Difference between revisions 1918926 and 1925892 on bewiki{{НП |статус = Горад |беларуская назва = Кіеў |арыгінальная назва = {{lang-uk|Київ}} |краіна = Украіна |герб = COA of Kyiv Kurovskyi.svg |сцяг = Flag of Kyiv Kurovskyi.svg |шырыня герба = 80 |шырыня сцяга = 160 |выява = Kyjiv sofienkathedrale.jpg |lat_dir = N |lat_deg = 50 |lat_min = 27 |lat_sec = 00 |lon_dir = E |lon_deg = 30 |lon_min = 30 |lon_sec = 00 |CoordScale = |памер карты краіны = 250 |памер карты рэгіёна = 0 |памер карты раёна = |выгляд рэгіёна = |рэгіён = |рэгіён у табліцы = |выгляд раёна = |раён = |раён у табліцы = |выгляд абшчыны = |абшчына = |абшчына ў табліцы = |унутранае дзяленне = |від главы = Гарадскі галава |глава = [[Віталь Клічко]] |выгляд раздзела = |раздзел = |дата заснавання = |першае згадванне = |ранейшыя імёны = |статус з = |плошча = 835,58 <ref>[http://www.grad.gov.ua/ua/plan_news КА "Інстытут Генеральнага плана горада Кіева"]</ref> |выгляд вышыні = |вышыня цэнтра НП = |клімат = |афіцыйная мова = |афіцыйная мова-ref = |насельніцтва = 2679 тыс. |год перапісу = 2007 |шчыльнасць = 3299 |агламерацыя = |нацыянальны склад = [[украінцы]], [[рускія]], [[беларусы]] |канфесійны склад = [[праваслаўе]] |этнохороним = |часавы пояс = +2 |DST = ёсць |тэлефонны код = +380 44 |паштовы азначнік = |паштовыя азначнікі = |аўтамабільны код = AA (да 2004: КА,КВ,КЕ,КН,КІ,KT) |выгляд ідэнтыфікатара = |лічбавы ідэнтыфікатар = |катэгорыя ў Commons = |сайт = |мова сайта = |мова сайта 2 = |мова сайта 3 = |мова сайта 4 = |мова сайта 5 = }} '''Кіеў''' ({{lang-orv|Кыѥвъ}}, {{lang-uk|Київ}} {{IPA|[ˈkɪjiu̯]}}) — сталіца і самы вялікі горад [[Украіна|Украіны]]. Размешчаны на [[Рака Днепр|рацэ Днепр]], у паўночнай частцы краіны. Насельніцтва (у [[2007]] г.) - 2 679 653 чалавек. З'яўляецца цэнтрам [[Кіеўская вобласць|Кіеўскай вобласці]] i [[Кіева-Святошынскі раён|Кіева-Святошынскага раёна]], але не ўваходзіць у іх склад, з'яўляючыся адным з двух гарадоў дзяржаўнага падпарадкавання, які мае статус, роўны да статусу вобласці (другі такі горад — [[Севастопаль]]). Назва горада паходзіць ад імя найстарэйшага з легендарных братоў-заснавальнікаў горада — Кія. == Гісторыя == [[Выява:Ukraine Kiev StMichael.jpg|thumb|left|Сабор святога Міхаіла]] [[Выява:Kiev TV Tower.jpg|thumb|[[Кіеўская тэлевежа]]]] За паданнем, у [[55]] г. [[апостал Андрэй]], пад час свайго місіянерскага падарожжа ў [[скіфы|скіфскія]] землі, быў уражаны прыгажосцю прыдняпроўскіх халмоў і, спыніўшыся на месцы будучага Кіева, узвёў тут крыж і прадказаў з'яўленне на гэтым месцы горада-аплота [[хрысціянства|хрысціянскай веры]]. Цяпер на месцы гэтага крыжа пабудавана [[Андрэеўская царква|царква]], названая ў яго гонар. Горад узнік як цэнтральнае пасяленне [[усходнія славяне|усходнеславянскага]] племені [[паляне|палян]]. Археолагі cпрачаюцца наконт даты яго заснавання. У [[1982]] г. быў адзначаны 1500-гадовы юбілей горада, зыходзячы з даных, за якімі ён існаваў ужо ў [[V стагоддзе|V стагоддзі]]. Але многія даследчыкі датуюць яго ўзнікненне не раней чым [[VII стагоддзе]]м. Заснаванне горада прыпісваецца братам Кію, Шчэку, Хорыву і іх сястры Лебедзі. З [[VIII стагоддзе|VIII стагоддзя]] горад быў заходнім фарпостам [[Хазарскі каганат|Хазарскага каганата]]. У некаторых дакументах Кіеў згадваецца пад назвай Самбат, што па-старажынтацюркску азначае «верхнія ўмацаванні». Першыя летапісныя звесткі аб горадзе датуюцца [[860]] годам. Горад згадваецца ў сувязі з паходам [[Аскольд]]а па даручэнні князя [[Дзір]]а на [[Канстанцінопаль|Царград]]. З другой паловы [[IX ст.]] (традыцыйная дата — [[882]] г.) у Кіеве ўсталёўваецца [[варагі|варажская]] дынястыя [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]]. Горад уступае ў свой «залаты век», ператварыўшыся ў сталіцу старажытнарускай дзяржавы, вядомай пад назвай [[Кіеўская Русь]]. З пачатку [[X ст.]] горад пазбаўляецца ад хазарскай залежнасці. У [[988]] г. кіеўскі князь [[Уладзімір Вялікі|Уладзімір]] увёў хрысціянства як афіцыйную рэлігію на Русі. Хрышчэнне кіеўлян адбылося [[15 жніўня]] 988 г., на свята [[Успенне Прачыстай Багародзіцы|Успення]]. Першым [[Кіеўскія мітрапаліты|кіеўскім мітрапалітам]] стаў [[св. Міхаіл (мітрапаліт Кіеўскі)|св. Міхаіл]], які ў [[989]] г. прыехаў у горад з [[Херсанес|Корсуні]]. У [[1051]] г. была заснавана [[Кіева-Пячэрская лаўра]] — найстаражытнейшы рускі манастыр. У гэтыя ж часы быў пабудаваны [[Сафійскі сабор, Кіеў|Сафійскі сабор]]. Першая палова [[XI ст.]] лічыцца часам найбольшага росквіту Кіева і Кіеўскай Русі. З сярэдзіны [[XII ст.]] Кіеўская Русь трапляе ў перыяд феадальнай раздробленасці. Кіеў з'яўляецца сталіцай [[Кіеўскае княства|удзельнага княства]]. Падчас міжусобных войн Кіеў некалькі разоў быў разрабаваны валадарамі іншых удзельных княстваў. Міжусобіцы прывялі да няздольнасці процістаяць знешнім пагрозам. [[6 снежня]] [[1240]] г. (паводле [[Летапіс Аўрамкі|Летапісу Аўрамкі]] — 19 лістапада) горад быў захоплены і разбураны [[мангола-татары|мангола-татарскім]] войскам на чале з ханам Бытыем. У [[1362]] г., у выніку перамогі на [[бітва на Сініх Водах|Сініх Водах]], Кіеў быў далучаны да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. З [[1471]] г. горад з'яўляецца цэнтрам [[Кіеўскае ваяводства|ваяводства]]. Першым кіеўскім ваяводай стаў [[Марцін Гаштоўт]]. У [[1494]] г. горад атрымаў [[Магдэбургскае права]]. Пазбавіўшыся ад татарскай залежнасці, Кіеў, аднак, не пазбавіўся ад іх спусташальных набегаў. У [[1482]] г. горад быў разбураны [[Крымскае ханства|крымскім ханам]] [[Менглі I Гірэй|Менглі I Гірэем]]. У [[1527]] пасля чарговага набегу татараў адбылася [[Бітва пад Кіевам, 1527|бітва]], у якой перамагло войска ВКЛ. У [[1569]] г. Кіеў перайшоў да складу [[Польшча|Польшчы]]. У [[1632]] г. [[Пётр Магіла]], мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, заснаваў у горадзе першую ва Усходняй Еўропе [[Кіева-магілянская акадэмія|праваслаўную акадэмію]]. У [[1648]] г. горад быў заняты войскам [[казакі|казацкага]] гетмана [[Багдан Хмяльніцкі|Багдана Хмяльніцкага]]. У [[1654]] г. ён увайшоў да складу [[Расія|Расіі]], што, пасля працяглай [[руска-польская вайна, 1654-1667|вайны]], было замацавана [[Андросаўскае перамір'е|Андрусаўскім мірам]]. У [[1686]] г. Кіеўская мітраполія была далучана да [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхата]]. У [[XIX ст.]] Кіеў становіцца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам. У [[1870]] г. ён быў злучаны чыгуначнай сеткай, а ў [[1892]] г. у горадзе быў запушчаны першы ў Расіі і другі ў Еўропе трамвай. У [[1917]] г., пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]], у горадзе была абвешчана [[Украінская Цэнтральная Рада]], пазней у гэтым жа годзе — [[Украінская Народная Рэспубліка]] са сталіцай у Кіеве. У [[1918]] і, канчаткова, у [[1920]] гг. горад быў заняты [[Чырвоная армія|Чырвонай арміяй]] і ўключаны ў склад [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Украінскай ССР]], якая ў [[1922]] г. ўвайшла ў склад [[СССР]]. З [[1934]] г. Кіеў стаў сталіцай УССР. Горад не мінулі масавыя рэпрэсіі сталінскага часу. На тэрыторыі сяла [[Быкоўня]] (цяпер у межах [[Дарніцкі раён|Дарніцкага раёна]] горада) знойдзена масавае (да 100 тысяч) захараненне растраляных людзей. Зранку [[22 чэрвеня]] [[1941]] г. авіяцыя [[НСДАП|нацысцкай]] [[Германія|Германіі]] бамбардавала горад — менавіта гэтая бамбардзіроўка традыцыйна лічыцца першай падзеяй [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Пад Кіевам Чырвоная Армія зазнала самую моцную ў гэтай вайне [[бітва за Кіеў, 1941|паражэнне]], страціўшы ў акружэнні больш за 600 тысяч чалавек. [[19 верасня]] 1941 г. немцы ўвайшлі ў горад. Горад стаў цэнтрам [[генеральная акруга Кіеў|генеральнай акругі]], якая была далучана да [[рэйхскамісарыят Украіна|рэйхскамісарыяту Украіна]]. За непрацяглы перыяд акупацыі нацысты адзначыліся шматлікімі злачынствамі, найбольш вядомае з якіх — масавы растрэл больш за 30 тысяч мірных жыхароў [[29 верасня|29]]—[[30 верасня]] 1941 г. ва ўрочышчы [[Бабін Яр]] (цяпер у межах горада). [[6 лістапада]] [[1943]] г. горад, амаль цалкам зруйнаваны, быў вызвалены ад нацыстаў. У [[1961]] г. Кіеву было прысвоена пачэснае званне [[гарады-героі|горада-героя]]. Горад хутка аднавіўся пасля вайны. У [[1959]] г., на базе ваеннага аэрадрома, быў заснаваны грамадзянскі [[аэрапорт Барыспаль]]. У лістападзе [[1960]] г. быў адкрыты [[кіеўскі метрапалітэн]]. У [[1980]] г. у Кіеве прайшлі футбольныя спаборніцтвы [[XXII Алімпійскія гульні|XXII Алімпійскіх гульняў]]. Да гэтага мерапрыемства быў пабудуваны новы [[стадыён імя Лабаноўскага|стадыён]], які месціць 84 тысячы гледачоў. Цяпер стадыён носіць імя [[Валерый Лабаноўскі|Валерыя Лабаноўскага]]. У [[1986]] г. некаторыя раёны горада былі забруджаны радыёактыўным пылам як вынік [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофы]]. У [[2004]] г. кіеўскі [[Плошча Незалежнасці, Кіеў|майдан Незалежнасці]] стаў цэнтрам масавых выступленняў празаходніх апазіцыйных сіл на чале з [[Віктар Андрэевіч Юшчанка|Віктарам Юшчанкам]], вядомых як [[Аранжавая рэвалюцыя]], якая завяршылася перамогай апазіцыі. У [[2012]] г. у горадзе пройдуць матчы [[чэмпіянат Еўропы па футболу, 2012|чэмпіяната Еўропы па футболу]]. Фінал адбудзецца на стадыёне імя В. В. Лабаноўскага. == Геаграфія == === Размяшчэнне === [[Выява:Kiev dnipro.jpg|thumb|450px|Краявід левабярэжнага Кіева]] Кіеў размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі [[Рака Днепр|Днепр]], на абодвух яе берагах. Большая частка горада, у тым ліку гістарычны цэнтр, знаходзяцца на правым беразе. З поўначы i поўдню да горада прылягаюць буйныя вадасховішчы: адпаведна [[Кіеўскае вадасховішча|Кіеўскае]] i [[Канеўскае вадасховішча|Канеўскае]]. Кіеў знаходзіцца на [[Усходне-Еўрапейская раўніна|Усходне-Еўрапейскай раўніне]]. Правабярэжная частка размешчана на [[Прыдняпроўскае ўзвышша|Прыдняпроўскім узвышшы]], якое прымыкае да Дняпра з захаду, i моцна адрозніваецца за рэльефам ад нізіннай левабярэжнай часткі. Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцы [[Палессе|Палесся]] — зоне [[мяшаныя лясы|мяшаных лясоў]], якія на поўдзень ад горада аступова пераходзяць у [[лесастэп]]ы. === Клімат === Горад знаходзіцца ў зоне [[умерана кантынентальны клімат|ўмерана кантынентальнага клімату]]. Сярэдняя тэмпература ў ліпені — самым цёплым месяцы — складае 24,8 °C, у самым халодным месяцы — студзені — мінус 4,6 °C. Абсалютны мінімум тэмпературы — мінус 32,2 °C — быў зафіксаваны [[7 лютага|7]] i [[9 лютага]] [[1929]] г., абсалютны максімум — 39,4 °C — 31.7.1936 г. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 649 мм, максімум ападкаў прыпадае на ліпень (88 мм), мінімум — на кастрычнік (35 мм). Узімку ў Кіеве ўтвараецца снежны покрыў, сярэдняя вышыня покрыву ў лютым — 20 см, максімальная — 440 см.<ref>[http://pogoda.ru.net/climate/33345.htm] Клімат Кіева</ref> {{main|Клімат Кіева}} {{Клімат горада |Горад_род=Кіева (норма 1981—2010) |Крыніца=[http://www.pogodaiklimat.ru/climate/33345.htm Надвор'е і клімат] | Сту_сяр=-3.5 | Сту_сяр_апад=36 | Лют_сяр=-3.0 | Лют_сяр_апад=39 | Сак_сяр=1.8 | Сак_сяр_апад=37 | Кра_сяр=9.3 | Кра_сяр_апад=46 | Май_сяр=15.5 | Май_сяр_апад=57 | Чэр_сяр=18.5 | Чэр_сяр_апад=82 | Ліп_сяр=20.5 | Ліп_сяр_апад=71 | Жні_сяр=19.7 | Жні_сяр_апад=60 | Вер_сяр=14.2 | Вер_сяр_апад=57 | Кас_сяр=8.4 | Кас_сяр_апад=41 | Ліс_сяр=1.9 | Ліс_сяр_апад=50 | Сне_сяр=-2.3 | Сне_сяр_апад=45 | Год_сяр=8.4 | Год_сяр_апад=621 | Сту_сяр_мін=-5.8 | Сту_сяр_макс=-0.9 | Лют_сяр_мін=-5.7 | Лют_сяр_макс=0.0 | Сак_сяр_мін=-1.4 | Сак_сяр_макс=5.6 | Кра_сяр_мін=5.1 | Кра_сяр_макс=14.0 | Май_сяр_мін=10.8 | Май_сяр_макс=20.7 | Чэр_сяр_мін=14.2 | Чэр_сяр_макс=23.5 | Ліп_сяр_мін=16.1 | Ліп_сяр_макс=25.6 | Жні_сяр_мін=15.2 | Жні_сяр_макс=24.9 | Вер_сяр_мін=10.2 | Вер_сяр_макс=19.0 | Кас_сяр_мін=4.9 | Кас_сяр_макс=12.5 | Ліс_сяр_мін=-0.3 | Ліс_сяр_макс=4.6 | Сне_сяр_мін=-4.6 | Сне_сяр_макс=0.0 | Год_сяр_мін=4.9 | Год_сяр_макс=12.5 | Сту_а_макс=11.1 | Сту_а_мін=-31.1 | Лют_а_макс=17.3 | Лют_а_мін=-32.2 | Сак_а_макс=22.4 | Сак_а_мін=-24.9 | Кра_а_макс=30.2 | Кра_а_мін=-10.4 | Май_а_макс=33.6 | Май_а_мін=-2.4 | Чэр_а_макс=35.0 | Чэр_а_мін=2.4 | Ліп_а_макс=39.4 | Ліп_а_мін=5.8 | Жні_а_макс=39.3 | Жні_а_мін=3.3 | Вер_а_макс=33.8 | Вер_а_мін=-2.9 | Кас_а_макс=27.9 | Кас_а_мін=-17.8 | Ліс_а_макс=23.2 | Ліс_а_мін=-21.9 | Сне_а_макс=14.7 | Сне_а_мін=-30.0 | Год_а_макс=39.4 | Год_а_мін=-32.2 |}} == Адміністрацыйны падзел == {{main|Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Кіева}} [[Выява:Административное деление Киева.gif|thumb|250px|Адміністрацыйны падзел Кіева]] Горад падзяляецца на 10 раёнаў * На левым беразе [[Дняпро|Дняпра]]: ** [[Дзяснянскі раён, Кіеў|Дзяснянскі раён]] ** [[Дняпроўскі раён, Кіеў|Дняпроўскі раён]] ** [[Дарніцкі раён, Кіеў|Дарніцкі раён]] * На правым беразе [[Дняпро|Дняпра]]: ** [[Абалонскі раён, Кіеў|Абалонскі раён]] ** [[Падольскі раён, Кіеў|Падольскі раён]] ** [[Шаўчэнкаўскі раён, Кіеў|Шаўчэнкаўскі раён]] ** [[Галосееўскі раён, Кіеў|Галосееўскі раён]] ** [[Святошынскі раён, Кіеў|Святошынскі раён]] ** [[Пячэрскі раён, Кіеў|Пячэрскі раён]] ** [[Саламянскі раён, Кіеў|Саламянскі раён]] == Насельніцтва == У X - XII стст., падчас росквіту старажытнай Русі, Кіеў быў адным з буйнейшых гарадоў Еўропы з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек (па некаторых ацэнках — звыш 100 тысяч). У гэты час — для параўнання — у [[Лондан]]е пражывала каля 35 тысяч чалавек, а ў найбуйнейшых [[Германія|нямецкіх]] гарадах — каля 20 тысяч. Пасля татарскай навалы насельніцтва Кіева значна скарацілася. У канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] у горадзе пражывала каля 30 тысяч чалавек. Насельніцтва горада пачало зноў павялічвацца толькі ў [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] З сярэдзіны [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] і да [[Першая Сусветная вайна|Першай Сусветнай вайны]] насельніцтва Кіева павялічылася ў 8 разоў. У савецкі час Кіеў па колькасці насельніцтва быў трэцім у Саюзе, пасля [[Масква|Масквы]] і [[Санкт-Пецярбург|Ленінграда]]. Перад Вялікай Айчыннай вайной (у 1940 г.) насельніцтва Кіева склаладала 930 тыс. чалавек. Адразу пасля вызвалення ад нацыстаў у горадзе пражывала каля 180 тысяч чалавек. Але горад хутка адраджаўся. У 1959 г. яго насельніцтва перавысіла мільён жыхароў, а ў 1979 г. — адзнаку ў два мільёны. Рост горада працягваўся і далей, але ўжо не так хутка. Гэты працэс не спыніўся, хаця значна запаволіўся, у 90-я гады XX ст., калі агульная колькасць насельніцтва Украіны пачала скарачацца. Маючы адмоўнае значэнне натуральнага прыросту несельніцтва, Кіеў, аднак, працягвай расці за кошт перасяленцаў з рэгіёнаў Украіны. У 2001 г. яго насельніцтва склала 2 611 300 чалавек, з іх 1 219 000 (46,7%) мужчын і 1 393 000 (53,3%) жанчын. За апошнія дзесяцігоддзі колькасць дзяцей у горадзе скарацілася, а колькасць сталага насельніцтва значна ўзрасла. За нацыянальным складам Кіеў спрадвеку быў усходнеславянскім горадам. Да [[XX стагоддзе|XX ст.]] большасць у горадзе складала рускае насельніцтва. За данымі [[перапіс насельніцтва Расіі, 1897|перапісу 1897 г.]], у горадзе пражывала 56,6% [[рускія|рускіх]], 22,2% [[украінцы|ўкраінцаў]], 12,7% [[яўрэі|яўрэяў]] і 6,7% [[палякі|палякаў]]. У [[XX стагоддзе|XX ст.]] становішча змянілася на карысць украінцаў. Паводле [[перапіс насельніцтва Украіны, 2001|апошняга перапісу]], доля ўкраінцаў у Кіеве складае 82,2% (у 1989 г., калі праводзіўся папярэдні перапіс, — 72,5%), а рускіх — 13,1% (20,9% у 1989 г.) У той жа час у моўным плане горад дагэтуль застаецца пераважна рускім: 52% кіеўлян размаўляюць рускаю моваю і 23% - украінскаю (астатнія карыстаюцца дзвюма мовамі). Сярод іншых нацыянальнасцей найбольш шматлікімі з'яўляюцца [[яўрэі]] (0,7%), [[беларусы]] (0,6%), палякі (0,3%), [[армяне]] (0,2%), [[азербайджанцы]], [[татары]], [[грузіны]] і [[малдаване]] (па 0,1%). == Вядомыя асобы == * [[Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд]] * [[Уладзімір Агрызка]] * [[Якаў Юшкевіч]] * [[Аляксандр Парфір'евіч Архіпенка]] * [[Голда Меір]] * [[Леанід Канеўскі]] * [[Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў]] * [[Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч]] * [[Міла Куніс]] * [[Серафім Уладзіміравіч Сабко]] * [[Ралан Антонавіч Быкаў]] * [[Рамэн Яфімавіч Сова]] * [[Вацлаў Фаміч Ніжынскі]] * [[Аляксандр Аляксандравіч Багамолец]] * [[Аляксей Фёдаравіч Фёдараў]] — [[Двойчы Героі Савецкага Саюза|двойчы Герой Савецкага Саюза]]. {{зноскі}} == Гл. таксама == * [[Рыбальскі востраў]] * [[Залатыя вароты]] * [[Лук'янаўка, Кіеў|Лук'янаўка]] * [[НСК Алімпійскі]] * [[Стадыён Спартыўнае поле]] * [[Плошча Перамогі, Кіеў|Плошча Перамогі]] * [[Беларускае зямляцтва пралетарскага студэнцтва]] * [[Кіеўская гарадская электрычка]] * [[Крашчацік]] == Спасылкі == * [http://public.fotki.com/anokhovv/kiev/ Фота Кіева] * [http://www.stroit.kiev.ua/ Будаўнічы партал Кіева] * [http://ukrainian.su/kiev Кіеў] - даведнік, фотагалерэя на партале Украіны {{ref-ru}} {{Абласныя цэнтры Украіны}} {{Сталіцы Еўропы}} {{Гарады-героі}} [[Катэгорыя:Горад Кіеў| ]]⏎ [[Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў-членаў ААН]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1925892.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|