Difference between revisions 3614899 and 3688853 on bewiki

{{Дзяржаўная пасада|пасада=Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|краіна=Рэспубліка Беларусь|эмблема=Flag of the President of Belarus.svg|шырыня эмблемы=|подпіс эмблемы=[[Штандар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Штандар прэзідэнта]]|цяперашні=[[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка]]|прызначаны=[[20 ліпеня]] [[1994]]|звольнены=|партрэт=Alexander_Lukashenko,_opening_of_Slavianski_Bazar_2014.jpg|шырыня партрэта=|подпіс партрэта=|форма звароту=|рэзідэнцыя=[[Мінск]], [[Вуліца Карла Маркса, Мінск|Карла Маркса]] д. 38|намінуецца=|п(contracted; show full)

[[19 сакавіка]] [[2006]] адбыліся [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2006|чарговыя выбары]] Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перамогу на іх атрымаў Аляксандр Лукашэнка.
 
[[19 снежня]] [[2010]] адбыліся [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2010|чарговыя выбары]] Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У іх прынялі ўдзел дзесяць кандыдатаў — найбольшая колькасць у гісторыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Перамогу на іх атрымаў Аляксандр Лукашэнка.

== Статус, правы і абавязкі Прэзідэнта ==

[[Файл:Палац Незалежнасці. Кабінет Прэзідэнта Рэспублікік Беларусь (01).jpg|міні|злева|Працоўны кабінет Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у [[Палац Незалежнасці (Мінск)|Палацы Незалежнасці]]]]
Статус, правы і абавязкі Прэзідэнта вызначаюцца Канстытуцыяй Беларусі:

'''Артыкул 81:'''

* Прэзідэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні.
* Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта высоўваюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці не меней 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў.
(contracted; show full)
# распускае палаты ў выпадках і ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй;
# прызначае шэсць членаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў;
# стварае, касуе і рэарганізуе [[Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]], іншыя органы дзяржаўнага кіравання, а таксама кансультацыйна-дарадчыя і іншыя органы пры Прэзідэнце;
# са згоды Палаты прадстаўнікоў прызначае на пасаду Прэм
'ер-міністра;
# вызначае структуру Ураду Рэспублікі Беларусь, прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады намеснікаў Прэм'ер-міністра, міністраў і іншых членаў Урада, прымае рашэнне аб адстаўцы Ураду або яго членаў;
# са згоды Савета Рэспублікі прызначае на пасаду Старшыні Канстытуцыйнага Суда, Старшыні Вярхоўнага Суда, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда з ліку суддзяў гэтых судоў;
(contracted; show full)
# мае права адмяняць акты Ураду;
# непасрэдна або праз створаныя ім органы ажыццяўляе кантроль за захаваннем заканадаўства мясцовымі органамі кіравання і самакіравання; мае права прыпыняць рашэнні [[мясцовыя Саветы дэпутатаў|мясцовых Саветаў дэпутатаў]] і адмяняць рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у выпадку неадпаведнасці іх заканадаўству;
# фармуе і ўзначальвае Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь; прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі;
# з
'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь; прызначае на пасады і вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне [[Узброеныя Сілы Беларусі|Узброеных сіл]];
# уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападу [[Ваеннае становішча ў Рэспубліцы Беларусь|ваеннае становішча]], аб'яўляе поўную або частковую мабілізацыю з занясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на сцвярджэнне Савета Рэспублікі;
# ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі.

{{зноскі}}

== Гл. таксама ==
* [[Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]]
* [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]]
* [[Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь]]
* [[Спіс дзеючых кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў]]

== Спасылкі ==
* http://president.gov.by/by/ — Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

{{Беларусь у тэмах}}
{{Еўропа паводле тэм|Прэзідэнт|Прэзідэнты|колер=Беларусь}}



[[Катэгорыя:Дзяржаўны лад Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (пасля 1990 года)]]
[[Катэгорыя:Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь]]