Difference between revisions 1929906 and 1943170 on bewiki{{Цёзкі|Алексіевіч}} {{Пісьменнік |Імя = Святлана Алексіевіч |Выява = Swetlana Alexandrowna Alexijewitsch.jpg |Апісанне выявы = |Імя пры нараджэнні = Святлана Аляксандраўна Алексіевіч |Дата нараджэння = 31.5.1948 |Месца нараджэння = {{Месца нараджэння|Станіслаў|у Івана-Франкоўску|Горад Івана-Франкоўск}}, [[УССР]], [[СССР]] |Дата смерці = |Месца смерці = |Грамадзянства = {{USSR}} <br />{{BLR}} |Род дзейнасці = [[празаік]], {{журналіст|СССР|Беларусі|XX стагоддзя}} |Гады актыўнасці = |Кірунак = [[Рэалізм, літаратура|рэалізм]] |Жанр = [[аповесць]] |Мова твораў = [[руская]] |Прэміі = {{прэмія Ленінскага камсамола|1986}} |Сайт = http://alexievich.info/ |Вікісховішча = |Вікікрыніца = }} '''Святлана Аляксандраўна АЛЕКСІЕ{{націск}}ВІЧ''' ({{ДН|31|5|1948}}, [[Горад Івана-Франкоўск|Станіслаў]], [[Украіна]]) — беларуская пісьменніца.<ref>БЭ. Т. 1.</ref> Піша на рускай мове. == Біяграфія == Нарадзілася ў сям'і ваеннаслужачага, бацька — беларус, маці — украінка. Скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага раёна]] (1965), працавала выхавальніцай Асавецкай школы-інтэрната, затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы [[Мазырскі раён|Мазырскага раёна]]. У 1966 годзе працавала ў раённай газеце «Прыпяцкая праўда» ([[Нароўля]]). Скончыла аддзяленне журналістыкі [[БДУ]] (1972). Накіравана ў раённую газету «Маяк камунізму» ([[горад Бяроза|Бяроза]]). У 1973—76 гадах працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976—84 — загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса [[Нёман (1945)|«Неман»]]. Сябра [[Беларускі ПЭН-цэнтр|Беларускага ПЭН-цэнтра]] (з 1989). Член СП СССР (з 1983). З пачатку 2000-х гадоў у эміграцыі, жыла ў [[Італія|Італіі]], затым у [[Францыя|Францыі]] і [[Германія|Германіі]]. == Творчасць == Дэбютавала ў 1975 годзе. У перыядычным друку выступае з нарысамі. Аўтар дакументальных кніг «У вайны не жаночае аблічча» (''«У войны — не женское лицо»'', 1985), «Апошнія сведкі» (''«Последние свидетели»'', 1985), «Цынкавыя хлопчыкі» (''«Цинковые мальчики»'', часопіс «Дружба народов», 1990). Паводле кнігі «У войны — не женское лицо» напісала п'есу (пастаўлена ў многіх тэатрах Беларусі і за мяжой) і сцэнарыі аднайменнага цыкла дакументальных фільмаў (1983, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 г. і «Сярэбраным голубам» на міжнародным кінафестывалі ў Лейпцыгу), дакументальных стужак «Бацькоўскі дом», «Партрэт з вяргіняй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і інш. Аўтар п'есы «Марутка» (пастаўлена ў 1988). У 1993 выйшла кніга «Зачараваныя смерцю» — аповед пра самазабойцаў, тых, хто скончыў з сабой ці спрабаваў скончыць з сабой, не вытрымаўшы знікнення сацыялістычных ідэй, сацыялістычнага мацерыка. У 1997 годзе С. Алексіевіч апублікавала дакументальную аповесць «Чарнобыльская малітва» пра свет пасля [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофы]]. Кніга Святланы Алексіевіч «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)» закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час «перабудовы» і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе «часам сэканд-хэнд». == Ацэнкі == Беларускі паэт [[Уладзімір Някляеў]] заўважыў:<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=116304 Някляеў: Шанцы Беларусі на Нобелеўскую прэмію як ніколі высокія]</ref> {{Цытата| Калі ўся руская літаратура выйшла, як сцвярджаў Дастаеўскі, з «Шыняля» Гогаля, то ўся творчасць Алексіевіч — з дакументальнай кнігі Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі». Адамовіч — яе літаратурны хросны. Яе кнігі — развіццё асноўнай тэмы беларускай літаратуры, яны знаходзяцца ў кантэксце гэтай літаратуры і ёй належаць.<br/> Сённяшняя заслуга Алексіевіч у тым, што яна здзяйсняе прарыў беларускай літаратуры ў літаратуру еўрапейскую. }} == Узнагароды == Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». Лаўрэат літаратурных прэмій СП СССР імя М. Астроўскага (1984), імя К. Федзіна (1985) і прэміі Ленінскага камсамола (1986) за кнігі «У войны — не женское лицо» і «Последние свидетели». У 2011 годзе артымала ў [[Польшча|Польшчы]] Узнагароду ім. Рышарда Капусцінкага<ref>http://wyborcza.pl/1,75475,9595562,Nagroda_Kapuscinskiego_dla_Aleksijewicz_i_Czecha.html</ref> У 2013 г. стала лаўрэатам [[Прэмія міру нямецкіх кнігагандляроў|Міжнароднай прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў]], цырымонія ўзнагароджання адбылася [[13 кастрычніка]] ў рамках [[Франкфурцкі кніжны кірмаш|Франкфурцкага кніжнага кірмаша]]<ref>[http://telegraf.by/by/2013/10/aleksievich-vruchili-premiyu-mira-nemeckih-knigotorgovcev Алексіевіч уручылі прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў]</ref>. Афіцэр Ордэна мастацтваў і літаратуры Францыі (2014)<ref>http://nn.by/?c=ar&i=137515</ref>. == Погляды == Паводле Святланы Алексіевіч, краіны-суседзі Беларусі: [[Літва]], [[Польшча]] і [[Украіна]] — могуць быць прыкладам развіцця для Беларусі. Яна лічыць, што беларуская культура саступае польскай, аднак усё часцей прадстаўнікам беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці бывае ''беларуска-польскі інтэлігент'' у стылі [[Аляксандр Мілінкевіч|Аляксандра Мілінкевіча]], а не ''старшыня калгасу'' або ''савецкі чыноўнік'', як бывала раней<ref>{{Кніга|аўтар = пад рэд. [[Валер Булгакаў|Валера Булгакава]]|загаловак = Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт|спасылка = http://kamunikat.org/?pubid=1750|месца = [[Варшава]]|выдавецтва = Выдавецтва ARCHE|год = 2006|старонкі = 68-69, 124-125, 194|старонак = 258|isbn = 83-89406-77-2}}</ref>. == Выданні на беларускай мове == * Апошнія сведкі / Святлана Алексіевіч: кніга недзіцячых расказаў. — Мінск: Юнацтва, 1985. — 188, [1] с. * У вайны не жаночае аблічча: дак. аповесць / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Маст. літ., 1991. — 272 с. * Зачараваныя смерцю: Пер.з рус. М. С. Гіля / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Беларусь, 1993. — 128 с. * Чарнобыльская малітва: Хроніка прышласці: Дак. аповесць / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Рэсп. грамад. аб'яд-не "Літ.-маст. фонд «Гронка», 1999. — 222, [1] с. {{зноскі}} == Літаратура == * {{крыніцы/БП 1917-90|Алексіевіч Святлана}} * {{крыніцы/БП (1992-95)||Алексіевіч Святлана}} == Спасылкі == * [http://alexievich.info/ Персанальная старонка С. Алексіевіч] {{ref-ru}} * [http://arche.bymedia.net/3-1999/andry399.html Андрыеўская А. Пра Святлану Алексіевіч] — ARCHE № 3(4)-1999 {{Бібліяінфармацыя}} ⏎ ⏎ {{DEFAULTSORT:Алексіевіч Святлана}} [[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]] [[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]] [[Катэгорыя:Пісьменнікі СССР]] [[Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты]] [[Катэгорыя:Пацыфісты]] [[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]] [[Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1943170.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|