Difference between revisions 3551318 and 3661504 on bewiki{{Дзяржаўны дзеяч | беларускае імя = Ігар Анатолевіч Шуневіч | арыгінальнае імя = | партрэт = | шырыня партрэта = 180пкс | подпіс = | герб = | подпіс герба = (contracted; show full) [[17 студзеня]] 2012 года Шуневіч быў прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнікам крымінальнай міліцыі. [[11 мая]] [[2012]] года прызначаны міністрам унутраных спраў. Ігар Шуневіч прыходзіў на пасаду жыхаром двухпакаёўкі ў міліцэйскім доме на [[Грушаўка (прадмесце)|Грушаўцы]]. Атрымаў 14 сотак элітнай зямлі рашэннем Мінгарвыканкама ад 6 лютага 2014 года і неўзабаве пачаў будоўлю. Атрымаўся двухпавярховік плошчай каля 295 квадратных метраў<ref>[https://n nashaniva.by/?c=ar&i=231930 nnashaniva.by]</ref>. [[Файл:Шуневіч у форме НКУС.jpg|міні|злева|Графіці на трансфарматарнай станцыі ў двары побач з [[Плошча Перамогі (Мінск)|плошчай Перамогі]], якое паказвала міністра МУС Ігара Шуневіча ў палявой форме НКУС і пісталетам у руцэ, побач надпіс «Гэта я ганаруся формай і метадамі НКУС».]] На парадзе Перамогі [[9 мая]] [[2015]] года ў Мінску Ігар Шуневіч з’явіўся ў форме супрацоўніка [[НКУС]] узору [[1943]] года. Паводле міністра, ён апранае гэтую форму «кожны год 9 мая», каб выказаць павагу да супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі ў час вайны і пасля яе. Шуневіч сказаў, што форму камісара НКУС ён пашыў сабе «паводле ўнутранага пераканання і за ўласны кошт»<ref name="svaboda28331609">[https://www.svaboda.org/a/28331609.html Шуневіч заявіў пра інфармацыйную вайну супраць МУС з мэтай «зьмены сацыяльнага ладу»]</ref>. 1 снежня 2016 года Шуневіч у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1» заявіў, што «''ў гэтым годзе супраць супрацоўнікаў міліцыі было распачата 123 крымінальныя справы''». 31 мая 2017 года міністр паведаміў журналістам, што МУС кожны тыдзень выяўляе тых, хто парушае прафесійную дысцыпліну<ref name="svaboda.org">[https://www.svaboda.org/a/29991644.html svaboda.org]</ref>. Атрымаў вядомасць яго адказ на пытанне журналіста пра інцыдэнт са [[Мінскі гарадавы|скульптурай гарадавога]], размешчанай насупраць будынка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. У 2018 годзе падлетка, які даў поўху скульптуры, міліцыянты прымусілі выбачыцца на камеру. Шуневіч пасля заявіў, што ролік з выбачэннямі быў яго ідэяй<ref>[https://news.tut.by/society/618093.html?crnd=94963 news.tut.by]</ref>. Барацьба з [[ЛГБТ]] пры Шуневічу стала асобнай старонкай у міністэрстве ўнутраных спраў. Міністэрства між іншым пачало выпускаць заявы, прысвечаныя [[традыцыйныя каштоўнасці|«традыцыйным каштоўнасцям»]] у [[Дзень барацьбы з гамафобіяй]]. Сам міністр сказаў: «''Існуе пэўная катэгорыя грамадзян, якіх я, — прабачце за слэнг, гэта мой тэрмін, мая дэфініцыя — называю „дзіравыя“. Некаторыя з іх зрабілі сабе адтуліны ў тых месцах, якія прыродай не прадугледжаныя''»<ref>[https://nnashaniva.by/?c=ar&i=231935 nnashaniva.by]</ref>. Моцна ўдарыла па іміджы МУС і яго кіраўніка гісторыя [[гібель Яўгена Патаповіча|гібелі супрацоўніка ДАІ Яўгена Патаповіча]] ў [[Магілёў|Магілёве]] і «цыганскі пагром», учынены міліцыяй у маі 2019 года. У выніку кіраўніцы [[Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|прэзідэнцкай адміністрацыі]] [[Наталля Качанава|Наталлі Качанавай]] давялося ехаць у Магілёў і выбачацца перад [[цыганы на Беларусі|цыганамі]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/29991644.html name="svaboda.org]</ref"/>. 10 чэрвеня 2019 г. міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сышоў у адстаўку. Гэта адбылося падчас рабочай сустрэчы з [[Прэзідэнт Беларусі|Прэзідэнтам Беларусі]] [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандрам Лукашэнкам]], на якой абмяркоўвалася падрыхтоўка да [[II Еўрапейскія гульні|II Еўрапейскіх гульняў]]<ref>[https://nnashaniva.by/?c=ar&i=231931 nnashaniva.by]</ref>. Паводле ўказа Прэзідэнта Беларусі ў снежні 2019 года экс-міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч увайшоў у склад абноўленага Савета бяспекі<ref>[https://nnashaniva.by/?c=ar&i=243270 nnashaniva.by]</ref>. == Погляды == === Літаратурныя зацікаўленні === На Мінскім кніжным кірмашы ў Ігара Шуневіча пацікавіліся яго літаратурнымі густамі. Міністр адказаў, што сучасных аўтараў не прызнае, але любіць класіку. Шмат разоў перачытваў [[Пан Тадэвуш|«Пана Тадэвуша»]], а калі зусім часу няма, то ўголас [[Новая зямля (паэма)|«Новую зямлю»]] чытае жонка, — расказаў ён<ref>[https://nnashaniva.by/?c=ar&i=205517 nnashaniva.by]</ref>. === Стаўленне да [[ЛГБТ]] === [[17 мая]] [[2018]] года, у [[Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй]] на будынку [[пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі|пасольства Вялікабрытаніі]] ў [[Мінск]]у з’явіўся [[ЛГБТ-сцяг]]<ref name="tutФіёна">[https://news.tut.by/society/593149.html На посольстве Великобритании в Минске вывесили ЛГБТ-флаг]</ref>. [[20 мая]] [[Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі]] апублікавала на сваім сайце матэрыял пад назвай «Мы з(contracted; show full) == Ацэнкі == Палітычны аглядальнік [[Валерый Карбалевіч]] адзначыў, што апошнія гады дзейнасці МУС на чале з Ігарам Шуневічам спадарожнічалі пастаянныя непрыемныя гісторыі. Пры гэтым МУС зацята бараніла існы палітычны рэжым ад апанентаў<ref >[https://www.svaboda.org/a/29991644.html name="svaboda.org]</ref"/>. Журналіст [[Юрый Дракахруст]] падкрэсліў, што міністр Шуневіч меў уласнае палітычнае аблічча. Расійскія тэлеграм-каналы пісалі пра Шуневіча як пра прыхаванага лідара «рускай партыі» ў кіраўніцтве Беларусі. Адстаўку Шуневіча ён звязаў з аднаўленнем балансу на фоне шэрагу антыліберальных крокаў<ref>[https://www.svaboda.org/a/29991633.html svaboda.org]</ref>. Пісьменнік [[Віктар Марціновіч]] сказаў пра міністра Ігара Шуневіча, што той «''трымаўся на пасадзе як палітык (наколькі „папулярны“ — іншае пытанне) і сышоў таксама як палітык, а не як вінцік ва ўладнай іерархіі, што выпраўлены на вуліцу рашэннем прэзідэнта''»<ref>[https://nnashaniva.by/?c=ar&i=231974 nnashaniva.by]</ref>. Дзяржсакратар [[Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь|Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь]] [[Станіслаў Зась]] высока ацаніў дзейнасць Ігара Шуневіча на чале МУС. Ён адзначыў, што ўсе задачы, якія стаялі перад МУС у тыя гады, былі паспяхова вырашаны. Паводле яго, эфектыўныя кіраўнічыя рашэнні І. Шуневіча надалі новы імпульс рэфармаванню сістэмы аддзелаў унутраных спраў, барацьбе з крыміналам, асабліва ў сферы наркакантролю, і іншымі негатыўнымі з’явамі<ref>[https://mvd.gov.by/by/news/5498 mvd.gov.by]</ref>. {{зноскі}} {{DEFAULTSORT:Шуневіч Ігар}}⏎ {{Міністры ўнутраных спраў Беларусі}}⏎ ⏎ {{DEFAULTSORT:Шуневіч Ігар}} All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=3661504.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|