Difference between revisions 3838759 and 3838765 on bewiki{{Газета |назва = Intex-press |выява = |памер = |тып = тыднёвік |фармат = А3 |заснавальнік = |уладальнік = |выдавец = |рэдактар = [[Уладзімір Янукевіч]] |заснаванне = [[30 снежня]] [[1994]] |ліквідацыя = |палітыка = |мова = беларуская і руская мовы |галоўны офіс = [[Баранавічы]], вул. Брэсцкая, 224А-4 |тыраж = 17 300<ref name=pachatak>[http://intex-press.by/ru/944/300/ «Intex-press»: как все начиналось]{{ref-ru}}</ref> |кошт = 0,55 бел. рублі |ISSN = 19919999 |сайт = [http://intex-press.by/ intex-press.by] }} '''Intex-press''' — баранавіцкі недзяржаўны тыднёвік. Адно з самых буйных рэгіянальных выданняў ў Беларусі. Выходзіць штосераду на 40 палосах фармату А3. Першы нумар выйшоў 30 снежня 1994 года тыражом 4000 асобнікаў<ref name=pachatak/>. Выходзіць на беларускай і рускай мовах. З 1996 года — галоўны рэдактар — [[Уладзімір Янукевіч]]. На падставе газеты ў 2002 створаны выдавецкі дом «Интекс-пресс», які выдае рэгіянальныя тыднёвікі «[[Ганцавіцкі час]]», «Ляхавіцкі час», «[[Нясвіжскі час]]». Да 2007 года [[Пінск]]у выдавалася газета «Мясцовы час»<ref>[http://www.baj.by/be/node/1294 Газета «Мясцовы час» прыпыніла выхад] 27.09.2007 [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]]</ref>. У 2006 годзе газета разам з большасцю апазіцыйных выданняў<ref>[http://news.tut.by/society/60921.html Предприятия системы «Союзпечать» продолжают расторгать договоры на распространение негосударственных изданий], Портал TUT.BY, 30.12.2005</ref><ref>[https://baj.by/ru/content/rasprostranenie-pechatnyh-smi Распространение печатных СМИ], сайт [[Беларуская асацыяцыя журналістаў|Беларускай асацыяцыі журналістаў]]</ref> была выключаная з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду: «[[Белпошта|Белпошты]]» і «{{нп3|Белсаюздрук|Белсаюздруку|be-x-old|Белсаюздрук}}»<ref>[https://baj.by/ru/analytics/desyat-let-bez-prava-podpiski-kopii-dokumentov-tablica Десять лет без права подписки… (Копии документов, таблица)], сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў, 2015</ref>. У 2004 годзе [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]] вылучыла выдавецкі дом кандыдатам на атрыманне штогадовай прэміі нямецкай газеты [[Die Zeit]]. Тады было адзначана, што выдавецкі дом выдае пяць газет агульным накладам 67,5 тысячы асобнікаў. Была адзначана роля Intex-press у кампаніі салідарнасці з галоўным рэдактарам газэты «Рабочы» [[Віктар Івашкевіч|Віктарам Івашкевічам]], які адбываў пакаранне ў выглядзе [[Прымусовыя работы|прымусовых работ]] у Баранавічах і быў працаўладкаваны ў выданні<ref>[http://bdg.by/news/news.htm%3F49912,67 БАЖ выдвинул претендентов на премию немецкой газеты Die Zeit], [[Белорусская деловая газета]], 20/08/2003</ref>. У 2009 годзе тыраж газеты складаў 20 тысяч асобнікаў<ref>[http://www.intex-press.by/ru/784/30/2918/?tpl=13 «Intex-press» 15 лет! Нас объединяет любовь] Intex-press 30.12.2009</ref>. == Ціск == 15 красавіка 2021 года галоўнага рэдактара газеты Уладзіміра Янукевіча выклікаў да сябе міжраённы пракурор Аляксандр Карлюк і вынес папярэджанне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры за інтэрв’ю са [[Святлана Георгіеўна Ціханоўская|Святланай Ціханоўскай]], якое з’явілася на старонках газеты 14 красавіка<ref>[https://baj.by/be/content/glavnomu-redaktoru-intex-press-vynesli-preduprezhdenie-za-intervyu-s-tihanovskoy Главному редактору Intex-press вынесли предупреждение за интервью с Тихановской]</ref>. == Сайт == З 2009 года пачаў працаваць інтэрнэт-партал навін intex-press.by, які ў 2016 годзе стаў адным з 15 найбольш штодзённа наведвальных інтэрнэт-СМІ Беларусі<ref>[http://akavita.by/ru/top/All/Mass_Media_and_News/today/visitors/desc/Belarus/All Рэйтынг ў раздзеле «Навіны і СМІ» Беларускага інтэрнэт-лічыльніка Акавіта]</ref>. == Узнагароды == * 2013 год — першае месца на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газета — 2013», арганізаваным [[Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі|Беларускай асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы]]<ref>[http://www.intex-press.by/ru/news/society/14657/ Назвали лучшую региональную газету], Intex-press, 30-10-2013</ref> * 2014 год — дыплом «Найлепшы інтэрнэт-сайт газэты» на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газэта — 2014», арганізаваным [[Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі|Беларускай асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы]]<ref>[http://old.baj.by/be/node/27335 Баранавіцкая газета «Intex-press» святкуе 20-гадовы юбілей], Сайт БАЖ</ref> * 2015 год — дыплом «Найлепшы інтэрнэт-сайт газеты» на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газэта — 2015», арганізаваным [[Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі|Беларускай асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы]]<ref>[http://press-club.by/events/u-minsku-uznagarodzili-lepshyya-regiyanalnyya-gazety В Минске наградили лучшие региональные газеты], [[Press Club Belarus]]</ref> {{зноскі}} == Спасылкі == * [http://intex-press.by/ Партал газеты] {{вонкавыя спасылкі}} [[Катэгорыя:Газеты Беларусі]] [[Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе]] [[Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Баранавічаў]] All content in the above text box is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike license Version 4 and was originally sourced from https://be.wikipedia.org/w/index.php?diff=prev&oldid=3838765.
![]() ![]() This site is not affiliated with or endorsed in any way by the Wikimedia Foundation or any of its affiliates. In fact, we fucking despise them.
|