Difference between revisions 3692893 and 4002792 on bewiki

{{Тэатральны дзеяч
 | Імя              = Ігар Дзянісаў
 | Выява      = 
 | Апісанне выявы = 
 | Імя пры нараджэнні = Ігар Леанідавіч Дзянісаў
 | Дата нараджэння    = 25.6.1959
 | Месца нараджэння   =  
 | Прафесія        = {{Акцёр|СССР|Беларусі|XX стагоддзя|XXI стагоддзя}}
 | Грамадзянства      =  
 | Гады актыўнасці  = [[1982|1982]] — нашы дні
 | Тэатр            = 
 | Узнагароды          = 
 | imdb_id          = 
}}
{{цёзкі2|Дзянісаў}}
'''Ігар Леанідавіч Дзянісаў''' (нар. {{дата нараджэння|25|6|1959}}, [[Мінск]]) — беларускі акцёр тэатра і кіно. [[Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь]] (2018).

== Біяграфія ==
Ігар Дзянісаў скончыў мінскую школу № 9 у 1976 годзе. У 1985 годзе скончыў [[тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута]] па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнай артысткі СССР [[А. І. Клімава]]й)<ref name="kupalauski">[https://kupalauski.by/troupe/ihar-dzianisau/ Ігар Дзянісаў]</ref>. Пасля інстытута быў накіраваны ў [[Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа]], але ў лістападзе 1985 года паступіў у трупу [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы]]. За гэты час ім створана больш за 40 яркіх сцэнічных вобразаў у родным тэатры.

Ігар Дзянісаў увесь час супрацоўнічае са шматлікімі праграмамі [[Нацыянальная тэлерадыёкампанія РБ|Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі РБ]] і беларускага радыё (літаратурныя праграмы, тэлеспектаклі).

Член [[Беларускі саюз тэатральных дзеячаў|Беларускага саюза тэатральных дзеячаў]] з [[1989]] года.

Пасля масавых фальсіфікацый на [[Прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Беларусі|прэзідэнцкіх выбарах 2020 года]], жорсткага разгону [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|акцый пратэстаў]], збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра [[13 жніўня]] запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. [[17 жніўня]] ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра [[Павел Латушка]]. [[26 жніўня]] Ігар Дзянісаў разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту<ref name="tut2020">[https://news.tut.by/culture/698202.html Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200903123055/https://news.tut.by/culture/698202.html |date=3 верасня 2020 }}</ref>.

== Фільмаграфія ==
* {{год у кіно|2003}} — [[Акупацыя. Містэрыі]] — ''Міша''
* {{год у кіно|2005}} — [[Дзеці Ванюхіна (тэлесерыял)|Дзеці Ванюхіна]] — ''Грыша''
* 2005 — [[Доктар Жывага (тэлесерыял)|Доктар Жывага]]
* {{год у кіно|2006}} — [[Нябачны край]]
* 2006 — [[Пункт (фільм, 2006)|Пункт]] — ''Бацька Нінкі''
* {{год у кіно|2007}} — [[Нямы сведка 2]] — ''Рыгор Омутаў''
* 2007 — [[Маёр Ветраў]] — ''Пціцын''
* 2007 — [[Скульптар смерці]] — ''Сяргей Іваноў''
* {{год у кіно|2008}} — [[Выклік 3]]
* 2008 — [[Глушэц (тэлесерыял)|Глушэц]] — ''Ахоўнік''
* 2008 — [[Застава Жыліна]] — ''Капітан СМЕРШа''
* {{год у кіно|2009}} — [[Браты Карамазавы (тэлесерыял)|Браты Карамазавы]] — ''П’яны мужычонка''
* 2009 — [[Вольф Месінг: Які бачыў скрозь час]]
* 2009 — [[Дэтэктыўнае агенцтва «Іван ды Мар'я»]] — ''Шчаглоў''
* 2009 — [[Дняпроўская мяжа]] — ''Начальнік штаба''
* 2009 — [[Захопнікі (тэлесерыял, 2009)|Захопнікі]]
* 2009 — [[Поп (фільм)|Поп]]
* 2009 — [[Суд (тэлесерыял)|Суд]]
* {{год у кіно|2010}} — [[Брэсцкая крэпасць (фільм)|Брэсцкая крэпасць]] — ''Нямецкі афіцэр''
* 2010 — [[Варажба пры свечках]] — ''Начальнік выратавальнікаў''
* 2010 — [[Жураў 2]] — ''Крывенка''
* 2010 — [[Каціна шчасце]]
* 2010 — [[Помста (тэлесерыял)|Помста]] — ''Фундатар''
* 2010 — [[Псеўданім «Албанец» 3]] — ''Кілер''
* {{год у кіно|2011}} — [[1942 (фільм)|1942]] — ''Стары Рубеніс''
* 2011 — [[У ракі два берагі]] — ''Мікалай Сцяпанавіч Пахомаў''
* 2012 — [[Смерць шпіёнам. Лісіная Нара]] — ''[[Аляксандр Анатолевіч Вадзіс|генерал Вадзіс]]''
* 2012 — [[Белыя ваўкі (тэлесерыял)|Белыя ваўкі]] — ''Мікалай Какорын, маёр спецпрызна ФСБ у адстаўцы''
* 2013 — [[Сляды апосталаў]] — ''Фогель (разведчык [[Абвер]]а) / Бекетаў''
* 2013 — [[Прывітанне ад Кацюшы]] — ''«Ферзь», крымінальнік''
* [[2014]] — [[Не пакідай мяне! (тэлесерыял)|Не пакідай мяне!]] — ''Паліцай Улас''
* 2015 — Чужы твар — ''Віктар Сяргеевіч''
* {{год у кіно|2017}} — Чорная кроў (Беларусь, Расія) — ''Сяргей Панкратаў''
* 2017 — Маці за сына — ''суддзя Віктар Карасцялёў''
* {{год у кіно|2019}} — [[Падсудны (тэлесерыял)|Падсудны]] — ''Мікалай Валянцінавіч Капралаў, палкоўнік юстыцыі, начальнік следчай часткі''

== Узнагароды ==
[[Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь]] (2018). Узнагароджаны [[Медаль Францыска Скарыны|медалём Францыска Скарыны]] (2011)<ref>{{cite web|title=ИГОРЬ ДЕНИСОВ|url=https://russia.tv/person/show/person_id/312281|website=russia.tv}}</ref>.
{{зноскі}}

== Спасылкі ==
* [http://www.belactors.info/actors/a_e/denisov_i.html Ігар Дзянісаў] на Belactors {{ref-ru}}
* [https://news.tut.by/culture/698202.html З Купалаўскага тэатра звольнены 58 акцёраў і супрацоўнікаў] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200903123055/https://news.tut.by/culture/698202.html |date=3 верасня 2020 }} на tut.by {{ref-ru}}
{{Бібліяінфармацыя}}

{{DEFAULTSORT:Дзянісаў Ігар Леанідавіч}}

[[Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі]]