Difference between revisions 2302750 and 2449451 on bewiki

[[Выява:N.R.M. 02.jpg|thumb|250px|N.R.M. на канцэрце ва [[горад Уроцлаў|Уроцлаве]], 2007]]
'''N.R.M.''' — беларускі рок-гурт.

Гурт '''N.R.M.''' быў с{{Музычны калектыў
| Назва                 = N.R.M.
| Подпіс                = Незалежная Рэспубліка Мроя
| Ключ                  = *
| Лога                  =
| Шырыня лога           =
| Фота                  = N.R.M. 02.jpg|250px
| Апісанне фота         = N.R.M. на канцэрце ва [[горад Уроцлаў|Уроцлаве]], 2007
| Шырыня фота           =
| Гады                  = [[1994 год у музыцы|1994]] — нашы дні
| Краіна                = Беларусь
| Горад                 = [[Мінск]]
| Мова                  = [[беларуская мова]]
| Жанры                 = [[рок]]
| Псеўданім             =
| Лэйблы                =
| Тэматыка              =
| Склад                 = Алег Дземідовіч
Юрась Ляўкоў
[[Піт Паўлаў]]
| Былыя ўдзельнікі      = [[Лявон Вольскі]]
| Іншыя праекты ўдзельнікаў  = [[Мроя, гурт|Мроя]]
[[Крамбамбуля, гурт|Крамбамбуля]]
[[Zet]]
[[Гарадзкія]]
[[Pete-Paff]]

'''N.R.M.''' — беларускі рок-гурт. Створаны ў [[1994]] на аснове гурта «[[Мроя]]». Змена назвы была звязана з жаданнем адысці ад стэрэатыпаў, звязаных з «Мрояй», і пачаць іграць новую музыку на новым узроўні. Назва гурта расшыфроўваецца як ''Незалежная Рэспубліка Мроя''.

Альбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» ([[1998]]) стаў вышынёю працы гурта. Песні з яго (асабліва «Песьня пра каханьне» і «Паветраны шар») сталі сапраўды культавымі сярод нацыянальна арыентаванай моладзі.

Альбом «[[Try čarapachi]]» («Тры чарапахі», [[2000]]) звязаны з якасным пераходам гурта на новую ступень у працы над музыкай. Музыка стала цяжэйшай, тэксты — больш глыбокімі і актуальнымі. Адной з самых хітовых песень N.R.M. стала «Тры чарапахі».

З 2000 года ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах.

У апошнія гады адбываліся шматлікія выступленні гурта за мяжой: [[Польшча]], [[Германія]], [[Славакія]], [[Швецыя]]. На [[Беларусь|Беларусі]] канцэрты адбываліся рэдка, афіцыйныя ўлады па палітычных матывах чынілі перашкоды музыкам. Гурт N.R.M. адносіўся ў Беларусі да так званых «забароненых» і знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе»<ref>http://www.timesonline.co.uk/article/0,,3-1470860,00.html</ref>.

У 2007 быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны [[2006]]. Альбом «06» складзены з рознастылёвых песень і вылучаецца тым, што пры запісе былі выкарыстаныя новыя для гурта інструменты — [[віяланчэль]], [[мандаліна]], клавішы. Акрамя таго, упершыню песні выконвае не толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гурта і нават дзіцячы хор.

Пасля падзей канца 2007 года<ref>http://charter97.org/ru/news/hottopic/11/</ref> гурт быў выкраслены са спісу «забароненых», што дало яму мажлівасць выступаць з легальнымі канцэртамі па ўсей Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасць на працягу ўсяго 2008 года.

У 2010 годзе з гурта сыходзіць вакаліст Лявон Вольскі, які пачынае сольную кар'еру. Доўгі час ходзяць чуткі, што N.R.M. спыніць сваё існаванне. На 3 гады гурт знік з беларускай сцэны, але ў 2013 годзе выпусціў свой першы альбом без Вольскага «Д.П.Б.Ч.», які атрымаў стрыманыя водгукі крытыкаў.

== Дыскаграфія ==

=== Альбомы ===

* [[ŁaŁaŁaŁa]] ([[1995]])
* [[Одзірыдзідзіна]] ([[1996]])
* [[Made in N.R.M.]] ([[1997]])
* [[Пашпарт грамадзяніна N.R.M.]] ([[1998]])
* [[Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя]] ([[1999]])
* [[Try čarapachi]] ([[2000]])
* [[Dom kultury]] ([[2002]])
* [[Справаздача 1994-2004]] ([[2004]])
* [[06, альбом|06]] ([[2007]])
* [[Д.П.Б.Ч.]] ([[2013]])

== Супольныя праекты ==

* Песьнярок ([[1997]])
* Народны альбом ([[1997]])
* Вольныя танцы: слухай сваё ([[1999]])
* Сьвяты Вечар ([[1999]])
* [[Я нарадзіўся тут]] ([[2000]])
* Вольныя танцы: альтэрнатыва by ([[2001]])
* Сэрца Эўропы in rock ([[2001]])
* [[Personal Depeche]] ([[2002]])
* [[Наша музыка 1]] ([[2003]])
* Генералы айчыннага року ([[2004]])
* [[Дыхаць!]] ([[2006]])
* [[Песьні свабоды-3]] ([[2007]])
* НезалежныЯ ([[2008]])
* [[Не русский]] ([[2008]])

== Удзельнікі ==

* [[Алег Дземідовіч]]: [[бубны]]ударныя
* [[Юрась Ляўкоў]]: [[бас-гітара]]
* [[Піт Паўлаў]]: [[гітара]]

=== Колішнія ўдзельнікі ===

* [[Лявон Вольскі]] (да 2010): гітара, вакал

== Пабочныя праекты ==

* [[Крамбамбуля, гурт|Крамбамбуля]]: Лявон Вольскі
* [[Гарадзкія]]: Піт Паўлаў
* [[Піт-Пафф]]: Піт Паўлаў

{{зноскі}}
{{N.R.M.}}
{{Музычныя калектывы Беларусі}}

[[Катэгорыя:Беларускія музычныя гурты]]
[[Катэгорыя:Лявон Вольскі]]