Difference between revisions 2389886 and 2426289 on bewiki

'''Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі''' ({{ДН|18|10|1947}}, {{МН|Адэса||}}) — беларускі кінарэжысёр; ч, палітык. Член Міжнароднай і Еўразійскай акадэмій тэлебачання і радыё. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў у [[Нью-Ёрк]]у, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.

== У кінематографе ==
Аўтар больш як трыццаці кінафільмаў, многія адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў: «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім» ([[1985]]), «Тут быў Крылоў» ([[1987]]), «Сустрэчны пазоў» ([[1989]]), «Усё добра» ([[1991]]), «Рускае шчасце» ([[1992]]), «Аазіс» ([[1996]]), «Час Чжоў Энлая» ([[1998]]), «Богі сярпа і молата» ([[2000]]), «Дажыць да кахання» ([[2002]]), «Каўказскія палонныя» ([[2002]]).

Найбольш вядомая стужка — «Звычайны прэзідэнт» (1997?), знятая ў жанры палітычнага [[памфлет]]у. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафестывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. Аўтар сцэнару стужкі — [[Леанід Міндлін]]. У стужцы зняўся экс-міністр МУС Беларусі [[Юрый Мікалаевіч Захаранка|Юрый Захаранка]], які ў 1999 годзе будзе выкрадзены недалёка ад свайго дому.

Апошняя праца — стужка «Плошча», знятая ў жанры дакументальнай хронікі, прысвечанай прэзідэнцкай кампаніі [[2006]] года і абаронцам палатачнага лагера на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Скончыў [[Адэскі тэхналагічны інстытут]]. Пасля размеркавання ў [[Мінск]] супрацоўнічаў як пазаштатны аўтар з Беларускім тэлебачаннем, пазней — [[рэжысёр]]. У 1981-м скончыў [[Ленінградскі дзяржаўны інстытут]] тэатру, музыкі і кінематаграфіі.{{крыніца?}}

== У палітыцы ==
Сябра [[Аб'яднаная грамадзянская партыя|Аб'яднанай грамадзянскай партыі]]. Адзначае, што зьяўляецца пасьлядоўным апанентам рэжыму Лукашэнкі. Удзельнічаў у [[Парламенцкія выбары ў Беларусі, 2016|парламенцкіх выбарах 2016 году]] па Свіслацкай выбарчай акрузе №94. На гэтых выбарах Юрыю Хашчавацкаму налічылі 0,4% галасоў выбаршчыкаў. На акрузе было 7 кандыдатаў, а перамогу атрымаў кандыдат ат прэзідэнцкай вертыкалі Валерый Варанецкі з 40,7% галасоў.

== Фільмаграфія ==

# [[1985 год у кіно|1985]] — Гэтае ціхае жфццё ў Глыбокім (дакументальны)
# [[1986 год у кіно|1986]] — Вяртанне ў Хатынь (фільм-спектакль)
# [[1986 год у кіно|1986]] — Паглядзі на свой дом (дакументальны)
# [[1987 год у кіно|1987]] — Упарты чалавек (дакументальны)
# [[1987 год у кіно|1987]] — Тут быў Крылоў (дакументальны)
# [[1987 год у кіно|1987]] — Прызыўнікі (дакументальны)
# [[1988 год у кіно|1988]] — Вандроўцы (дакументальны)
# [[1988 год у кіно|1988]] — Майстры і чаляднікі (дакументальны)
# [[1988 год у кіно|1988]] — Формула паскарэння (дакументальны)
# [[1989 год у кіно|1989]] — Сустрэчны пазоў (дакументальны)
# [[1989 год у кіно|1989]] — [[У неба на коле, фільм|У неба на коле (дакументальны)]]
# [[1989 год у кіно|1989]] — Хто сёння адсутнічае
# [[1990 год у кіно|1990]] — Прамежкавы чалавек
# [[1990 год у кіно|1990]] — Магістраль (дакументальны)
# [[1991 год у кіно|1991]] — Аранжавыя жылеты (дакументальны)
# [[1991 год у кіно|1991]] — Усё харашо (дакументальны)
# [[1992 год у кіно|1992]] — Рускае шчасце (дакументальны)
# [[1993 год у кіно|1993]] — Жарсці аб Марыянне (дакументальны)
# [[1994 год у кіно|1994]] — Хлеб Ізраіля (дакументальны)
# [[1996 год у кіно|1996]] — Оазіс (дакументальны)
# [[1996 год у кіно|1996]] — [[Звычайны прэзідэнт]] (дакументальны)
# [[1997 год у кіно|1997]] — Рэха маўчання (дакументальны)
# [[1998 год у кіно|1998]] — Час Чжоў Эньлая (дакументальны)
# [[2000 год у кіно|2000]] — Богі Сярпа і Молата (дакументальны)
# [[2002 год у кіно|2002]] — Дажыць дв кахання (дакументальны)
# [[2002 год у кіно|2002]] — Каўказскія нявольнікі (дакументальны)
# [[2003 год у кіно|2003]] — Святы доктар
# [[2003 год у кіно|2003]] — Сонечны клоўн (дакументальны)
# [[2007 год у кіно|2007]] — Плошча Каліноўскага (Плошча, документальный)
# [[2007 год у кіно|2007]] — Уперад, у мінулае
# [[2008 год у кіно|2008]] — [[У пошуках ідышу]] (дакументальны, ссупольна з Александрам Гарадніцкім)
# [[2010 год у кіно|2010]] — Лабатамія
# [[2011 год у кіно|2011]] — Звычайныя выбары (дакументальны)

=== Кінаўзнагароды ===
* За фільм «Гэтае ціхае жфццё ў Глыбокім»:
** Гран-пры Ўсесаюзнага фестываля тэлевізійных фільмаў у [[Кіеў|Кіеве]] (1985)
* За фільм «Тут быў Крылоў»:
** Гран-пры Ўсесаюзнага фестываля тэлевізійных фільмаў у [[Мінск]]у (1987)
* За фільм «Прызыўнікі»:
** Гран-пры фестываля беларускага кіно (Мінск, 1987)
* За фільм «Сустрэчны пазоў»:
** Гран-пры «Залаты кентаўр» [[Міжнародны кінафестываль «Пасланне да Чалавека»|Міжнароднага кінафестываля «Пасланне да Чалавека»]] ([[Санкт-Петэрбург]], 1989)
* За фільм «Русскае шчасце»:
** прыз «Астанкіна» за лепшы тэлефільм і прэмія на міжнародным кінафестывалі ў [[Екацерынбург]]у
** «Golden Gate Award» ([[Сан-Францыска]], 1998)
* За фильм «Оазіс»:
** Прыз жюры міжнароднага кінафестываля экалагічных фільмаў ([[Фрайбург]], 1996)
* За фільм «Звычайны прэзідэнт»:
** Прэмія імя Сахарава расіїскага саюза пісьменнікаў «Апрель» ([[Масква]], 1997)
** «Кінапрэмія Міру» [[Берлінскі кінафестываль|Берлінскага міжнароднага кінафестываля]] (форум) у 1997 г.
** Гран-пры [[Human Rights Watch]] ([[Нью-Ёрк]], 1998)
** «Golden Gate Award» (Сан-Францыска, 1998)
* За фільм «Каўказскія нявольнікі»:
** Гран-пры Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў — міжнародны кінафестываль дакументальных фільмаў у [[Жэнева|Жэневе]] (2004)
** Залатая ўзнагарода міжнароднага кінафестываля ў [[Белград]]зе (2004)

== Спасылкі ==
* [http://seance.ru/category/names/haschevatskiy-yuriy/ Юрый Хашчавацкі на сайце часопіса «Сеанс»]
* [http://kinote.info/articles/2153-lobotomiya-po-yuriyu-khashchevatskomu «Лабатамия» па Юрыю Хашчавацкаму. — Інтэрв'ю 20.04.2010]
* [http://www.interatr.org/people/index.php?ELEMENT_ID=674 Ю. Хашчавацкі — МА ТБ і Радыё]
* {{imdb_name|4235030}}

{{DEFAULTSORT:Хашчавацкі Юры}}
[[Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР]]
[[Катэгорыя:Сцэнарысты СССР]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Адэсе]]
[[Катэгорыя:Беларусьфільм]]


{{director-stub}}