Difference between revisions 3242693 and 3242694 on bewiki

{{ДД
| імя                = Івонка Сурвіла
| выява              = Voa russiantv ivonka survilla 150.jpg
| подпіс  = Івонка Сурвіла дае інтэрв'ю радыёстанцыі [[Голас Амерыкі|«Голас Амерыкі»]] ([[6 верасня]] [[2006]])
| тытул            = [[Старшыня Рады БНР|Старшыня]] [[Рада БНР|Рады]] [[БНР]] у выгнанні
| перыядпачатак                    = з [[1997]]
| перыядканец                      = па цяп. час
| прэзідэнт          = 
| прэм'ер                          = 
| папярэднік         = [[Язэп Сажыч]]
| пераемнік          = 
| дата нараджэння   = 
| месца нараджэння  = 
| дата смерці       = 
| месца смерці      = 
| нацыянальнасць    = {{сцяг Беларусі-1991}} [[беларус]]ка
| партыя             = 
| муж                = 
| дзеці              = [[Паўліна Сурвіла]], Ганна Сурвіла
| адукацыя           = 
| рэлігія            = 
| бацька             = [[Уладзімір Шыманец]]
| маці               = Эвеліна Шыманец
| подпіс             = 
 | узнагароды =Медаль Брыльянтавага юбілею каралевы Елізаветы II
}}
{{Цёзкі2|Сурвіла}}
'''Івонка Сурвіла''', у дзявоцтве '''Шыманец''' (нар. {{ДН|11|4|1936}}, [[горад Стоўбцы|Стоўбцы]]) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у эміграцыі, мовазнавец, мастак, старшыня [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]].

== Біяграфія ==
З 1944 года разам з бацькамі на [[Беларуская эміграцыя|эміграцыі]]. Жыла ў [[Данія|Даніі]], з 1948 — ва [[Францыя|Францыі]]. Вучылася ў [[Вышэйшая мастацкая школа ў Парыжы|Вышэйшай мастацкай школе]] ў [[Горад Парыж|Парыжы]]. Скончыла філалагічны факультэт [[Сарбона|Сарбоны]] (1959)

Разам з мужам [[Я. Сурвіла]]м пераехала ў [[Горад Мадрыд|Мадрыд]], дзе ў 1959—1965 гадах была супрацоўніцай [[Беларуская рэдакцыя Іспанскага нацыянальнага радыё|Беларускай рэдакцыі]] [[Іспанскае нацыянальнае радыё|Іспанскага нацыянальнага радыё]], а таксама выкладала [[французская мова|французскую мову]].

У 1969 годзе з сям’ёй пераехала ў [[Канада|Канаду]], дзе працавала ў федэральным бюро перакладаў.

Узначальвала [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва]] ў Канадзе, была старшынёй управы [[Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады|Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады]]. У 1984 годзе абраная ў склад праўлення Канадскай этнакультурнай рады ({{lang-en|Canadian Ethnocultural Council}}) — арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных груп, што жывуць у Канадзе.

У 1989 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары заснавала «[[Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі]]» ({{lang-en|Canadian Relief Fund for Chernobyl Victims in Belarus}}) і была яго кіраўніком. Фонд займаўся зборам дапамогі для беларускіх шпіталёў, арганізацыяй адпачынку для дзяцей з пацярпелых ад [[Чарнобыльская аварыя|Чарнобыльскай аварыі]] раёнаў, арганізацыяй стажыровак для беларускага медпер(contracted; show full)
{{Старшыні Рады БНР}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Сурвіла Івонка}}
[[Катэгорыя:Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі]]
[[Катэгорыя:Мастакі Канады]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтвазнаўства]]