Difference between revisions 3111604 and 3199879 on bewiki{{Дзяржаўная пасада |пасада = Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |краіна = Рэспубліка Беларусь |эмблема =Presidential_Standard_Flag of the President of_ Belarus.svg |шырыня эмблемы = |подпіс эмблемы = [[Штандар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Штандар прэзідэнта]] |цяперашні = [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка]] |прызначаны = [[20 ліпеня]] [[1994]] |звольнены = |партрэт =Alexander_Lukashenko,_opening_of_Slavianski_Bazar_2014.jpg |шырыня партрэта = |подпіс партрэта = |форма звароту = |рэзідэнцыя =[[Мінск]], [[Вуліца Карла Маркса, Мінск|Карла Маркса]] д. 38 |намінуецца = |прызначаецца = [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2010|па выніках прамых выбараў]] |тэрмін паўнамоцтваў = 5 гадоў |зарплата = |з'явілася = [[10 ліпеня]] [[1994]] |скасавана = |першы = [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка]] |апошні = |сайт = http://www.president.gov.by/ }} {{Палітыка Беларусі}} '''Прэзідэнт [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]]''' — кіраўнік дзяржавы, гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Прэзідэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не меней дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі. Дзеючы прэзідэнт Беларусі — [[Аляксандр Лукашэнка]] (з [[1994]]). == Гісторыя == [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 1994|Першыя выбары прэзідэнта Беларусі]] адбыліся 10 ліпеня 1994 года, у іх удзельнічалі 6 кандыдатаў. У першым туры тройка лідараў набрала: [[Аляксандр Лукашэнка]] — 44,82 %, [[Вячаслаў Кебіч]] — 17,32 %, [[Зянон Пазняк]] — 12,82 %. У другім туры з вынікам каля 80 адсоткаў перамог Аляксандр Лукашэнка. [[24 лістапада]] [[1996]] у Беларусі быў праведзены [[Рэферэндум у Беларусі 1996 года|рэферэндум]] на які былі вынесеныя папраўкі якія пашыраюць паўнамоцтвы выканаўчай улады і прэзідэнта і некаторыя іншыя пытанні. За прыняцце паправак выказалася 70,45 % выбаршчыкаў. [[9 верасня]] [[2001]] адбыліся [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2001|чарговыя выбары]] прэзідэнта, пераможцам у якіх ізноў стаў Лукашэнка, набраўшы 75,62 % галасоў. [[17 кастрычніка]] [[2004]] быў праведзены [[Рэферэндум у Беларусі 2004 года|рэферэндум]] аб занясенні паправак у Канстытуцыю, якія здымаюць абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. 77,3 % выбаршчыкаў падтрымала гэтыя змены. Варта адзначыць, што змены ў закон «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», якія вынялі абмежаванні ў два тэрміны былі ўхваленыя [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Саветам Рэспублікі]] толькі 5 кастрычніка 2006 <ref>[http://news.tut.by/politics/75273.html Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў законы па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў]</ref> Такім чынам, на момант правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі дзейнічала Канстытуцыя, дзе не было абмежаванняў на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў і закон аб Прэзідэнце, артыкул 8 якога абвяшчаў: ''Тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта — пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў.'' Аднак, паводле артыкула 137 Канстытуцыі ў выпадку супярэчнасцяў, яна мае прыярытэт перад законамі, указамі і г. д. [[19 сакавіка]] [[2006]] адбыліся [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2006|чарговыя выбары]] Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перамогу на іх атрымаў Аляксандр Лукашэнка. [[19 снежня]] [[2010]] адбыліся [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2010|чарговыя выбары]] Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У іх прынялі ўдзел дзесяць кандыдатаў — найбольшая колькасць у гісторыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Перамогу на іх атрымаў Аляксандр Лукашэнка. == Статус, правы і абавязкі Прэзідэнта == Статус, правы і абавязкі Прэзідэнта вызначаюцца Канстытуцыяй Беларусі: '''Артыкул 81:''' * Прэзідэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні. * Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта высоўваюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці не меней 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў. * Выбары Прэзідэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней чым за два месяца да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта. * Калі пасада Прэзідэнта апынулася вакантнай, выбары праводзяцца не раней чым праз 30 дзён і не пазней чым праз 70 дзён са дня адкрыцця вакансіі. '''Артыкул 82:''' * Лічыцца, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш паловы грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у спіс выбаршчыкаў. * Прэзідэнт лічыцца абраным, калі за яго прагаласавала больш паловы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні. * Калі ні адзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасці галасоў, то ў двухтыднёвы тэрмін праводзіцца другі тур галасавання па двух кандыдатам, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Абраным лічыцца кандыдат у Прэзідэнты, які атрымаў пры паўторным галасаванні больш паловы галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Парадак правядзення выбараў Прэзідэнта вызначаецца законам Рэспублікі Беларусь. '''Артыкул 84:''' Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: # прызначае рэспубліканскія рэферэндумы; # прызначае чарговыя і пазачарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі і мясцовыя прадстаўнічыя органы; # распускае палаты ў выпадках і ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй; # прызначае шэсць членаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў; # утворыць, касуе і рэарганізуе Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншыя органы дзяржаўнага кіравання, а таксама кансультацыйна-дарадчыя і іншыя органы пры Прэзідэнце; # са згоды Палаты прадстаўнікоў прызначае на пасаду Прэм'ер-міністра; # вызначае структуру Ураду Рэспублікі Беларусь, прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады намеснікаў Прэм'ер-міністра, міністраў і іншых членаў Урада, прымае рашэнне аб адстаўцы Ураду або яго членаў; # са згоды Савета Рэспублікі прызначае на пасаду Старшыні Канстытуцыйнага Суда, Старшыні Вярхоўнага Суда, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда з ліку суддзяў гэтых судоў; # са згоды Савета Рэспублікі прызначае на пасаду суддзяў Вярхоўнага Суду, суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суду, Старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшыні і членаў Праўлення Нацыянальнага банка; # прызначае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда, іншых суддзяў Рэспублікі Беларусь; # вызваляе ад пасады Старшыні і суддзяў Канстытуцыйнага Суда, Старшыні і суддзяў Вярхоўнага Суда, Старшыні і суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Старшыні і членаў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшыні і членаў Праўлення Нацыянальнага банка па падставах, прадугледжаным законам, з апавяшчэннем Савета Рэспублікі; # прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю; # звяртаецца з пасланнямі да народа Рэспублікі Беларусь пра становішча ў дзяржаве і аб асноўных кірунках унутранай і вонкавай палітыкі; # звяртаецца з штогадовымі пасланнямі да Парламента, якія заслухоўваюцца без абмеркавання на пасяджэннях Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі; мае права ўдзельнічаць у працы Парламента і яго органаў, выступаць перад імі ў любы час з прамовай або паведамленнем; # мае права быць старшынёй на пасяджэннях Ураду Рэспублікі Беларусь; # прызначае кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і вызначае іх статут; прызначае прадстаўнікоў Прэзідэнта ў Парламенце і іншых службовых асоб, пасады якіх вызначаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй; # вырашае пытанні аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, яго спыненні і падаванні сховішча; # усталёўвае дзяржаўныя святы і святочныя дні, узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысвойвае класныя чыны і званні; # ажыццяўляе памілаванне асуджаных; # вядзе перамовы і падпісвае міжнародныя дамовы, прызначае і адклікае дыпламатычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях; # прымае давяральныя і адзыўныя граматы акрэдытаваных пры ім дыпламатычных прадстаўнікоў замежных дзяржаў; # у выпадку стыхійнага бедства, катастрофы, а таксама беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам альбо пагрозай гвалту са боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспеку жыцця і здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы, уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або ў асобных яе мясцовасцях надзвычайнае становішча з занясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублікі; # у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, мае права адкласці правядзенне страйку або прыпыніць яго, але не болей чым на трохмесячны тэрмін; # падпісвае законы; мае права ў парадку, усталяваным Канстытуцыяй, вярнуць закон або асобныя яго становішча са сваімі пярэчаннямі ў Палату прадстаўнікоў; # мае права адмяняць акты Ураду; # непасрэдна або праз створаныя ім органы ажыццяўляе кантроль за захаваннем заканадаўства мясцовымі органамі кіравання і самакіраванні; мае права прыпыняць рашэнні [[мясцовыя Саветы дэпутатаў|мясцовых Саветаў дэпутатаў]] і адмяняць рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у выпадку неадпаведнасці іх заканадаўству; # фармуе і ўзначальвае Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь; прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі; # з'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь; прызначае на пасады і вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне Узброеных Сіл; # уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападу ваеннае становішча, аб'яўляе поўную або частковую мабілізацыю з занясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на сцвярджэнне Савета Рэспублікі; # ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі. {{зноскі}} == Гл. таксама == * [[Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] * [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]] * [[Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь]] == Спасылкі == * http://president.gov.by/by/ — Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзідэнта Рэспублікі Беларусь {{Беларусь у тэмах}} {{Еўропа паводле тэм|Прэзідэнт|Прэзідэнты|колер=Беларусь}} [[Катэгорыя:Дзяржаўны лад Беларусі]] [[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (пасля 1990 года)]] [[Катэгорыя:Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=3199879.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|