Difference between revisions 1758126 and 1922136 on bewiki[[Выява:Hyakinthos.jpg|thumb|190px|right|''[[Зефір, міфалогія|Зефір]] і [[Гіяцынт, міфалогія|Гіяцынт]]'', [[Атыка|атычная]] пасудзіна з [[Тарквінія|Тарквініі]], каля [[480 да н.э.]], Бостанскі Музей Мастацтва]] {{ЛГБТ}} {{Сексуальная арыентацыя}} '''Гомасексуальнасць''' — [[сексуальная арыентацыя]], якая выяўляецца ў эмацыйнай і сексуальнай схільнасці да асоб таго самага полу. Каханне і яго сексуальнае выяўленне паміж асобамі таго самага полу вядомае ў большасці культур ад самых ранніх часоў. Аднак, да [[19 стагоддзе|19 стагоддзя]] такія дзеянні і адносіны не разглядаліся як вызначальныя для пэўнага тыпу людзей з выразнай і параўнальна стабільнай сексуальнай арыентацыяй. Першы вядомы выпадак ужывання слова ''гомасексуал'' (1869) належыць аўстрыйскаму публіцысту Карлу М. Кертбені. У 1886 г. Рычард Ф. фон Крафт-Эбінг выдаў кнігу «Psychopathia Sexualis», у якой папулярызаваў гомасексуальнасць як паняцце. З тых часоў гомасексуальнась стала прадметам шматлікіх даследаванняў і дыскусій. Прыманая першапачаткова за паталогію, цяпер гомасексуальнасць найчасцей разглядаецца ў кантэксце біялагічных, псіхалагічных, палітычных, гістарычных і культурных варыяцый сексуальнай практыкі і ідэнтычнасці. Па меркаванні многіх, гомасексуальнасць з'яўляецца псіхічным захворваннем. Праўнае і сацыяльнае становішча людзей, якія практыкуюць аднаполыя сексуальныя стасункі і (або) ідэнтыфікуюць сябе як гомасексуалы (або геі ці лесбіянкі), істотна розніцца ў розных частках свету і застаецца прадметам гарачых дэбатаў. == Этымалогія і ўжыванне паняцця == Паняцце '''гомасексуальнасць''' паходзіць ад двух словаў: грэчаскага ὁμός (го́мас) — той самы, аднолькавы, — і лацінскага sexus — пол. Ён азначае сексуальную арыентацыю якая выяўляецца ў дамінантнай або выключнай эмацыйнай і сексуальнай схільнасці да асоб таго самага полу, у адрозненне ад гетэрасексуальнасці і бісексуальнасці. ''Гомасексуал(-ка)'' — чалавек з гомасексуальнай арыентацыяй. Ад часоў Савецкага Саюза і дагэтуль шырока ўжываюцца таксама формы ''гомасексуалізм'' і ''гомасексуаліст''. Іх ужыванне часта нясе негатыўнае адценне, падкрэслівае прыналежнасць да ідэалагічнае групы (пар. сацыялізм, камуніст) і паталагічны характар. ''Гомасексуалізм'' таксама ўжываецца ў значэнні гомасексуальных практыкаў і субкультуры («пеналізацыя / дэкрыміналізацыя гомасексуалізму» — К. Лінхат. ''Легалізацыя аднаполых шлюбаў: Амерыканская і нямецкая мадэлі'' / Праўнік, 1(2) — 2006, с. 81) і таксама можа мець падкрэслена негатыўнае адценне. У сувязі з шматзначнасцю паняцця ''гомасексуальнасць'' у навуковай літаратуры апошнім часам прынята карыстацца больш вузкімі тэрмінамі, напр. гомасексуальная арыентацыя, гомасексуальныя [[паводзіны]] або адпаведнікам ''аднаполы'', напр. аднаполае партнёрства. == Іншыя тэрміны == Паколькі паняцце ''гомасексуал'' і вытворныя ад яго формы першапачаткова ўжываліся ў кантэксце медыцынскай паталогіі, многія людзі гомасексуальнай арыентацыі схільныя ўжываць слова ''гей'' (радзей ''гейка'' — для азначэння жанчыны, прым. ''гейскі'') і ''леcбіянка'' (жанчына гомасексуальнай арыентацыі, прым. ''леcбійскі''). Тэрміны ''педэрастыя'' (''педэраст'' і яго форма ''підар''), ''блакітны'' і ''мужалоства'' запазычаныя з рускай і маюць абразлівы характар{{крыніца?}}. Радзей ужываецца ''садамія'' (або ''садомія'', таксама ''садаміт'' і ''садомскі'') у значэнні аднаполых сексуальных стасункаў і таксама мае абразлівы характар{{крыніца?}}. Словам «підар» часам перакладаюць англійскае [[:wiktionary:en:queer|queer]], якое таксама ўжываюць у запазычанай форме — ''квір''. У тым самым значэнні, што і гомасексуальнасць, зрэдку ўжываецца слова ''гамафілія''. ''МСМ'' — адпаведнік англійскага MSM (men who have sex with men — [[мужчыны, якія маюць секс з мужчынамі]]). Па-англійску ўжываецца ў медыцынскай літаратуры для апісання сексуальных паводзін. Сустракаецца ў беларускім рускамоўным інтэрнэце. Прыметнік ''[[Гомаэратызм|гомаэратычны]]'' звычайна ўжываецца ў мастацкім кантэксце для апісання ўсяго, што мае дачыненне да гомасексуальных пачуццяў і эстэтыкі. == Статыстыка == Паводле [http://www.durex.com/cm/gss2005Content.asp?intQid=943&intMenuOpen= сусветнага даследавання сексуальных паводзін], праведзеных кампаніяй Durex у 2005, прыблізна 12% людзей мелі досвед аднаполых сексуальных стасункаў. Паводзіны, аднак, не заўсёды з'яўляюцца паказчыкам унутранай скіраванасці ў чалавеку. Так, напрыклад, колькасць тых, хто ідэнтыфікуе сябе як асобу з гомасексуальнай арыентацыяй нашмат меншая за тых, хто меў нават неаднаразовы досвед аднаполага сексу. У монасексуальных асяродках (вязніцы, армія, семінарыі) аднаполыя сексуальныя практыкі распаўсюджаныя шырэй і часта носяць адметны характар, чым па-за імі. Таксама сацыяльны ціск уплывае як на паводзіны, так і самавызначэнне чалавека. Паводзіны і самавызначэнне кепска карэлююць з двума іншымі крытэрыямі, якія выкарыстоўваюцца ў класіфікацыі паводле сексуальнай арыентацыі: на падставе рэгістрацыі пачуццяў (фантазій і жаданняў), і генітальных і мазгавых рэакцый (фізіялагічна вымяральнай узбуджанасці ў адказ на мужчынскія і жаночыя вобразы). Паасобку, ніводны з гэтых крытэрыяў не дае абсалютна верагодных лічбаў. Даследаванні, якія грунтуюцца на рэгістрацыі пачуццяў, выкарыстоўваюцца найбольш часта. Кансэнсусу пра колькасць людзей з гомасексуальнай арыентацыяй няма. Абагульненая статыстыка даследаванняў, якія кіраваліся крытэрыем рэгістрацыі пачуццяў, кажа, што 2-3,5% мужчын і 0,5-1,5% жанчын маюць гомасексуальную арыентацыю{{крыніца?}}. Гэты працэнт звычайна нашмат вышэйшы ў вялікіх гарадох, прычыны чаму хутчэй сацыяльныя{{крыніца?}}. == Даследаванні гомасексуальнасці == === Біялогія === Існуе шэраг даследванняў, якія паказваюць на магчымыя фактары, што ўплываюць на фарміраванне сексуальнай арыентацыі. Перадусім гэта асаблівасці генетычнага складу [[дзіця]]ці і гарманальных працэсаў у целе маці падчас [[цяжарнасць|цяжарнасці]]. Некаторыя навукоўцы лічуць, што «няма падстаў сцвярджаць, што гомасексуальная арыентацыя — вынік [[паталогія|паталагічных з'яў]]». [[Ген]]ы, якія маюць ролю ў фарміраванні сексуальнай арыентацыі, не ідэнтыфікаваныя. Найбольш верагодна, што гэта тыя гены, якія вызначаюць мазгавыя рэакцыі на гармоны або энзімы (ферменты). Існаванне такіх генаў на працягу тысячагоддзяў сведчыць пра тое, што іх прысутнасць можа мець пазітыўную ролю. Найбольш верагодна, што іх захаванне з'яўляецца вынікам дзеяння механізму збалансаванага полімарфізму. Іншыя даследаванні паказваюць на значны ўплыў на фарміраванне сексуальнай арыентацыі прэнатальных (антынатальных, дародавых) гармонаў.<ref>Wilson G. & Rahman Q. ''Born Gay: The Psychobiology of Sex Orientation''. London, 2005, p. 145</ref> == Гомасексуальнасць на Беларусі == {{Асноўны артыкул|Правы ЛГБТ у Беларусі}} Сучаснае беларускае грамадства даволі гамафобнае<ref>http://www.belarus.by/en/travel/gay-travellers</ref>. 61,9% жыхароў Беларусі ў 2009 г. выказаліся супраць права гомасексуалаў на публічныя акцыі ў абарону грамадзянскіх правоў<ref>http://gaybelarus.by/naviny/slavic-pride/42-zhyharou-minska-ne-suprac-pravyadzennya-publichnyh-akcyi-seksmenshascyau.html</ref>. Беларускае заканадаўства не дае права на аднаполыя шлюбы ці грамадзянскія партнёрствы, службу ў арміі адкрытым гомасексуалам, адопцыю дзяцей аднаполымі парамі. Таксама адсутнічае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства па прыкмеце сексуальнай арыентацыі. Аднаполыя стасункі паміж поўнагадовымі асобамі былі дэкрыміналізаваныя ў 1994 г. На Беларусі існуе некалькі незарэгістраваных праваабарончых і інфармацыйных ЛГБТ ініцыятыў, напрыклад [[ГейБеларусь]]. {{зноскі}} == Спасылкі == {{Партал|ЛГБТ|выява=p rainbow flag.png}} {{Commons|Category:Homosexuality|выгляд=міні}} [[Катэгорыя:ЛГБТ]] [[Катэгорыя:Сексалогія]] [[Катэгорыя:Сексуальная арыентацыя]] {{Link FA|fa}} {{Link FA|pt}}⏎ ⏎ {{Link GA|de}} {{Link GA|id}}⏎ {{Link FA|he}} All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1922136.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|