Difference between revisions 1927762 and 2138347 on bewiki

{{Вайсковае фарміраванне
|назва              = 
|выява           = [[Файл:Coat of Arms of Belarus (1991).svg|200px]]
|подпіс               = 
|гады                  = з ліпеня 2014 года
|краіна                = {{Сцягафікацыя|Украіна}}
|падпарадкаванне            = 
|у складзе             = 
(contracted; show full)
Пасля завяршэння «[[Еўрамайдан]]а» вялікая колькасць беларусаў, якія прымалі ўдзел у падзеях на [[Плошча Незалежнасці, Кіеў|Майдане Незалежнасці]] пачалі папаўняць шэрагі добраахвотніцкіх батальёнаў. У прыватнасці ўліліся ў рады «Данбаса» і «Азова». 3 чэрвеня 2014 года камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка у інтэрв'ю журналістам паведаміў, што ў яго падпадзяленні ваююць 15 беларусаў<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=129546 Камандзір батальёна «Данбас»: У нашым батальёне сёння 15 беларусаў]
 {{ref-be}}</ref>. Сярод іх паводле яго слоў былі і тыя, хто прыбыў з Беларусі і тыя, хто да гэтага пражываў ва Украіне.

Беларускія журналісты паведамлялі на працягу лета 2014 года пра беларусаў, якія ваююць у шэрагах «добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса», сфарміраванага «Правым сектарам» ў «Падольскай сечы», якая была сфарміравана ў Хмяльніцкай вобласці, ў батальёнах «Азоў» і «Данбас»<ref name=":0">[http://1863x.com/bel-karateli/ Скромные беларуские герои-каратели] {{ref-ru}}</ref>. Адносна рэальнай колькасці байцоў праўдзівых дадзеных няма, бо большасць удзельнікаў фарміраванняў называюцца рознымі псеўданімамі, захоўваючы ананімнасць.

Цяпер лічыцца, што пачатковая колькасць атрада «Пагоня» была 5 чалавек. Адным з арганізатараў атрада стаў ўкраінскі палітык з Валыні Ігар Гузь. Ён паведаміў журналістам, што фарміраванне атрада, як баявой адзінкі пачалося ў ліпені 2014 года ў спецыяльна абсталяваным лагеры на Валыні. Зрэшты, у баявыя дзеянні, як самадастатковая адзінка падраздзяленне не ўступаў. Яго байцы пасля трэніровак былі аб'яднаны ў групы па 3-7 чалавек і ўліваліся ў добраахвотніцкія батальёны, а іншыя фарміраванні. Такая схема была прынятая для канспірацыі, каб спецслужбы Беларусі не змаглі вылічыць удзельнікаў<ref name=":1">[http://www.svaboda.org/content/article/26593735.html Ігар Гузь: Беларускіх добраахвотнікаў у Данбасе вылічыла КДБ] {{ref-be}}</ref>.

Мінскі палітолаг Раман Якаўлеўскі ў каментары расійскаму тэлеканалу «Расія 24» адзначыў, што паводле яго дадзеных сумесныя украіна-беларускія лагеры для патрыятычнай моладзі на Валыні існавалі і ў папярэднія гады. Так што яны і маглі стаць асновай для вымуштраваныя лагера «Пагоні». Таксама ён не выключыў, што атрад мог папаўняцца за кошт добраахвотнікаў з арганізацыі «[[Малады фронт]]», якія ў розныя часы падвяргаліся сур'ёзным рэпрэсіям з боку беларускіх уладаў<ref name=":0" />.

{{зноскі}}

== Спасылкі ==
* [https://www.facebook.com/belpahonia?fref=ts Група «Пагоня» у мережі Facebook] {{ref-be}}
* [http://www.svaboda.org/content/article/26593735.html Ігор Гузь інтерв'ю білоруській редакції Радіо Свобода] {{ref-be}}
* [http://nn.by/?c=ar&i=129546 Камандзір батальёна «Данбас»: У нашым батальёне сёння 15 беларусаў] {{ref-be}}

{{DEFAULTSORT:Атрад Пагоня}}
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Украіны]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны, 2014]]