Difference between revisions 2428167 and 2434501 on bewiki{{ЛГБТ}} [[Выява:Black triangle.svg|thumb|Чорны трыкутнік, знак лесбіянак. Выкарыстоўваўся ў нацысцкіх канцлагерах для пазначэння лесбіянак, прастытутак або жанчын, якія не жадалі мець дзяцей]] '''Лесбіянства''', таксама '''Сапфізм''' — жаночая [[гомасексуальнасць]]. Гомасексуальных жанчын завуць лесбіянкамі. Тэрмін паходзіць ад назвы грэчаскага вострава [[Лесбас]], дзе нарадзілася і жыла старажытнагрэчаская паэтэса [[Сапфо]], чые вершы пазней нярэдка ўспрымалі як апяванне аднаполага кахання паміж жанчынамі. Аднак некаторыя старажытныя крыніцы згадваюць і аб сувязях Сапфо з мужчынамі. Максім Тырскі пісаў, што ўзаемаадносіны паміж Сапфо і вучаніцамі яе школы былі платанічнымі. Існуюць звесткі аб лесбійскіх адносінах у старажытнай [[Спарта|Спарце]]. Плутарх у апісанні Лакедэмоніі паведамляў, што «яны надаюць такое вялікае значэнне кахання, што дзяўчыны становяцца эратычнымі партнёрамі жанчын з высакародных сем'яў». У паэзіі і літаратуры старажытнага [[Кітай|Кітая]] таксама ёсць згадванні аб лесбійскіх узаемаадносінах жанчын, хоць у апісаннях адсутнічаюць падрабязнасці, якія сустракаюцца ў тэкстах аб мужчынскай гомасексуальнасці. На падставе даследавання эратычных паэм, якімі абменьваліся японскія жанчыны Перыяду Хэйан антраполаг Ліза Далбі ([[англійская мова|англ]]. Liza Dalby) зрабіла выснову, што лесбійскія ўзаемаадносіны былі звычайныя і сацыяльна прымальныя ў гэтай культуры. Існуюць літаратурныя крыніцы, якія згадваюць аб секуальных узаемаадносінах паміж адаліскамі гарэмаў, хоць часам за гэта належыла пакаранне. Тэрмін «лесбіянка» гэтак жа неадназначны, як і сам тэрмін «гомасексуальнасць»: у адным кантэксце ён можа пазначаць жанчыну з гомасексуальнай арыентацыяй, у іншым кантэксце — жанчыну з гомасексуальнай ідэнтычнасцю, а ў трэцім — жанчыну, якая практыкуе выключна гомасексуальныя паводзіны. == Культура == [[File:François Boucher - La Nymphe Callisto, séduite par Jupiter sous les traits de Diane (1759).jpg|thumb|left|[[Юпітэр, міфалогія|Юпітэр]] у вобразе [[Артэміда|Дыяны]] спакушае [[Каліста]], мал. [[1759]] г.]] Мноства добра вядомых дзяячак культуры і мастацтва былі лесбіянкамі . Да змены пад уплывам сексалогіі ў канцы дваццатага стагоддзя жаночая гомасексуальнасць заставалася практычна незаўважанай у параўнанні з мужчынскай гомасексуальнасцю, якая забаранялася законам і з-за гэтага была прадметам абмеркавання ў прэсе. Нягледзячы на гэта, пасля апублікавання прац сексолагамі [[Ульрыхc|Карлам Генрыхам Ульрыхcам]], [[Крафт-Эбінг|Рыхардам фон Крафт-Эбінгам]], [[Эліс|Хэўлакам Элісам]], [[Карпентэр|Эдуардам Карпентэрам]] і [[Хіршфель|Магнусам Хіршфельдам]], канцэпцыя жаночай гомасексуальнасці стала больш вядомай. Як толькі жаночая гомасексуальнасць стала прадметам абмеркавання, яна была апісана ў якасці захворвання. У «Трох артыкулах аб тэорыі сексуальнасці» [[Фрэйд|Зігмунд Фрэйд]] зваў жаночую гомасексуальнасць «інверсіяй», яе суб`ектаў «інвертамі» і характарызаваў жанчын-інвертаў як мелыя мужчынскія характарыстыкі. Фрэйд скарыстаўся ідэяй аб «трэцім полу», прапанаванай Магнусам Хіршфельдам і іншымі. Фрэйд прызнаў, што ў сваёй практыцы не сустракаўся з такімі «ненармальнымі» пацыенткамі, але тым не менш ён лічыў, што такія паводзіны выкліканы псіхалагічнымі, а не біялагічнымі прычынамі. Спалучэнне сексалогіі і псіхааналізу аказала вялікі ўплыў на агульны настрой лесбійскай культуры. Яркім прыкладам гэтага з'яўляецца апублікаваны ў [[1928]] гадуодзе раман Рэдкліфф Хол «Студня адзіноты», у якім згаданыя гэтыя сексолагі і тэрмін «інверт». Пазней гэты тэрмін выйшаў з агульнага ўжывання. Фрэйдысцкая інтэрпрэтацыя лесбійскіх паводзін у цяперашні час адмаўляецца большасцю псіхіятраў і навукоўцаў. У дваццатым стагоддзі лесбіянкі, у прыватнасці, Гертруда Стайн і Барбара Хамер былі прыкметнымі дзеячамі ў авангардысцкім руху [[ЗША]], а Леанціна Саган у нямецкім прадваенным кіно. Кніга вершаў у прозе «Песні Білітыс» П'ера Луі ([[французская мова|фр]]. Pierre Louys) аказала ўплыў на адлюстраванне лесбіянства ў культуры з 1890х. Першая культурная і грамадская арганізацыя лесбіянак у Злучаных Штатах Амерыкі звалася «Дочкі Білітыс». У 1950-х і 1960-х лесбійская забаўляльная літаратура стала публікавацца ў Злучаных Штатах Амерыкі і Вялікабрытаніі, часта пад «зашыфраванымі» загалоўкамі накшталт «Злое сяброўства» Віны Паркера або «Хронікі Бібо Брынкер» Ганнаў Баннон. Падчас другой хвалі [[фемінізм]]у 1970-х лесбіянскія раманы сталі больш палітызаванымі. Гэтыя творы часта ўтрымоўвалі ідэалогію сепаратысцкага фемінізму і гэта можна было назіраць у іншых выглядах лесбійскага мастацтва. Адно з найболей яркіх твораў гэтага перыяду — аповесць «Джунглі лалавых пладоў» (Rubyfruit Jungle) Рыты Браун (Rita Mae Brown). == Літаратура == * Gilbert H. Herdt. Same Sex, Different Cultures: Gays and Lesbians Across Cultures. Westview Press Inc (1998). ISBN 978-0-8133-3164-5 * [[Жанет Вінтэрсан]]: «Oranges Are Not the Only Fruit» ([[1985]]); «Written on the Body» ([[1992]]) * [[Монік Віціг]]: [http://www.mitin.com/kolonna/body/ «Лесбійскае цела»] * [[П'ер Луі]]: «Жаночая выспа» (''L'ile aux dames'') і «Песні Білітыс» (''Chansons de Bilitis'', [[1894]]) * [[Сафія Парнок]]: «Вершы» ([[1916]]) * [[Марына Цвятаева]]: "Вершы" * [[Зінаіда Гіпіус]]: "Вершы" == Спасылкі == {{commons|Category:Lesbianism}} * [http://web.archive.org/web/20090106082240/http://homo-aphorism.narod.ru/collection/lesbi/index.html Лесбі-афарызмы] [[Катэгорыя:Лесбіянства]] [[Катэгорыя:Тэрміны ЛГБТ]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=2434501.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|