Difference between revisions 3076727 and 3076746 on bewiki

{{Значэнні|Regnum (значэнні)}}
{{Інфармацыйнае агенцтва 
|назва                = Regnum
|выява             = Logo of Regnum.png
|шырыня		   = 250
|подпіс                 = лагатып інфармацыйнага агенцтва Regnum
|заснаванне               = [[22 ліпеня]] [[2002]]
|спыненне публікацый  = 
(contracted; show full)чныя прыхільнасці», бо не паказалі ў помніку ідэі адзінства, магутнасці і абароны рускай зямлі<ref>[https://regnum.ru/news/society/2149470.html «На памятнике Александру Невскому в Витебске нет русского духа»]</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=176648 Расійскія чарнасоценцы знайшлі русафобію ў помніку Аляксандру Неўскаму ў Віцебску]</ref>.

=== Справа «рэгнумаўцаў» ===
[[25 кастрычніка]] [[2016]] года на сайце інфармацыйнага агенцтва Regnum з’явіўся артыкул за аўтарствам Алы Бронь 
«Беларусь сыходзіць з Рускага свету цішком, з улікам украінскага досведу» ({{lang-ru|Беларусь уходит из Русского мира исподтишка, с учетом украинского опыта}})<ref>[https://regnum.ru/news/polit/2196715.html Беларусь уходит из Русского мира исподтишка, с учетом украинского опыта]</ref>. Матэрыял быў напісаны з нагоды ініцыятывы вывучаць беларускую мову ў [[дзіцячы садок|дзіцячых садках]]. У артыкуле сцвярджалася, што такім чынам беларускія ўлады хочуць пераадолець настроі беларусаў, «абсалютная большасць якіх жадае ўз’яднання са сваёй вялікай радзімай — Расіяй», а на беларускай мове ў Беларусі размаўляюць толькі выкладчыкі, дыктары і апазіцыянеры. Паводле слоў аўтара, літаратурная [[беларуская мова]] была створана ў [[1920-я|1920]]—[[1930-я|1930-х]] гадах [[трацкісты|«трацкістамі»]], «якіх пазней вычысціў Сталін». Сталін знішчыў беларусізатараў і спыніў [[беларусізацыя|беларусізацыю]], але пасля [[Развал СССР|развалу СССР]] «недабітыя паліцаі і іх унукі зноў пачалі сваю чорную справу». Аўтар сцвярджала, што беларусы не з’яўляюцца [[нацыя|нацыянальнай групай]], а толькі мясцовай ідэнтычнасцю ў складзе [[рускія|рускага народа]], а ў канцы артыкула заклікала бацькоў не дапусціць, каб іх дзяцей вучылі беларускай мове, бо гэта прыкмета «нізкага паходжання»<ref name="svaboda1">[https://www.svaboda.org/a/28076448.html «Беларусь — звар’яцелая недадзяржава, а беларуская мова створана трацкістамі», — Regnum]</ref>:
{{цытата|Справа ў тым, што ў беларускай мовы ўсё адно няма ніякіх шанцаў. Яна нікому не патрэбная, акрамя звар’яцелай недадзяржавы, якая імкнецца зламаць сабе шыю на [[Майдан]]е па прыкладзе суседзяў.}}

[[7 снежня]] [[2016]] года па справе аб распальванні міжнацыянальнай варожасці быў затрыманы дацэнт катэдры гуманітарных дысцыплін [[БДУІР]] Юрый Паўлавец, вядомы прыхільнік [[заходнерусізм]]у і [[рускі свет|«рускага свету»]], які пісаў матэрыялы длы газеты «[[Советская Белорусия]]», сайтаў Regnum, «Западная Русь», «Русская Правда» ды іншых<ref>[https://www.svaboda.org/a/28161816.html Затрыманьне Юрыя Паўлаўца афіцыйна не пацьвердзілі(псеўданім Дзмітрыя Алімкіна) «Беларусь сыходзіць з Рускага свету цішком, з улікам украінскага досведу» ({{lang-ru|Беларусь уходит из Русского мира исподтишка, с учетом украинского опыта}})<ref>[https://regnum.ru/news/polit/2196715.html Беларусь уходит из Русского мира исподтишка, с учетом украинского опыта]</ref>. Матэрыял быў напісаны з нагоды ініцыятывы вывучаць беларускую мову ў [[дзіцячы садок|дзіцячых садках]]. У артыкуле сцвярджалася, што такім чынам беларускія ўлады хочуць пераадолець настроі беларусаў, «абсалютная большасць якіх жадае ўз’яднання са сваёй вялікай радзімай — Расіяй», а на беларускай мове ў Беларусі размаўляюць толькі выкладчыкі, дыктары і апазіцыянеры. Паводле слоў аўтара, літаратурная [[беларуская мова]] была створана ў [[1920-я|1920]]—[[1930-я|1930-х]] гадах [[трацкісты|«трацкістамі»]], «якіх пазней вычысціў Сталін». Сталін знішчыў беларусізатараў і спыніў [[беларусізацыя|беларусізацыю]], але пасля [[Развал СССР|развалу СССР]] «недабітыя паліцаі і іх унукі зноў пачалі сваю чорную справу». Аўтар сцвярджала, што беларусы не з’яўляюцца [[нацыя|нацыянальнай групай]], а толькі мясцовай ідэнтычнасцю ў складзе [[рускія|рускага народа]], а ў канцы артыкула заклікала бацькоў не дапусціць, каб іх дзяцей вучылі беларускай мове, бо гэта прыкмета «нізкага паходжання»<ref name="svaboda1">[https://www.svaboda.org/a/28076448.html «Беларусь — звар’яцелая недадзяржава, а беларуская мова створана трацкістамі», — Regnum]</ref>:
{{цытата|Справа ў тым, што ў беларускай мовы ўсё адно няма ніякіх шанцаў. Яна нікому не патрэбная, акрамя звар’яцелай недадзяржавы, якая імкнецца зламаць сабе шыю на [[Майдан]]е па прыкладзе суседзяў.}}

[[6 снежня]] [[2016]] года ў [[Брэст|Брэсце]] [[АМАП]]ам быў затрыманы аўтар артыкул Дзмітрый Алімкін па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў па артыкуле 130 [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|Крымінальнага кодэкса]] «Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні». У яго хаце быў праведзены ператрус<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=181819 «Ала Бронь»: у Брэсце затрыманы аўтар артыкула пра Беларусь як недадзяржаву]</ref>.

[[7 снежня]] па справе аб распальванні міжнацыянальнай варожасці быў таксама затрыманы дацэнт катэдры гуманітарных дысцыплін [[БДУІР]] Юрый Паўлавец, вядомы прыхільнік [[заходнерусізм]]у і [[рускі свет|«рускага свету»]], які пісаў матэрыялы длы газеты «[[Советская Белорусия]]», сайтаў Regnum, «Западная Русь», «Русская Правда» ды іншых<ref>[https://www.svaboda.org/a/28161816.html Затрыманьне Юрыя Паўлаўца афіцыйна не пацьвердзілі]</ref>. Для Regnum, «[[Лента.ру]]», «[[Eadaily]]» ён пісаў свае артыкулы пад псеўданімамі Павел Юрынцаў і Мікалай Радаў<ref name="svaboda2">[https://www.svaboda.org/a/28164360.html «Гэта было зроблена непрыгожа, нізка» — шэф-рэдактар «Рэгнума» Баранчык пра затрыманьне Алімкіна і Паўлаўца]</ref>.

У заяве [[Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь|Следчага камітэта]] было адзначана, што ў час праведзеных ператрусаў атрыманыя дадзеныя аб дачыненні названых асобаў да супрацьпраўнай дзейнасці і атрыманні імі грашовых узнагарод за падрыхтоўку заказных публікацый ад грамадзяніна Беларусі, які стала жыве ў [[Масква|Маскве]]<ref name="svaboda2"/>.

Шэф-рэдактар партала Regnum [[Юрый Баранчык]] у адказ на затрыманні заявіў<ref name="svaboda2"/>:
{{цытата|Мы, безумоўна, будзем іх [Алімкін і Паўлаўца] падтрымліваць і абараняць. Нічога экстрэмісцкага я ня бачу. Гэта нармальны ўзровень палемікі ў Расіі. Чаму мясцовыя рабяты ўзбудзіліся гэтым, мне складана зразумець. ... Адразу магу сказаць, што ўсё гэта было зроблена непрыгожа, нізка, як гэта ў нас у рэспубліцы робіцца.}}

Палітычны аналітык [[Аляксандр Класкоўскі]] выказаў меркаванне, што справа аўтараў агенцтва Regnum сведчыць пра тое, што з гледзішча беларускага кіраўніцтва экспансія «рускага свету», у тым ліку інфармацыйнай сферы, стала пераходзіць чырвоную рысу, раней афіцыйны Мінск баяўся зрабіць нейкія рашучыя захады ў адказ на паўзучае прасоўванне падобных ідэяў. На яго думку, у беларускага кіраўніцтва ёсць пачуццё небяспекі з усходу асабліва з улікам таго, што Беларусь знаходзіцца ў моцнай эканамічнай, палітычнай залежнасці ад Масквы і да гэтага часу не вырашаны [[Расійска-беларускія энергетычныя канфлікты|нафтагазавы канфлікт]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/28165426.html «Беларуская ўлада зразумела, што трэба паказаць зубы Маскве», — Класкоўскі пра арышты прарасейскіх прапагандыстаў]</ref>. На думку старэйшага аналітыка [[Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў|Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў]] [[Дзяніс Мельянцоў|Дзяніса Мельянцова]], пасля [[Расійская інтэрвенцыя ва Украіну (2014)|падзей ва Украіне]] беларускія ўлады пераасэнсавалі моцную прывязанасць да Расіі і пачалі пошук іншых апораў у свеце — лічыць, у адказ у Расіі сталі дапускаць антыбеларускую прапаганду, якая раней ішла толькі ў вельмі маргінальных СМІ. Справа аўтараў Regnum гэта спосаб паказаць Расіі, што Беларусь незалежная краіна<ref>[https://www.svaboda.org/a/28172114.html Мельянцоў: Адносіны з Расеяй сёньня ў найгоршай фазе за апошнія 5 гадоў]</ref>.

== Заўвагі ==
{{Заўвагі|2|refs=
<ref name="самі пра сябе">[http://regnum.ru/information/about Пра Агенцтва] // ІА REGNUM.{{V|12|3|2015}}</ref>
}}

== Літаратура ==
(contracted; show full){{НД}}
[[Катэгорыя:Інфармацыйныя агенцтвы Расіі]]
[[Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ Расіі]]
[[Катэгорыя:Сайты, якія з'явіліся ў 2002 годзе]]
[[Катэгорыя:Сайты паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Уладальнікі прэміі РОТАР]]
[[Катэгорыя:Сайты, узнагароджаныя прэміяй Рунэту]]
[[Катэгорыя:Сайты на рускай мове]]