Difference between revisions 1808448 and 1953602 on bewiki

'''Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі''' ({{ДН|18|10|1947}}, {{МН|Адэса||}}) — беларускі кінарэжысёр; член Міжнароднай і Еўразійскай акадэмій тэлебачання і радыё. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў у [[Нью-Ёрк]]у, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.

Аўтар больш як трыццаці кінафільмаў, многія адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў: «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім» ([[1985]]), «Тут быў Крылоў» ([[1987]]), «Сустрэчны пазоў» ([[1989]]), «Усё добра» ([[1991]]), «Рускае шчасце» ([[1992]]), «Аазіс» ([[1996]]), «Час Чжоў Энлая» ([[1998]]), «Богі сярпа і молата» ([[2000]]), «Дажыць да кахання» ([[2002]]), «Каўказскія палонныя» ([[2002]]).

Найбольш вядомая стужка — «Звычайны прэзідэнт» (1997?), знятая ў жанры палітычнага [[памфлет]]у. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафестывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. Аўтар сцэнару стужкі — [[Леанід Міндлін]].

Апошняя праца — стужка «Плошча», знятая ў жанры дакументальнай хронікі, прысвечанай прэзідэнцкай кампаніі [[2006]] года і абаронцам палатачнага лагера на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Скончыў [[Адэскі тэхналагічны інстытут]]. Пасля размеркавання ў [[Мінск]] супрацоўнічаў як пазаштатны аўтар з Беларускім тэлебачаннем, пазней — [[рэжысёр]]. У 1981-м скончыў [[Ленінградскі дзяржаўны інстытут]] тэатру, музыкі і кінематаграфіі.{{крыніца?}}

== Спасылкі ==
* [http://seance.ru/category/names/haschevatskiy-yuriy/ Юрый Хашчавацкі на сайце часопіса «Сеанс»]
* [http://kinote.info/articles/2153-lobotomiya-po-yuriyu-khashchevatskomu «Лабатамия» па Юрыю Хашчавацкаму. — Інтэрв'ю 20.04.2010]
* [http://www.interatr.org/people/index.php?ELEMENT_ID=674 Ю. Хашчавацкі — МА ТБ і Радыё]
* {{imdb_name|4235030}}

{{DEFAULTSORT:Хашчавацкі Юры}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР]]
[[Катэгорыя:Сцэнарысты СССР]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Адэсе]]
[[Катэгорыя:Беларусьфільм]]


{{director-stub}}