Difference between revisions 2157829 and 2302722 on bewiki

{{Значэнні|Вольскі}}
{{музыкант
| Імя                = Лявон Вольскі
| Подпіс             =
| Фота               =Lavon Volski on Krambambula Concert September 11 2004 Ausschnitt.jpg
| Апісанне_фота     = 
| Поўнае_імя         = Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі
| Дата нараджэння   = 14.9.1965
| Мейсца_нараджэння = [[Мінск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]
| Гады = [[1984]] — цяперашні час
| Краіна = {{Сцягафікацыя|Беларусь}}
| Прафесіі =
| Інструменты = [[гітара]]
| Жанр = [[рок-музыка|рок]]
| Псеўданімы = Kanzler
| Гурты = [[Мроя]]<br />[[Новае Неба]]<br />[[N.R.M.]]<br />[[Zet]]<br />[[Крамбамбуля, гурт|Крамбамбуля]]
| Супрацоўніцтва =
| Лэйблы =
| Сайт =
}}
'''Ляво́н Арту́равіч Во́льскі''' (сапраўднае імя — Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі<ref>[[Хартыя’97]], [http://www.charter97.org/be/news/2008/1/28/3346/ Лявон Вольский: «Запреты растят оппозицию»]{{ref-ru}}</ref>; {{ДН|14|9|1965}}, {{МН|Мінск||}}) — беларускі [[музыкант]], [[літаратар]], [[мастак]], вядучы. Заснавальнік «[[Мроя, гурт|Мроі]]», [[N.R.M.]] і «[[Крамбамбуля, гурт|Крамбамбулі]]». Таксама граў і спяваў у гуртах «[[Новае Неба]]» і «[[Zet]]».

З'яўляецца сынам беларускага пісьменніка [[Артур Вольскі|Артура Вольскага]].

== Біяграфія ==
Скончыў [[Мінскае мастацкае вучылішча]] (1984), у час навучання быў адным з заснавальнікаў гурта «[[Мроя, гурт|Мроя]]» (1982). Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні [[Беларуская спеўна-драматычная майстроўня|«Беларуская Майстроўня» (1979—1984)]].

У 1994, пасля некаторых змен у складзе, ініцыяваў пераўтварэнне «Мроі» у гурт «[[N.R.M.]]» («Незалежная Рэспубліка Мроя»), у якім па-ранейшаму выступаў як асноўны аўтар музыкі і тэкстаў песень. У 1990—1998 таксама выступаў як выканавец на клавішных у гурце «Новае Неба». У 2001 быў ініцыятарам стварэння гурта «[[Zet|ZET]]». У канцы 2004 у складзе гурта «Крамбамбуля» выступаў на плошчы Незалежнасці ў Кіеве. Працаваў вядучым аўтарскай праграмы «Квадракола» на радыёстанцыях «Беларуская маладзежная» і «101,2».

У 1997 напісаў музыку і аранжоўкі большасці кампазіцый для сумеснага музычнага праекту «Народны альбом», удзельнічаў у падрыхтоўцы, запісе і паказе сумесных музычных праектаў «Сьвяты вечар 2000» і «Я нарадзіўся тут» (2001). На працягу 2002—2007 распрацаваў і напісаў вялікую частку песень для праграм «Крамбамбуля», «Крамбамбуля 11/2: Каралі раёну», «Крамбамбуля 0,33 FM», «„Крамбамбуля“ сьвяточная». Сярод найболей вядомых песень Л. Вольскага: «Песьні пра каханьне», «Тры чарапахі», «Партызанская», «Паветраны шар», «Лёгкія-лёгкія», «Я нарадзіўся тут», «Абсэнт», «Госьці».

Сумесныя праекты з удзелам Лявона Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі. 30 снежня 2009 года выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, [[Алег Хаменка|Алегам Хаменкам]], [[Уладзімір Пугач|Уладзімірам Пугачам]] ды іншымі)<ref>http://nn.by/?c=ar&i=156322</ref>.

Выступае ў друку як [[паэт]], [[празаік]], [[журналіст]]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор» (1993), «Фотаальбом» (1998).

У складзе розных калектываў быў на гастролях у Польшчы, Украіне, Францыі, Даніі. Удзельнік, у складзе розных калектываў, фестываляў «Рок-крок 1987, 1988», «Наваполацк 1988», «Рок-дыялог» (Магілёў, 1988, 1989), «Днепродержинск 1989», «Тры колеры» (Мінск, 1990), «Басовішча» (неаднаразова — Гродэк, Польшча), «Belfort-Fimu» (Бельфор, Францыя, 1993), «Фестываль народных меншасцей» (Гдыня, Польшча, 1993), «Rock-mafia» (Сопат, Польшча), «Roskilde» (Данія, 1993) і інш.

== Прызнанне ==
Прызёр глядацкіх сімпатый на фестывале «Рок-крок 1988»; лаўрэат фестывалю «Наваполацк 1988»; Гран-пры, прыз у намінацыі «Лепшы клавішнік» на фестывале «Тры колеры 1990»; «Рок-кароны» у намінацыях «Песня году» («Партызанская») — 1996, «Альбом году» («Народныя альбом») — 1997, «Рок-карона 1997», «Праект году» («Сьвяты вечар 2000») — 1999, «Песня году» («Паветраны шар») — 1999, «Музыка году», «Падзея году» (праект «Я нарадзіўся тут»), «Лепшыя тэксты», «Песня году» («Тры чарапахі»), «Альбом году» («Тры чарапахі»), «Рок-карона» — усё 2000, «Выканаўца году» на «Рок-каранацыі 2004—2005».

== Дыскаграфія ==
=== Сольныя альбомы ===
* ''[[Куплеты і прыпевы]]'' ([[2008]])
* ''[[Белая яблыня грому]]'' ([[2010]])
* ''[[Грамадазнаўства, альбом|Грамадазнаўства]]'' ([[2014]])

=== Сумесныя праекты ===
* ''[[Народны Альбом]]'' ([[1997]])
* ''[[Сьвяты Вечар|Сьвяты Вечар 2000]]'' ([[1999]])
* ''[[Я нарадзіўся тут]]'' ([[2000]])
* ''[[Прэм'ер Тузін 2005]]'' ([[2005]])
* ''[[Прэм'ер Тузін 2006]]'' ([[2006]])
* ''[[НезалежныЯ]]'' ([[2008]])


== Літаратурныя творы ==

* Міларусь : апавяданні, аповесць / Лявон Вольскі.— Мінск, 2011. (Форма імя: Вольскі Лявон Артуравіч.)
* Народны альбом : п'еса / [[Міхаіл Уладзіміравіч Анемпадыстаў|Міхаіл Анемпадыстаў]], Лявон Вольскі. — Мінск, 2008.
{{зноскі}}

== Літаратура ==
* {{крыніцы/ЭХЁХ|Вольский Лявон}}
* Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі — Мінск, 2008. 
* [[Сяргей Іванавіч Дубавец|''Дубавец, С.'']] Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец ; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
== Спасылкі ==
{{wikiquote|Лявон Вольскі}}
{{Commons|Category:Lavon Volski}}
* {{Афіцыйны сайт|www.lvolski.com|Лявона Вольскага}}
* {{livejournal|lvolski}}
* [http://web.archive.org/web/20050119200417/nrm.by.com/index.php3?show=sprava_lavon «Асабістая справа» на афіцыйнай хатняй старонцы N.R.M.(Копія з web.archive.org)]
* [http://generation.by/news707.html КУЛЬТурныя людзі: Лявон Вольскі]
* [http://www.nn.by/index.pl?theme=nn/2004/05&article=02 «Дасье» «Нашай Нівы» на N.R.M.]
* [http://who.bdg.by/who/obj.php?&kod=672 Лявон Вольскі на старонцы «Хто ёсць хто ў РБ»] {{ref-ru}}

{{N.R.M.}}

{{DEFAULTSORT:Вольскі Лявон}}
[[Катэгорыя:Журналісты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:N.R.M.]]
[[Катэгорыя:Крамбамбуля]]
[[Катэгорыя:Мроя]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні]]