Difference between revisions 3787055 and 3787734 on bewiki

'''BYPOL''' — ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі міліцыі, якія не падтрымліваюць рэжым [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнка]]. Аб’яднанне вядзе [[YouTube]]- і [[Telegram]]-каналы, у якіх публікуе відэа, звязаныя з сілавікамі Беларусі.

Ініцыятыва выступае супраць палітыкі А. Р. Лукашэнка, а таксама не прызнае яго легітымным прэзідэнтам. Удзельнікі BYPOL лічаць абраным прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую<ref>[https://www.currenttime.tv/a/belarus-bypol/30905746.html "Ёсць супрацоўнікі АМАПу, якія звярталія да нас". Былы беларускі следчы — пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў]. </ref>.

== Перадумовы ==
9 жніўня ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі. Як мяркуецца, вынікі былі сфальсіфікаваны. У ходзе сутыкненняў  міліцыя ўжыла слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты, вадамёты і гумавыя кулі. Некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў былі не згодныя з жорсткай палітыкай, з прычыны чаго сышлі ў адстаўку.

== Гісторыя ==
20 кастрычніка ў Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з былымі супрацоўнікамі сілавых структур. На гэтай сустрэчы прысутнічалі капітан юстыцыі {{нп3|Андрэй Астаповіч|Андрэй Астаповіч|en|Andrei Ostapovich}}, маёр юстыцыі Ігар Лабан, старшы лейтэнант міліцыі Мацвей Купрэйчык, лейтэнант міліцыі Уладзімір Жыгар. На гэтай сустрэчы яны заявілі аб намеры стварыць прафсаюз сілавых структур. Святлана Ціханоўская падтрымала стварэнне ініцыятывы і прапанавала «правесці асобную закрытую сустрэчу па пытанні пераходу супрацоўнікаў сілавых структур на бок беларускага народа»<ref>[https://belaruspartisan.by/politic/515696/ Афіцеры распавялі Ціханоўскай пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў]</ref>.

(contracted; show full)
* Збор доказаў па здзейсненым злачынствам у дачыненні да мірна пратэстуючых беларускіх грамадзян;
* Збор інфармацыі аб карупцыйных схемах, іх ліквідацыя;
* Супрацоўніцтва на міжнароднай арэне па расследаванні і судовым разглядзе фактаў здзяйснення злачынстваў супраць чалавецтва, санкцыйны і крымінальны пераслед устаноўленых асоб на міжнародным узроўні.

== Спасылкі ==
[[Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)]]
[[Катэгорыя:Злачынствы супраць чалавечнасці]]
[[Катэгорыя:Правы чалавека ў Беларусі]]