Difference between revisions 3735878 and 3927583 on bewiki

{{тэатральны дзеяч}}
{{цёзкі2|Ясінскі}}
'''Ілья Ясі́нскі''' (нар. [[26 верасня]] [[1984]], г. [[Жодзіна]]) — беларускі акцёр.

== Біяграфія ==
Вучыўся ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў]] (курс [[Валерый Данілавіч Анісенка|В. Д. Анісенкі]]), скончыў у 2012 годзе [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў]] (курс [[Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук|У. А. Мішчанчука]]). З 2012 года працуе ў [[Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі|РТБД]].

Пасля затрымання 15 лістапада 2020 года ў час [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту]] быў жорстка збіты ў мікрааўтобусе, а пасля ў аўтазаку. З [[Маскоўскае РУУС|Маскоўскага РУУС]] быў пераведзены ў бальніцу, дзе яму дыягнаставалі пераломы адросткаў двух пазванкоў<ref name="">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=262497 «На каталцы вазіў супрацоўнік РУУСа». Збіты пры затрыманні акцёр фільма «Купала» з пераломам ляжыць у бальніцы]</ref>. 16 лістапада адбыўся паказ «Кар’еры Доктара Рауса», у якім Ілья Ясінскі грае ролю Біскупа, замест акцёра на сцэне стаяла пустое крэсла, голас з дынамікаў чытаў тэкст<ref name="vicmartinovich">[https://twitter.com/vicmartinovich/status/1328429467325386753 Адбыўся паказ «Кар’еры Доктара Рауса»]</ref>. Пазней на яго завялі крымінальную справу, што вымусіла яго нелегальна бегчы ў Літву<ref>[https://telegraf.by/showbiz/kino/ya-v-litve-a-vot-granica-akter-yasinskij-snyal-na-video-kak-nelegalno-bezhal-v-litvu-iz-belarusi/ «Я в Литве, а вот граница» — Актер Ясинский снял на видео, как нелегально бежал в Литву из Беларуси]</ref>.

== Творчасць ==
=== Тэатр ===
Сярод роляў: Маскі («Пакуты ад здаровага сэнсу» [[С. Рубэ]]), Коля («Любоў людзей» [[Дз. Багаслаўскі|Дз. Багаслаўскага]]), «Мабыць?», Данілка («[[Раскіданае гняздо (п’еса)|Раскіданае гняздо]]» [[Янка Купала|Я. Купалы]]), Аўлас («[[Адвечная песня]]» Я. Купалы), Малыш («Усе мышы любяць цырк» [[Вераніка Аляксандраўна Буслаева|В. Буслаевай]]), DJ Ілля («[[Нямое каханне]]»), Разэнкранц («[[Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат]]» [[В. Понізаў|В. Понізава]]), Алесь Загорскі («[(contracted; show full)== Спасылкі ==
* [http://rtbd.by/project/jasinski/ Ілля Ясінскі на сайце РТБД]

{{Бібліяінфармацыя}}

{{DEFAULTSORT:Ясінскі Ілья}}
[[Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі]]
[[Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі]]