Difference between revisions 1918243 and 2136758 on bewiki{{Тэлеканал | назва = БелСат | поўная назва = Тэлеканал «БелСат» | лагатып = Belsat-logo.gif | шырыня = 164 | краіна ={{Сцягафікацыя|Польшча}} | зона вяшчання = {{Сцягафікацыя|Зямля}} | час вяшчання = 07:00 — 00:00 | мова = [[Беларуская мова|беларуская]] | цэнтр = | фармат = 16:9 | тэматыка = Серыялы, фільмы, дакументальныя фільмы, а таксама пазнавальныя, эканамічныя і шматлікія іншыя праграмы. | дата пачатку вяшчання = [[10 снежня]] [[2007]] года | аўдыторыя = | доля = | доля-дата = | доля-крыніца = | заснавальнік = | уладальнік = [[TVP]] | кіраўнікі = [[Агнэшка Рамашэўска-Гузы]] (генеральны дырэктар) | раннія назвы = | роднасныя каналы = | папярэднікі = | голас канала = [[Дзмітрый Гурневіч]] ( з 2007) | сеткавы партнёр = [[TVP]] | слоган = Белсат — тваё права выбару! | сайт = belsat.eu }} '''«БелСат»''' — польскі беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачання. {{Змест злева}} == Гісторыя == «БелСат» пачаў спадарожнікавую трансляцыю 10 снежня 2007 года, у [[Сусветны дзень правоў чалавека]]. Над стварэннем каналу працавала група журналістаў з [[Польшча|Польшчы]] і [[Беларусь|Беларусі]] пад кіраўніцтвам [[Агнешка Рамашэўская-Гуза|Агнешкі Рамашэўскай-Гузы]], якую прызначылі дырэктарам (займае пасаду кіраўніка каналу дагэтуль). Юрыдычна «БелСат» — структурная адзінка [[Польскае тэлебачанне|Польскага тэлебачання]]. У якасці задачы «БелСата» абвяшчалася — даць беларусам доступ «да незалежнай інфармацыі, да дакладных звестак пра гісторыю іх краіны, да поўнай інфармацыі пра міжнароднае атачэнне Беларусі, да цікавых культурніцкіх і забаўляльных праграм на іх роднай мове». «БелСат» паставіў сабе за мэту спрыяць еўрапеізацыі і дэмакратызацыі Беларусі. Пры канцы 2008 года сфарміравалася грамадская Назіральная рада каналу. У яе склад увайшлі такія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, як [[Валянцін Васільевіч Акудовіч|Валянцін Акудовіч]], [[Міхаіл Уладзіміравіч Анемпадыстаў|Міхаіл Анемпадыстаў]], [[Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка|Зінаіда Бандарэнка]], [[Генадзь Мікалаевіч Бураўкін|Генадзь Бураўкін]], [[Анатоль Гуляеў]], [[Святлана Калінкіна]], [[Уладзімір Георгіевіч Колас|Уладзімір Колас]] (старшыня), [[Алег Анатольевіч Трусаў|Алег Трусаў]], [[Юрый Хашчавацкі]]. Паводле сацыялагічных апытанняў Цэнтру сацыялагічных даследаванняў «Люстэрка-інфо»<ref>[http://www.zerkalo-info.com «Люстэрка-інфо»]</ref> (2012 г.) больш за палову (53 %) карыстальнікаў спадарожнікавымі антэнамі ў Беларусі дэкларуюць<ref>[http://belsat.eu/be/aktualnosci/a,9898,bolsh-iak-palova-audytoryi-spadarozhnikavagha-teliebachannia-ghliadzits-bielsat.html Больш як палова аўдыторыі спадарожнікавага тэлебачання глядзіць Белсат]</ref>{{крыніца?}}<!--Уласны сайт — не аўтарытэтная крыніца, трэба незалежная, таму стаўлю таксама запыт крыніцы-->, што глядзяць праграмы «БелСата». Колькасць гледачоў са спадарожнікавай антэнаю — амаль 1760 тыс., што складае 22 % дарослай тэлеаўдыторыі ў Беларусі. [[File:Mikhail Tumelya interview.jpg|thumb|260 px|Аляксандр Баразенка бярэ інтэрв'ю ў [[Міхаіл Тумеля|Міхаіла Тумелі]]. 24 верасня 2013 года.]] == Як глядзець? == Тэлеканал транслюецца штодня з 7:00 паводле беларускага часу. Прымаць «БелСат» можна праз спадарожнікі: «Астра 4А» (пазіцыя 5˚ E, палярызацыя H, частата 12 379,6 МHz) «Eutelsat 33A» (пазіцыя 33,1°E, палярызацыя V, частата 12633 MHz) Усе зацікаўленыя аператары кабельных сетак могуць трансляваць канал на ўмовах бясплатнай ліцэнзіі. Онлайн-трансляцыя вядзецца на сайце [http://www.belsat.eu belsat.eu] праз flash-дадатак (з 7:00 да 24:00 штодзённа). == Супрацоўнікі == [[Аляксей Дзікавіцкі]] — кіраўнік Рэдакцыі інфармацыйных праграм (з 2007) == Прысутнасць у сацыяльных сетках == [http://www.facebook.com/pages/Belsat_TV/132311930129239 Facebook] [http://twitter.com/Belsat_TV Twitter] [http://www.youtube.com/user/ibelsat YouTube] [http://belsat-eu.livejournal.com Livejournal] [http://vkontakte.ru/id86657993 VKontakte] [http://www.odnoklassniki.ru/group/53990714703879 Одноклассники] == Праграмы == * '''«Студыя „БелСат“»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/g,20,studyia-bielsat.html «Студыя „БелСат“»]</ref> — трохгадзінны інфармацыйна-публіцыстычны вечар у жывым эфіры з панядзелка да пятніцы з 19:00 да 22:00. Цэнтральнае месца ў блоку займаюць некалькі выданняў навін і выніковая інфармацыйная праграма «Аб'ектыў»<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,1,abiektyu.html «Аб'ектыў»]</ref>. Таксама ў блок уваходзяць '''«Гарачы каментар»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,249,garachy-kamientar.html «Гарачы каментар»]</ref>, '''«Dэвайс»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,762,devais.html «Dэвайс»]</ref>, '''«Размова Мацкевіча/Жбанкова»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,717,razmova-u-matskievicha-m-zhbankova.html «Размова Мацкевіча/Жбанкова»]</ref>, '''«Сальда»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,7,salda.html «Сальда»]</ref>, агляды падзей культуры, спорту, прагноз надвор'я, параднік '''«Не прапусці!»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,702,nie-prapustsi-paradnik-ghliedacha.html «Не прапусці!»]</ref>. Вядучыя «Студыі „БелСат“» — Вольга Жарнасек<ref>[http://belsat.eu/be/ludzie/a,157,volga-zharnasiek.html Вольга Жарнасек]</ref>, Алесь Залеўскі<ref>[http://belsat.eu/be/ludzie/a,149,alies-zalieuski.html Алесь Залеўскі]</ref>, Аліна Коўшык<ref>[http://belsat.eu/be/ludzie/a,142,alina-koushyk.html Аліна Коўшык]</ref>, Сяргей Падсасонны<ref>[http://belsat.eu/be/ludzie/a,152,siargiei-padsasonny.html Сяргей Падсасонны]</ref>, Аляксандр Пуціла<ref>[http://belsat.eu/be/ludzie/a,168,aliaksandr-putsila.html Аляксандр Пуціла]</ref>, Валерый Руселік<ref>[http://belsat.eu/be/ludzie/a,143,valiery-rusielik.html Валерый Руселік]</ref>, Вольга Саўле<ref>[http://belsat.eu/be/ludzie/a,156,volga-saulie.html Вольга Саўле]</ref>, Сяргей Скулавец<ref>[http://belsat.eu/be/ludzie/a,165,siargiei-skulaviets.html Сяргей Скулавец]</ref>, Кірыл Смяглікаў<ref>[http://belsat.eu/be/ludzie/a,166,kiryl-smiaglikau.html Кірыл Смяглікаў]</ref>. * '''«Асабісты капітал»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,6,asabisty-kapital.html «Асабісты капітал»]</ref> — параднік пра спосабы найбольш эфектыўнага выдаткоўвання сямейнага бюджэту; вядоўца — эканаміст Міхал Залескі. * '''«Без межаў»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,749,biez-miezhau.html «Без межаў»]</ref> — цыкл рэпартажаў пра жыццё беларуска-польскага памежжа. * '''«Беларусы ў Польшчы»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,12,bielarusy-u-polshchy.html «Беларусы ў Польшчы»]</ref> — публіцыстычны цыкл пра беларускую нацыянальную меншасць у Польшчы. * '''«Відзмо-невідзмо»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,700,vidzmonievidzmo.html «Відзмо-невідзмо»]</ref> — інфармацыйна-забаўляльны агляд асноўных тэндэнцый у міжнароднай індустрыі забаваў; вядоўца — Сяргей Філімонаў. * '''«Гісторыя пад знакам Пагоні»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,19,gistoryia-pad-znakam-paghoni.html «Гісторыя пад знакам Пагоні»]</ref> — цыкл аповедаў пра найважнейшыя падзеі з мінуўшчыны Беларусі. * '''«Два на два»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,319,dva-na-dva.html «Два на два»]</ref> — тэледыскусія з удзелам двух вядоўцаў, Дзмітрыя Гурневіча і Паўла Мажэйкі, з дзвюма гасцямі-экспертамі. * '''«Маю права»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,8,maiu-prava.html «Маю права»]</ref> — праграма аб правах чалавека і прыклады іх адстойвання. * '''«Моўнік»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,18,mounik-linghvistychnaia-praghrama.html «Моўнік»]</ref> — лінгвістычная праграма, прысвечаная беларускай мове. * '''«Навігатар»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,104,navighatar.html «Навігатар»]</ref> — праграма пра адметныя падзеі ў свеце, якія апынуліся па-за топ-навінамі. * '''«Над Нёмнам»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,332,nad-niomnam.html «Над Нёмнам»]</ref> — альманах пра польскую меншасць у Беларусі. * '''«Назад у будучыню»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,695,nazad-u-buduchyniu.html «Назад у будучыню»]</ref> — гумарыстычная праграма на гістарычную тэматыку, якую вядзе рок-музыка Лявон Вольскі. * '''«Невядомая Беларусь»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,20,nieviadomaia-bielarus.html «Невядомая Беларусь»]</ref> — дакументальны цыкл пра сучаснасць i белыя плямы найноўшай гісторыі Беларусі. * '''«ПраСвет»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,5,prasviet.html «ПраСвет»]</ref> — тэлечасопіс пра міжнародныя падзеі. * '''«Прыгоды і паходы»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,756,pryghody-i-pakhody.html «Прыгоды і паходы»]</ref> — спазнаваўчая праграма для дзяцей 4-8 гадоў. * '''«Рэмарка»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,28,remarka.html «Рэмарка»]</ref> — агляд культурніцкіх падзей у Беларусі; сталыя ўдзельнікі праграмы — Святлана Адзінец, Лізавета Міхальчук, [[Сяргей Васілевіч Харэўскі|Сяргей Харэўскі]]<ref>[http://artdigest-belarus.com/novosti/minsk/29-intervyu-s-hudozhnikom-valeriem-pesinym-reportazh-telekanala-belsat.html Інтэрв'ю з мастаком [[Валера Песін|Валерыем Песіным]].]</ref><ref>[http://artdigest-belarus.com/novosti/minsk/30-intervyu-s-hudozhnikom-ruslanom-vashkevichem-reportazh-telekanala-belsat.html Інтэрв'ю з мастаком Русланам Вашкевічам]</ref>, [[Юлія Пятроўна Цімафеева|Юлія Цімафеева]]. * '''«Рэпартэр»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,10,reparter.html «Рэпартэр»]</ref> — рэпартажы пра жыццё ў рэгіёнах Беларусі. * '''«Форум»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,9,forum-tokshou.html «Форум»]</ref> — грамадска-палітычнае ток-шоу; вядоўца — Эдуард Мельнікаў. * '''«Чорным па белым»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,754,chornym-pa-bielym.html «Чорным па белым»]</ref> — тэледыскусія на сацыяльныя і культурніцкія тэмы; вядоўцы Валярына Кустава і Вольга Гардзейчык-Мазярска. * '''«Эксперт»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,141,ekspiert.html «Эксперт»]</ref> — праграма Юрыя Хашчавацкага з сатырычным каментаваннем падзей у Беларусі. * '''«Еўропа сёння»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,13,ieuropa-sionnia.html «Еўропа сёння»]</ref>, «На колах»<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,15,na-kolakh.html «На колах»]</ref>, «Euromaxx»<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,419,euromaxx.html «Euromaxx»]</ref>, "Праект «Будучыня»<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,14,praiekt-buduchynia.html "Праект «Будучыня»]</ref> — праграмы партнёрскага канала «[[Deutsche Welle TV]]», з ажыццёўленым на «Белсаце» перакладам на беларускую мову. * '''"Зона «Свабоды»'''<ref>[http://belsat.eu/be/nasze_programy/a,537,zona-svabody-analitychnaia-praghrama.html "Зона «Свабоды»]</ref> — аналітычны агляд падзей тыдня, падрыхтаваны пражскаю рэдакцыяй беларускай службы [[Радыё Свабодная Еўропа|радыё «Свабода»]]. == Узнагароды == * У 2013 г. еўрапейскае выданне міжнароднага часопісу «Reader's Digest» назвала [[Агнешка Рамашэўская-Гуза|Агнешку Рамашэўскую-Гузы]] «Еўрапеец года-2013». * У 2010 г. Агнешка Рамашэўская-Гузы і каманда тэлеканалy «Белсат» уганараваныя прэміяй імя Ежы Гедройца. * «Найвышэйшая мера», рэж. Сяргей Ісакаў, Юлія Хлашчанкова: узнагарода ў конкурсе «Рэпарцёры для рэпарцёраў» для журналістаў з дзяржаў «Усходняга партнёрства» (Варшава, Польшча, 2012). * «Архімандрыт», рэж. Юрый Каліна: узнагарода «за аператарскае майстэрства» — XI міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Кінолітопис» (Кіеў, Украіна, 2012); узнагарода журы — VIII міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» (Мінск, 2012); 1-ае месца ў намінацыі «дакументальнае кіно» — Х міжнародны фестываль праваслаўнага кіно «Покров» (Кіеў, Украіна, 2012); узнагарода «Залаты мельхіёр» — VIII агульнапольскі конкурс рэпарцёраў польскага радыё «Melchiory» (Польшча, 2012); узнагарода «Бронзавы турань» — Міжнародны фестываль «Этнафільм» (Чадца, Славакія, 2012); 1-ая ўзнагарода ў намінацыі «дакументальны фільм» — Міжнародны дабрачынны фестываль «Светлы ангел» (Масква, Расія, 2012). * «Даволі! Да Волі…», рэж. Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла: узнагарода публікі за найлепшы дакументальны фільм — кінафестываль «Off» (Опузен, Харватыя, 2012). * «Зямля», рэж. Віктар Аслюк: першая ўзнагарода ў катэгорыі замежных кароткаметражных дакументальных фільмаў — Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Cinema du Reel» (Парыж, Францыя, 2012). * «Рэаліці-шоу: выбары», рэж. Мікалай Ваўранюк: галоўная ўзнагарода — агульнапольскі конкурс Міжнароднага фестывалю мастацтва рэпартажу «Camera Obscura» (Быдгашч, Польшча, 2011). * «Лобатамія», рэж. Юрый Хашчавацкі: узнагароды на XXI міжнародным кінафестывалі «Arsenals» за найлепшы балтыйскі фільм і адмысловая ўзнагарода фірмы «Nikon» (Рыга, Латвія, 2011); прыз глядацкіх сімпатыяў і адмысловы прыз журы за «экспрэсіўнасць аўтара і яго грамадзянскае сумленне» — IX міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Хранограф» (Кішынёў, Малдова, 2011). * «Тры кіламетры да неба», рэж. Вольга Дашук: узнагарода за найлепшую рэжысуру — VІI міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» (Глыбокае-Мінск, 2011). * «Дзеці ксяндза Шаплевіча», рэж. Зоя Катовіч і Алена Антанішына: прыз старшыні польскага Інстытуту нацыянальнай памяці (ІPN) у намінацыі «за ўвасабленне сапраўднага вобразу пастыра ў беларускім кінематографе» — VІI міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» (Глыбокае-Мінск, 2011). * «Сальда», аўт. Аляксей Мінчонак і Пётр Дзякоўскі: прэмія ў катэгорыі «эканамічны бюлетэнь» за «прафесіяналізм у скрайне цяжкіх умовах вытворчасці» — XIV агульнапольскі агляд дакументальных формаў «Базар» (Познань, Польшча, 2009). * «Галерэя Ады», рэж. Уладзімір Колас: галоўная ўзнагарода — VIII міжнародны фестываль крэатыўных дакументальных фільмаў «Escales Documentaire» (Ля-Рашэль, Францыя, 2008); прыз «Залатая багіня» ў намінацыі «Нацыянальны характар» — Міжнародны фестываль тэлевізійных праграм і фільмаў «Залаты бубен» (Ханты-Мансійск, Расія, 2008). * «Сэрца за кратамі», рэж. Вольга Нікалайчык: прыз «Залатая багіня» ў намінацыі «Публіцыстыка» — Міжнародны фестываль тэлевізійных праграм і фільмаў «Залаты бубен» (Ханты-Мансійск, Расія, 2008). * «Днюка», дак. фільм, рэж. Андрэй Куціла і Аляксандр Налівайка: першая ўзнагарода — IV міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Транзіт» (Познань, Польшча, 2011); узнагарода за найлепшы дакументальны фільм — V міжнародны фестываль незалежнага кіно (Львоў, Украіна, 2010); галоўная ўзнагарода «Залаты жабрак» для найлепшага рэгіянальнага тэлеканалу «за спосаб рэпрэзентацыі часам жудаснай рэчаіснасці штодзённага жыцця ў Беларусі і за выдатны выбар герояў і здымкі» — XVI міжнародны фестываль рэгіянальных тэлевізіяў (Кошыцэ, Славакія, 2010). == Дачыненні з беларускімі ўладамі == У [[2007]] г. прэзідэнт [[Аляксандр Лукашэнка]] заявіў, што праект трансляцыі незалежнага беларускага канала з Польшчы — «глупы, бязглузды і нетаварыскі»<ref>[http://news.tut.by/86821.html Лукашэнка: Незалежны тэлеканал — "глупы, бязглузды і нетаварыскі " праект]</ref>. «Белсат» некалькі разоў атрымліваў адмову ў рэгістрацыі афіцыйнага прадстаўніцтва каналу ў Мінску. Журналісты, пазбаўленыя такім чынам магчымасці працаваць з афіцыйнай акрэдытацыяй, сталі аб'ектам пераследу з боку КДБ, міліцыі і пракуратуры Беларусі{{крыніца?}}. Тэлеканал востра адрэагаваў на падзеі 19 снежня 2010 г., у дзень абвешчэння вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. «Белсат» вёў наўпроставую трансляцыю і пасля большасці незалежных інтэрнэт-сайтаў стаў фактычна адзінаю крыніцай актуальнай інфармацыі пра драматычныя падзеі на вуліцах сталіцы{{крыніца?}}. == Міжнароднае падтрыманне і партнёры == * «Белсат» — ініцыятыва пад патранатам польскага Міністэрства замежных спраў: фінансуецца з мэтавых рэзерваў бюджэту, прызначаных на падтрыманне міжнароднае супрацы дзеля дэмакратыі і развіцця грамадзянскае супольнасці. * Польскае тэлебачанне забяспечвае тэхнічную і інфраструктурную базы. * Дзейнасць «Белсату» таксама падтрымалі «Swedish International Development Cooperation Agency» (SIDA), Паўночная рада міністраў, пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, МЗС Літвы, Дзяржаўны дэпартамент ЗША пры пасярэдніцтве міжнароднай арганізацыі IREX, Еўрапейская камісія. * Еўрапейскі парламент у чатырох рэзалюцыях заклікаў Еўрасаюз падтрымаць «Белсат». * У 2012 г. прэзідэнт ЗША [[Барак Абама]] падпісаў Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі (Belarus Democracy and Human Rights Act). Дакумент вызначае прыярытэты амерыканскай палітыкі ў дачыненні Беларусі, адным з якіх стала падтрыманне электронных медыяў, што працуюць на беларускай мове, у тым ліку тэлеканалу «Белсат»<!--Што, там прама пра Белсат і напісана ці гэта не мэтанакіраваная падтрымка?-->. == Зноскі == {{reflist|2}} [[Катэгорыя:Тэлеканалы Польшчы]] [[Катэгорыя:Тэлеканалы на беларускай мове]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=2136758.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|