Difference between revisions 1962332 and 1963242 on bewiki

{{НП
 |статус                  = Горад
 |беларуская назва        = Кіеў
 |арыгінальная назва      = {{lang-uk|Київ}}
 |краіна                  = Украіна
 |герб                    = COA of Kyiv Kurovskyi.svg
 |сцяг                    = Flag of Kyiv Kurovskyi.svg
 |шырыня герба            = 80   
 |шырыня сцяга            = 160
 |выява                   = Kyjiv sofienkathedrale.jpg
  |lat_dir = N |lat_deg = 50 |lat_min = 27 |lat_sec = 00
  |lon_dir = E |lon_deg = 30 |lon_min = 30 |lon_sec = 00
 |CoordScale              = 
 |памер карты краіны      = 250
 |памер карты рэгіёна     = 0
 |памер карты раёна       = 
 |выгляд рэгіёна          =
 |рэгіён                  =
 |рэгіён у табліцы        =
 |выгляд раёна            =
 |раён                    =
 |раён у табліцы          =
 |выгляд абшчыны          = 
 |абшчына                 = 
 |абшчына ў табліцы       = 
 |унутранае дзяленне      = 
 |від главы               = Гарадскі галава
 |глава                   = [[Віталь Клічко]]
 |выгляд раздзела         =
 |раздзел                 =
 |дата заснавання         =
 |першае згадванне        =
 |ранейшыя імёны          = 
 |статус з                = 
 |плошча                  = 835,58 <ref>[http://www.grad.gov.ua/ua/plan_news КА "Інстытут Генеральнага плана горада Кіева"]</ref>
 |выгляд вышыні           =
 |вышыня цэнтра НП        =
 |клімат                  = 
 |афіцыйная мова          = 
 |афіцыйная мова-ref      = 
 |насельніцтва            = 264379 тыс.
 |год перапісу            = 2007
 |шчыльнасць              = 3299
 |агламерацыя             = 
 |нацыянальны склад       = [[украінцы]], [[рускія]], [[беларусы]]
 |канфесійны склад        = [[праваслаўе]]
 |этнохороним             = 
 |часавы пояс             = +2
 |DST                     = ёсць
 |тэлефонны код           = +380 44
 |паштовы азначнік        =
 |паштовыя азначнікі      =
 |аўтамабільны код        = AA (да 2004: КА,КВ,КЕ,КН,КІ,KT)
 |выгляд ідэнтыфікатара   =
 |лічбавы ідэнтыфікатар   =
 |катэгорыя ў Commons     =
 |сайт                    = 
 |мова сайта              = 
 |мова сайта 2            = 
 |мова сайта 3            = 
 |мова сайта 4            = 
 |мова сайта 5            = 
}}
'''Кіеў''' ({{lang-orv|Кыѥвъ}}, {{lang-uk|Київ}} {{IPA|[ˈkɪjiu̯]}}) — сталіца і самы вялікі горад [[Украіна|Украіны]].
Размешчаны на [[Рака Днепр|рацэ Днепр]], у паўночнай частцы краіны.
Насельніцтва (у [[2007]] г.) - 2 643 00079 653 чалавек.
З'яўляецца цэнтрам [[Кіеўская вобласць|Кіеўскай вобласці]] i [[Кіева-Святошынскі раён|Кіева-Святошынскага раёна]], але не ўваходзіць у іх склад, з'яўляючыся адным з двух гарадоў дзяржаўнага падпарадкавання, які мае статус, роўны да статусу вобласці (другі такі горад — [[Севастопаль]]).

Назва горада паходзіць ад імя найстарэйшага з легендарных братоў-заснавальнікаў горада — Кія.

== Гісторыя ==
[[Выява:Ukraine Kiev StMichael.jpg|thumb|left|Сабор святога Міхаіла]]
[[Выява:Kiev TV Tower.jpg|thumb|[[Кіеўская тэлевежа]]]]
За паданнем, у [[55]] г. [[апостал Андрэй]], пад час свайго місіянерскага падарожжа ў [[скіфы|скіфскія]] землі, быў уражаны прыгажосцю прыдняпроўскіх халмоў і, спыніўшыся на месцы будучага Кіева, узвёў тут крыж і прадказаў з'яўленне на гэтым месцы горада-аплота [[хрысціянства|хрысціянскай веры]]. Цяпер на месцы гэтага крыжа пабудавана [[Андрэеўская царква|царква]], названая ў яго гонар.

Горад узнік як цэнтральнае пасяленне [[усходнія славяне|усходнеславянскага]] племені [[паляне|палян]]. Археолагі cпрачаюцца наконт даты яго заснавання. У [[1982]] г. быў адзначаны 1500-гадовы юбілей горада, зыходзячы з даных, за якімі ён існаваў ужо ў [[V стагоддзе|V стагоддзі]]. Але многія даследчыкі датуюць яго ўзнікненне не раней чым [[VII стагоддзе]]м. Заснаванне горада прыпісваецца братам Кію, Шчэку, Хорыву і іх сястры Лебедзі.

З [[VIII стагоддзе|VIII стагоддзя]] горад быў заходнім фарпостам [[Хазарскі каганат|Хазарскага каганата]]. У некаторых дакументах Кіеў згадваецца пад назвай Самбат, што па-старажынтацюркску азначае «верхнія ўмацаванні».

Першыя летапісныя звесткі аб горадзе датуюцца [[860]] годам. Горад згадваецца ў сувязі з паходам [[Аскольд]]а па даручэнні князя [[Дзір]]а на [[Канстанцінопаль|Царград]]. З другой паловы [[IX ст.]] (традыцыйная дата — [[882]] г.) у Кіеве ўсталёўваецца [[варагі|варажская]] дынястыя [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]]. Горад уступае ў свой «залаты век», ператварыўшыся ў сталіцу старажытнарускай дзяржавы, вядомай пад назвай [[Кіеўская Русь]]. З пачатку [[X ст.]] горад пазбаўляецца ад хазарскай залежнасці.

У [[988]] г. кіеўскі князь [[Уладзімір Вялікі|Уладзімір]] увёў хрысціянства як афіцыйную рэлігію на Русі. Хрышчэнне кіеўлян адбылося [[15 жніўня]] 988 г., на свята [[Успенне Прачыстай Багародзіцы|Успення]]. Першым [[Кіеўскія мітрапаліты|кіеўскім мітрапалітам]] стаў [[св. Міхаіл (мітрапаліт Кіеўскі)|св. Міхаіл]], які ў [[989]] г. прыехаў у горад з [[Херсанес|Корсуні]]. У [[1051]] г. была заснавана [[Кіева-Пячэрская лаўра]] — найстаражытнейшы рускі манастыр. У гэтыя ж часы быў пабудаваны [[Сафійскі сабор, Кіеў|Сафійскі сабор]]. Першая палова [[XI ст.]] лічыцца часам найбольшага росквіту Кіева і Кіеўскай Русі.

З сярэдзіны [[XII ст.]] Кіеўская Русь трапляе ў перыяд феадальнай раздробленасці. Кіеў з'яўляецца сталіцай [[Кіеўскае княства|удзельнага княства]]. Падчас міжусобных войн Кіеў некалькі разоў быў разрабаваны валадарамі іншых удзельных княстваў.

Міжусобіцы прывялі да няздольнасці процістаяць знешнім пагрозам. [[6 снежня]] [[1240]] г. (паводле [[Летапіс Аўрамкі|Летапісу Аўрамкі]] — 19 лістапада) горад быў захоплены і разбураны [[мангола-татары|мангола-татарскім]] войскам на чале з ханам Бытыем.

У [[1362]] г., у выніку перамогі на [[бітва на Сініх Водах|Сініх Водах]], Кіеў быў далучаны да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. З [[1471]] г. горад з'яўляецца цэнтрам [[Кіеўскае ваяводства|ваяводства]]. Першым кіеўскім ваяводай стаў [[Марцін Гаштоўт]]. У [[1494]] г. горад атрымаў [[Магдэбургскае права]].

Пазбавіўшыся ад татарскай залежнасці, Кіеў, аднак, не пазбавіўся ад іх спусташальных набегаў. У [[1482]] г. горад быў разбураны [[Крымскае ханства|крымскім ханам]] [[Менглі I Гірэй|Менглі I Гірэем]]. У [[1527]] пасля чарговага набегу татараў адбылася [[Бітва пад Кіевам, 1527|бітва]], у якой перамагло войска ВКЛ.

У [[1569]] г. Кіеў перайшоў да складу [[Польшча|Польшчы]]. У [[1632]] г. [[Пётр Магіла]], мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, заснаваў у горадзе першую ва Усходняй Еўропе [[Кіева-магілянская акадэмія|праваслаўную акадэмію]].

У [[1648]] г. горад быў заняты войскам [[казакі|казацкага]] гетмана [[Багдан Хмяльніцкі|Багдана Хмяльніцкага]]. У [[1654]] г. ён увайшоў да складу [[Расія|Расіі]], што, пасля працяглай [[руска-польская вайна, 1654-1667|вайны]], было замацавана [[Андросаўскае перамір'е|Андрусаўскім мірам]]. У [[1686]] г. Кіеўская мітраполія была далучана да [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхата]].

У [[XIX ст.]] Кіеў становіцца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам. У [[1870]] г. ён быў злучаны чыгуначнай сеткай, а ў [[1892]] г. у горадзе быў запушчаны першы ў Расіі і другі ў Еўропе трамвай.

У [[1917]] г., пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]], у горадзе была абвешчана [[Украінская Цэнтральная Рада]], пазней у гэтым жа годзе — [[Украінская Народная Рэспубліка]] са сталіцай у Кіеве. У [[1918]] і, канчаткова, у [[1920]] гг. горад быў заняты [[Чырвоная армія|Чырвонай арміяй]] і ўключаны ў склад [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Украінскай ССР]], якая ў [[1922]] г. ўвайшла ў склад [[СССР]]. З [[1934]] г. Кіеў стаў сталіцай УССР.

Горад не мінулі масавыя рэпрэсіі сталінскага часу. На тэрыторыі сяла [[Быкоўня]] (цяпер у межах [[Дарніцкі раён|Дарніцкага раёна]] горада) знойдзена масавае (да 100 тысяч) захараненне растраляных людзей.

Зранку [[22 чэрвеня]] [[1941]] г. авіяцыя [[НСДАП|нацысцкай]] [[Германія|Германіі]] бамбардавала горад — менавіта гэтая бамбардзіроўка традыцыйна лічыцца першай падзеяй [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Пад Кіевам Чырвоная Армія зазнала самую моцную ў гэтай вайне [[бітва за Кіеў, 1941|паражэнне]], страціўшы ў акружэнні больш за 600 тысяч чалавек. [[19 верасня]] 1941 г. немцы ўвайшлі ў горад. Горад стаў цэнтрам [[генеральная акруга Кіеў|генеральнай акругі]], якая была далучана да [[рэйхскамісарыят Украіна|рэйхскамісарыяту Украіна]]. За непрацяглы перыяд акупацыі нацысты адзначыліся шматлікімі злачынствамі, найбольш вядомае з якіх — масавы растрэл больш за 30 тысяч мірных жыхароў [[29 верасня|29]]—[[30 верасня]] 1941 г. ва ўрочышчы [[Бабін Яр]] (цяпер у межах горада). [[6 лістапада]] [[1943]] г. горад, амаль цалкам зруйнаваны, быў вызвалены ад нацыстаў. У [[1961]] г. Кіеву было прысвоена пачэснае званне [[гарады-героі|горада-героя]].

Горад хутка аднавіўся пасля вайны. У [[1959]] г., на базе ваеннага аэрадрома, быў заснаваны грамадзянскі [[аэрапорт Барыспаль]]. У лістападзе [[1960]] г. быў адкрыты [[кіеўскі метрапалітэн]].

У [[1980]] г. у Кіеве прайшлі футбольныя спаборніцтвы [[XXII Алімпійскія гульні|XXII Алімпійскіх гульняў]]. Да гэтага мерапрыемства быў пабудуваны новы [[стадыён імя Лабаноўскага|стадыён]], які месціць 84 тысячы гледачоў. Цяпер стадыён носіць імя [[Валерый Лабаноўскі|Валерыя Лабаноўскага]].

У [[1986]] г. некаторыя раёны горада былі забруджаны радыёактыўным пылам як вынік [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофы]].

У [[2004]] г. кіеўскі [[Плошча Незалежнасці, Кіеў|майдан Незалежнасці]] стаў цэнтрам масавых выступленняў празаходніх апазіцыйных сіл на чале з [[Віктар Андрэевіч Юшчанка|Віктарам Юшчанкам]], вядомых як [[Аранжавая рэвалюцыя]], якая завяршылася перамогай апазіцыі.

У [[2012]] г. у горадзе пройдуць матчы [[чэмпіянат Еўропы па футболу, 2012|чэмпіяната Еўропы па футболу]]. Фінал адбудзецца на стадыёне імя В. В. Лабаноўскага.

== Геаграфія ==
=== Размяшчэнне ===
[[Выява:Kiev dnipro.jpg|thumb|450px|Краявід левабярэжнага Кіева]]
Кіеў размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі [[Рака Днепр|Днепр]], на абодвух яе берагах. Большая частка горада, у тым ліку гістарычны цэнтр, знаходзяцца на правым беразе. З поўначы i поўдню да горада прылягаюць буйныя вадасховішчы: адпаведна [[Кіеўскае вадасховішча|Кіеўскае]] i [[Канеўскае вадасховішча|Канеўскае]].

Кіеў знаходзіцца на [[Усходне-Еўрапейская раўніна|Усходне-Еўрапейскай раўніне]]. Правабярэжная частка размешчана на [[Прыдняпроўскае ўзвышша|Прыдняпроўскім узвышшы]], якое прымыкае да Дняпра з захаду, i моцна адрозніваецца за рэльефам ад нізіннай левабярэжнай часткі.

Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцы [[Палессе|Палесся]] — зоне [[мяшаныя лясы|мяшаных лясоў]], якія на поўдзень ад горада аступова пераходзяць у [[лесастэп]]ы.

=== Клімат ===
Горад знаходзіцца ў зоне [[умерана кантынентальны клімат|ўмерана кантынентальнага клімату]]. Сярэдняя тэмпература ў ліпені — самым цёплым месяцы — складае 24,8&nbsp;°C, у самым халодным месяцы — студзені — мінус 4,6&nbsp;°C. Абсалютны мінімум тэмпературы — мінус 32,2&nbsp;°C — быў зафіксаваны [[7 лютага|7]] i [[9 лютага]] [[1929]] г., абсалютны максімум — 39,4&nbsp;°C — 31.7.1936 г. Сярэднегадавая колькасць ападкаў &nbsp;— 649 мм, максімум ападкаў прыпадае на ліпень (88 мм), мінімум&nbsp;— на кастрычнік (35 мм). Узімку ў Кіеве ўтвараецца снежны покрыў, сярэдняя вышыня покрыву ў лютым — 20 см, максімальная&nbsp;— 440 см.<ref>[http://pogoda.ru.net/climate/33345.htm] Клімат Кіева</ref>

{{main|Клімат Кіева}}
{{Клімат горада
|Горад_род=Кіева (норма 1981—2010)
|Крыніца=[http://www.pogodaiklimat.ru/climate/33345.htm Надвор'е і клімат]
| Сту_сяр=-3.5	        | Сту_сяр_апад=36
| Лют_сяр=-3.0	        | Лют_сяр_апад=39
| Сак_сяр=1.8	        | Сак_сяр_апад=37
| Кра_сяр=9.3	        | Кра_сяр_апад=46
| Май_сяр=15.5	        | Май_сяр_апад=57
| Чэр_сяр=18.5	        | Чэр_сяр_апад=82
| Ліп_сяр=20.5	        | Ліп_сяр_апад=71
| Жні_сяр=19.7	        | Жні_сяр_апад=60
| Вер_сяр=14.2	        | Вер_сяр_апад=57
| Кас_сяр=8.4	        | Кас_сяр_апад=41
| Ліс_сяр=1.9	        | Ліс_сяр_апад=50
| Сне_сяр=-2.3	        | Сне_сяр_апад=45
| Год_сяр=8.4	        | Год_сяр_апад=621
| Сту_сяр_мін=-5.8	| Сту_сяр_макс=-0.9
| Лют_сяр_мін=-5.7	| Лют_сяр_макс=0.0
| Сак_сяр_мін=-1.4	| Сак_сяр_макс=5.6
| Кра_сяр_мін=5.1	| Кра_сяр_макс=14.0
| Май_сяр_мін=10.8	| Май_сяр_макс=20.7
| Чэр_сяр_мін=14.2	| Чэр_сяр_макс=23.5
| Ліп_сяр_мін=16.1	| Ліп_сяр_макс=25.6
| Жні_сяр_мін=15.2	| Жні_сяр_макс=24.9
| Вер_сяр_мін=10.2	| Вер_сяр_макс=19.0
| Кас_сяр_мін=4.9	| Кас_сяр_макс=12.5
| Ліс_сяр_мін=-0.3	| Ліс_сяр_макс=4.6
| Сне_сяр_мін=-4.6	| Сне_сяр_макс=0.0
| Год_сяр_мін=4.9	| Год_сяр_макс=12.5
| Сту_а_макс=11.1	| Сту_а_мін=-31.1
| Лют_а_макс=17.3	| Лют_а_мін=-32.2
| Сак_а_макс=22.4	| Сак_а_мін=-24.9
| Кра_а_макс=30.2	| Кра_а_мін=-10.4
| Май_а_макс=33.6	| Май_а_мін=-2.4
| Чэр_а_макс=35.0	| Чэр_а_мін=2.4
| Ліп_а_макс=39.4	| Ліп_а_мін=5.8
| Жні_а_макс=39.3	| Жні_а_мін=3.3
| Вер_а_макс=33.8	| Вер_а_мін=-2.9
| Кас_а_макс=27.9	| Кас_а_мін=-17.8
| Ліс_а_макс=23.2	| Ліс_а_мін=-21.9
| Сне_а_макс=14.7	| Сне_а_мін=-30.0
| Год_а_макс=39.4	| Год_а_мін=-32.2
|}}

== Адміністрацыйны падзел ==
{{main|Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Кіева}}
[[Выява:Административное деление Киева.gif|thumb|250px|Адміністрацыйны падзел Кіева]]
Горад падзяляецца на 10 раёнаў
* На левым беразе [[Дняпро|Дняпра]]:
** [[Дзяснянскі раён, Кіеў|Дзяснянскі раён]]
** [[Дняпроўскі раён, Кіеў|Дняпроўскі раён]]
** [[Дарніцкі раён, Кіеў|Дарніцкі раён]]

* На правым беразе [[Дняпро|Дняпра]]:
** [[Абалонскі раён, Кіеў|Абалонскі раён]]
** [[Падольскі раён, Кіеў|Падольскі раён]]
** [[Шаўчэнкаўскі раён, Кіеў|Шаўчэнкаўскі раён]]
** [[Галосееўскі раён, Кіеў|Галосееўскі раён]]
** [[Святошынскі раён, Кіеў|Святошынскі раён]]
** [[Пячэрскі раён, Кіеў|Пячэрскі раён]]
** [[Саламянскі раён, Кіеў|Саламянскі раён]]

== Насельніцтва ==
У X - XII стст., падчас росквіту [[Старажытная Русь|старажытнай Русі]], Кіеў быў адным з буйнейшых гарадоў Еўропы з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек (па некаторых ацэнках — звыш 100 тысяч). У гэты час — для параўнання — у [[Лондан]]е пражывала каля 35 тысяч чалавек, а ў найбуйнейшых [[Германія|нямецкіх]] гарадах — каля 20 тысяч.

Пасля татарскай навалы насельніцтва Кіева значна скарацілася. У канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] у горадзе пражывала каля 30 тысяч чалавек.

Насельніцтва горада пачало зноў павялічвацца толькі ў [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] З сярэдзіны [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] і да [[Першая Сусветная вайна|Першай Сусветнай вайны]] насельніцтва Кіева павялічылася ў 8 разоў.

У савецкі час Кіеў па колькасці насельніцтва быў трэцім у Саюзе, пасля [[Масква|Масквы]] і [[Санкт-Пецярбург|Ленінграда]]. Перад Вялікай Айчыннай вайной (у 1940 г.) насельніцтва Кіева склаладала 930 тыс. чалавек. Адразу пасля вызвалення ад нацыстаў у горадзе пражывала каля 180 тысяч чалавек. Але горад хутка адраджаўся. У 1959 г. яго насельніцтва перавысіла мільён жыхароў, а ў 1979 г. — адзнаку ў два мільёны. Рост горада працягваўся і далей, але ўжо не так хутка. Гэты працэс не спыніўся, хаця значна запаволіўся, у 90-я гады XX ст., калі агульная колькасць насельніцтва Украіны пачала скарачацца. Маючы адмоўнае значэнне натуральнага прыросту несельніцтва, Кіеў, аднак, працягвай расці за кошт перасяленцаў з рэгіёнаў Украіны. У 2001 г. яго насельніцтва склала 2 611 300 чалавек, з іх 1 219 000 (46,7%) мужчын і 1 393 000 (53,3%) жанчын. За апошнія дзесяцігоддзі колькасць дзяцей у горадзе скарацілася, а колькасць сталага насельніцтва значна ўзрасла.

За нацыянальным складам Кіеў спрадвеку быў усходнеславянскім горадам. Да [[XX стагоддзе|XX ст.]] большасць у горадзе складала рускае насельніцтва. За данымі [[перапіс насельніцтва Расіі, 1897|перапісу 1897 г.]], у горадзе пражывала 56,6% [[рускія|рускіх]], 22,2% [[украінцы|ўкраінцаў]], 12,7% [[яўрэі|яўрэяў]] і 6,7% [[палякі|палякаў]]. У [[XX стагоддзе|XX ст.]] становішча змянілася на карысць украінцаў. Паводле [[перапіс насельніцтва Украіны, 2001|апошняга перапісу]], доля ўкраінцаў у Кіеве складае 82,2% (у 1989 г., калі праводзіўся папярэдні перапіс, — 72,5%), а рускіх — 13,1% (20,9% у 1989 г.) У той жа час у моўным плане горад дагэтуль застаецца пераважна рускім: 52% кіеўлян размаўляюць рускаю моваю і 23% - украінскаю (астатнія карыстаюцца дзвюма мовамі).

Сярод іншых нацыянальнасцей найбольш шматлікімі з'яўляюцца [[яўрэі]] (0,7%), [[беларусы]] (0,6%), палякі (0,3%), [[армяне]] (0,2%), [[азербайджанцы]], [[татары]], [[грузіны]] і [[малдаване]] (па 0,1%).

== Вядомыя асобы ==
* [[Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд]]
* [[Уладзімір Агрызка]]
* [[Якаў Юшкевіч]]
* [[Аляксандр Парфір'евіч Архіпенка]]
* [[Голда Меір]]
* [[Леанід Канеўскі]]
* [[Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў]]
* [[Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч]]
* [[Міла Куніс]]
* [[Серафім Уладзіміравіч Сабко]]
* [[Ралан Антонавіч Быкаў]]
* [[Рамэн Яфімавіч Сова]]
* [[Вацлаў Фаміч Ніжынскі]]
* [[Аляксандр Аляксандравіч Багамолец]]
* [[Аляксей Фёдаравіч Фёдараў]] — [[Двойчы Героі Савецкага Саюза|двойчы Герой Савецкага Саюза]].
{{зноскі}}

== Гл. таксама ==
* [[Рыбальскі востраў]]
* [[Залатыя вароты]]
* [[Лук'янаўка, Кіеў|Лук'янаўка]]
* [[НСК Алімпійскі]]
* [[Стадыён Спартыўнае поле]]
* [[Плошча Перамогі, Кіеў|Плошча Перамогі]]
* [[Беларускае зямляцтва пралетарскага студэнцтва]]
* [[Кіеўская гарадская электрычка]]
* [[Крашчацік]]

== Спасылкі ==
* [http://public.fotki.com/anokhovv/kiev/ Фота Кіева]
* [http://www.stroit.kiev.ua/ Будаўнічы партал Кіева]
* [http://ukrainian.su/kiev Кіеў] - даведнік, фотагалерэя на партале Украіны {{ref-ru}}

{{Абласныя цэнтры Украіны}}
{{Сталіцы Еўропы}}
{{Гарады-героі}}



[[Катэгорыя:Горад Кіеў| ]]
[[Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў-членаў ААН]]