Difference between revisions 1888346 and 2154719 on bewiki[[Выява:N.R.M. 02.jpg|thumb|250px|N.R.M. на канцэрце ва [[горад Уроцлаў|Уроцлаве]], 2007]] '''N.R.M.''' — беларускі рок-гурт. Гурт '''N.R.M.''' быў створаны ў [[1994]] на аснове гуртау «[[Мроя]]». Змена назвы была звязана з жаданнем адыйсці ад стэрэатыпаў, звязаных з «Мрояй», і пачаць іграць новую музыку на новым узроўні. Альбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» ([[1998]]) стаў вышынёю працы гурту. Песні з яго (асабліва «Песьня пра каханьне» і «Паветраны шар») сталі сапраўды культавымі сярод нацыянальна арыентаванай моладзі. Альбом «[[Try čarapachi]]» («Тры чарапахiі», [[2000]]) звязаны з якасным пераходам гуртау на новую ступень у працы над музыкай. Музыка стала цяжэйшай, тэксты — больш глыбокімі і актуальнымі. Адной з самых хітовых песень N.R.M. стала «Тры чарапахі». З 2000 года ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах. У апошнія гады адбываліся шматлікія выступленні гурту за мяжой: [[Польшча]], [[Германія]], [[Славакія]], [[Швецыя]]. На [[Беларусь|Беларусі]] канцэрты адбываліся рэдка, афіцыйныя ўлады па палітычных матывах чынілі перашкоды музыкам. Гурт N.R.M. адносіўся ў Беларусі да так званых «забароненых» і знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе»<ref>http://www.timesonline.co.uk/article/0,,3-1470860,00.html</ref>. У 2007 быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны [[2006]]. Альбом «06» складзены з рознастылёвых песень і вылучаецца тым, што пры запісе былі выкарыстаныя новыя для гуртау інструменты — [[віяланчэль, ]], [[мандаліна]], клавішы. Акрамя таго, упершыню песні выконвае не толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гуртау і нават дзіцячы хор. Пасля падзей канца 2007 года<ref>http://charter97.org/ru/news/hottopic/11/</ref> гурт быў выкрэаслены са спісу «забароненых», што дало яму мажлівасць выступаць з легальнымі канцэртамі па ўсей Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасць на працягу ўсяго 2008 года. У 2010 годзе з гуртау сыходзіць вакаліст Лявон Вольскі, які пачынае сольную кар'еру. Доўгі час ходзяць чуткі, што N.R.M. спыніць сваё існаванне. На 3 гады гурт знік з беларускай сцэны, але ў 2013 годзе выпусціў свой першы альбом без Вольскага «Д.П.Б.Ч.», які атрымаў стрыманыя водгукі крытыкаў. == Дыскаграфія == === Альбомы === * LaLaLaLa ([[1995]]) * [[Одзірыдзідзіна]] ([[1996]]) * Made in N.R.M. ([[1997]]) * Пашпарт грамадзяніна N.R.M. ([[1998]]) * Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя ([[1999]]) * [[Try čarapachi]] ([[2000]]) * Дом культуры ([[2003]]) * [[Справаздача 1994-2004]] ([[2004]]) * 06 ([[2007]]) * Д. П.Б. Ч. ([[2013]]) == Супольныя праекты == * Песьнярок ([[1997]]) * Народны альбом ([[1997]]) * Вольныя танцы: слухай сваё ([[1999]]) * Сьвяты Вечар ([[1999]]) * [[Я нарадзіўся тут]] ([[2000]]) * Вольныя танцы: альтэрнатыва by ([[2001]]) * Сэрца Эўропы in rock ([[2001]]) * [[Personal Depeche]] ([[2002]]) * Наша музыка 1 ([[2003]]) * Генералы айчыннага року ([[2004]]) * [[Дыхаць!]] ([[2006]]) * [[Песьні свабоды-3]] ([[2007]]) * НезалежныЯ ([[2008]]) * [[Не русский]] ([[2008]]) == Удзельнікі == * [[Алег Дземідовіч]]: [[бубны]] * [[Юрась Ляўкоў]]: [[бас-гітара]] * [[Піт Паўлаў]]: [[гітара]] === Колішнія ўдзельнікі === * [[Лявон Вольскі]] (да 2010): гітара, вакал == Пабочныя праекты == * [[Крамбамбуля]]: Лявон Вольскі * [[Гарадзкія]]: Піт Паўлаў * [[Піт-Пафф]]: Піт Паўлаў {{зноскі}} {{Музычныя калектывы Беларусі}} [[Катэгорыя:Беларускія музычныя гурты]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=2154719.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|