Difference between revisions 1929847 and 2118760 on bewiki

{{іншыя значэнні|тып=прозвішча|Пазняк}}
{{ДД
| імя                = Зянон Пазняк
| жанчына            = 
| выява              = 2008.06.16. Zianon Pazniak Fot Mariusz Kubik 01.JPG
| памер_выявы        = 300пкс
| роспіс             = Zianon Paźniak signature.png
| перыядпачатак             = верасень [[1999]]
| перыядканец               = 
| віцэ-прэзідэнт     = 
| прэзідэнт          = 
| прэм'ер                   = 
| папярэднік         = 
| пераемнік          = 
| дата нараджэння   = 24.4.1944
| месца нараджэння = {{Сцяг БССР 1940}} [[Суботнікі, Гродзенская вобласць|Суботнікі]], [[Гродзенская вобласць]], [[БССР]]
| дата смерці =
| месца смерці =
| грамадзянства = {{сцяг БССР}} [[Беларусь]]
| выбарчая_акруга =
| жонка = [[Галіна Пазняк]]
| муж =
| прафесія = археолаг
| рэлігія = [[рыма-каталік]]
| партыя = [[Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя - БНФ]]
| пасада = Старшыня КХП-БНФ
| пасада_2 =
| перыядпачатак_2 =
| перыядканец_2 =
| папярэднік_2 =
| пераемнік_2 =
| прэзідэнт2 =
}}
'''Зяно́н Станісла́вавіч ПАЗНЯ́К''' (нар. {{ДН|24|4|1944}}, [[вёска Суботнікі|в. Суботнікі]], {{МН|Іўеўскі раён|у Іўеўскім раёне|}}) — беларускі [[палітык]] і [[грамадскі дзеяч]], [[археолаг]], [[мастацтвазнаўца]], [[пісьменнік]] і [[паэт]]. Адзін з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі» (1988) і [[Беларускі Народны Фронт "Адраджэнне"|Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне»]] (1989—1999), старшыня [[Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ|Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ]] (з 1999). Унук беларускага дзеяча ў міжваеннай [[Польшча|Польшчы]] [[Янка Пазняк|Янкі Пазняка]].

== Біяграфічныя звесткі ==
[[Выява:Зянон Пазьняк 1994 (заліўка).png|thumb|write|250px|Вынікі Пазняка на [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 1994|выбарах прэзідэнта Беларусі 1994 года]]]]
[[Выява:Zianon Pazniak Warszawa 4.JPG|thumb|250px|Зянон Пазняк пасярод беларускіх студэнтаў у [[Варшава|Варшаве]], 15 верасня 2011 года]]
[[Выява:Zianon Pazniak czyta Listy spod szubienicy.ogv|thumb|250px|Зянон Пазняк чытае «[[Лісты з-пад шыбеніцы]]» Канстанціна Каліноўскага падчас Беларускай дыктоўкі ў Варшаве, 28 лютага 2013 года]]
Беларус, каталік. Бацька загінуў на фронце ў снежні [[1944]]. Скончыў Суботніцкую сярэднюю школу, мастацтвазнаўчае аддзяленне [[Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут|Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута]] (1967), аспірантуру пры Інстытуце этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклору [[АН БССР]] (1972). У 1981 аба

З 1960-х шмат ранбіў дысертацыю па гісторыі беларускага тэатра, з прычыны канфлікту з кіраўніцтвам інстытута абарона адбылася ў [[Ленінград]]зеля захавання гістарычнай спадчыны, помнікаў архітэктуры і гісторыка-архітэктурнага асяроддзя. У [[1969]] разам з [[Лявон Баразна|Лявонам Баразной]] апублікаваў у газэце «Правда» артыкул «Заботясь о будущем», спрабуючы выратаваць ад знішчэння гістарычную [[вуліца Няміга|вуліцу Няміга]], што адтэрмінавала знішчэнне многіх гістарычна каштоўных будынкаў і кварталаў у цэнтры Мінска, у т.л. Траецкага прадмесця, Верхняга горада і Ракаўскага прадмесця.

Займаўся мастацтвазнаўствам. У [[1974]] пазбаўленны працы ў Інстытуце мастацтвазнаўства, з 1976 займаўся археалогіяй. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, вывучаў перыяд позняга Сярэднявечча ў Беларусі, займаючыся раскопкамі [[Мінск]]а, [[Лоскі замак|Лоска]] і інш. беларускіх гарадоў. ЗУ 1960-х шмат 81 абарабніў для захавання гістарычнай спадчыны, помнікаў архітэктуры і гісторыка-архітэктурнага асяроддзя. У [[1969]] апублікаваў артыкул у газеце «Праўда» на гэту тэму, што адтэрмінавала знішчэнне многіх гістарычна каштоўных будынкаў і кварталаў у цэнтры Мінска, у т.л. Траецкага прадмесця, Верхняга горада і Ракаўскага прадмесцяысертацыю па гісторыі беларускага тэатра, з прычыны канфлікту з кіраўніцтвам інстытута абарона адбылася ў [[Ленінград]]зе.

У [[1988]] адкрыў і археалагічна даследаваў масавыя пахаванні людзей у [[Курапаты|Курапатах]]. У чэрвені 1988 у газеце «Літаратура і мастацтва» апублікаваў артыкул «Курапаты — дарога смерці» аб растрэлах у прыгарадзе Мінска тысяч мірных грамадзян у сталінскую эпоху. Масавая дэманстрацыя памяці ахвяр сталінізму («Дзяды-88») 30.10.1988 была разагнаная ўладамі з ужываннем дубінак і слёзатачывых газаў. Вынікам стаў рост апазіцыйных настрояў і ўтварэння Аргкамітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту, начале якога стаў З. Пазняк. Старшыня Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» (1989—1999) і партыі БНФ (1993—1999).

[[Выява:Зянон Пазьняк 1994 (заліўка).png|thumb|write|250px|Вынікі Пазняка на [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 1994|выбарах прэзідэнта Беларусі 1994 года]]]]
З мая [[1990]] па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання, кіраўнік фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Дабіваўся адкрыцця праўды пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы, зацвярджэнню [[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белага сцяга]] і [[герб Пагоня|герба Пагоні]] як дзяржаўных сімвалаў, удзельнічаў у распрацоўцы сацыяльна-эканамічнага заканадаўства. У [[1992]] пад кіраўніцтвам З. Пазняка фракцыяй БНФ у ВС РБ створана Канцэпцыя эканамічнага развіцця Беларусі<ref>Апублікавана ў «Народнай газеце» ад 16 красавіка 1992.</ref>. З. Пазняк вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 1994 года.

[[Выява:Zianon Pazniak Warszawa 4.JPG|thumb|250px|Зянон Пазняк пасярод беларускіх студэнтаў у [[Варшава|Варшаве]], 15 верасня 2011 года]]
[[Выява:Zianon Pazniak czyta Listy spod szubienicy.ogv|thumb|250px|Зянон Пазняк чытае «[[Лісты з-пад шыбеніцы]]» Канстанціна Каліноўскага падчас Беларускай дыктоўкі ў Варшаве, 28 лютага 2013 года]]
У сакавіку [[1996]], пазбягаючы магчымага арышту, пакінуў Беларусь разам з Сяргеем Навумчыкам, праз месяц вярнуўся ў Мінск на [[Чарнобыльскі шлях-96]], затым зноў пакінуў краіну. Некаторы час нахадзіўся ва Украіне, Чэхіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, пасля быў запрошаны ў [[ЗША]], дзе ўрадам яму 24 жніўня 1996 дадзены палітычны прытулак. У эміграцыі займаецца палітычнай дзейнасцю, сустракаецца з грамадскасцю і журналістамі розных краін. Жыве з сям'ёй у Варшаве (Польшча). З 1996 выдае ў [[Варшава|Варшаве]] бюлетэнь «Беларускія ведамасьці». Непасрэдна праводзіць паседжанні кіруючых структур КХП-БНФ. З. Пазняк вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 1999 года.

З пач. [[2001]] ў Беларусі пачалі цыркуляваць чуткі аб магчымым вяртанні З. Пазняка ў краіну з мэтай удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. 15.6.2001 была зарэгістравана ініцыятыўная група па зборы подпісаў для вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у колькасці 1429 чал., кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Папкоў. Пазняк выбыў з перадвыбарнай кампаніі пасля таго, як не набраў неабходнай колькасці подпісаў выбаршчыкаў і не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата.

21.12.[[2005]] ініцыятыўная група лідара Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ па вылучэнні яго ў кандыдаты ў прэзідэнты падала спісы на рэгістрацыю. «''Юридически г-н Позняк не имеет права принимать участие в данных президентских выборах''», — заявіла Старшыня Цэнтрвыбаркама [[Лідзія Ярмошына|Л. Ярмошына]]. У склад ініцыятыўнай групы, якую ўзначаліў намстарш партыі С. Папкоў, уваходзіла 2405 чал. 26.1.2006 З. Пазняк нечакана заявіў, што яго ініцыятыўная група не будзе здаваць сабраныя подпісы. «''У гэтай сітуацыі, калі маёй групе арганізавалі міліцэйскае пераследаванне і мяне не будуць рэгістраваць па палітычных чынніках, мы не можам аддаваць адрасы і пашпартныя дадзеныя маіх прыхільнікаў у лапы гэтых марыянетак, каб людзей потым пераследвалі або выганялі з працы''», — заявіў З. Пазняк.

== Бібліяграфія ==
* Браслаўшчына. Мн., 1970;
* Рэха даўняга часу. Мн., 1985;
* Сапраўднае аблічча. — Мн., 1992;
* Курапаты. Менск — Ню Ёрк, 1993;
* Глёрыя Патрыя. Вільня, 2000.
* [http://www.bielarus.net/pdf/ksiazka_2003_rok_srodek.pdf Гутаркі з Антонам Шукелойцем]. — Беларускія ведамасьці, Варшава; Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Вільня, 2003. — 144 с.: іл. ISBN 9955-9337-8-X

{{зноскі}}

== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2000|том=11|старонкі=519-520|старонак=560|isbn=985-11-0188-5 (Т.&nbsp;11)|тыраж=10}};
* {{крыніцы/ЭХЁХ|Позняк Зенон Станиславович}};
* {{крыніцы/ХЁХ-1999|Позняк Зенон}}

== Спасылкі ==
{{Commons|Zianon Paźniak}}
* [http://www.pazniak.info Афіцыйны сайт Зянона Пазняка]
* [http://www.bielarus.net Bielarus.net Беларуская Салідарнасць]
* [http://www.narodnaja-partyja.org/ Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ]
* [http://www.svaboda.org/archive/Zianon_Pazniak/latest/592/3045.html Блог на радыё «Свабода»]
* [http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=kBidN2ffq0I З. Пазняк пра стварэнне «апазіцыі»]



{{DEFAULTSORT:Пазняк Зянон}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі‎‎]]
[[Катэгорыя:Постаці палітыкі‎‎]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай археалогіі‎]]
[[Катэгорыя:Постаці археалогіі‎]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі‎]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтвазнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай этнаграфіі]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускага народнага фронту]]
[[Катэгорыя:Члены Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты мастацтвазнаўства]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР]]
[[Катэгорыя:Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў]]