 |інтэрнацыянал               = [[Прагрэсіўны альянс]]
 |саюзнікі                    = [[Каардынацыйная рада дэмакратычны сіл]], Сацыял-дэмакратычны саюз, [[Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь»]]
 |моладзевая арганізацыя      = 
 |колькасць членаў           = 
 |дэвіз                       = 
 |Месцаў у ніжняй палаце        = 
 |Месцаў у ніжняй палаце_параметр  = 
 |Месцаў у верхняй палаце          = 
 |Месцаў у верхняй палаце_параметр = 
 |Месцаў у Еўрапарламенце       = 
 |гімн                          = 
 |партыйны друк                 = 
 |персаналіі                    = 
 |афіцыйны сайт                 = 
}}

'''Беларуская партыя жанчын «Надзея»''' — незалежная грамадска-палітычная арганізацыя жанчын [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]]. Створана [[28 красавіка]] [[1994]] на базе прафсаюза супрацоўнікаў асветы, зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі [[3 чэрвеня 1994]] [[1994]] г. Кіруючы орган паміж з’ездамі – савет партыі. 

== Мэты ==
Асноўная мэта – правядзенне сацыяльных і эканамічных рэформаў, скіраваных на стварэнне жанчыне спрыяльных умоў жыцця і працы, для выканання ёй функцый маці, выхавальніцы і захавальніцы сямейнага ачага. Выступае за паслядоўнае рэфармаванне эканімікі, пошук згоды паміж рознымі палітычнымі і грамадскімі партыямі і рухамі,недапушчэнне расколу ў грамадстве, актыўны ўдзел жанчын у рабоце заканадаўчых і выканаўчых органаў улады. 

== Гісторыя ==
[[2 ліпеня 2000]] [[2000]] г. партыя далучылася да [[Каардынацыйная рада дэмакратычны сіл|Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл]]. Аднак, ужо 27 чэрвеня 2001 партыя пакінула членства ў КРДС. Паводле слоў В. Палевіковай, гэто было выклікана парушэннямі дамоўленасцяў аб складзе «пяцёркі», у прыватнасці тым, што некаторыя высокапастаўленыя функцыянеры АГП агітавалі далучыцца да «пяцёркі» новых кандыдатаў (А. Ярашука, Н. Машэраву).

[[17 жніўня 2002]] [[2002]] г. на нечарговым з'ездзе партыі замест В. Павеліковай старшынёй партыі была абрана В. Матусевіч. Гэтае абранне ставілася пад сумнеў прадстаўнікамі АГП і БНФ, бо ў той час Матусевіч займала пасаду прэсавага сакратара новаабранага старшыні цяпер ужо прапрэзідэнцкай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Л. Козіка. Такім чынам апазіцыйнасць партыі ставілася пад сумнеў. У адказ група прыхільніц Палевіковай правяла праз тыдзень свой з'езд, на якім вынікі папярэдняга збору былі прызнаны неправамоцнымі, было прынята рашэнне аб ліквідацыі партыі і ўступленні ў Аб'яднаную сацыял-дэмакратычную партыю. Раскол у партыі быў справакаваны, на думку Палевіковай, партыя Статкевіча, якая імкнулася не дапусціць стварэння канкуруючай арганізацыі на сацыял-дэмакратычным полі. Дыспут паміж дзвюма групоўкамі вырашыла Міністэрства юстыцыі, якое пацвердзіла паўнамоцтвы В. Матусевіч. 

На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, партыя, паводле слоў В. Матусевіч, вылучыла 15 кандыдатаў<ref>Згода. — 2002. — № . —6—13 снежня.</ref>.

[[11 кастрычніка]] [[2007]] г. рашэннем [[Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь]] Беларуская партыя жанчын «Надзея» ліквідавана.<ref>[[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь]], [http://www.minjust.by/ru/site_menu/news/?id=56 О ликвидации Белорусской партии женщин «Надзея»]{{ref-ru}}</ref>

== Старшыні ==
* [[Валянціна Цімафееўна Палевікова]] 1992—2002
* [[Валянціна Аляксандраўна Матусевіч]] 2002—2006
* [[Алена Уладзіміраўна Яськова]] 2006—

== З'езды ==
* III (нечарговы) — 17.7.2002

== Колькасць членаў ==
1.02.2002 — 1508
1.03.2004 — 1316

== Літаратура ==
{{зноскі}}



[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]]

{{Партыі Беларусі}}