Difference between revisions 1880765 and 1880766 on bewiki

{{без карткі|ДД}}
{{Цёзкі2|Навумаў}}
'''Уладзімір Уладзіміравіч Наву́маў''' ({{ДН|||1956}}, [[Смаленск]], [[РСФСР]]) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч Беларусі, генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў краіны (2000—2009).

== Біяграфія ==
Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У сістэме МУС з [[1976]] года. Даслужыўся ад міліцыянера да начальніка атрада спецыяльнага прызначэння, камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі. У верасні 2000 года прызначаны міністрам унутраных спраў РБ, адстаўлены 6 красавіка 2009 года.

27 лістапада 2001 года абраны старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнамі «За асабістую мужнасць», «За службу Радзіме» III ступені, шэрагам медалёў.

== Спасылкі ==
* [http://web.archive.org/20081231042000/who.bdg.by/who/obj.php?&kod=111 Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»] {{ref-ru}}
* [http://web.archive.org/20090412000026/arche.by/by/12/10/479/ Андрэй Ляховіч — Адстаўка - наступства значных зменаў]

{{DEFAULTSORT:Наву́маў Уладзімір Уладзіміравіч}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]]