Difference between revisions 1956450 and 1997143 on bewiki{{Цёзкі|Баршчэўскі}} {{ДД | імя = Лявон Баршчэўскі | жанчына = | выява = 2008.06.16. Lawon Barszczeuski Fot M Kubik.JPG | памер_выявы = | подпіс = | тытул = 2-гі Старшыня [[Партыя БНФ|Партыі БНФ]] | перыядпачатак = снежань [[2007]] | перыядканец = верасень [[2009]] | віцэ-прэзідэнт = | прэзідэнт = | прэм'ер = | папярэднік = [[Вінцук Вячорка]] | пераемнік = [[Аляксей Янукевіч]] | дата нараджэння = 04.03.1958 | месца нараджэння = [[Полацк]], БССР | дата смерці = | месца смерці = | грамадзянства = [[Беларусь]] | нацыянальнасць = [[беларусы|беларус]] | выбарчая_акруга = | жонка = | муж = | прафесія = філолаг | рэлігія = | партыя = [[Партыя БНФ]] }} '''Лявон Пятровіч БАРШЧЭЎСКІ''' (нар. {{ДН|4|3|1958}}, [[Полацк]]) — беларускі філолаг, перакладчык, грамадскі дзеяч і палітык. {{змест злева}} == Біяграфія == Скончыў [[Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў]] на спецыяльнасць нямецкая і англійская мовы. Працаваў выкладчыкам нямецкай і англійскай моваў у школе № 10 г. Полацка, потым у Наваполацкім політэхнічным інстытуце (цяпер [[Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт]]). Скончыў аспірантуру пры Мінскім педінстытуце замежных моў (1987), атрымаў ступень кандыдата філалагічных навук (1989). У 1990—1995 гадах Л. Баршчэўскі быў дэпутатам Вярхоўнага Савету XII склікання, уваходзіў у склад парламенцкай апазіцыі [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»|БНФ]]. Працаваў у камісіі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, а таксама ў камісіі па міжнародных справах і знешнеэканамічнай дзейнасці. Быў сааўтарам канцэпцый прынятых у 1990-92 гг. законаў "Аб грамадзянстве", "Аб адукацыі", "Аб рэферэндуме" і інш. З 1995 года — намеснік старшыні [[Партыя БНФ|Беларускага народнага фронту «Адраджэнне»]], у 1996—1999 гадах — выконваў абавязкі старшыні партыі пасля эміграцыі [[Зянон Пазняк|Зянона Пазняка]]. Пасля расколу партыі ў 1999 г. стаў дарадцам старшыні [[Партыя БНФ|Партыі БНФ]] [[Вінцук Вячорка|Вінцука Вячоркі]]. На 10 з'ездзе Партыі БНФ у снежні 2007 года абраны старшынёй арганізацыі. У верасні 2009 года сышоў з пасады старшыні, на якой яго, па выніках з'езду партыі, замяніў [[Аляксей Янукевіч]]. У 2011 годзе разам з групай паплечнікаў выйшаў з Партыі БНФ. Шматгадовы намеснік дырэктара [[Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа|Беларускага гуманітарнага ліцэя]], які быў афіцыйна зачынены ўладамі ў 2003 годзе. == Творчасць == Разам з [[Сяргей Шупа|Сяргеем Шупам]] стварыў у Мінску клуб маладых перакладчыкаў «Бабілён» (1985). Перакладчык і ўкладальнік зборнікаў лірыкі [[Б. Брэхт]]а, [[Нікалаус Ленаў|Н. Ленаў]], зборнікаў выбранай прозы [[Г. Бёль|Г. Бёля]] (дзе змешчаны м.інш. яго пераклад рамана «Більярд а палове дзесятай»), [[Франц Кафка|Ф. Кафкі]]. Пераклаў трагедыі [[Эсхіл]]а «[[Прыкуты Праметэй]]», «Персы», [[Сафокл]]а «[[Эдып-цар]]», [[Эўрыпід]]а «Медэя», камедыі [[Арыстафан]]а «Жабы», «Лісістрата»,[[Менандр]]а «Адлюднік», драму [[Фрыдрых Шылер|Ф. Шылера]] «Дон-Карлас», раман [[Ёган Вольфганг Гётэ|Ё. В. Гётэ]] «Пакуты маладога Вертэра», аповесці [[Астрыд Ліндгрэн|А. Ліндгрэн]] «Усе нашы дзеці з Булербю» і [[Яраслаў Івашкевіч|Я. Івашкевіча]] «Панны з Вілька», паэмы [[Эдгар Алан По|Э. А. По]] («Тамерлан»), [[Канстанты Ільдэфанс Галчынскі|К. І. Галчынскага]] («Баль у Саламона»), [[Чэслаў Мілаш|Ч. Мілаша]] («Маральны трактат», «Паэтычны трактат»), аповесць [[Г. Мастоўская-Радзівіл|Г. Мастоўскай-Радзівіл]] «Страх у Малым Замку», трактат [[Імануіл Кант|І. Канта]] «Пралегомены да любой будучай метафізікі», п'есы [[Семюэл Бекет|С. Бекета]] («Не-я»), [[Фрыдрых Дзюрэнмат|Ф. Дзюрэнмата]] («Партрэт планеты»), [[В. Гавел]]а («Свята ў садзе»), [[Славамір Мрожак|С. Мрожака]] («Танга»), кнігі нямецкіх гісторыкаў [[Р. Лінднэр]]а («Гісторыкі і ўлада») і [[Б. К'яры]] («Штодзённасць за лініяй фронту»), паасобныя паэтычныя творы і прозу [[Гіём Апалінэр|Г. Апалінэра]], апавяданні [[Кнут Гамсун|К. Гамсуна]], [[Ю. Борген]]а, [[Бруна Шульц|Б. Шульца]], эсэ [[А. Міхнік]]а, вершы, урыўкі з паэм [[Сапфо]], [[Анакрэонт]]а, [[Катул]]а, [[Вергілій|Вергілія]], [[Авідый|Авідыя]], [[Б. дэ Борн]]а, [[П. Відаль|П. Відаля]], [[Дантэ Аліг'еры]], [[Франчэска Петрарка|Ф. Петраркі]], [[Л. ды Камойнш]]а, [[Н. Буало]], [[Дж. Мілтан]]а, [[Ю. Бака|Ю. Бакі]], [[Ё. В. Гётэ]], [[Ф. Д. Князьнін]]а, [[Юльян Урсын Нямцэвіч|Ю. У. Нямцэвіча]], [[Генрых Гейнэ|Г. Гейнэ]], [[Яраслаў Вырхліцкі|Я. Вырхліцкага]], [[Вернер фон Хейдэнстам|В. фон Хейдэнстама]], [[С. Обстфельдэр]]а, [[Г. Ахтэрбэрг]]а, [[Я. Э. Волд]]а, [[Ю. Чаховіч]]а, [[Нэлі Закс]], [[Ян Бжэхва|Я. Бжэхвы]], [[Гюнтэр Грас|Г. Граса]], [[Томас Транстромер|Т. Транстромера]], [[Булат Акуджава|Б. Акуджавы]] і інш. і інш. Аўтар кніг папулярных нарысаў «Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму» (2003) і «Беларуская літаратура і свет» (2006; разам з [[П. Васючэнка]]м і [[М. Тычына]]м). Аўтар больш за 30 артыкулаў і навуковы кансультант 18-томнай [[Беларуская энцыклапедыя|«Беларускай энцыклапедыі»]] (1996—2004), а таксама шматлікіх артыкулаў па методыцы выкладання літаратуры ў сярэдняй школе і ва ўстановах новага тыпу. У [[2014]] годзе ў кракаўскім архіве (аддзел рукапісаў Бібліятэкі князёў Чартарыйскіх) знайшоў рукапісы невядомых твораў беларускамоўнай літаратуры першай трэці ХІХ стагодзьдзя «[[Wiersz Ruski o Religii i Obyczayności]]» і «[[Jasno czerwony raczek po obłoku skacze...]]». Вядомы таксама як публіцыст: шматлікія артыкулы, інтэрв'ю публікаваліся ў беларускай перыёдыцы ў Беларусі і па-за яе межамі. Суаўтар публікацыі «Справаздача аб стане незалежнай культуры ў Беларусі», прэзентаванай на сустрэчы кіраўнікоў ведамстваў культуры краін Еўрасаюза ў г. Любліне (2011). Рэдактар серыі «Biblioteka białoruska», якая пачала выходзіць у 2006 годзе ва Уроцлаве ў Калегіуме Усходняй Еўропы. Рэдактар серыі «ЕўраГраматыкі» (з 2008). Укладальнік 27-моўнага «Еўраслоўніка» (2008), «Польска-беларускага тэматычнага слоўніка для школьнікаў і студэнтаў» (2013), адзін з укладальнікаў і рэдактараў «Нямецка-беларускага слоўніка» (2006) і «Беларуска-нямецкага слоўніка» (2010). Аўтар «Кароткай граматыкі польскай мовы» (2008), «Беларуска-польскага размоўніка-даведніка» (2011), адзін з аўтараў «Кароткай граматыкі латышскай мовы» (2008), «Кароткай граматыкі нідэрландскай мовы» (2009), «Кароткай граматыкі нямецкай мовы» (2012). Укладальнік хрэстаматый для сярэдняй школы «Літаратура народаў свету» (т. 1 і 2, 1995) і «Літаратура народаў свету: ХХ стагоддзе» (1999; разам з Евай Лявонавай). == Прызнанне == * Лаўрэат прэміі імя Ф.Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтра (1997). == Выбраная бібліяграфія == * «На шалях праўды: Выбраная лірыка». [[Бертальд Брэхт|Б. Брэхт]]. Пераклад, [[1988]]. * «Танга». Пераклад п'есы [[Славамір Мрожак|С. Мрожака]]; пастаўленая ў [[1989]]. * «Зірні ў паток». [[Нікалаус Ленаў|Н. Ленаў]]. Пераклад, [[1992]]. * «Літаратура народаў свету. 8 кл.». Укладанне, [[1992]], * «Прыкуты Праметэй». [[Эсхіл]]. Пераклад, [[1993]]. * «Більярд а палове дзясятай: Раман, апавяданні». [[Генрых Бёль|Г. Бёль]]. Пераклад, [[1993]], * «Дон Карлас». [[Фрыдрых Шылер|Ф. Шылер]]. Пераклад, [[1993]], * «Пры зачыненых дзвярах: Драматычныя творы». Укладанне, пераклад твораў [[Сэмюэл Бэкет|С. Бэкета]], [[Фрыдрых Дзюрэнмат|Ф. Дзюрэнмата]], [[Вацлаў Гавел|В. Гавела]], [[1995]], * «Літаратура народаў свету. 9 кл., частка І». Укладанне, [[1995]], * «Літаратура народаў свету. 10 кл.». Укладанне, [[1995]], * «Прысуд: Апавяданні і мініяцюры». [[Франц Кафка|Ф. Кафка]]. Пераклад, [[1996]], * «Літаратура народаў свету: ХХ стагоддзе. 11 клас». Укладанне (з [[Ева Лявонава|Е. Лявонавай]]), [[1999]], * «Пакуты маладога Вертэра». [[Ёган Вольфганг Гётэ|Ё. В. Гётэ]]. Пераклад, [[1999]], * «Усе нашы дзеці з Булербю». [[Астрыд Ліндгрэн|А. Ліндгрэн]]. Пераклад, [[2000]], * «Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму: Папулярныя нарысы», [[2003]], * «Гісторыкі і ўлада». [[Райнэр Лінднэр|Р. Лінднэр]]. Пераклад, [[2003]], * «Норвежско-русский, русско-норвежский словарь». (З Ю. Жалезкам і А. Нурданг), [[2004]], * «Штодзённасць за лініяй фронту». [[Бернгард К'яры|Б. К'яры]]. Пераклад, [[2005]], * «Беларуская літаратура і свет: Папулярныя нарысы». (З [[Пятро Васючэнка|П. Васючэнкам]] і [[Міхась Тычына|М. Тычынам]]), [[2006]]. ISBN 978-985-448-065-8, * «Пралегомены да любой будучай метафізікі». [[Імануіл Кант|І. Кант]]. Пераклад, [[2006]]. ISBN 978-985-6783-13-5, * «Беларуская літаратура і свет: Выбраныя тэксты». Укладанне, пераклад (часткова), [[2006]]. ISBN 978-985-448-066-6, * «Качка-дзівачка: Анталогія польскай паэзіі ХІХ-ХХ ст. для дзяцей». Укладанне (з [[Уладзімір Сіўчыкаў|У. Сіўчыкавым]]), пераклад (часткова), [[2006]]. ISBN 978-985-448-068-2, * «Nie chyliłem czoła przed mocą: Antologia poezji białoruskiej ХV-ХХ w.». Укладанне (з [[Adam Pomorski|А. Паморскім]]), прадмова, [[2007]]. ISBN 978-83-89185-65-5, * «[[Słownik białorusko-łacińsko-europejski]]», [[2007]]. ISBN 978-83-89185-87-7, * «Еўраслоўнік: 28 моў, каля 100 тыс. адзінак перакладу», [[2008]]. ISBN 978-985-448-080-0, * «Кароткая граматыка латышскай мовы». (З [[Андрэй Гуцаў|А. Гуцавым]]), [[2008]]. ISBN 978-985-448-103-6, * «Кароткая граматыка польскай мовы», [[2008]]. ISBN 978-985-448-087-9, * «Маральны трактат». [[Чэслаў Мілаш|Ч. Мілаш]]. Пераклад, [[2008]], * «Эдып-цар». [[Сафокл]]. Пераклад, [[2009]]. * «Кароткая граматыка нідэрландскай мовы». (З Ю. Жалезкам), [[2009]]. ISBN 978-985-448-103-6, * «Беларуска-нямецкі слоўнік». Укладанне, рэдагаванне (з [[Мікалай Кур'янка|М. Кур'янкам]] і [[Томас Вайлер|Т. Вайлерам]]), [[2010]] ISBN 978-985-6783-98-5, * «Тамерлан». [[Эдгар Алан По|Э. А. По]]. Пераклад, [[2011]], * «Паэтычны трактат». [[Чэслаў Мілаш|Ч. Мілаш]]. Пераклад, [[2011]], * «Беларуска-польскі размоўнік-даведнік», [[2011]]. ISBN 978-985-448-114-2, * «Кароткая граматыка нямецкай мовы». (З [[Яўген Бяласін|Я. Бяласіным]]), [[2012]]. ISBN 978-985-448-115-9, * «Медэя». [[Эўрыпід]]. Пераклад, [[2012]], * Польска-беларускі тэматычны слоўнік для школьнікаў і студэнтаў = Polsko-białoruski słownik tematyczny dla uczniów i studentów. Укладанне, [[2012]]. ISBN 978-985-6992-26-4, * «Архіў, 1863». [[Юдыта Вайчунайтэ|Ю. Вайчунайтэ]]. Пераклад, [[2013]], * «Вяселле», «Варшавянка». [[Станіслаў Выспяньскі|С. Выспяньскі]]. Пераклад, слова замест пасляслоўя, 2014. ISBN 978-985-6992-40-0, * "Мудрость слова. Сквозь века и народы: Десятиязычный словарь фразеологических эквивалентов". Укладанне (з [[Нінель Ганчарова|Н. Ганчаровай]], [[Андрэй Цісык|А. Цісыкам]], [[Ірына Шчарбакова|І. Шчарбаковай]], [[Алена Коршук|А. Коршук]] і інш.), [[2014]]. ISBN 978-985-08-1754-9, * «Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння». (З [[Пятро Васючэнка|П. Васючэнкам]] і [[Міхась Тычына|М. Тычынам]]), [[2014]]. ISBN 978-5-94716-255-4, * «Жыццё ў праўдзе: Эсэ і прамовы». [[Вацлаў Гавел|В. Гавел]]. Слова замест уступу, [[2014]]. ISBN 978-609-95632-6-8, * "Мілаш. Біяграфія". [[Анджэй Франашак|А. Франашак]]. Рэдагаванне перакладу, [[2014]]. ISBN 978-608-8147-16-2, * Беларуска-польскі тэматычна-тэрміналагічны слоўнік = Białorusko-polski słownik tematyczno-terminologiczny. Укладанне, [[2014]]. ISBN 978-985-6992-58-5, * «Снег». [[Станіслаў Пшыбышэўскі|С. Пшыбышэўскі]]. Пераклад, [[2015]], * «Сіняя світа: Казкі, легенды, паданні». Апрацоўка некаторых казак, [[2015]]. ISBN 978-985-15-2485-9,⏎ * «Адлюднік». [[Менандр]]. Пераклад, (неапубл.), * «Люсістрата». [[Арыстафан]]. Пераклад, (неапубл.), * «Персы». [[Эсхіл]]. Пераклад, (неапубл.), * «Голад». [[Кнут Гамсун|К. Гамсун]]. Пераклад, (неапубл.), * «Баладына». [[Юльюш Славацкі|Ю. Славацкі]]. Пераклад, (неапубл.). == Літаратура == * Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996. * Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1992. * Лявон Барщевський: "Найкращі перакладачи - ті, хто займаються тільки перекладами...": Розмова з Віталієм Пономарьовим // Акцент: Альманах. Вип. 2 (4). Київ: "Темпора", 2010. С. 452 - 455 (па-ўкраінску). * Lawon Barszczeuski. Podwójne światy. Wywiad Małgorzaty Nocuń z Lawonem Barszczeuskim / Double Worlds: Małgorzata Nocuń Talks to Lavon Barshcheusky. Kraków: Villa Decius 2014 (па-польску і па англійску). == Спасылкі == {{Commons|Ljavon Barščėŭski}} * [http://www.svaboda.org/content/article/782703.html Онлайн-канферэнцыя з Лявонам Баршчэўскім] Радыё «Свабода», 11 снежня 2007 {{DEFAULTSORT:Баршчэўскі Лявон}} [[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання]] [[Катэгорыя:Члены Партыі Беларускага народнага фронта]] [[Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта]] [[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]] [[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Полацку]] [[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]] [[Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову]] [[Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=1997143.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|