Difference between revisions 3412879 and 3432390 on bewiki{{Музычны калектыў | Назва = N.R.M. | Подпіс = Незалежная Рэспубліка Мроя | Ключ = * | Лога = | Шырыня лога = | Фота = N.R.M. 02.jpg|250px | Апісанне фота = N.R.M. на канцэрце ва [[горад Уроцлаў|Уроцлаве]], 2007 | Шырыня фота = | Гады = [[1994 год у музыцы|1994]] — нашы дні | Краіна = Беларусь | Горад = [[Мінск]] | Мова = [[беларуская мова]] | Жанры = [[рок]] | Псеўданім = | Лэйблы = | Тэматыка = | Склад = Алег Дземідовіч
Юрась Ляўкоў
[[Піт Паўлаў]] | Былыя ўдзельнікі = [[Лявон Вольскі]] | Іншыя праекты ўдзельнікаў = [[Мроя, гурт|Мроя]]
[[Крамбамбуля, гурт|Крамбамбуля]]
[[Zet]]
[[Гарадзкія]]
[[Pete-Paff]]
}} '''N.R.M.''' — беларускі рок-гурт. Створаны ў [[1994]] на аснове гурта «[[Мроя, гурт|Мроя]]». Змена назвы была звязана з жаданнем адысці ад стэрэатыпаў, звязаных з «Мрояй», і пачаць іграць новую музыку на новым узроўні. Назва гурта расшыфроўваецца як ''Незалежная Рэспубліка Мроя''. == Гісторыя == [[File:Вп леонид вольский.jpg|thumb|Лявон Вольскі]] Альбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» ([[1998]]) стаў вышынёю працы гурта. Песні з яго (асабліва «Песьня пра каханьне» і «Паветраны шар») сталі сапраўды культавымі сярод нацыянальна арыентаванай моладзі. Альбом «[[Try čarapachi]]» («Тры чарапахі», [[2000]]) звязаны з якасным пераходам гурта на новую ступень у працы над музыкай. Музыка стала цяжэйшай, тэксты – больш глыбокімі і актуальнымі. Адной з самых хітовых песень N.R.M. стала «Тры чарапахі». З 2000 года ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах. У апошнія гады адбываліся шматлікія выступленні гурта за мяжой: [[Польшча]], [[Германія]], [[Славакія]], [[Швецыя]]. На [[Беларусь|Беларусі]] канцэрты адбываліся рэдка, афіцыйныя ўлады па палітычных матывах чынілі перашкоды музыкам. Гурт N.R.M. адносіўся ў Беларусі да так званых «забароненых» і знаходзіўся ў неафіцыйным [[«Чорны» спіс музыкантаў|«чорным спісе»]]<ref>http://www.timesonline.co.uk/article/0,,3-1470860,00.html</ref>. [[Музыкант|Музыканты]] з'явіліся на зборным [[канцэрт|канцэрце]] ў падтрымку выпуску серыі складанак «[[Песні свабоды|Песьні свабоды]]», на які сабраліся ўдзельнікі [[Neuro Dubel]], [[Крама (гурт)|Крама]], [[Indiga]], [[Hair Peace Salon]] і шэрагу іншых знакамітых [[Беларусь|беларускіх]] [[Рок-гурт|рок-калектываў]], які адбыўся на [[Плошча Бангалор (Мінск)|плошчы Бангалор]] [[25 жніўня]] [[2006 год у гісторыі музыкі|2006]] года.<ref>{{Cite web|url=https://www.liveinternet.ru/users/1140207/rubric/221284/|title=25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” {{!}} Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” {{!}} Дзёньнік : LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников|last=СЛЭП|website=liveinternet.ru|language=be|date=2006-08-31|accessdate=2018-11-18}}</ref> У 2007 быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны [[2006]]. Альбом «06» складзены з рознастылёвых песень і вылучаецца тым, што пры запісе былі выкарыстаныя новыя для гурта інструменты — [[віяланчэль]], [[мандаліна]], клавішы. Акрамя таго, упершыню песні выконвае не толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гурта і нават дзіцячы хор. Пасля падзей канца 2007 года<ref>http://charter97.org/ru/news/hottopic/11/</ref> гурт быў выкраслены са спісу «забароненых», што дало яму мажлівасць выступаць з легальнымі канцэртамі па ўсей Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасць на працягу ўсяго 2008 года. У 2010 годзе з гурта сыходзіць вакаліст Лявон Вольскі, які пачынае сольную кар'еру. Доўгі час ходзяць чуткі, што N.R.M. спыніць сваё існаванне. На 3 гады гурт знік з беларускай сцэны, але ў 2013 годзе выпусціў свой першы альбом без Вольскага «Д.П.Б.Ч.», які атрымаў стрыманыя водгукі крытыкаў. == Дыскаграфія == [[File:N.R.M. in Horki 07.jpg|thumb|Канцэрт N.R.M. ў [[Горад Горкі|Горках]], 2011 год]] === Альбомы === * [[ŁaŁaŁaŁa]] ([[1995]]) * [[Одзірыдзідзіна]] ([[1996]]) * [[Made in N.R.M.]] ([[1997]]) * [[Пашпарт грамадзяніна N.R.M.]] ([[1998]]) * [[Akustyčnyja kancerty kanca XX stahodździa]] ([[1999]]) * [[Try čarapachi]] ([[2000]]) * [[Dom kultury]] ([[2002]]) * [[Spravazdača 1994—2004]] ([[2004]]) * [[06 (альбом)|06]] ([[2007]]) * [[Д.П.Б.Ч.]] ([[2013]]) == Супольныя праекты == * Песьнярок ([[1997]]) * [[Народны Альбом|Народны альбом]] ([[1997]]) * Вольныя танцы: слухай сваё ([[1999]]) * Сьвяты Вечар ([[1999]]) * [[Я нарадзіўся тут]] ([[2000]]) * Вольныя танцы: альтэрнатыва by ([[2001]]) * [[Сэрца Эўропы in rock]] ([[2001]]) * [[Personal Depeche]] ([[2002]]) * [[Наша музыка 1]] ([[2003]]) * Генералы айчыннага року ([[2004]]) * [[Дыхаць!]] ([[2006]]) * [[Песьні свабоды-3]] ([[2007]]) * [[НезалежныЯ]] ([[2008]]) * [[Не русский]] ([[2008]]) *[[Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New]] ([[2009 год у гісторыі музыкі|2009]]) == Удзельнікі == * [[Алег Дземідовіч]]: ударныя * [[Юрась Ляўкоў]]: [[бас-гітара]] * [[Піт Паўлаў]]: [[гітара]] === Колішнія ўдзельнікі === * [[Лявон Вольскі]] (да 2010): гітара, вакал == Пабочныя праекты == * [[Крамбамбуля, гурт|Крамбамбуля]]: Лявон Вольскі * [[Гарадзкія]]: Піт Паўлаў * [[Піт-Пафф]]: Піт Паўлаў {{зноскі}} {{N.R.M.}} {{Музычныя калектывы Беларусі}} [[Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі]] [[Катэгорыя:Лявон Вольскі]]⏎ [[Катэгорыя:N.R.M.| ]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=3432390.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.