Difference between revisions 3781050 and 3782181 on bewiki

'''BYPOL''' — ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі міліцыі, якія не падтрымліваюць рэжым [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнка]]. Аб’яднанне вядзе [[YouTube]]- і [[Telegram]]-каналы, у якіх публікуе відэа, звязаныя з сілавікамі Беларусі.

(contracted; show full)вай Беларусі», які адбыўся 23 жніўня. У той дзень А. Р. Лукашэнка з атрадам АМАП, сынам Мікалаем і асабістым лекарам прыняў удзел у разгоне некалькіх людзей каля палаца Незалежнасці пасля маршу. Пасля «зачысткі» тэрыторыі ён выказаў падзяку сілавікам і паабяцаў не застацца ў даўгу. На відэа чутна, што сілавікі каля Лукашэнка паджартоўваюць з яго слоў, лаюцца, смяюцца<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/519486/ "Хероі" і іх "прэзідэнт-даўжнік". З Лукашенка смяецца нават АМАП], 
[[Белаорускіский партыизан]] (3 снежня 2020)</ref>.

10 снежня ініцыятыва апублікавала відэа, у якім супрацоўнікі АМАПу абражаюць пратэстоўцаў 23 жніўня каля [[Палац Незалежнасці (Мінск)|Палаца Незалежнасці]]. У роліку дададзены каментарый, што такімі паводзінамі яны парушаюць Загад МУС № 67 «Аб правілах прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»<ref>[https://belaruspartisan.by/life/520212/ "Пи**eц, я купюр заработал!" У сеціва злілі новае відэа], [[Белаорускіский партыизан]] (11 снежня 2020)</ref>.

17 снежня на YouTube-канале апублікаваны відэаролік пра здзекі ў Фрунзенскім РУУС 12 жніўня. На кадрах відаць, як затрыманыя, сярод якіх жанчыны і непаўналетнія, стаяць на каленях або ляжаць тварам у падлогу з заламанымі за спіну рукамі. На допыце людзей б'юць пад дых або па нырках, прымушаюць аблізваць дубінку. Падчас допытаў людзей запалохваюць, пагражаюць. ​Некаторыя затрыманыя моцна збітыя, у іх на твары гематомы, драпіны і сінякі. Пакуль ідзе допыт, відаць, як на за(contracted; show full)* Супрацоўніцтва на міжнароднай арэне па расследаванні і судовым разглядзе фактаў здзяйснення злачынстваў супраць чалавецтва, санкцыйны і крымінальны пераслед устаноўленых асоб на міжнародным узроўні.

== Спасылкі ==
{{ізаляваны артыкул}}

[[Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)]]
[[Катэгорыя:Злачынствы супраць чалавечнасці]]
[[Катэгорыя:Правы чалавека ў Беларусі]]